13160-1 (Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст), страница 3

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "13160-1"

Текст 3 страницы из документа "13160-1"

Гэтая канцэпцыя пазней будзе пакладзена ў аснову афіцыйнай версіі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Праўда, беларускія гісторыкі, пачынаючы ад Адама Кіркора, на месца Кіева пачнуць ставіць Полацк[60]. Прычым для абгрунтавання гэтай тэзы яны вымушаныя будуць звярнуцца да позніх летапісных зводаў, створаных у Маскоўскай дзяржаве. Якраз менавіта ў Маскве падчас барацьбы гэтай дзяржавы за ўсходнеславянскія землі, якія уваходзілі ў ВКЛ, быў створаны міф пра паходжанне літоўскай дынастыі ад полацкіх князёў. Справа ў тым, што ў такім выпадку Гедымінавічы не мелі права на землі, якія ўваходзілі у склад Кіеўскай Русі, бо “вотчынай” полацкіх князёў было толькі іх княства, а права кіравання астатнімі ўсходнеславянскімі уладаннямі яны былі пазбаўленыя [61]. Некрытычнае запазычанне гэтай тэзы прывяло да ўзнікнення папулярнага ў айчыннай літаратуры міфа пра беларускае паходжанні вялікіх князёў літоўскіх.

Паказальна, што ў беларуска-літоўскіх летапісах, створаных на пачатку 16 ст. і ўтрымліваючых легендарную частку пра паходжанне вялікіх князёў літоўскіх, увага надавалася не толькі абгрунтаванню легітымацыі панавання літоўскай дынастыі над усходнеславянскімі землямі княства. Таксама ўлічваліся інтарэсы праваслаўнай знаці дзяржавы, складовай часткі “палітычнага народу ВКЛ”. У легендарнай частцы летапісаў падкрэслівалася, што далучэнне большасці земляў сучаснай Беларусі адбылося мірным шляхам, літоўская дынастыя прыходзіць на гэтыя землі пасля спусташэння іх татарамі і выступае як вызваліцель ад ханскага прыгнёту[62]. Усе летапісы і хронікі, а таксама Стрыйкоўскі падкрэслівалі, што наваградскія вялікія князі завалодалі паўднёвым захадам Беларусі не сустракаючы ніякага супраціву з боку мясцовага насельніцтва і нават пры яго падтрымцы. Войны супраць валынскіх князёў і татараў паказаны як абарончыя[63]. Істотна падкрэсліць у сувязі з гэтым два надзвычай важныя моманты: ва ўсіх летапісах другога зводу, як і ў “Кроніцы” Мацея Стрыйкоўскага, “Русь” складзеная з паўднёва-заходніх земляў сучаснай Беларусі выступае не толькі як пасіўны аб’ект, на які скіраваныя дзеянні літоўскіх князёў, але як актыўны ўдзельнік, як творца, што супольна з літоўцамі бярэ удзел у будаўніцтве новай дзяржавы. Паўсюль падкрэсліваецца значэнне (у асобных летапісах яно ўвогуле выглядае як вызначальнае) перамогаў над валынскімі і татарскімі войскамі менавіта “рускіх” воінаў з земляў паўднёва-заходняй Беларусі. Вялікая ўвага і значэнне надаецца Наваградку і наваградскім дружынам. У летапісах падкрэслівалася, што поўнае аб’яднанне трох складовых частак дзяржавы адбылося пры легендарным наваградскім князе Швінтарогу, які пасля смерці Утэнуса становіцца таксама князем Літвы і Жамойці. Пасля гэтага дзяржава стала называцца Вялікім Княствам Літоўскім, Жамойцкім і Наваградскім і Рускім, прычым аб’яднанне адбылося без скарыстання сілы[64]. Пры ўсім гэтым у ніводнага з летапісцаў не выклікаў сумнення той факт, што легітымнымі ўладальнікамі гэтых земляў “ад старыны” з’яўляліся менавіта “кіеўскія манархі” і толькі нашэсце Батыя змяніла сітуацыю на карысць літоўскіх князёў. Войны тых жа валынскіх князёў супраць міфічных літоўскіх князёў Рынгольта, Скірмунта як раз выкліканы іх “дзедзічным” правам на гэтыя землі, якога іх пазбавілі літоўскія ўладары, праўда, у выніку іх асабістай слабасці, выкліканай падпарадкаваннем татарам[65].

Пра распаўсюджаннасць уяўленняў пра мірнае далучэнне ўсходнеславянскіх земляў да Літвы ў асяроддзі палітычнай эліты княства ў 16 ст. сведчыць і “Размова Паляка з Ліцвінам” дзе сцвярджаецца, што “Русь” дабраахвотна, пасля перамогі літоўцамі татараў, уступіла ў падданства да Літвы[66]. Гэтая тэза была надзвычай важная ў першую чаргу для прадстаўнікоў русінскага набілітэту Княства, бо дазваляла ім сцвярджаць, што іх землі не заваёваныя правінцыі, а часціна шырэйшай дзяржавы, якая зберагла поўнапраўную суверэннасць у сярэднявечным разуменні in dominium Suum rex imperator est (г.зн. падданы вызнае вышэйшага ўладара з умоваю зберажэння неабмежаванага панавання на ўласнай тэрыторыі). Падобныя ідэі былі шырока распаўсюджаныя і ў асяроддзі праваслаўнай украінскай эліты ў першай палове 17 ст., якая імкнулася давесці факт добраахвотнага, а не прымусовага далучэння украінскіх земляў да Кароны Польскай[67].

Аднак, калі агульнадзяржаўныя летапісы 2 зводу ўтрымоўвалі кампрамісную версію ўзнікнення ВКЛ, то ў творах ужо ўласна літоўскай (калі іх можна так назваць) нацыянальнай гістарыяграфіі сярэдзіны 16 ст. і легенда аб рымскім паходжанні літоўцаў, і інтэрпрэтацыя далучэння ўсходнеславянскіх земляў да ВКЛ набывае выразную “антырусінскую” скіраванасць. Маем на ўвазе гістарычныя інтэрпрэтацыі Міхалона Ліцвіна і Аўгустына Ратундуса. Русіны ў Міхалона Ліцвіна выступаюць як народ ніжэйшы культурна і цывілізацыйна ў параўнанні з літоўцамі. Гэты аўтар, абапіраючыся на паданне аб рымскім паходжанні літоўцаў і іх мовы, падкрэсліваў іншароднасць старабеларускай моўнай традыцыі для літоўцаў, называў маскоўскім пісьмом старабеларускую кірыліцу: “рутэнская мова (idioma Ruthenuva) чужая нам, ліцвінам, гэта значыць італьянцам, паходзячым ад італійскай крыві”[68]. Супрацьпастаўляецца свабода і незалежнасць літоўцаў у параўнанні з залежнасцю і рабствам “рутэнаў, над якімі тады, як і над маскавіцянамі, панавалі заволскія татары”[69]. Толькі літоўцы з’яўляюцца стваральнікамі Вялікага Княства, яны і толькі яны, без дапамогі мясцовага русінскага насельніцтва, вызваляюць землі сучаснай Украіны і Беларусі ад мангола-татараў: “Тады з уласцівай ім адвагай, выбавіўшы рутэнскі народ (populis Ruthenicis), землі і крэпасці ад татарскага і баскакскага рабства, яны падпарадкавалі сваёй уладзе ўсё ад мора Жамойцкага, званага Балтыйскім, да Понта Эўксінскага … распаўсюдзіліся на поўнач да самай скрайняй і самай блізкай да стольнага месца Масковіі крэпасці [называнай] Мажайскам”[70]. Падобныя погляды былі характэрныя і для Аўгустына Ратундуса. Сапраўдная літоўская літаратурная мова – лаціна, таму яе патрэбна ўвесці ва ўжытак у законах, пасланнях і нават у паўсядзённым жыцці ў якасці гутарковай мовы. “Руская” (старабеларуская) мова кваліфікавалася ім як мова чужая, грубая і варварская[71].

Гэтая схема русінскай гісторыі выразна кантраставала з “Кронікай…” Мацея Стрыйкоўскага. Знакаміты храніст імкнуўся паказаць гісторыю Кіеўскай Русі ў непарыўным адзінстве з гісторыяй Літвы. У яго не выклікаў сумненняў той факт, што спадкаемцамі гістарычнай спадчыны Кіеўскай Русі з’яўляюцца русіны, насельнікі беларускіх і украінскіх земляў ВКЛ. Вельмі паказальныя ў сувязі з гэтым згадкі Стрыйкоўскага пра тое, што той ці іншы знакаміты род Вялікага Княства паходзіць ад князёў Кіеўскай Русі[72]. Стрыйкоўскі імкнуўся выступаць выразнікам інтарэсаў усяго “палітычнага народу” ВКЛ. У сувязі з гэтым варта звярнуць увагу на тую акалічнасць, што храніст выводзіў ад аднаго міфічнага першапродка Асармата і славянаў, і літоўцаў[73]. Разам з гэтым Стрыйкоўскі падкрэсліваў большую старажытнасць і слаўнасць дзяржаўнай традыцыі ды гісторыі Русі ў параўнанні з этнічнай Літвой. Паказальна, што ніводны спіс агульнадзяржаўнага летапісу 2 зводу 16 ст. не ўтрымоўвае нават згадкі аб першапачатковай залежнасці літоўскіх плямёнаў ад Русі. А Стрыйкоўскі дэтальна апісаў у сваім знакамітым творы факты першапачатковай данніцкай залежнасці літоўскіх плямёнаў ад “русінаў”, шматлікія перамогі ўсходнеславянскіх князёў над сваімі суседзямі балтамі, падкрэсліваў першапачатковую культурную перавагу Русі над Літвой[74]. Толькі феадальная дробнасць, унутраныя звадкі сярод “рускіх” князёў ды мангола-татарскае нашэсце прывялі да таго, што колішнія магутныя “рускія” ўладары мусілі падпарадкавацца сваім былым даннікам, а слаўная традыцыя Кіеўскай манархіі перайшлa да Вільні[75]. З аднаго боку, Стрыйкоўскі безумоўна верыў у рымскае паходжанне літоўцаў, меў дзяржаўны ліцвінскі патрыятызм, і з замілаваннем апяваў слаўную мінуўшчыну Літвы і Жамойці, а з другога - падкрэсліваў факты мужнасці ды слаўнай вайсковай гісторыі “рускіх” славянскіх народаў яшчэ з часоў Аляксандра Македонскага, іх перамогі над візантыйскімі імператарамі ды вельмі ранняе набыццё пісьмовага статуса славянскай мовай, пачатак скарыстання глаголіцы “Русакамі, Масквой і Балгарамі” нашмат раней за ўзнікненне пісьменнасці ў палякаў[76]. Менавіта таму “Кроніка…” Стрыйкоўскага карысталася надзвычайнай папулярнасцю на беларускіх і ўкраінскіх землях.

Такім чынам можна з ўпэўненасцю лічыць, што пачатак сваёй гістарычнай традыцыі адукаваная частка насельніцтва Беларусі ў 14 - 16 стст. адназначна звязвала з Кіеўскай Руссю. Бяспрэчна, што пераважная большасць праваслаўнага набілітэта і мяшчанства беларускіх земляў у сярэдзіне 15 - 16 ст. ужо ўспрымала ВКЛ як “сваю” дзяржаву і выказвала палітычную лаяльнасць да яе ўладароў[77]. Аднак, як вынікае з наратыўных крыніцаў таго часу, ВКЛ успрымалася імі толькі як “сучасная Бацькаўшчына”(“present faterland”), якая ў сілу абставінаў заняла месца “даўняй Бацькаўшчыны”—Кіеўскай Русі.

Гэтая сітуацыя істотна не змянілася і ў 17ст. Шматлікія рукапісныя зборнікі энцыклапедычнага зместу, створанныя на тэрыторыі Беларусі ў 16 – 17 стст., як правіла пачыналіся гістарычнай часткі - “Сказания о русских князьях от кого кто родился”, дзе пералічваліся ўсе вялікія князі кіеўскія. У Чэццях-Мінеях, іншых жыційных зборніках, створаных у беларускіх скрыпторыях у 16 – 18 стст. абавязкова змяшчалася “Пахвала” князю Уладзіміру Хрысціцелю і ягонай бабулі княгіне Вользе, жыціі Барыса і Глеба. Гэтая традыцыя была аднолькава характэрная і для праваслаўных, і для ўніятаў[78].

У канцы 16 - першай палове 17 ст. мы назіраем пачатак працэсу дывергенцыі былой адзінай русінскай свядомасці на ўласна беларускую і ўкраінскую. Працэс гэты пачаўся пасля Люблінскай уніі і набраў яшчэ большай моцы пасля Берасцейскай царкоўнай уніі. Ён быў абумоўлены таксама развіццём такой спецыфічнай рысы украінскай гісторыі, не тыповай для Беларусі, як казацтва[79]. Узорнымі для ўласна украінскай гістарыяграфіі з’яўляюцца палажэнні, што знайшлі адлюстраванне ў “Палинодии” Захарыя Капысценскага (1621 г.). Гістарычная канцэпцыя Захарыя Капысценскага грунтуецца на наступных тэзах: у мінулым існавалі самастойныя “панствы Роскія”, сцвярджаецца факт існавання некалькіх адметных “Руских народов” якія аб’яднаныя толькі праваслаўнай верай. Для яго гэта “Велікая Россія” і “Россія Малая... то ест Кіев и Литва”[80]. Але з кантэксту вынікае, што пад “Малой Россіяй” у вузкім, этнічным сэнсе, аўтар разумее сучасную Украіну. Менавіта гэты народ, паводле Капысценскага, з’яўляецца спадкаемцам Кіеўскай і Галіцкай традыцый дзяржаўнасці, а сучаснымі носьбітамі былой славы продкаў выступаюць запарожскія казакі “...другая часть Яфето-Роского поколенья, з Малой Россіи выходячи, а на за порогах живучіи козаки - татары и места Турецкіа на мори чолном воюют”[81]. У творы Капысценскага згадваецца і Беларусь. Прычым гэты тэрмін ужываецца не толькі да Усходняй Беларусі, што было характэрна для большасці помнікаў таго часу, а да ўсяго этнаграфічнага абшару нашай краіны “...напрод в Берестю, в Пинску, в Красном Ставе и инде, а потом пришло до Вильня, до Полоцка, до Витепска, до Орши, до Могилева и до иншых мест Белоруских”[82].

Надзвычай каштоўным помнікам беларуска-украінскай гістарыяграфіі з’яўляецца “Вялікая хроніка”, хранограф эпохі барока, укладзены ў першай палове 17 ст. Паводле аўтарытэтнага меркавання В.Чамярыцкага ранняя рэдакцыя помніка беларускага паходжання, больш позняя – украінскага. У хранографе змешчана “Хроніка Літоўская і Жмойцкая”, якая грунтуецца на “Кроніцы…” Стрыйкоўскага. Дадатковымі крыніцамі паслужылі Хроніка Еўрапейскай Сарматыі і беларуска-літоўскі летапіс тыпу Быхаўца[83]. Даная кампіляцыя, якая паўстала падчас зацятай барацьбы паміж праваслаўнымі і уніятамі ў пачатку 17 ст, дазваляе нам пабачыць тую версію гістарычнага мінулага, якая лічылася “сваёй” у асяроддзі праваслаўнай русінскай эліты. Услед за Длугашам і Стрыйкоўскім укладальнік “Хронікі…” падкрэсліваў большую даўнасць гістарычнай традыцыі Русі ў параўнанні з Літвой, акцэнтаваў ўвагу на першапачатковай данніцкай залежнасці літоўскіх плямёнаў ад “рускіх” манархаў. “Еднак же той народ литовский през час долгий от початку своего панованя незначный был. Русь мела над ними зверхность и трибут от них отбирала, а меновите: все пануючии княжата киевские земле Руской монархии отбиралы от них в дане веники и лыка на веровки, а то для недостатку и неплодности земле, котрая еще не была выправна, и абы толко монарха руский свою зверхность над ними оказовал”[84]. Працэс уваходжання большасці беларускіх земляў у склад ВКЛ паказаны як мірны, абумоўлены слабасцю “рускіх” княстваў пасля нашэсця Батыя. Але пры гэтым для стваральніка “Вялікай Хронікі” кіеўскі перыяд гісторыі разглядаецца як найважнейшы, як першы перыяд гістарычнага быцця русінаў. “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” у “Вялікай Хроніцы”, папярэднічае раздел пад назвай “О преславном столечном всего народа росского головном место Киеве”. Кіеўская Русь тут трактуецца не проста як княства, але як царства, якое ў выніку гістарычных абставінаў спачатку здэградавала да ўзроўню княства ў складзе ВКЛ, а потым да ваяводства[85]. Пры гэтым, як і іх папярэднікам у 16 ст., укладальнікам “Вялікай Хронікі” быў безумоўна характэрны ліцвінскі патрыятызм. Так у “Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай” дзеянні “маскалёў” падчас Лівонскае вайны трактуюцца як захопніцкія. Апісваючы вяртанне Полацка ў склад ВКЛ аўтар адназначна разглядае гэтую акцыю як вызваленчую: “И так Полоцк, славная столица княжат давных з рук московских выдертая естъ”[86].

Звернемся да аналізу пісьмовых крыніцаў, узнікшых у гарадскім асяроддзі і напісаных усходнебеларускімі мяшчанамі, якія дазваляюць скласці пэўнае уяўленне пра іх гістарычную самаідэнтыфікацыю. Для магілёўскага паэта Фамы Яўлевіча, напісаўшага паэму “Лабірынт” у 1627 г., яго “Русь” не толькі Беларусь, але і Украіна. Для яго “свае” гарады гэта і Вільня, і Кіеў, і Галіч, і Львоў. Кіеўская традыцыя дзяржаўнасці успрымаецца ім як родная, якой ён супрацьпастаўляе “байкі” пра жалезнага воўка[87]. Менавіта з Кіеўскай Русі пачынаў адлік дзяржаватворчай традыцыі на нашых землях і яго суродзіч Ігнацій Яўлевіч. Гэта не перашкаджала яму лічыць сябе “беларусцам” і супрацьстаўляць праваслаўных “беларусцаў” і “літоўцаў” “рускай” мовы “Маскве” і “валынянам”, а Белую Русь - Малой Русі ці Украіне[88]. Падобна выглядала гістарычная самаідэнтыфікацыя магілёўскага храніста 17 ст. Трафіма Сурты і стваральнікаў напісанага ў 18 ст. віцебскага летапісу Панцырнага і Аверкі[89]. Праўда, Трафім Сурта, адносячы свой народ да Русі і называючы важнейшымі гарадамі Русі “Кіеў, Чарнігаў і Магілёў”, разам з гэтым ясна ўсведамляў існаванне пэўнай этнічнай адметнасці украінцаў. У запісе за 1682 г. ён згадвае “горад Чыгірын, украінскую сталіцу, што была пад уладаю Масквы”[90]. Ад вялікіх князёў кіеўскіх выводзілі свае радаводы князі Агінскія і Друцкія, што ўспрымалася як бяспрэчны факт у моўна спаланізаваным асяродзі каталіцкай беларускай шляхты нават у 80-я гады 17 ст. Пра гэта сведчыць цікавейшая інтэрмедыя 1689 г. на герб Агінскіх “Брама”, створаная і пастаўленая маладымі шляхціцамі-навучэнцамі менскай езуіцкай калегіі ў гонар свайго фундатара канцлера ВКЛ князя Марцыяна Агінскага. Менавіта ад “Глеба і Барыса, княжат рускіх, мучанікаў Хрыстовых” па прамой лініі, як сцвярджалася ў інтэрмедыі, паходзяць князі Агінскія, а іх герб “Брама” – нішто іншае як радавы герб успадкаваны імі ад святых князёў[91]. Менскія шкаляры скарысталі для інтэрмедыі сюжэт з “Аповесці мінулых гадоў” пра забойства Святаполкам Акаянным высакародных продкаў дому Агінскіх. У інтэрмедыі падкрэслівалася, што і князі Агінскія, і князі Друцкія паходзяць ад “Святога Уладзіміра Адзінаўладцы Рускага”[92]. На польскай мове з падмосткаў езуіцкага школьнага тэатру, ажывала гісторыя Кіеўскай Русі, якая яшчэ ў гэты час, як выглядае, была “сваёй” і для Марцыяна Агінскага, і для маладых беларускіх шляхцічаў, езуіцкіх шкаляроў. Усе яны размаўлялі па польску і былі каталікамі, але іх гістарычная памяць яшчэ не давала ім забыцца на свае этнічныя карані ды папярэднюю канфесійную прыналежнасць…

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5231
Авторов
на СтудИзбе
425
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее