58039 (Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай)

2016-07-29СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "история" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "контрольные работы и аттестации", в предмете "история" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "58039"

Текст из документа "58039"

Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Асноўныя пытанні

  1. Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на страту суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю? Перадумовы уніі

  2. Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Растлумачце сваю пазіцыю

План

Уводзіны

1. Перадумовы Люблінскай уніі

2.Федэратыўная дзяржава "абодвух народаў"

3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі

4. Разважанні на тэму

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны


Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння.

1 ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'ядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнага аб'яднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі. Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе. На мапе з'явілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая, адна з самых вялікіх і магутных.

У гэтай кантрольная рабоце нам неабходна разледзіць галоўныя вытокі і сутнасць Люблінскай уніі, вызначыць асаблівасці становішча дзяржаў на палітычнай арэне таго часу, вылучыць асноўныя моманты і вынікі аб’яднання дзяржаў у Рэч Паспалітую. Напрыканцы кантрольнай работы мы падвядзем вынікі і паспрабуем адзначаць тыя станоўчыя і адмоўныя бакі Люблінскай уніі, якія паўплывалі на далейшае развіцце нашай дзяржавы.

  1. Перадумовы Люблінскай уніі

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.

Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі [1, с.312].

Гэта вайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ да ўніі з Каронай, зрабіла беларуска-літоўскую шляхту больш падатлівай у пытанні аб новым дзяржаўным саюзе.

Адна з важных прычын паўстання ўніі 1569 года - супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ: паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элітарнае магнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу і адціскала шляхту на другі план. У Кароне на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская, беларуская і ўкраінская шляхта жадалі зраўняцца з ёй у правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вядучую ролю ў сваёй дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Каронай. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты ў 60-я гады стала адкрытым. Удзельнікі сойму, што адбыўся пад Віцебскам у 1562 годзе, звярнуліся да Вялікага князя і караля Польскага Жыгімонта ІІ з прашэннем "учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і права аднолькавае ўжывалі". Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, урад ВКЛ пайшоў на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Пастановай 1563 года былі ўраўнены ў правах праваслаўная і каталіцкая шляхты. Паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала шляхта. Гэтыя захады магчыма мелі б поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны, моц якой была паслаблена вайной.

Польшча сама дамагалася ўніі з княствам, у якой ёй бачыўся багаты тэрытарыяльны прыдатак. Ідэі паглынання княства атрымалі распаўсюджанне сярод пэўных колаў польскай шляхты напярэдадні заключэння дамовы. Далучэнне новых зямель прываблівала магчымасцю атрымання новых багаццяў, пасад, узнагарод. Перадлюблінскі час вызначаецца разгулам шавіністычных настрояў у Польшчы, узмоцненай каталіцкай прапагандай на заходніх землях Беларусі і Украіны, прыгранічнымі непаразуменнямі .

Польскім каралем і Вялікім князем літоўскім у гэты трывожны час быў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Ён не меў патомства і не мог ужо на яго спадзявацца. На ім магла перарвацца дынастыя Ягелонаў, якая злучала сабой гэтыя дзве дзяржавы. Польскія палітыкі баяліся, што пасля яго смерці княства абярэ для сябе асобнага гаспадара. Трэба было своечасова зрабіць больш адпаведную часу сувязь паміж дзяржавамі. Жыгімонт згадзіўся з гэтым і пачаліся перамовы аб новым саюзе.

Урад ВКЛ і кіруючыя колы Кароны прапаноўвалі розныя умовы злучэння дзяржаў. Літоўска-беларускія феадалы хацелі абмежавацца ваенна-палітычным саюзам, які б захаваў незалежнасць і самастойнасць княства. Прадстаўнікі Польшчы стаялі за першынство іх краіны і скасаванне незалежнасці княства.

На працягу 1564-1568 г.г. справа ўніі абмяркоўвалася на чатырох соймах. Кожны бок цвёрда стаяў на сваім. Для канчатковага вырашэння пытання быў назначаны з'езд у Любліне на 23 снежня 1568 года. Паслы ВКЛ, сярод якіх было шмат магнатаў - праціўнікаў уніі, адчуваючы, што абставіны складваюцца не на іх карысць, збіраліся памалу, нехаця, іншыя і зусім не прыехалі, жадаючы ўхіліцца ад удзелу ў ракавой справе. 10 студзеня 1569 г., праз два тыдні пасля прызначанага тэрміну, сойм быў адкрыты. На яго прыбылі Жыгімонт ІІ і каля 160 паслоў і сенатараў Кароны і ВКЛ, якія на працягу шасці драматычных месяцаў абмяркоўвалі самую важную дзяржаўную справу [10, с.273].

Бурныя дэбаты працягваліся ўжо каля двух месяцаў. Найбольш актыўна супрацьдзейнічалі падпісанню ўніі дэлегаты княства - канцлер і Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, падканцлер Астафій Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч. Калі яны бачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах, то ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка пакінулі Люблін, жадаючы сарваць перамовы. Перад ад'ездам яны падалі каралю свае ўмовы уніі.

Аднак ад'езд дэлегатаў княства аказаўся іх палітычнай памылкай. Гэта выклікала моцнае абурэнне польскага боку. Паслы працягнулі абмеркаванне справы і склалі пункты інкарпарацыі княства. Пры падтрымцы польскіх паслоў Жыгімонт ІІ, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча краіны, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка ён выдаў універсал аб далучэнні да Польшчы Падляшша з гарадамі Беласток, Бельск, Драгічын на Бузе, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма, былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь (25 мая), Падолле (1 чэрвеня), Кіеўшчына (5 чэрвеня) [5, с.134].

Пад пагрозай страты пасад і прывілеяў, канфіскацыі маёмасці ўкраінскіх паслоў прымусілі пагадзіцца на анэксію іх радзімы і прысягнуць на вернасць польскаму каралю. ВКЛ панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты. Гэта быў моцны ўдар па магутнасці дзяржавы, якая і без таго была падарвана стратай часткі беларускіх зямель у Лівонскай вайне. Ісці на ваенны канфлікт з Польшчай у тых умовах яна не магла.

Супрацьпраўныя акты Жыгімонта, разбурэнне адзінага фронта барацьбы за незалежнасць княства з-за пазіцыі ўкраінскіх паслоў зламала супраціўленне беларуска-літоўскіх магнатаў. У чэрвені на пагрозлівы выклік ад караля паслы вярнуліся ў Люблін, дзе пратэставалі супраць далучэння спрадвечных зямель княства да Польшчы, патрабавалі адмяніць указы 5 сакавіка - 5 чэрвеня, прапаноўвалі адкласці абмеркаванне справы да наступнага сойму. Невядомы аўтар "Дзённіка Люблінскага сойму" апавядае, што 28 чэрвеня Хадкевіч, Радзівіл і іншыя беларуска-літоўскія паслы з плачам кінуліся на калені перад Жыгімонтам, просячы яго не губіць княства і не аддаваць яго ў "лясную няволю", а "давесці да канца справу так, каб яна не цягнула за сабой заняволення і ганьбы нам і нашым нашчадкам" [8, с.65]. Але кароль загадаў ім без лішніх размоў і прамоў прыняць унію. Зразумеўшы безысходнасць становішча, яны пайшлі на згоду.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Сутнасць заключанага саюза была, ці дакладней, павінна была быць у тым, што "каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабой ужо адно нераздзельнае і недзялімае цела, а таксама не асобную, але агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвух дзяржаў і народаў" [9, с.33].

Новаўтвораная дзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая.



2. Федэратыўная дзяржава "абодвух народаў"

Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава "абодвух народаў" – Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны вальны сойм, які складаўся з сената (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святары прадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныя мовы і г. д.

Ніжэй прыведзена схема сістэмы кіравання ў Рэчы Паспалітай:

Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI– XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля (элекцыі) і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам "залатых вольнасцей" лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся.

Адным з галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў было фарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групы насельніцтва, якія ў сілу законаў або традыцый маюць пэўныя прывілегіі і абавязкі. Як і ў краінах Заходняй Еўропы, на беларускіх землях існаваў наступны падзел:

Як ужо казалася вышэй, шляхта лічылася пануючым саслоўем, якое валодала найбольш значнымі правамі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатага мешчаніна і, тым больш, селяніна. Саслоўі мяшчан і сялян лічыліся падданымі, аднак менавіта іх прадстаўнікі складалі абсалютна большую частку насельніцтва дзяржавы. Святарскае саслоўе не атрымала юрыдычнага афармлення, чаму ў немалой ступені садзейнічала наяўнасць некалькіх канфесій. Прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітай больш прывілегій, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўная цэркві былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся да стану шляхетскага саслоўя. Усе прывілегіяваныя саслоўі (у тым ліку мяшчане) мелі карпарацыйны характар. Прыналежнасць да іх рэгламентавалася шматлікімі нормамі і звычайна перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына. З цягам часу кожнае саслоўе набывала асабістыя сацыяльныя і культурныя традыцыі. Пераход з аднаго саслоўе ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўне ўселяк абмяжоўваўся.

Амаль адразу пасля свайго нараджэння новая дзяржава перажыла некалькі крызісаў улады. У 1573 г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста каралём быў выбраны французскі прынц Генрых Валуа. Аднак у 1574 г. ён збёг у Францыю. Выбары новага караля адбываліся ў атмасферы супрацьстаяння паміж магнацкімі групоўкамі і дробнай шляхтай. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны трансільванскі князь Стэфан Баторы. У 1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай. Спроба наступнага караля Жыгімонта (са шведскай дынастыі Вазаў) абмежаваць правы шляхты і зрабіць манархію спадчыннай скончыліся рокашам 1604г. [6, с.329].

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5173
Авторов
на СтудИзбе
436
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее