43398 (Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі)

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43398"

Текст из документа "43398"

Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі

Паводле сферы выкарыстання лексіка беларускай мовы падзяляеццы на агульнаўжывальную і абмежаванага выкарыстання. У склад лексікі абмежаванага выкарыстання звычайна ўключаюць дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. У сваю чаргу спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналогію, прафесіяналізмы і наменклатуру. Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:

- Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў.Напрыклад, тэрміналогія эканомікі, мовазнаўчая, юрыдычная тэрміналогія. У больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў гэтых галін дзейнасці.

- Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Пад прафесіяналізмамі звычайна разумеюць словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці. Прафесіяналізмы і тэрміны складаюць паняцце «спецыяльная лексіка». Але тэрміны адрозніваюцца ад прафесіяналізмаў сістэматызаванасцю, унармаванасцю, кадыфікаванасцю. Прафесіяналізмы ж часта з’яўляюцца паўафіцыйнымі словамі, выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, пераважна ў гутарковым стылі і характарызуюцца эмацыянальнасцю, напр., у асяроддзі камп’ютэршчыкаў: вінда (віндаўс), клава (клавіятура), жалеза (камп’ютэр), знесці вінду (удаліць віндаўс). Прымета эмацыянальнасці прынцыпова адрознівае прафесіяналізмы ад тэрмінаў, якім уласціва неэмацыянальнасць, дакладнасць, адназначнасць, наяўнасць строга вызначанай дэфініцыі (азначэння) і інш.

Паняцце «наменклатура» некаторыя даследчыкі размяжоўваюць з паняццем тэрміналогія, падкрэсліваючы абстрактнасць паняццяў і катэгорый тэрміналогіі і канкрэтнасць прадметаў, якія абазначаюцца наменклатурнымі знакамі, напр., геграфічныя тэрміны рака, гара і геграфічная наменклатура – назвы канкрэтных гор, рэк. Некаторыя даследчыкі ўключаюць наменклатуру ў склад тэрміналогіі, падкрэсліваючы агульныя прыкметы тэрмінаў і наменклатуры.

Прынцыповае значэнне для даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння, упарадкавання і складу нацыянальнай тэрміналогіі, узаемадзеяння паміж агульнаўжывальнай лексікай і тэрміналогіяй мае вырашэнне пытання аб сутнасці паняцця «тэрмін». Спробы вызначэння сутнасці гэтага паняцця маюць глыбокую навуковую традыцыю. Сярод мноства існуючых ад старажытнагрэчаскай навукі часоў Платона азначэнняў тэрміна асноўнае месца займаюць тыя, якія адзначаюць яго суаднесенасць са строгай дэфініцыяй і кваліфікуюць тэрмін як знак спецыяльнага паняцця.

У большасці сучасных лінгвістычных даследаванняў адзначаюцца таксама прыметы дэфінітыўнасці, сістэмнасці, спецыяльнасці тэрмінаў, іх адрозненне ад наменклатурных назваў і інш.

У сваёй аснове прыметы дэфінітыўнасці, сістэмнасці, спецыяльнасці тэрмінаў не з’яўляюцца процілеглымі пэўным уласцівасцям агульнаўжывальных слоў. Так, прымета дэфінітыўнасці, якая выяўляецца ў тым, што навуковае азначэнне выступае неад’емнай часткай тэрміна, па сваёй сутнасці з’яўляецца толькі спецыфічным праяўленнем агульных суадносін «знак – абазначанае», «слова – значэнне».

Прымету сістэмнасці тэрміна ў сэнсе суаднесенасці яго з сістэмай паняццяў таксама нельга назваць прынцыпова адметнай рысай у параўнанні з агульнаўжывальным словам. Яе адметная асаблівасць заключаецца толькі ў тым, што тэрміны як словы або словазлучэнні пэўнай спецыяльнай сферы (навука, тэхніка, мастацтва і інш.) суаднесены з сістэмай паняццяў гэтай сферы, у той час як пэўная тэматычная група агульнаўжывальнай лексікі суаднесена з сістэмай адпаведных паняццяў іншай сферы. Аднак пры больш дэтальным аналізе семантычнай суаднесенасці тэрмінаў, іх лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці, словаўтваральных гнёздаў і інш. выяўляюцца іх адметныя рысы ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі.

Тэрмін не проціпастаўлен па сваіх асноўных прыметах агульнаўжывальнаму слову. І гэта пацверджана на матэрыяле тых даследаванняў, у якіх тэрміналогія разглядаецца ў складзе літаратурнай лексікі ў якасці найважнейшага элемента функцыянальнага стылю літаратурнай мовы, або самастойнай функцыянальнай разнавіднасці агульналітаратурнай лексікі, або без размежавання гэтых двух паняццяў і з іх сінанімічным выкарыстаннем з паняццем «мова навукова-тэхнічнай літаратуры».

Аднак адрозненне тэрміна ад агульнаўжывальнага слова не абмяжоўваецца толькі яго асаблівай функцыяй. Сама гэта асаблівая функцыя, якая праяўляецца, на думку даследчыкаў, у сферы намінацыі (галіны навукі, тэхнікі, мастацтва…) і ў сферы ўжывання (вузкае кола спецыялістаў дадзенай галіны), накладвае пэўную спецыфіку на прыроду тэрмінаў як моўных знакаў, сістэму іх утварэння, сістэмную граматычную і семантычную арганізацыю. У сувязі з гэтым заканамернасці словаўтварэння, лексіка-генетычныя, лексіка-граматычныя, лексіка-семантычныя і іншыя працэсы характарызуюцца ў тэрміналогіі пэўнай спецыфікай, прычым сама гэта спецыфіка ў кожнай нацыянальнай мове выяўляецца па-свойму.

Такім чынам, выказванні, што тэрміны -- гэта тыя ж словы, справядлівае толькі на ўзроўні агульнага падыходу да вырашэння праблемы аб уключэнні або неўключэнні тэрміналогіі ў сістэму мовы.

Такі агульны падыход да вызначэння сутнасці тэрміна апраўданы і неабходны для вызначэння тэарэтычных прынцыпаў характарыстыкі статусу тэрмінаў як пэўных знакаў. Аднак ён не выключае неабходнасці ўлічваць спецыфіку тэрміна, якая заключаецца ў тым, што гэта слова (або словазлучэнне) са спецыяльна-абумоўленым характарам дэфінітыўнасці, сістэмнасці, адназначнасці ў складзе ўпарадкаванай тэрміналагічнай сістэмы, звязаным з асаблівасцямі сістэмы навуковых, тэхнічных, мастацкіх і іншых паняццяў.

Сутнасць другога, прынцыпова іншага падыходу да вызначэння месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме мовы, заключаецца ўтым, што «ў агульнай мове няма тэрмінаў як моўных знакаў, рэгламентаваных рэжымам іншай семіятычнай сістэмы, ёсць словы, якія з’яўляюцца па паходжанні тэрмінамі» (Толикина, 1970, 63), што азначае вылучэнне тэрміналогіі за межы лексічнай сістэмы агульналітаратурнай мовы. Паколькі ў выніку такога падыходу тэрміналогія вылучаецца за межы агульналітаратурнай лексікі, то лагічна з’яўляецца як бы магчымасць і неабходнасць яе «самастойнага» ўзнікнення і развіцця, незалежна ад стану развіцця лексічнай, словаўтваральнай, граматычнай і лексіка-семантычнай сістэмы мовы. Такая «самастойнасць», у сваю чаргу, дапускае магчымасць сітуацыі, калі мова з развітай лексічнай, словаўтваральнай, граматычнай, лексіка-семантычнай сістэмамі не здольна выконваць функцыі перадачы і захоўвання навукова-тэхнічнай інфармацыі. У прыватнасці, на некаторых нарадах па пытаннях функцыянавання і развіцця нацыянальных моў у часы былога СССР даводзілася часам чуць ад удзельнікаў (мала знаёмых нават з існаваннем традыцый выкарыстання беларускай мовы ў навучанні) аб тым, што цяжка ўявіць, як можна перадаць навукова-тэхнічныя паняцці ў беларускай тэрміналогіі. На вялікі жаль, такія выказванні даводзіцца калі-нікалі чуць і сёння. Развітасць сістэмы мовы пры гэтым як бы і не прымаецца ў разлік.

Прыведзенае вышэй выказванне аб тым, што «ў агульнай мове няма тэрмінаў як моўных знакаў, а ёсць словы, якія з’яўляюцца па паходжанні тэрмінамі», можна прызнаць слушнымі толькі ў дачыненні да характарыстыкі тэрмінаў як элементаў, знакаў пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, у якой яны толькі і здольны выконваць сваю намінатыўную функцыю ці функцыю выражэння пэўнага паняцця, адным словам, толькі ў дачыненні да функцыянальнай характарыстыкі тэрмінаў. Яно ні ў якой меры не выражае генетычную характарыстыку тэрмінаў, крыніц, спосабаў і сродкаў іх моўнага афармлення.

Непарыўная сувязь нацыянальнай тэрміналогіі з адпаведнай мовай выразна наглядаецца на матэрыяле беларускай мовы, прычым як у гістарычным аспекце, так і на сучасным этапе яе развіцця.

Як вядома, тэрміналагічная лексіка старабеларускай мовы XIV -- першай паловы XVII стагоддзяў развівалася і функцыянавала вельмі актыўна ў сувязі з выкарыстаннем яе ва ўсіх сферах дзяржаўнай, гаспадарчай, грамадскай, культурна-асветніцкай і іншай дзейнасці, паколькі юрыдычна і фактычна старажытная беларуская мова была ў той час дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага. У выніку ў ёй была выпрацавана багатая і разгалінаваная сістэма тэрміналагічных сродкаў, якая адлюстроўвала асноўныя напрамкі гаспадарчага, грамадскага, культурна-навуковага жыцця: грамадска-палітычная і юрыдычная, сельскагаспадарчая, промыславая (тэрміналагічная лексіка промыслаў), гандлёвая, вайсковая, а таксама мовазнаўчая, матэматычная, астранамічная і інш.

У прыватнасці, фарміраванне грамадска-палітычнай і юрыдычнай старажытнай беларускай лексікі было найбольш раннім і інтэнсіўным у выніку яе выкарыстання ў дзяржаўных, судовых установах, у знешніх дзяржаўных і гандлёвых сувязях Вялікага княства Літоўскага. Актыўнае фарміраванне гандлёвай старажытнай беларускай лексікі адбывалася з XV стагоддзя разам з бурным развіццём гарадоў з іх рамеснай і гандлёвай дзейнасцю, узнікненнем буйных мясцовых рынкаў, цэнтрамі якіх былі Мінск (па-тагачаснаму Менск, Менеск, дзе выразна прасочваецца этымалогія назвы, непасрэдна звязаная з выключнай роляй горада ў гандлёва-эканамічных сувязях) Брэст, Віцебск. Гандлёвая тэрміналогія расшыралася і пад уплывам знешняга гандлю гарадоў Вялікага княства Літоўскага з растучымі гарадамі Рускай дзяржавы, а пасля разгрому Тэўтонскага ордэна -- з Захадам, праз Прыбалтыку, прычым афіцыйнае афармленне гандлёвых сувязей ажыццяўлялася на беларускай мове. Вайсковая тэрміналогія старажытнай беларускай мовы інтэнсіўна развівалася ў выніку таго, што знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, насельніцтву Беларусі даводзілася прымаць удзел у важнейшых ваенных падзеях XIV – XVIII стагоддзяў. Сфарміраваная старажытнабеларуская ваенная тэрміналогія адлюстроўвала даволі высокі ўзровень развіцця вайсковай справы таго часу.

К канцу XVI стагоддзя ў сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай, пачынаецца актыўная паланізацыя беларускага і ўкраінскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, у прыватнасці, адкрытая паланізацыя школы. Беларуская мова паступова страчвае сваю поўнафункцыянальнасць, выцясняецца польскай і лацінскай з афіцыйнай сферы.

Пералічаныя вышэй групы старажытнабеларускай тэрміналагічнай лексікі атрымалі ў сучаснай беларускай лінгвістыцы даволі падрабязны аналіз, чаго зусім нельга сказаць, як гэта ні парадаксальна, аб большасці галін сучаснай тэрміналогіі, якая ў беларускім мовазнаўстве не толькі не вывучалася, але і не атрымлівала сістэмнага ўпарадкавання і выкарыстання. (Апошняе безумоўна звязана з абмежаваннем функцый беларускай мовы ў сферах дзяржаўнага, грамадска-палітычнага, навуковага, эканамічнага жыцця, у выніку чаго на мэтанакіраванае развіццё і ўпарадкаванне тэрміналогіі многіх галін навукі, тэхнікі накладвалася маўклівая забарона, яно “не заахвочвалася”, адпаведныя тэрміналагічныя слоўнікі не выдаваліся і г.д.).

Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы, Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і пазней забарона яе царскім урадам Расіі, якія выклікалі больш чым стагодні перапынак у развіцці пісьмовай традыцыі старажытнабеларускай і сучаснай беларускай мовы, адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць развіцця лексікі беларускай мовы. Некаторыя даследчыкі вызначаюць у гэтай сувязі нават страту пераемнасці пісьмовых традыцый паміж старажытнай і новай, сучаснай беларускай мовай.

Відавочна, што ў найбольшай ступені адмоўна ўздзейнічаў перапынак функцыянавання беларускай мовы ў пісьмовай форме на фарміраванне тэрміналогіі, паколькі замацаванне тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў пісьмовых тэкстах. Здавалася б, што аб пераемнасці тэрміналагічнай лексікі ў такіх умовах наогул гаварыць немагчыма. Тым не менш, аналіз адпаведнай тэрміналагічнай лексікі старажытнабеларускага пісьменства і сучаснай тэрміналогіі канкрэтных галін выяўляе відавочную сувязь, што наглядаецца нават пры самым першапачатковым супастаўленні. У старажытнабеларускіх словах держава, звычай, здрадца, лист, пильновать, позыченье, помста, пригон, пригонныя люди, сварка, сведка, умова, шибеница; вага, важити, весец, гандель, гляк, грош, жалезник, кошт, крам, крама, купец, купованье, мостовое, мыто, перекуп, померное, прибыток, продавати, речи, рынок, стадола, танный, уздоймом (агулом), уторговати; аранье, ботвинье, жито, збожье, зерне, лов (звериный, пташный, рыбный), селище, садиба, стайня; войско, воевник, наруч, начинье, зброя стрельчая, люди ратные, рукавицы панцеровые; будованье, бытие, вапно, выхованье, грошы, жниво, зброя, истина, мова, небязпечность, особа, оборонца, паша, потреба, пытанье, сведомость, скарб, скрага, утиск, якость мы без цяжкасцей пазнаем сучасныя тэрміны адпаведных галін. Больш таго, беларусы, як і іншыя народы з даўняй пісьмовай традыцыяй, сапраўды могуць ганарыцца тым, што сучасны студэнт (які валодае беларускай мовай) можа без цяжкасцей чытаць помнікі старажытнага беларускага пісьменства. У чым жа сакрэт значнай ступені пераемнасці тэрміналагічнай лексікі пры значным перапынку ў развіцці пісьмовай традыцыі ў гэтай сферы?

Адказ на гэта пытанне можа быць толькі адзін: у непадзельнай сувязі тэрміналогіі і агульнаўжывальнай лексікі, пісьмовай і вуснай формаў кож-най нацыянальнай мовы, у тым ліку і беларускай. Уласна ў гэтым і заключаецца доказ такой непарыўнасці на матэрыяле беларускай мовы ў гістарычным аспекце. Будучы забароненай у пісьмовай форме і ў афіцыйна-дзелавой сферы, беларускай мова не перастала развівацца ў жывой народнай гаворцы, захоўваючы сваю сістэму сродкаў і выпрацоўваючы шматлікія новыя адзінкі, выкарыстаныя пазней у тэрміналагічным значэнні.

Доказам непарыўнай сувязі тэрміналогіі з лексічнай сістэмай мовы на сучасным этапе яе развіцця з’яўляецца тое, што, як паказвае практыка працы над тэрміналагічнымі слоўнікамі сучаснай беларускай мовы, аб’ектыўных складанасцей для перадачы ўсіх намінацый і паняццяў сучасных навук у беларускай мове не існуе, хоць у большасці галін навукі і тэхнікі сістэматычная распрацоўка беларускай тэрміналогіі не праводзілася. Такім чынам, нягледзячы на адсутнасць сістэматычнай і мэтанакіраванай дзейнасці па распрацоўцы і ўпарадкаванню беларускай тэрміналогіі многіх вузкіх галін навукі, беларуская мова валодае ўсімі лексічнымі, граматычнымі, словаўтваральнымі і іншымі сродкамі для перадачы паняццяў і рэалій сучасных навук.

Гэту парадаксальную на першы погляд сітуацыю можна растлумачыць зноў жа толькі цеснай сувяззю агульнаўжывальнай лексікі, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў з тэрміналогіяй і тэрмінаўтварэннем.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5247
Авторов
на СтудИзбе
422
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее