35545 (Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай), страница 2

2016-07-29СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "государство и право" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "контрольные работы и аттестации", в предмете "государство и право" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "35545"

Текст 2 страницы из документа "35545"

Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з “1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140—150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў”.8

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Беларусі – ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц законаў.

Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шырокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў.

Усімі справамі на сойме кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону — свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. “З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652— 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла.

Па падліках гісторыка М.І. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіх перашкод адбылося толькі сем.”

Зрыванне сойма наносіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы “Польшча трымаецца на бязладдзі”9. Аднак трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб'яўлялі свой сойм канфедэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах);

тыя, што мелі дачыненне да Польшчы;

тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю над паступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвался да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. He атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі — Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй.

Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, a дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая – для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 1755—1758 гг. Прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была аб'яўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. Учэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў аб'явілі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.

Сойм, які сабраўся у кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Разам з тым у «Кардынальных правах» меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле “арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы”. 10

У тым жа 1768 г. ў горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты. У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769 — 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму раздзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.

Па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрыторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні: Пскоўскую і Магілёўскую. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях па асабістых справах павінны праводзіцца па мясцовых «законах і звычаях і іх моваю», г. зн. па Статуту 1588 г., а «справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кои от власти верховной на то устроены» 11.

3. Мясцовыя органы ўлады

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцышыя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваё рашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.

Крыніцамі права ў некаторых губернях (напрыклад, па наказу Кацярыны ІІ нанава створаных Пскоўскай і Магілёўскай) па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., a па якіх рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі. Прымаючы пад увагу вышэй азначаныя акалічнасці ў дачыненні мясцовай ўлады (выканаўчай), паўнамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, што таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі ўлады ў краіне.

Заключэнне

Па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава – Рэч Паспалітая.

У выніку гістарычнага развіцця дзвюх дзяржаў на працягу XVII ст. з'явіўся акт “Ураўнаванне правоў” ВКЛ і Польшчы 1697 г., які пераасэнсаваў акт Люблінскай уніі і стаў асноўным законам рэальнай федэрацыі дзвюх дзяржаў. Такое становішча захавалася да канца XVIII ст., хаця існавалі тэндэнцыі да унітарызму. Яны фармуляваліся польскімі дэпутатамі на соймах у 1766, 1773, 1775 і 1776 гг. Але на чатырохгадовым сойме прадстаўнікі ВКЛ здолелі адстаяць федэратыўны характар Рэчы Паспалітай.

Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі - «Пактам канвента» і «Генрыкаўскімі артыкуламі», а ў Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г., а пазней – Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай (1791 г.).

«Пакта канвента» ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон.

«Генрыхаўскія артыкулы» змяшчалі асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвента», які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, «Генрыхаўскія артыкулы» насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма і інш.

Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне караля; скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення. вайны.

Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць рэфарматараў па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў значнай ступені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкаваць свайму ўплыву Рэч Паспалітую, лічыла неабходным стварыць выканаўча-распараджальны орган, які б выконваў указанні царскага пасла. Такім органам стаў створаны ў 1775 г. Пастаянны савет, які складаўся з 36 саветнікаў (18 сенатараў і 18 дэпутатаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэты Савет аказаўся няздольным кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна Рэч Паспалітая працягвала заставацца дзяржавай без урада, а сам Савет быў ліквідаваны ў 1789 г.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5121
Авторов
на СтудИзбе
443
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее