43534 (Белоруская мова), страница 3

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Белоруская мова", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43534"

Текст 3 страницы из документа "43534"

5. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [ш]ытак; шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы. Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых.

На стыку слоў шыпячыя гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор[ж]. Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [б’аш] шуму.

6. Зычныя [д] і [т] перад афрыкатамі [ч] і [ц] вымаўляюцца адпаведна як [ч] або [ц]: ле[ч]ык, у ло[ц]ы. Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск']і, грама[цк']і.

7. Беларускай мове ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя [ж], [ч], [ш] і мяккія зубныя [з’], [с’], |дз’], [ц’], [л’], [н’]: збо[ж]а, узвы[ш]а. Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з [j] (напрыклад, жыце ці жыцье) – парушэнне літаратурнай мовы.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці – мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца “дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і]: дэкан, апладысменты. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец: каранцін, апладзіраваць.

Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх, вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз.

Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў.

Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з [jі]: кра[jі]на.

У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка.

Галосныя [э], [о], [а], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а], толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары. Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам [о], [э] замяняюцца гукам [ы]: глоткаглыток.

Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро, святло. Галосныя [а] у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: [в'и]сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або [э], набліжаны да [а]: [в'э]рабей. На месцы спрадвечнага [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а]: су[в’а]зь.

У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [э] або [эа]: [дз’э]вяты і [дз’эа]вяты (але на пісьме – літара е).

Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў, але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е).

Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі].

У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат.

Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут.

Галосны ] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў]: спеў. Замена ] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце.

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля] і ] вымаўляецца [ы]: брызент.

Захоўваецца [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант.

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.

8. Тэрміналагічная лексіка

Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.

Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.

Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.

Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.

Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.

Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).

Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў.

Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.

9. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнік – асобая форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны, замкнены).

Сумяшчэнне ў адным слове прымет розных часцін мовы (дзеяслова і прыметніка) робіць яго больш багатым па зместу. Таму дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ў пісьмовых стылях мовы, у прыватнасці ў афіцыйна-справавым і навуковым. Яны поліфункцыянальныя – адначасова ўказваюць на дзеянне і на вытворцу дзеяння. Акрамя таго, многія з дзеепрыметнікаў уваходзяць у склад устойльвых выразаў. Вусна-гутарковаму маўленню, за рэдкім выключэннем, дзеепрыметнікі не ўласцівы, яны замяняюцца апісальнымі зваротамі “які + дзеяслоў”.

Дзеяслоўная прымета, названая дзеепрыметнікам, можа праяўляцца толькі ў цяперашнім і прошлым часе. Граматычна катэгорыя часу выражаецца суфіксамі: цяперашні час – -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім-; прошлы час – -ш-, -л-, -ўш-, -н-, -ен-, -т-.

Катагорыя стану праяўляе свае граматычнае значэнне ў формах цяперашняга і прошлага часу. Сярод здеепрыметнікаў незалежнага стану больш пашыраны формы прошлага часу (захварэўшы, папрыгажэўшы), прычым перавагу ужывання ўсе больш набываюць дзеепрыметныя формы з варыянтным суфіксам -л-: павесялелы, утравянелы. Даеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнягя часу утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч ). Формы залежнага стану выступаюць, у цяперашнім і прошлым часе.

Катэгорыя трывання дзеепрыметнікаў адпавядае трыванню таго дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: здабываць – здабываючы, здабыць – здабыты.

Дзеепрыметнікі змяняюцца па склонах, па ліках, па родах. Гэтыя катэгорыі несамастойныя, яны вызначаюцца склонам, лікам і родам назоўніка, да якога дзеепрыметнік адносіцца.

Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца па тыпу прыметнікаў мужчынскага роду на -і (-ы), жаночага роду на -ая (-яя), ніякага роду на -ае ў назоўным склоне адзіночнага ліку.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5232
Авторов
на СтудИзбе
423
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее