58039 (572773), страница 3

Файл №572773 58039 (Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай) 3 страница58039 (572773) страница 32016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

Вялікае Княства Літоўскае праводзіла адносна самастойную замежную палітыку і неаднаразова падпісвала міждзяржаўныя пагадненні без уліку меркавання Кароны.

Такім чынам, Рэч Паспалітую можна разглядаць як федэратыўную дзяржаву з элементамі канфедэрацыі, у якой Вялікае Княства Літоўскае валодала асноўнымі атрыбутамі дзяржаўнасці. Таму пра поўнае падпарадкаванне нашай краіны Польшчы не можа быць і гаворкі. Прынамсі, да часоў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якая абвясціла Рэч Паспалітую адзінай унітарнай дзяржавай. Хаця… хто ведае, як бы рэалізавалася на практыцы гэтае палажэнне, калі б гісторыя адпусціла федэратыўнай дзяржаве яшчэ колькі часу існавання. Маецца ж досвед Люблінскай уніі, якая прадугледжвала тое самае…

Нарэшце, адным з найбольш сур’ёзных абвінавачанняў у адрас Рэчы Паспалітай з’яўляецца тэза пра Люблінскую унію як пра зыходны пункт, ад якога пачалася паланізацыя беларускага народу. Якраз з моманту ўкладанняў гэтага акту, на думку шматлікіх аўтараў, беларуская мова "пачала выцясняцца з усіх сфераў дзяржаўнага жыцця, усяляк ганьбіцца і прыніжацца. Менавіта з гэтага часу і бярэ пачатак заўзятая беларусафобія, зневажанне ўсяго беларускага з боку польска-каталіцкага асяроддзя, што і прывяло ў 1696 годзе да забароны беларускай мовы ў афіцыйнай сферы".

Сапраўды, бясспрэчным з’яўляецца той факт, што ў канцы XVI і на працягу XVII стагоддзя паланізацыя найвышэйшых слаёў грамадства ўзмацнілася. Безумоўна, Люблінская унія адыграла тут сваю ролю. Аднак паспрабуем паглядзець на гэтую праблему шырэй.

Масавая паланізацыя вярхоў беларускага грамадства пачалася значна раней за падпісанне Люблінскага акту і была звязаная найперш з імклівым пашырэннем кальвінізму на землях Вялікага Княства Літоўскага. Пра памеры кальвінізацыі шляхты можна меркаваць нават паводле таго, што на тэрыторыі дзяржавы адным толькі Мікалаем Радзівілам Чорным былі заснаваныя 162 кальвінскія зборы. Так, у Наваградскім павеце з больш чым 600 шляхецкіх сем’яў не далучыліся да пратэстанцтва ўсяго толькі 16. Дзіўная з’ява: той працэс, які меў запачаткаваць стварэнне нацыянальнай беларускай царквы, адасобленай і ад каталіцкай Варшавы, і ад праваслаўнай Масквы, і тым самым садзейнічаць умацаванню незалежнасці Вялікага Княства, спрыяў пашырэнню на тэрыторыі краіны пальшчызны, бо абсалютная большасць твораў выдавалася беларускімі пратэстантамі на польскай мове.

Аднак гэты феномен падаецца дзіўным толькі на першы погляд: у перыяд Сярэднявечча і ранняга Новага часу паняцця нацыянальнасці ў сучасным разуменні гэтага слова проста не існавала. Ягонае месца займалі паняцці веравызнання і дзяржаўнай прыналежнасці. Таму выкарыстанне польскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, злучаным з часоў Крэўскай уніі шчыльнымі сувязямі з Каронай, уяўляецца цалкам натуральным: яно забяспечвала еднасць пратэстантаў Вялікага Княства з іх кароннымі адзінаверцамі. У тую эпоху, калі лаціна пачала паступова саступаць свае пазіцыі на карысць нацыянальных моваў, у нашай дзяржаве польская мова набывала статус мовы міжнацыянальных зносінаў, якая выгадна адрознівалася ад лацінскай тым, што была зразумелая беларусам.

Такім чынам, зусім не Люблінская унія паклала пачатак паланізацыі найвышэйшых колаў грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Вытокі яе ляжаць нашмат глыбей. Працэс паланізацыі, шырока распачаты рэфармацыяй, працягваўся і пад сцягам контррэфармацыі. Да сярэдзіны XVII стагоддзя гэты працэс дайшоў да такой мяжы, калі канстытуцыйнае, рэгламентаванае Статутам ВКЛ 1588 году патрабаванне выкарыстання ў афіцыйным справаводстве беларускай мовы фактычна не выконвалася. Яно звялося да афармлення кірыліцай у дакументах уступаў і заканчэнняў, якія ўяўлялі сабою абавязковыя формы, сам жа змест, як правіла, пісаўся польскаю моваю з вялікім дамешкам лаціны. Да канца XVII стагоддзя такая практыка набыла ўсёабдымны характар. Таму нельга пагадзіцца з цверджаннем, быццам пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі станаў Рэчы Паспалітай ад 29 жніўня 1696 году, паводле якой афіцыйнае справаводства мелася быць пераведзенае на польскую мову, была інспіраваная каралеўскай уладай "у мэтах канчатковага адарвання мас ад роднай духоўнай спадчыны і поўнага апалячвання". Тая пастанова сталася толькі канстатацыяй становішча, якое рэальна склалася на землях ВКЛ. Неабходна таксама памятаць, што ініцыятыва прыняцця гэтага акту зыходзіла менавіта ад шляхты ВКЛ, якая ў барацьбе з засіллем магнацкага роду Сапегаў дамагалася "каэквацыі правоў" з кароннай шляхтай. А правы гэтыя, нашмат шырэйшыя ў кароннай шляхты, у масавай свядомасці часта атаясамліваліся і з мовай, на якой вялося справаводства.

Аднак вельмі памыляюцца тыя, хто абвінавачвае ў гэтым толькі каталіцкі касцёл, супрацьпастаўляючы яму праваслаўную царкву, у дзейнасці якой яны бачаць "справу аховы народнасці, мовы, культуры…"16. Паланізацыйныя працэсы ў асяроддзі праваслаўнага духавенства пусцілі глыбокія карані яшчэ ў перыяд да Берасцейскай уніі 1596 году. Асабліва ж яны ўзмацніліся ў пачатку XVII стагоддзя. Цікава, што тагачасныя апалагеты праваслаўя, якія ў сучаснай гістарыяграфіі нярэдка паказваюцца барацьбітамі за нацыянальную беларускую ідэю, палемічныя творы першай паловы XVII стагоддзя пісалі ў асноўным па-польску (у той час як "здраднікі"-ўніяты — часцей за ўсё па-беларуску).

Аднак гэтым не вычэрпваецца тая роля, якую адыгрывала праваслаўная царква на беларускіх землях у XVI—XVIII стагоддзях. Культурная паланізатарская роля спалучалася ў ёй з палітычнай русіфікатарскай. Уласна, падпісанне Берасцейскай уніі ў 1596 годзе было выкліканае ў першую чаргу той небяспекай з боку праваслаўнай Масковіі, якая здаўна, яшчэ з часоў Івана ІІІ, падмацоўвала імперскія анексіянісцкія планы ў адносінах да земляў Вялікага Княства Літоўскага рэлігійнымі лозунгамі абароны аднаверцаў ад "каталіцкага прыгнёту". А ў сувязі з утварэннем у 1589 годзе Маскоўскага патрыярхату прэтэнзіі Масквы на ўсе праваслаўныя землі нашай дзяржавы сталі выключна небяспечнымі. Падпісанне Берасцейскай царкоўнай уніі — гэта акт у абарону не толькі духоўнай, але і палітычнай незалежнасці краіны.

Арыентацыя ж "непрымірымых" праваслаўных на Маскву прынесла незлічоныя бедствы Вялікаму Княству Літоўскаму. Гэта — і сцяг, які быў дадзены ў рукі анархічнаму казацтву; гэта — і падстава як для адкрытых ваенных дзеянняў, так і для ўсё большага ўмяшальніцтва Масковіі ва ўнутраныя справы дзяржавы…

Між тым, унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка кваліфікуюць як сродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ў цэлым станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта яна сталася тым апірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мы абавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI — пачатку XVIІ стагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы, апроч літургічнай. Нават у другой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя, калі паланізацыя Вялікага Княства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкая царква не толькі не ператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот, стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці.

Калі прыняць пад увагу той факт, што напрыканцы XVIІІ стагоддзя каля 80% сельскага насельніцтва Беларусі належала да ўніяцтва, цяжка пераацаніць ролю апошняга ў станаўленні самаідэнтыфікацыі беларусаў.

А між тым, без Любліна не было б Берасця…

Безумоўна, да ўніяцтва належалі пераважна нізы грамадства. Большасць арыстакратыі і сярэдняй шляхты вызнавалі каталіцтва і, адпаведна, амаль цалкам паланізавалася. Але менавіта ўніяцтва спрыяла захаванню той нацыянальнай глебы, на якой пазней адбыўся працэс нацыянальнага адраджэння.

Хаця і сама шляхта зусім не спяшалася станавіцца палякамі. На працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай назіраецца найцікавейшы феномен: у свядомасці тагачаснага грамадства трывала ўсведамляецца дзяржаўнасць Вялiкага Княства Лiтоўскага (што, аднак, не замiнала тутэйшай шляхце лiчыць сябе часткаю адзiнай шляхецкай нацыі Рэчы Паспалiтай, але гэта ўжо станавая, карпарацыйная свядомасць).

Гэтае ўсведамленне асобнасцi дзвюх краiнаў, аб’яднаных Люблiнскай унiяй, падмацоўвалася i ўзаемнай непрыязнасцю памiж абывацелямi кожнае з iх, чаму існуе безліч прыкладаў. Нават польскія даследчыкі прызнаюць, што "паняцце Рэчы Паспалiтай уключае ў сябе адну шляхецкую нацыю i дзве ўзаемна непрыязныя цi, як найменш, недаверлiвыя адна да адной дзяржавы".

Гэтае пачуццё асобнасці і не дазволіла б шляхце канчаткова зліцца з польскім этнасам. І адраджэнне беларускасці ў яе асяроддзі прырэчанае было адбыцца. Не магло не адбыцца. Што, урэшце, і здзейснілася ў ХІХ стагоддзі, калі менавіта прадстаўнікі шляхецкага стану запачаткавалі працэс беларускага нацыянальнага адраджэння.

Згадаем, што працэс дэнацыяналізацыі нацыянальнай эліты адбываўся не толькі на беларускай зямлі. Тое самае мы бачым і ў Нарвегіі, дзе паноўны класс фактычна цалкам успрыняў дацкую культуру, і ў германізаванай Чэхіі… Аднак, калі наспелі гістарычныя ўмовы, калі ў Еўропе запанавала ідэалогія рамантызму з ягоным зваротам да нацыянальных вытокаў, адбылося вяртанне асіміляваных вярхоў грамадства да сваіх каранёў. Не была тут выключэннем і Беларусь.

Характэрна, што працэс адраджэння беларускасці ў ХІХ стагоддзі адбываўся ў нашмат больш складаных умовах, чым у перыяд існавання Рэчы Паспалітай. Агульнавядомым з’яўляецца факт, што паланізацыя беларусаў асабліва вялікія памеры набыла менавіта ў складзе Расійскай імперыі, калі гэты працэс пачаў спалучацца з русіфікацыяй. Ні забарона ўніяцтва, ні скасаванне дзеяння Статуту 1588 году, ні насаджэнне расійскага чынавенства, ні перашкоды ў выданні беларускіх кніг, ні замена назваў "Беларусь" і "Літва" на "Северо-Западный край" не здолелі зрабіць гэты край расійскім. Але і польскім ён не стаў: паводле перапісу 1897 году 43,3% тутэйшых дваранаў назвалі роднай мовай беларускую…

Такім чынам, Рэч Паспалітая стала неабходным фактарам захавання не толькі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, але і ўвогуле беларускага этнасу ў найскладанейшы перыяд яго існавання. Таму безаглядная крытыка Люблінскай уніі ўяўляецца неканструктыўнай. Рэч Паспалітая прадоўжыла закладзеныя Полацкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім традыцыі беларускай дзяржаўнасці. Таму без перабольшання можна сцвярджаць, што Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая — гэта тры калыскі, у якіх адбывалася станаўленне нашага народу.

Заключэнне


Люблінская унія як акт федэрацыйнага аб'яднання дзвюх дзяржаваў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую абодвух народаў была зацверджана на Люблінскім сойме 1 ліпеня 1569г.

Унія была абумоўлена папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносінаў Польшчы і ВКЛ, і прыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне.

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку.

10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сойма 1 ліпеня 1569г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экземплярах – адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі – пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў.

Напрыканцы неабходна падкрэсліць, што унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка кваліфікуюць як сродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ў цэлым станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта яна сталася тым апірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мы абавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI — пачатку XVIІ стагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы, апроч літургічнай. Нават у другой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя, калі паланізацыя Вялікага Княства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкая царква не толькі не ператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот, стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці.

Спіс літаратуры


  1. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. – Мінск: Універсітэцкае, 2006. 698с.

  2. Гісторыя Беларусі. У 6-ці ч. Ч. 3. / Ю. Бохан, Г. Галенчанка. – Мінск: Экаперспектыва, 2008. 685с.

  3. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994. 396с.

  4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск, 2000. – 322с.

  5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: "Беларусь", 1992. – 320с.

  6. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. .Н.Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: "Амалфея", 2000. – 571с.

  7. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: "Беларусь", 1995. – 594с.

  8. Постановление Люблинского сейма об унии Великого княжества Литовского с Короной Польской – о государственном устройстве Речи Посполитой // История Беларуси в документах и материалах. – Мн., 2000. С.60–70.

  9. Чаропка В. Люблінская унія // Беларуская мінуўшчына. – 1995. № 2. – С.31–34.

  10. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 2000. – 542с.

  11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэбн. дапам. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 370с.

  12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6. – Мн., 1991–2001.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
1,4 Mb
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ответов (шпаргалок)

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6552
Авторов
на СтудИзбе
299
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее