74413 (Літаратура першай паловы XVI ст.), страница 3

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Літаратура першай паловы XVI ст.", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74413"

Текст 3 страницы из документа "74413"

У 1532 г. Ф. Скарыну чакалі новыя непрыемнасці і прыгоды. Варшаўскія ліхвяры несправядліва абвінавацілі яго ў тым, што, атрымаўшы спадчыну свайго брата-нябожчыка Івана, ён не хоча аддаваць ім даўгі апошняга, і дамагліся ад караля Жыгімонта ўказа (ад 5 лютага) аб яго турэмным зняволенні. Гэты ўказ быў прыведзены ў выкананне ў сакавіку ці на пачатку красавіка 1532 г., і Скарыну пасадзілі ў турму ў г. Познані, куды ён прыехаў па справах віленскага біскупа Яна. Толькі дзякуючы заступніцтву апошняга і хадайніцтву пляменніка Рамана 24 мая 1532 г. кароль выдаў указ аб вызваленні Ф. Скарыны з турмы, адкуль ён, прасядзеўшы там каля трох месяцаў, быў выпушчаны на волю ў сярэдзіне чэрвеня. Каб абараніць сябе ад новых напасцяў, першадрукар дамогся спецыяльных прывілейных грамат (ад 21 і 25.10.1532), паводле якіх сам кароль браў яго пад сваю апеку і абарону. Аднак не вельмі дапамаглі і гэтыя прывілеі. У цэлым абставіны для Скарыны ў пачатку 1530-х гг. складваліся неспрыяльна. Ён часта пакідаў Вільню, пераязджаў з месца на месца не толькі з-за сваёй няўрымслівай натуры, але і каб пазбегнуць розных праследаванняў. Апрача ўсяго іншага, у 1530 г. у час вялікага пажару ў Вільні настолькі моцна пацярпела яго друкарня з абсталяваннем, што аднавіць кнігадрукарства тут сталася немагчыма. Дзесьці ў гэты ж час памерла яго жонка Маргарыта, і яе сваякі з новай сілай пачалі прэтэндаваць на дом нябожчыцы. Да сярэдзіны 1530-х гг. прыкметна аслабела становішча яго мецэната біскупа Яна, якога ў 1536 г. перавялі з Вільні ў Познань. Цяжкія абставіны вымусілі Скарыну пакінуць родную краіну і шукаць прытулку на чужыне. У 1535 г. ён вярнуўся ў Прагу, дзе ўладкаваўся вучоным-садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе, які тады закладваўся. У садзе чэшскага караля Фердынанда I Ф. Скарына прапрацаваў да лета 1539 г. Дзе ён жыў і чым займаўся пасля гэтага, мы не ведаем. У Чэхіі (магчыма, у Паўднёвай) беларускі гуманіст знайшоў свой вечны спачын. На жаль, нам невядомы ні дакладны час яго смерці, ні месца пахавання. Найбольш верагодна, ён памёр у 1551 г., бо ў пачатку наступнага года чэшскі кароль выдаў Скарынаваму сыну Сімяону спецыяльную грамату (ад 29 студзеня) на права адшукваць па ўсёй краіне і наследаваць маёмасць свайго бацькі, ужо нябожчыка. У тым жа 1552 г. справа аб нейкай частцы маёмасці беларускага асветніка разглядалася і ў Вільні, пра што сведчаць два нядаўна выяўленыя судовыя дэкрэты (ад 17 жніўня і 15 снежня) караля Жыгімонта Аўгуста. Сімяон Скарына ў 1570-я гг. жыў у Паўднёвай Чэхіі і таксама займаўся лекарствам і садоўніцтвам. Другі сын першадрукара Францішак загінуў у 1541 г. у Празе ў час пажару. Нашчадкі Сімяона Скарыны жылі ў Чэхіі і Славакіі. Відаць, з гэтай лініі паходзяць доктар медыцыны і філасофіі Станіслаў Стэнлі Скарына, які жыве ў Канадзе, і літаратар Юры (Ежы) Скарына, жыхар Мексікі.

Шматгранная асветніцкая дзейнасць Скарыны з'явілася найвышэйшым выяўленнем творчых сіл і духоўных імкненняў беларускага народа даўняй пары, адкрыла новую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры, праклала новыя шляхі ў іх развіцці. Самаадданая праца гэтага тытана эпохі Адраджэння дзеля культурнага прагрэсу свайго народа паслужыла прыкладам для многіх дзеячаў культуры не толькі Беларусі, але і Украіны, Расіі, Літвы, спрыяла пашырэнню кнігадрукарства, ідэй гуманізму, асветы ва Усходняй Еўропе. Дабратворны ўплыў першадрукара адчулі С. Будны і В. Цяпінскі, I. Фёдараў і П. Мсціславец, браты Мамонічы і іншыя прадаўжальнікі яго справы. Яго кнігі, хоць іх афіцыйна і не прыняла хрысціянская царква, шырока разышліся па Усходняй Еўропе і дайшлі да людскіх сэрцаў. У цяжкія часы гісторыі беларускага народа яго імя служыла стымулам і сцягам у барацьбе за родную мову і культуру, за нацыянальныя традыцыі, новае Адраджэнне. Спадчына Скарыны, выразна беларуская і адначасова агульначалавечая паводле свайго характару, мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне. Яго мудрыя думкі і глыбокія ідэі актуальныя і сёння, бо застаюцца надзённымі тыя важныя праблемы ўдасканалення чалавека і грамадства, якія ён узнімаў, бо вечныя ідэалы, да якіх ён імкнуўся.

Вывучэнне спадчыны Ф. Скарыны пачалося ў канцы 18 ст. Найбольшы ўклад у даследаванне жыцця і дзейнасці вялікага беларускага асветніка, яго выданняў, літаратурнай творчасці, поглядаў зрабілі рускія і беларускія скарыназнаўцы, асабліва У. Пічэта, В. Ластоўскі, П. Уладзіміраў, А. Флароўскі, М. Шчакаціхін, а ў наш час – М. Алексютовіч, У. Анічэнка, А. Булыка, Г. Галенчанка, В. Дарашкевіч, А. Жураўскі, У. Калеснік, У. Конан, А. Коршунаў, Ю. Лабынцаў, Я. Неміроўскі, С. Падокшын, В. Тумаш (С. Брага), В. Чамярыцкі, В. Шматаў і інш. Усяго Скарыніяна налічвае каля 4 тысяч розных публікацый, у тым ліку каля 100 кніг і брашур. Пра Скарыну даследчыкі адшукалі і апублікавалі больш за 50 дакументаў на лацінскай, чэшскай, старабеларускай і інш. мовах. Захавалася каля 320 экзэмпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розных бібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, яго спадчына натхнялі і натхняюць пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, дзеячаў тэатра і кіно. Яму прысвячалі свае вершы М. Багдановіч, З. Бядуля, У. Караткевіч, М. Танк, Л. Геніюш, Д. Бічэль-Загнетава, Р. Барадулін, Г. Бураўкін і інш. паэты. Пра яго напісалі п'есы В. Ластоўскі («Адзінокі»), М. Грамыка («Скарынін сын з Полацка»), Я. Дыла («Падуанскі студэнт»), А. Петрашкевіч («Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны»), драматычныя паэмы – М. Арочка («Судны дзень Скарыны»), і М. Клімковіч («Георгій Скарына»), раманы і аповесці – А. Лойка («Як агонь, як вада»), М. Садковіч, С. Хурсік. Цікавую спробу пераказаць асобныя яго прадмовы свабодным вершам зрабіў А. Разанаў. Вобраз Скарыны атрымаў увасабленне ў творах выяўленчага мастацтва З. Азгура, Э. Агуновіча, Э. Астаф'ева, М. Байрачнага, М. Басалыгі, А. Бразера, С. Вакара, Г. Вашчанкі, С. Геруса, А. Глебава, Я. Драздовіча, Я. Ждана, А. Дранца, А. Кашкурэвіча, А. Кішчанкі, Я. Куліка, М. Купавы, А. Марачкіна, Ю. Несцярука, Л. Рана, М. Селяшчука, П. Сергіевіча, П. Скрыпнічэнкі, У. Стальмашонка, Я. Ціхановіча, А. Цыркунова, В. Шаранговіча, М. Якуніна, В. Янушкевіча, італьянскага мастака Дж. Форна (фрэскавы партрэт у зале Сарака Падуанскага універсітэта), літоўскага графіка К. Тарабілды і інш. На беларускай тэатральнай сцэне ўпершыню вобраз Скарыны ўвасоблены ў 1926 г. у спектаклі «Скарына – сын з Полацка», пастаўленым БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы) па п'есе М. Грамыкі «Скарынін сын з Полацка», рэж. М. Папоў; у 1970-я гг. паводле п'есы А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца. Францыск Скарына» пастаўлены спектакль у Гродзенскім абл. драм. тэатры (1978, рэж. У. Караткевіч) і ў бел. драм. тэатры імя Я. Купалы (1979, рэж. А. Шалыгін). Кампазітар Д. Смольскі напісаў оперу «Францыск Скарына» на лібрэта С. Клімковіч (экранізавана ў 1990). Па сцэнарыі М. Садковіча рэжысёр Б. Сцяпанаў зняў мастацкі фільм «Я, Францыск Скарына» (1970). Былі зняты таксама дакументальныя фільмы «Георгій Скарына» (сцэн. I. Барашкі, 1963), «Францыск, сын Скарынаў» (сцэн. А. Петрашкевіча, 1990), «Францішак Скарына» (сцэн. У. Коласа, 1990); тэлефільмы «Нашчадкі Скарыны» (сцэн. Э. Варашылава, 1968), «Скарына ў Падуі» (1991). Імя Ф. Скарыны прысвоена Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту, Полацкаму педвучылішчу, Мінскай гімназіі №1, друкарні выдавецтва «Навука і тэхніка» АН Беларусі, Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы, Таварыству беларускай мовы, Таварыству беларускай культуры ў Маскве, Нацыянальнаму навукова-асветнаму цэнтру, Беларускай бібліятэцы і музею ў Лондане. Беларускі студэнцкі гурток імя Ф. Скарыны дзейнічаў у даваеннай Празе, друкарня – у Вільні. Імя Скарыны ўвекавечана ў назвах вуліц у Полацку, Брэсце, Віцебску, Глыбокім, Мінску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку, Жодзіне, Талачыне, Бельску-Падляшскім (Польшча). У 1974 г. у Полацку на плошчы, якая носіць яго імя, устаноўлены помнік (скульптары А.К. Глебаў, I.М. Глебаў, А.М. Заспіцкі). У 1917–1925 гг. і 1967 г. былі шырока адзначаны 400 і 450-годдзе беларускага кнігадрукавання, распачатага Ф. Скарынам. У 1990 г. 500-гадовы юбілей з часу яго нараджэння быў занесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА, урачыста святкаваўся ва ўсім свеце. Да гэтага юбілею выдадзены энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (на бел. і рускай мовах); факсімільнае перавыданне Скарынавай Бібліі (у трох тамах) і іншыя кнігі, а таксама календары, паштоўкі, буклеты, плакаты, канверты, паштовая марка, памятныя медалі і манета.

гусоўскі лацінамоўная паэзія літаратура

3. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст.

Характэрнай асаблівасцю літаратурнага працэсу на Беларусі ў XVI–XVІI і часткова ў XVIІІ стст. з'яўляецца шырокае бытаванне вершаваных твораў на лацінскай мове. Гэтая ўласціва многім еўрапейскім літаратурам, у тым ліку і славянскім, якія на працягу цэлых стагоддзяў паралельна суіснавалі і развіваліся на аснове засваення дзвюх творча-культурных стыхій – мясцовых нацыянальна-фальклорных і антычных, пераважна лацінскіх. Лацінская (а дакладней, новалацінская) мова на працягу некалькіх стагоддзяў выконвала, як вядома, функцыю міжнароднай мовы навукі, асветы, культуры.

Бясспрэчна, што на пачатковым этапе станаўлення беларускай паэзіі вершаваныя творы на лацінскай мове адыгралі прыкметную ролю ў выхаванні чытацкай аўдыторыі. Затым жа яны з часам ператварыліся ў пэўны тормаз для развіцця ўласнабеларускай літаратуры, а дакладней, беларускамоўнага прыгожага пісьменства.

Лацінамоўную літаратуру Беларусі стваралі наступныя аўтары.

Найперш гэта Сымон Будны. Так, у шматлікіх лоскіх выданнях змешчаны панегірычныя вершы С. Буднага на лацінскай мове, прысвечаныя мецэнатам друкарскай справы Яну Кішку і Мікалаю Дарагастайскаму. У вершах Буднага на першае месца вылучаюцца асабістыя вартасці чалавека, яго заслугі ў распаўсюджванні асветы, ведаў, культуры, даволі адкрыта выяўляюцца асабістыя адносіны аўтара да фактаў і падзей рэальнага жыцця. Лацінскім вершам Буднага ўласціва пэўная жанравая завершанасць, што абумоўлена яго сталай арыентацыяй на традыцыі антьгчнай эпікграмы – слава героя перадаецца праз заслугі яго продкаў, увасобленыя ў родавай геральдыцы:

Крест христианский, подкова железная – славные знаки –

Герб родовой и триумф красят, о Кишка, твои.

Не без причины такую эмблему на гербе впервые

Прадедам дали твоим некогда предки в борьбе.

У эпікграме Дарагастайскаму істотна ўзмоцнены філасофскія матывы, што таксама адпавядала нарматывам жанру.

Далей, гэта Андрэй Рымша, у творчай спадчыне якога таксама ёсць шэраг лацінамоўных вершаў.

Творы на лацінскай мове пісалі таксама М. Літвін, Я. Радван, А. Волан, І. Пельгрымоўскі, С. Рысінскі, К. Нарбут, П. Раізій, Ф. Градоўскі, І. Капіевіч, А. Доўгірд, С. Полацкі, М. Карыцкі, М. Сарбеўскі і інш. паэты, што жылі і працавалі на Беларусі ў XVI–XVІIІ стст.

Найбольш жа значны ўклад у беларускую лацінамоўную літаратуру ўнеслі М. Гусоўскі і Я. Вісліцкі.

4. Мікола Гусоўскі

Польскія гісторыкі літаратуры, якія яшчэ ў мінулым стагоддзі выявілі і высока ацанілі мастацкую самабытнасць лацінскіх твораў М. Гусоўскага, аднадушна прызнаюць, што ён быў беларусам па паходжанні і патрыётам Вялікага княства Літоўскага – дзяржавы, якая аб'ядноўвала ўласна літоўскія землі (Жамойць і Аўкшоту), беларускія і ўкраінскія. Здагадкі пра беларускае паходжанне Гусоўскага робяцца, між іншым, на падставе расшыфроўкі яго прозвішча. У пісьмовых творах ён называе сябе Нussovianus, Ussovius, відаць, ад назвы Гусава ці Уса. Так называліся некалькі паселішчаў і рачулак на Беларусі, між іншым, прыток Нёмана ў зоне Налібоцкай пушчы і прыток Дняпра. Гусоўскаму даводзілася пераплываць на кані Дняпро, які ён на антычны лад заве глыбокім Барысфенам. Адсюль паўстаюць гіпотэзы, што радзімай аўтара «Песні пра зубра» магло быць Верхняе Прыдняпроўе або Наднямонне. Выказваюцца меркаванні, што краінай юнацтва паэта была Белавежская пушча.

Нарадзіўся Мікола Гусоўскі ў у сям'і вялікакняжацкага лаўца, ці лоўчага. У тую пару лаўцамі былі людзі вольныя, шляхецкага стану, хоць яны маглі і не мець зямельнай уласнасці, а жыць толькі са службы, з промыслу. Княжацкая паляўнічая дружына ўяўляла сабой складаны прафесійны калектыў, у які ўваходзіла шмат людзей. Узначальваў дружыну лоўчы – самы вопытны чалавек у калектыве. Ад жніва да святога Войцеха (25 красавіка) кружылі дружыннікі па лясах і пушчах, дабываючы сваім князям і панам смачную спажыўную ежу. З дзіцячых гадоў прывучаў бацька Міколу да паляўнічай прафесіі, якая была не спортам ці пацехай, а цяжкай працай, гаспадарчым промыслам і, галоўнае, заняткам рыцарскім, школай мужнасці, сродкам фізічнай і маральнай загартоўкі моладзі, якая на паляваннях прывучалася да вайсковай справы, што была тады пачэсным абавязкам шляхты. Гусоўскі прайшоў гэтую школу і, як падкрэслівае ў паэме, многае пазнаў і зведаў. Смеласць, вынослівасць, салідарнасць, гатоўнасць у крытычны момант прыняць на сябе небяспеку, выручыць таварыша – вось рысы характару, якія высока цэніць Гусоўскі ў мужчыне-паляўнічым і воіне-патрыёце. Такімі рысамі валодаў ён сам. Ад вопытных паляўнічых навучыўся будучы паэт чытаць кнігу роднай прыроды, адкрываць тайны звярыных сцежак, пазнаваць звярыныя прывычкі, ведаць прыкметы на пагоду і паляўнічае шчасце.

Магчыма, М. Гусоўскі пайшоў бы следам свайго бацькі і застаўся добрым паляўнічым на службе ў вялікага князя ці ў якогасьці знатнага беларускага магната. Але эпоха Адраджэння адкрыла перад людзьмі новыя спакусы, прывучала цаніць веды, кніжную мудрасць. Пацягнуліся да адукацыі, культуры, духоўных каштоўнасцей гараджане і шляхта. Спакуса ўзяла і сына лоўчага. Дапытлівасць прывяла яго да знаёмства з вучоным мужам і сакратаром вялікакняскай канцылярыі Эразмам Цёлкам (па-латыні Vitelius), які, выявіўшы ў маладым лаўцу выключную дапытлівасць, дасціпны розум і спрыт, прыблізіў юнака да сябе, стаў яго пратэктарам, павёў у краіну навукі і культуры. Узыходзячы на вышэйшыя ступені кар'еры, Эразм Вітэліус паднімаў і падапечнага, зрабіў яго дарадчыкам у дыпламатычнай місіі, якую асабіста ўзначальваў, будучы ўжо біскупам Плоцкім і ідэйным важаком арыстакратычнай групоўкі феадалаў, блізкай да караля.

Чытаць і пісаць Гусоўскі мог навучыцца дома (ён часта згадвае ў паэме, што «свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, граматах рускіх, кірыліцы пісаных вязкай»). Былі гэта, відавочна, летапісы Старажытнай Русі і беларуска-літоўскія летапісы, таксама юрыдычныя кодэксы і дароўныя граматы. Змест гэтых кніг Гусоўскі ставіў высока – упоравень з творамі антычных аўтараў. Пазней, ужо, відаць, у часы службы ў Эразма Цёлка, Гусоўскі вывучыў мову тагачаснай заходнееўрапейскай навукі і культуры – латынь. Як католік ён чуў гэтую мову з дзяцінства на богаслужэнні ў касцёлах, але там яна палохала сваёй незразумеласцю як мова недасяжнага і ўсемагутнага Бога. I вось ён прабіраўся ў таямнічы свет лацінскай кніжнасці, захоўваючы павагу да кніжнасці славянскай. Багатаю і складанаю мовай рымлян валодаў ён свабодна. У сталым узросце Гусоўскі напісаў на латыні шэраг вершаваных твораў і паклаў пачатак беларускай лацінамоўнай паэзіі. Сам ён застаўся для сучасных яму арыстакратаў экзатычным «ліцвінам» з паляўнічым мінулым, славянскаю і еўрапейскаю адукацыяй, каталіцкаю верай, фальклорнай забабоннасцю і лацінскаю паэтычнаю культурай.

Відаць, да навукі ўзялі Гусоўскага позна, і ён з цяжкасцю даходзіў да такой спраўнасці ў лацінскай мове, якую мелі яго калегі, што вырасталі пад святлом кніжных ведаў змалку. Недахопы адукацыі былы паляўнічы кампенсаваў жыццёвым вопытам, што для паэта вельмі істотна. А ўсё ж такі яго не пакідала адчуванне раздвоенасці, з якой узнікала перакананне, што да паляўнічай справы ён больш здатны, чым да пяра. Адрыў ад сяброў-дружыннікаў, ад штодзённых жывых зносін з прыродай ён адчуваў душой як ахвяру, мажліва занадта вялікую, якую давялося прынесці ўзамен за кніжную навуку. Хіба толькі высокі аўтарытэт Эразма Вітэліуса, які ахоўваў паэта ад нядобразычліўцаў, прыносіў Гусоўскаму наталенне душы. Напэўна, з адчування гонару сваім лавецкім вопытам, набытым у маладосці, які назаўжды звязаў яго з народам і радзімай, зарадзілася ў Гусоўскага патрэба і смеласць расказваць і пісаць паэму свайго жыцця «Песню пра зубра». Яна была створана ў 1522 г. у Рыме. Аўтар упершыню наведаў «вечны горад», калыску рэнесансавай культуры і мастацтва, у якасці дарадчыка Эразма Вітэліуса, які ў 1518 г. па даручэнні Жыгімонта Старога ўзначаліў дыпламатычную місію Рэчы Паспалітай у Ватыкан. Дапытлівы дарадчык пазнаёміўся са здабыткамі рэнесансавай культуры, увайшоў у кантакты з культурнымі вярхамі грамадства і ўрэшце сам адважыўся на творчасць. Лёс паэмы аказаўся драматычным ад самага яе нараджэння: у 1522 г. памёр у час эпідэміі чумы Эразм Вітэліус. Гусоўскі закончыў твор і выдаў яго ўжо як даніну памяці нябожчыку, вярнуўшыся ў Кракаў у 1523 г. Дапамаглі ў выданні ранейшыя сувязі аўтара з каралеўскім дваром і яшчэ жывы аўтарытэт нябожчыка-мецэната. Пра гэта сведчаць прысвячэнні кнігі каралеве Боне і яе сакратару Людовіку Альфію.

У зборнік, які носіць назву паэмы, Гусоўскі ўключыў яшчэ адзінаццаць лацінскіх вершаў, напісаных таксама ў Рыме, сярод іх адрасаваны Эразму Цёлку верш «Суцяшэнне», у якім паэт і дарадчык выказваў маральную падтрымку паслу, калі кароль у 1521 г. вызваліў яго ад дыпламатычных абавязкаў, паддаўшыся інтрыгам палітычных праціўнікаў Вітэліуса, што не хацелі, каб Рэч Паспалітая ўдзельнічала ў кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5173
Авторов
на СтудИзбе
437
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее