35545 (Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай)

2016-07-29СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "государство и право" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "контрольные работы и аттестации", в предмете "государство и право" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "35545"

Текст из документа "35545"

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ПА «ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»

Тэма 20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

План

Уступ.

1. Кароль, яго паўнамоцтвы.

2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма.

3. Мясцовыя органы ўлады.

Заключэнне.

Уступ

У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было.1

Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай2, хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.

У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй”3.

Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа”4.

Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.

У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць –“польскі народ шляхецкі”, якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.

Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запавольвання нацыянальнага развіцця.

Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.

Падчас напісання работы намі быў прааналізаваны шэраг крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргу трэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу Рэчы Паспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады – сойм.

Зразумець і ўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца з кнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час (нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асоб гэтай гістарычнай эпохі.

“Кароткі нарыс гiсторыi дзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным і багатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню і раскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады і агульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.

Карыстанне першакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі пра ўладава-палітычную сітуацыю ў краіне. Зборнік “История Беларуси в документах и материалах” аўт.-склад. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец (Минск: “Амалфея”, 2000) прадстаўлены як звод гісторыка-дакументальных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі беларускай гісторыі. Тут пададзены прывілеі, маніфесты, граматы, законы, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусь. Вельмі карыснымі пры напісанні работы былі вытрымкі з Канстытуцыя рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, у якой дакладна акрэсліваліся заканадаўчая і выканаўчая ўлады, паўнамоцтвы караля і іншыя пытанні дзяржаўнага ладу рэчы Паспалітай.

1. Кароль, яго паўнамоцтвы

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. і ў яе рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.

Выканаўчая ўлада не мае правы ўсталёўваць або тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, аб'яўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь дыпламатычныя акты. Яна мае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксама вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і аб'яўляем навечна выбарным для (вызначанай) сем'і.

Кароль, якому павінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ў дачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе прыналежаць вярхоўнае права распараджацца ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:

1) прымасу, як раздзелы польскага духавенства і як старшыні камісіі асветы, які можа быць замененым у каралеўскай радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы – пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.”5

Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма”6. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).

Кароль мае права як прызначэнні ўсіх міністраў, так і вылучэнні аднаго з іх ад кожнай галіны кіравання ў склад сваёй рады і каралеўскага стража. Вылучэнне міністра з яго згоды ў склад стража на два гады павінна быць пацверджанае каралём; Міністры, вылучаныя ў склад стража, не могуць удзельнічаць у працы камісій. У выпадку, калі большасць у абедзвюх палат сойма пры таемным галасаванні на сумесным паседжанні запатрабуе змены міністра ў стражы або ва ўрадзе, кароль павінен неадкладна прызначыць на яго месца іншага.

Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць манаршага наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары і заключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сенатпа і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым – свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя – на лавах. Як перажытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары – дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Яны могуць быць толькі наступныя: “1) тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюць міжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай; 2) унутраныя беспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміж магістратурамі; 3) відавочная небяспека паўсюднага голаду; 4) асірацеласць бацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы. Усе рэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля таго як кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, каб забяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзе зыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быць падпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, калі адзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалак сойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі кароль будзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць”7.

Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5137
Авторов
на СтудИзбе
441
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее