74413 (Літаратура першай паловы XVI ст.)

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Літаратура першай паловы XVI ст.", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74413"

Текст из документа "74413"

Літаратура першай паловы XVI ст.

1. Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст.

Новы этап у развіцці беларускай літаратуры пачаўся ў XVI ст. Ён быў выкліканы важнымі сацыяльна-палітычнымі і культурна-гістарычнымі зменамі ў жыцці Беларусі таго часу. Да XVI ст. былі ліквідаваны рэшткі феадальнай раздробленасці, узмацнілася цэнтралізацыя краіны, што садзейнічала далейшаму грамадскаму прагрэсу. Пасля разбуральных нападаў крымскіх татар і вайны з Расіяй у пачатку XVI ст. наступілі гады адносна мірнага жыцця і стваральнай працы. Бурна развіваліся гарады, рамёствы і гандаль, пашырыліся і ўзмацніліся ўнутраныя і знешнія ўзаемасувязі, актывізавалася грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Да гэтага часу ў асноўным завяршылася таксама этнічная кансалідацыя беларускіх зямель, сфарміравалася беларуская народнасць. Беларусь уступіла ў эпоху сталага феадалізму.

У культурна-гістарычным плане гэта была эпоха Адраджэння, светапогляд якой вызначаў рэнесансавы гуманізм. Адбывалася далейшая секулярызацыя культуры, узмацняўся працэс разбурэння сярэдневяковага сінкрэтызму. Аднак складаныя сацыяльныя ўмовы другой паловы XVI ст. (Лівонская вайна, Люблінская унія 1569 г., рост грамадскай напружанасці і інш.) не далі магчымасці нармальна развіцца мноіім рэнесансавым з'явам беларускай літаратуры і мастацтва, паскорылі зараджэнне барочных тэндэнцый. Тым не менш, менавіта ў эпоху Адраджэння і ранняга барока беларускі народ дасягнуў такога высокага ўзроўню культурнага развіцця, стварыў такія выдатныя мастацкія каштоўнасці, якія вывелі Беларусь на перадавыя пазіцыі ва Усходняй Еўропе.

З эпохай гуманізму непасрэдна звязаны таксама ўздым нацыянальнай самасвядомасці народаў і адраджэнне народных моў. Да пачатку XVI ст. у асноўным завяршыўся працэс вызвапення мовы беларускага свецкага пісьменства ад архаічных, стараславянскіх элементаў (апрача арфаграфіі) і на грунце жывой гутарковай мовы сфарміравалася старабеларуская літаратурная мова, якая вылучалася вялікай функцыянальнай і жанрава-стылявой разнастайнасцю, багаццем вобразна-выяўленчых сродкаў. Яе ўзор – мова беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік, лепшых перакладных твораў, а таксама Статута Вялікага княства Літоўскага, выдатнага помніка дзелавога пісьменства і права беларускага і літоўскага народаў, аднаго з першых у Еўропе зводу законаў.

Працэс дэмакратызацыі мовы беларускага пісьменства быў настолькі моцным, што закрануў нават царкоўна-рэлігійную літаратуру. Ужо ў другой палове XV – пачатку XVI ст. на беларускую мову былі перакладзены духоўныя аповесці «Жыццё святога Аляксея», «Страсці Хрыстовы» («Пакуты Хрыста»), шэраг біблейскіх кніг. Вялікае культурна-гістарычнае і нацыянальнае значэнне мела кнігавыдавецкая і перакладчыцкая дзейнасць Ф. Скарыны.

У XVI ст. на Беларусі назіраецца значная актывізацыя перакладчыцкай справы, выкліканая далейшым ростам духоўных запатрабаванняў розных слаёў беларускага насельніцтва, асабліва шляхты і гараджан, уздымам цікавасці да гісторыі і культуры іншых народаў. Паказальна, што калі спачатку перакладаліся найбольш творы царкоўна-рэлігійнага зместу, то ў другой палове стагоддзя перавага стала аддавацца помнікам свецкага характару, у чым нельга не бачыць уплыву новых, гуманістычных тэндэнцый часу. Менавіта ў гэты перыяд на беларускую мову былі перакладзены гістарычная аповесць пра Атылу, лацінская рэдакцыя антычнага рамана пра Аляксандра Македонскага «Александрыя», сярэдневяковыя рыцарскія раманы пра Трыстана і Ізольду, «Гісторыя разбурэння Троі» Гвіда дэ Калоны і інш. Чытальніцкі спіс тагачаснага адукаванага беларуса значна пашыраўся таксама за кошт прадукцыі віленскіх і кракаўскіх друкарняў, якія выдавалі ў другой палове XVI ст. на польскай мове нямала твораў зарубежнай літаратуры, у тым ліку старажытнагрэчаскіх і рымскіх аўтараў.

Арыгінальная беларуская літаратура першай паловы XVI ст. адвосна небагатая. Асноўную масу твораў па-ранейшаму складаў традыцыйны фонд пісьменства, царкоўна-рэлігійнага і свецкага, які сфарміраваўся яшчэ ў папярэднія стагоддзі. З усіх літаратурных жанраў найбольш актыўна развіваўся тады на беларускіх землях летапіс. Захоўваючы ў цэлым свой сярэдневяковы характар, гэты жанр зазнаў у эпоху Адраджэння адчувальныя змены. Працягвалася алітаратурванне дзелавых запісаў, белетрызацыя гістарычнага апавядання. Асноўным састаўным элементам летапісных зводаў, літаратурнай формай апісання мінулага стаў не кароткі пагадовы запіс, а сюжэтнае разгорнутае апавяданне пра падзею («Хроніка Быхаўца»). Мацнела імкненне пераадолець тэрытарыяльныя і храналагічныя межы нацыянальнай гісторыі, жаданне выйсці на прасцягі сусветнай гісторыі. Гэта часткова было дасягнута дзякуючы перакладу на беларускую мову ў другой палове XVI ст. польскіх хронік М. Бельскага і М. Стрыйкоўскага, у якіх значнае месца займае апісанне палітычнай гісторыі Русі і Вялікага княства Літоўскага на міжнародным фоне, але канчаткова рэалізавана толькі ў XVII ст. у беларуска-украінскім хранографе «Вялікая хроніка». У беларускіх хроніках XVI ст. выразна выявілася таксама тэндэнцыя рамантызаваць нацыянальную гісторыю і больш эфектыўна выкарыстоўваць яе дзеля патрыятычнага выхавання чытачоў.

Нельга ўявіць беларускую літаратуру эпохі Адраджэння без творчай спадчыны Ф. Скарыны. Ён быў не толькі заснавальнікам ва Усходняй Еўропе новага, свецкага падыходу да Бібліі і новага, гуманістычнага тыпу літаратурнага перакладу. Яму належаць першыя на ўсходнеславянскіх землях вопыты кніжнага вершаскладання і здзіўляючыя па змястоўнасці, глыбіні думкі і літаратурнай дасканаласці прадмовы да выдадзеных ім кніг, якія паклалі пачатак гуманістычнай публіцыстыцы, філалогіі і літаратурнай крытыцы на Беларусі. Шматгранная наватарская творчая дзейнасць Скарыны, накіраваная на выхаванне ўсебакова развітага, дасканалага чалавека ў духу высокіх рэнесансавых ідэалаў, адкрыла новы этап у гісторыі беларускай культуры, далучыла беларускі народ да новых працэсаў духоўнага развіцця, што адбываліся тады ў перадавых краінах свету.

Новай асаблівасцю культурнага жыцця Беларусі XVI ст. было пашырэнне ўжывання лацінскай мовы, якая на працягу многіх стагоддзяў служыла ў Еўропе мовай асветы і навукі, важным сродкам культурнай узаемасувязі народаў, асваення антычнай літаратурнай спадчыны. Яна была мовай навуковай і мастацкай творчасці: па-латыні пісалі філасофскія трактаты і дзелавыя лісты, творы гістарыяграфіі і публіцыстыкі, вершы і паэмы, выкладалі ў школах і універсітэтах. Значнае развіццё атрымала на беларускіх землях у эпоху Адраджэння новалацінская паэзія. Яе заснавальнікам стаў выдатны паэт Мікола Гусоўскі, які стварыў у 1521–1522 гг. у Рыме на беларускім матэрыяле глыбока патрыятычную і высокама-стацкую паэму «Песня пра зубра», першы буйны твор рэнесансавага рэалізму ў беларускай літаратуры.

2. Францыск Скарына

Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490 г. у сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 г. пад імем Лукіян. Сямейнае прозвішча паходзіць ад старажытнага славянскага слова «скора» (скура), адсюль – скарняк, па-старабеларуску – скарыніч, што азначала прафесію рамесніка, які займаецца апрацоўкай скур. Відаць, родапачынальнікам Скарынаў быў гарбар, нашчадкі якога разбагацелі і заняліся гандлем. Скарынічам называў сябе Францішак Скарына ў сваіх акафістах-акравершах. Пад гэтым прозвішчам часам згадваецца ў дакументах і яго родны брат Іван. Дата нараджэння Ф. Скарыны дакладна невядома. Паводле розных ускосных звестак, найбольш верагодна, што ён нарадзіўся ў сярэдзіне 1480-х гадоў. У друку называлася таксама дата 18.3.1470 г.

Імя нованароджанаму раней, як правіла, выбіралі паводле царкоўнага календара, г. зн. надавалі імя таго святога, дзень памяці якога прыпадаў на дзень нараджэння дзіцяці. Продкі і бацькі Скарыны былі, несумненна, хрысціянамі праваслаўнага веравызнання, таму ён быў хрышчаны паводле праваслаўнага абраду і атрымаў адпаведнае грэка-славянскае імя, якога, на жаль, мы не ведаем. Напэўна, паводле гэтага ж прынцыпу пазней яго назвалі ў адпаведнасці з каталіцкім календаром Францыскам (Францішкам). Паўторна ён мог быць ахрышчаны манахамі-бернардзінцамі, якія ў 1498 г. заснавалі ў Полацку кляштар і касцёл у імя св. Францыска. Беларускі асветнік вельмі ганарыўся сваім паходжаннем «са слаўнага горада Полацка» і выразна вызначаў сваю этнічную прыналежнасць (русін, рус, г. зн. беларус) і нацыянальна-патрыятычную скіраванасць сваёй асветніцкай дзейнасці на карысць «браціі маёй русі».

Дзіцячыя і юнацкія гады, праведзеныя Ф. Скарынам у родным Полацку, былі спрыяльнымі для культурна-гістарычнага развіцця горада, ды і ўсіх беларускіх зямель, і аказалі дабратворны ўплыў на фарміраванне яго асобы і светапогляду. На Скарыну станоўча ўздзейнічалі агульны ўздым у канцы 15 ст. гарадскога жыцця ў Полацку, які ў 1498 г. атрымаў магдэбургскае права, жыватворны дух гераічнай полацкай гісторыі, багатыя культурныя традыцыі бацькоўскай зямлі. У родным горадзе і навакольных вёсках, сярод простага (паспалітага) люду спасцігаў ён багаты змест і глыбокі сэнс народных звычаяў і абрадаў, самабытны лад і натуральнае хараство беларускай мовы. У полацкі перыяд закладзена і яго поўнае глыбокай пашаны стаўленне да кнігі як каштоўнай крыніцы ведаў і мудрасці, маральнага ўдасканалення і духоўнага ўзвышэння чалавека. Тады фарміраваўся і ўваходзіў у сэрца юнага Францішка непаўторны вобраз роднага Полацка і Бацькаўшчыны, гарачую любоў да якіх ён пранёс праз усё жыццё. Наклалі свой выразны адбітак на яго і характар жыцця ў бацькоўскім доме, агульная атмасфера старажытнага горада на Дзвіне, дзе сыходзіліся гандлёвыя шляхі, дзе бывалі людзі розных краін і земляў, розных веравызнанняў і нацый, дзе даўнія дэмакратычныя традыцыі вечавога ладу своеасабліва пераасэнсоўваліся ў новых умовах гарадскога самакіравання. Такія выдатныя якасці асобы Скарыны, як шырыня поглядаў і дэмакратызм, верацярпімасць і адкрытасць, дзелавітасць і мабільнасць, закладваліся яшчэ ў родным горадзе. З маленства выявілася ў яго неадольная цяга да новага і нязведанага, прага да ведаў і падарожжаў, што рана паклікала цікаўнага юнака ў вялікі свет. Першымі буйнымі гарадамі, дзе давялося пабываць яму, былі, напэўна, Вільня і Рыга.

Першапачатковую адукацыю Ф. Скарына атрымаў у Полацку, які меў шматвяковыя кніжна-пісьмовыя традыцыі, славіўся багатымі бібліятэкамі і высокаадукаванымі людзьмі. Азы царкоўна-славянскай граматы Францішак асвойваў, найбольш верагодна, дома або пры адным з полацкіх праваслаўных манастыроў. У Полацку або ў Вільні будучы асветнік набыў грунтоўныя веды па лацінскай мове, без чаго нельга было марыць пра далейшае навучанне ва універсітэтах Заходняй Еўропы, дзе лаціна была тады мовай асветы, навукі, літаратуры, грамадскіх зносін. Як мяркуюць, яму ў гэтым дапамагалі полацкія бернардзінцы.

Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, летам 1504 г. Скарына, відаць, разам з купецкім абозам накіраваўся ў Кракаў, тагачасную сталіцу Польшчы, дзе быў вядомы ў Еўропе і найбольш блізкі ад Полацка Ягелонскі універсітэт. Заплаціўшы два грошы ўступных, што сведчыла пра небагаты стан бацькоў, там ён паступіў вучыцца на факультэт мастацтваў, або свабодных навук, які даваў шырокую, энцыклапедычную падрыхтоўку. Толькі скончыўшы яго, можна было працягваць вучобу на адным са спецыяльных факультэтаў – багаслоўскім, юрыдычным ці медычным, і атрымаць адпаведную прафесію. Навучальны год тады пачынаўся ў сярэдзіне кастрычніка і складаўся з двух семестраў – зімовага і летняга, паміж якімі былі канікулы. Заняткі праводзіліся ў спецыяльных аўдыторыях і працягваліся з раніцы да вечара. Жылі студэнты ў інтэрнатах-бурсах, дзе харчаваліся і рыхтаваліся да заняткаў. За два гады напружанай працы Скарына асвоіў поўны курс так званых сямі свабодных навук, які складаўся з трывіума (граматыка, рыторыка, логіка) і квадрывіума (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Ён навучыўся не толькі свабодна выкладаць свае думкі на лацінскай мове, майстэрству дыскусіраваць, але і атрымаў грунтоўныя ў гэтых навуках веды, штудзіруючы класічныя працы і творы антычных вучоных і пісьменнікаў, якія былі пакладзены ў аснову навучання, а таксама каментарыі да іх сярэдневяковых аўтараў. Так, лацінскую граматыку ён спасцігаў па падручніку рымскага вучонага 4 ст. Э. Даната, рыторыку – паводле твораў Цыцэрона, геаметрыю – па Эўкліду, астраномію – па «Касмаграфіі» Пталамея. Аднак найбольшым аўтарытэтам тады карыстаўся Арыстоцель. Амаль палову часу на факультэце свабодных навук аддавалася вывучэнню і тлумачэнню «Паэтыкі», «Рыторыкі», «Фізікі», «Этыкі», прац па логіцы славутага антычнага філосафа. Фактычна большасць прадметаў на гэтым факультэце выкладалася па Арыстоцелю, таму невыпадкова яго часам называюць яшчэ і філасофскім. Чыталі лекцыі і праводзілі семінарскія заняткі знакамітыя вучоныя, сярод якіх асабліва вылучаліся Ян з Глагова, аўтар шматлікіх прац па філасофіі, логіцы, мовазнаўству, а таксама Мацей Мяхоўскі, рэктар універсітэта ў 1505–1506 навучальным годзе, будучы аўтар славутага «Трактата пра дзве Сарматыі». Важнае значэнне для фарміравання мастацкага густу, літаратурных ведаў і гуманістычнага светапогляду беларускага асветніка мела даволі шырокае яго знаёмства ў сценах універсітэта з творчасцю выдатных паэтаў старажытнасці Гамера, Вергілія, Гарацыя, Авідзія. Восенню 1506 г. Скарына паспяхова завяршыў навучанне на факультэце свабодных навук і 14 снежня атрымаў першую навуковую ступень бакалаўра. Вучоба ў Кракаўскім універсітэце, жыццё ў сталічным еўрапейскім горадзе ў перыяд актыўнага станаўлення рэнесанснай культуры, кантакты з прадстаўнікамі розных краін і народаў шмат далі беларускаму асветніку для паглыблення ведаў, пашырэння кругагляду, фарміравання яго рознабаковай асобы. Менавіта яшчэ ў Кракаве, дзе меліся багатыя бібліятэкі, кнігарні і друкарні і дзе зусім нядаўна, у канцы 15 ст., выдаваў кірылічныя кнігі Ш. Фіёль, Скарына пазнаёміўся з друкаванай кнігай і тэхнікай кнігадрукавання і, магчыма, ужо тады ў яго запала думка пра выданне кніг і для сваіх суайчыннікаў.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5140
Авторов
на СтудИзбе
441
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее