112605 (Іслам і выхавання), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Іслам і выхавання", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "педагогика" из 6 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "педагогика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "112605"

Текст 2 страницы из документа "112605"

Увогуле ж ісламскае выхаванне грунтавалася на прынцыпах веры і добрых справаў і кантралявалася шарыятам 9зводам законаў на базе Кур’ана і сунны) і уласна суннай (жыццёвым прыкладам Мухамада). Прытрымліваючыся сунны кожны мусульманін мог наблізіцца да маральнага і духоўнага ідэалу. Адной з важнейшых мэтаў прарочай дзейнасці Мухамада было дасягненне высокіх маральных якасцяў кожным веруючым праз перайманне персанальнага прыкладу прарока. Прадпісанні шарыяту якасна змянілі былое становішча ў поглядах на адукаванасць, і асабліва выхаванасць. Гонар сям’і і роду займалі пачэснае месца сярод іншых этычных і выхаваўчых каштоўнасцяў, першым сярод якіх адзначалася богабаязнасць.

Мараль ісламу выхоўвала агіду да распусты, да ўсяго забароненага. Цярпенне ў цяжкасцях, захаванне нормаў справядлівасці, сумленнасць, цвярозыя адносіны да жыцця, абачлівасць і эканомнасць – вось пералік тых маральных якасцяў, што карысталіся пава-гаю і да ісламу.

Такое становішча часткова скарэктавала і аптымізавала ісламскае выхаванне, мэтай якога было прывіць комплекс маральных якасцяў, носьбіт якіх адносіцца да свету так, як бы ён жыў у ім вечна, а адносіны да Бога павінны былі быць такімі, што чалавек павінен быць гатовы стаць прад Ім кожную хвілю.

Суаднесенасць цела і духа мае быць адным з важных маральных правілаў. Таму мусульмане пачалі сур’ёзна і з увагай адносіцца да фізічнай падрыхтоўкі будучых пераемнікаў. Паводле падання, другі праведны халіф, Умар ібн Хаттаб (634-644), часта заклікаў мусульманаў навучаць сваіх дзяцей плаваць, ездзіць конна, страляць з лука. Яго паслядоўнікаў таксама цікавілі падобныя ж пытанні. Такая ўвага да вывучэння вайсковай справы спарадзіла неабходнасць свецкага, жывога і цікавага выхаваўчага працэса. Прытым паходжанне крыніцаў гэтага выхавання магло быць і персідскім, і старагрэцкім, і візантыйскім, і індыйскім. Мусульмане даволі паспяхова карысталіся станоўчым культурным вопытам папярэднікаў.

Увогуле, першапачатковыя педагагічныя веды мелі вельмі моцны грунт веры. Паводле запаветаў ісламу найважнейшымі абавязкамі бацькоў з’яўляюцца нараджэнне і належнае выхаванне фізічна і маральна здаровых карысных і паважаных удзельнікаў грамадства і прадстаўнікоў чалавецтва.

Таму бацькі павінны сачыць, каб іх дзеці падрасталі сумленнымі, мужнымі, моцнымі духам, загартаванымі фізічна і маральна. Прарок Мухамад сказаў:

“Добра даглядайце дзяцей, дайце ім найлепшае выхаванне, бо бацькі заўжды ў адказе перад Богам і грамадствам за выхаванне дзяцей”. Аб абавязках дзяцей сказана ў Каране: “Маліцеся толькі да Бога, але павагу выказвайце да бацькоў. Зрабіце для іх усё, што ў вашых сілах, будзьце з імі ветлівыя і ўважлівыя, нічым не псуйце іх настрою, не судзіце іх, не ўзвышайце на іх голас. Заўжды кажыце ім прыемныя і добрыя словы, маліцеся за іх, прасіце Стваральніка, каб Ён распрасцёр над імі Свае міласэрныя крылы, слухайце іх… Калі вы будзеце чыніць добрае бацькам, то Ўсявышні прабачыць вам усе вашыя грахі…”. Пра адносіны з родзічамі прарок ісламу сказаў наступнае: “Правы старэйшых брата ці сястры над малодшымі прыроўніваюцца да правоў бацькі”; “Тым, у каго няма бацькі, дзядзька павінен замяніць яго, а ў каго няма маці – цётка”. Правы суседзяў у ісламе стаяць адразу пасля правоў родных. “У суседзяў ёсць вялізныя абавязкі аднаго прад адным. Калі твой сусед галодны, а ты – сыты, то цябе нельга лічыць поўнасцю веруючым”; “Той хто верыць у Бога і ў замагільнае жыццё, павінен дапамагчы свайму суседу”; “Пачуўшы паклёп суседзяў і на суседзяў спачатку ўпэўніся, а потым вырашай”; “Той не верыць (у Бога), ад зла якога неспакойны яго сусед”.

Яшчэ адна вялікая загана, ад якой церпіць мараль – двулічнасць, яна датычная да тых вернікаў, што падменьваюць сапраўдную веру рытуалістыкай, і тых, чые учынкі ідуць не поруч са словамі. Намінальнае выкананне запаветаў веры не можа замяніць цвёрдую ўпэўненасць і высакародныя імкненні.

3. Рэлігійнае становішча часоў Халіфата ўяўляла сабой стракатае спалучэнне розных плыняў і сектаў, што вытлумачалася пэўнай атмасферай талерантнасці, што панавала тады. Іслам таксама не абмінуў лёс расколу, першапачаткова палітычнага (суніты і шыіты), а пасля і ідэалагічнага (харыджыты, карматы, ісмаіліты, асасіны і інш.). Што да праблемы падзелу сунізму на мазхабы (багаслоўскія школы), то яна чыста ўяўная, паколькі самі іх заснавальнікі (Малік, аш-Шафіі, Абу Ханіфа, Ібн Хамбал) не прэтэндавалі на тое, што называецца словам “апошняя інстанцыя”. Паводле іх словаў, яны прапанавалі знайсці і выкрасліць з іх аўтарытэтных працаў тое, што будзе супярэчыць Кур’ану і Сунне.

У перыяд ранняга Сярэднявечча склалася сістэма мусульманскай адукацыі. З VIII – IX стст. шырока распаўсюдзіліся мектэбы (ніжэйшая школа), што садзейнічала навучанню грамаце сярод насельніцтва. У пачатковай школе ішоў працэс навучання па пэўнай праграме, у якую уключалася і выкладанне асноваў шарыята і нормаў этыкі. На гэтым этапе вучні вучыліся чытаць, пісаць, асвойвалі пачаткі арыфметыкі, вывучалі жыццяпіс прарокаў і правед-нікаў. Вядома, што халіф Умар ібн Хатаб рэкамендаваў выкладаць у школах паэтыку і іншыя літаратурныя накрункі. Паводле іншых звесткаў, у школах была ўведзена забарона на вывучэнне кнігаў, напісаных хрысціянскімі аўтарамі. Акрамя таго, з маральных меркаванняў забаранялася вывучэнне пустых вершаў непавучальнага зместу.

Адначасова ўзнікаюць сярэднія ісламскія навучальныя ўстановы – медрэсэ. Яны рыхтавалі імамаў, чынавенства, настаўнікаў. У медрэсэ вывучалі рэлігію, правазнаўства, філасофію (“фалсафа”), матэматыку, астраномію, арабскую і персідскую літаратуры, медыцыну (!) і некаторыя прыкладныя навукі. Такім чынам, ідэя аб рознабаковым развіцці асобы атрымала жыццё ўдалечыні ад Еўропы, і за шмат вякоў да дзеячаў Адраджэння.

Час ад часу мухтасіб (чыноўнік, што сочыць за выкананнем прадпісанняў шарыята) правяраў, каб навучэнцы не карысталіся кнігамі амаральнага зместу. Гэта значыць, што выхаванне і адукацыя знаходзіліся пад наглядам дзяржавы.

Нягледзячы на тое, што школьная праграма была ў асноўным разлічана на навучанне і выхаванне юнакоў (вучоба дзяўчат часам нават проста забараня-лася), у гісторыі іслама, нават у часы жорсткіх адносінаў да выканання падрабаванняў сунны, ёсць нямала выпадкаў, што сведчаць пра ўвагу мусульманаў да арганізацыі навучання дзяўчат ці хаця б аб адсутнасці veto (забароны) на жаночую адукацыю.

Стаць адукаванымі ў ісламскіх краінах у пэўныя прамежкі часу магла практычна кожная жанчына, нават з фізічнымі недахопамі і калецтвамі. У 1227 годзе ў Александрыі была вядома жанчына з Ірана па імені Бінт (дачка) Хадай-Вердзі, якая не мела абедзвюх рук. Тым не менш, яна прыклала шмат намаганняў для спазнання навук. Яна навучылася хораша пісаць, трымаючы палачку для пісьма пальцамі ног.Такім чынам, мы можам казаць, што дзякуючы ісламскай сістэме адукацыі жанчынам была прадстаўлена мажлівасць нароўні з мужчынамі дасягаць поспеху ў галіне навукі і пазнання.

У маралі і ў палітыцы рэальна дзейнічаючым фактарам было выхаванне, заснаванае на Кур’ане і сунне. Тэаратычныя дыспуты мелі ўплыў толькі ў абмежаваных колах датычных да дыскусіі тэарэтыкаў. На становішча дзяржаўнага ладу і працэс падрыхтоўкі і выхавання вучоных яны не ўплывалі.

Жорсткасць такіх правіцеляў, як абасідскі халіф аль-Мутазед (870-892), індыйскі ўладар Кутб Шах (1512-1543) і Тамерлан (1369-1404), і іх учынкі не мелі нічога агульнага з ісламскім выхаваннем і асуджаліся грамадствам.

Носьбітамі ісламскага выхавання і ісламскае этыкі былі такія правіцелі, як Умар ібн Абу ал-Азіз (717-720) і Салах ад-Дзін Аюбі (1138-1193), вядомы еўрапейцам як Саладзін, што строга выконвалі патрабаванні шарыята. У часы крыжовых паходаў, калі мноства еўрапейскіх феадалаў апынуліся на мусульманскім Усходзе, аўтары хронікаў адзначылі, што Саладзін па высакароднасці пераўзышоў іх усіх. Цягам гэтых крывавых, зацятых войнаў крыжаносцы сваімі ўчынкамі пацвердзілі, што па ўзроўню мужнасці, адданасці дадзенаму слову, спагадзе да абяздоленых яны адстаюць ад мусульманаў. Нават у гандлі, купецкай справе мусульманін па надзейнасці, вернасці дадзенаму слову ў цэлым стаяў вышэй за еўрапейскага купца. Маральныя ідэалы рыцараў у Еўропе шмат у чым фарміраваліся ў выніку кантактаў з мусульманамі. Бертэлемі Сен-Гілер без перабольш-вання сцвярджае, што тое, што ў еўрапейцаў новай эпохі лічыцца хрысціянскай мараллю, ёсць нічым іншым, як удасканалены этыкет, запазычаны ў мусульманаў. У час крыжовых войнаў мусульманская мараль выклікала захапленне ў іх ворагаў.

Нават з улікам таго, што арабы дапяклі хрысціянам ў VII-VIII стагоддзях, не паддаюцца вытлумачэнню жорсткасць і бяздушша ваяроў крыжа, што цягам 200 год бясчынна захоплівалі і грабілі Святую зямлю. Хоць, калі ў абодвух выпадках і мелі месца захопніц-кія мэты, то гісторыкі ўсё ж часцей адзначаюць спецыфіку культураў Андалузіі, Турцыі, Паўночнай Афрыкі, што ўзбагацілі сусветную культуру сваім важным унёскам,чым нейкую выключнасць культуры крыжакаў у Леванце (акрамя, бадай што, складання ідэальнага феадальнага заканадаўства – Ерусалімскіх асізаў).

Па звестках мусульманскага аўтара, “харобрыя воі Святога крыжа па жорсткасці і крыважэрнасці мала чым розніліся з драпежнымі звярамі”.

Паводле Фулькерыя Шартрскага (“Ерусалімская гісторыя”), пры ўзяцці храма Саламона “... было зарэзана (курсіў мой – Р.Д) амаль дзесяць тысячаў чалавек… Не пашкадавалі ні жанчын, ні немаўлятаў”.

Якія ж плыні вызначалі выхаваўчы працэс ў ісламскім грамадстве?

Іх мноства, бо ў кожнай мусульманскай краіне пасля распаду Ісламскага халіфата пры Аббасідах, дамінавалі свае ідэалагічныя вучэнні, але аснова была адна – іслам, рэлігія і лад жыцця (выключэннем будуць дэструктыўныя хімераідальныя (па Л. Гумілёву) антысістэмы тыпу дзяржавы карматаў).

У VIII ст. халіф Мамун (813-833) абвясціў дзяржаўнай рэлігіяй вучэнне мусульманскіх філосафаў-рацыяналістаў – мутазілітаў (“аддзяліўшыхся”).

Яны лічылі галоўнай якасцю Бога справядлівасць, якая мае дае свабоду чалавечай волі і здольнасць Аллага здзяйсняць толькі самае лепшае. Для нас найбольш цікавы педагагічны складальнік іх ідэяў. Яны выступалі за распаўсюд ведаў, аддзеленых ад рэлігіі, і апелявалі да розуму, як да адзінай крыніцы ведаў. У адным з мутазіліцкіх трактатаў адмаўлялася наяўнасць прыроджаных ідэй у дзіцяці, падкрэслівалася ў сувязі з гэтым значнасць правільнага выхавання і адукацыі. Аўтар пісаў, што “розум дзіцяці падобны да чыстага аркуша паперы. але як толькі на ім нешта напісана, то гэта цяжка сцерці”. У трактаце “Аб працоўнай дзейнасці” адзначалася: “Ведай, што дзейнасць, уласцівая чалавечаму роду, бывае двух відаў: пазнавальная і працоўная... Ведай, што не бывае ведаў без навучання і засвойвання навукі”.

Адносіны настаўніка і вучня ў пэўнай ступені вызначаны ў наступным выразе з таго ж трактата: “Ведай, што твой настаўнік – стваральнік тваёй душы ў той жа ступені, як твой бацька – стваральнік твайго цела”.

Але нават даводзячы, што веды да веры не маюць аніякіх адносінаў, яны не забываліся пра агромністую этычную базу, закладзеную ў аснове іслама (а гэта таксама веды, хоць і этычныя).

У ІХ ст. засноўваецца вучэнне з неперакладальнай назвай суфізм. Справа ў тым, што нараджаўся суфізм у час змяшання культураў і моваў, і па адных версіях корань “су” мае сувязь з цюркскім словам падобнага гучання “вада” (што можа быць звязана з ачышчэннем), альбо грэчаскім словам “сафія”(мудрасць), па іншых – з арабскім словам “суф” (“грубая поўсць”). З гэтага матэрыялу вырабляецца адзежа, бурнус, які як дыплом уручаецца выпускнікам суфісцкіх школ. Іншыя прытрымліваюцца ідэі аб падабенстве старагрэцкага “сафія”(мудрасць) або “сафістыка” (мудрагелістасць) з назвай новага вучэння. Да ХІІ ст. ён знаходзіўся ў канфрантацыі з сунізмам, асноўнай плынню ў ісламе. Суфіі напачатку не выконвалі абавязковых малітваў, карысталіся радзеннямі, што даводзілі іх да стану экстаза і, на іх думку, дапамагалі “дакранацца” да Бога. Суфіі заўжды ўнутрана засяроджаны, яны лічаць, што атрымліваюць эманацыю, сыходзячую ад Госпада. На думку суфіяў, галоўная мэта чалавека – разуменне, пазнанне Аллага, а не фізічныя захапленні. Базавы панятак суфізму – тарыкат (арабск. “шлях”), рэлігійнае вучэнне, свайго роду духоўна-містычны ордэн, годны шлях. Для дасягнення найвышэйшай годнасці вучань – мюрыд павінен прайсці спецыяльнае навучэнне шарыяту пад кіраўніцтвам шэйха (“старца”).

Тэорыя і практыка суфізма адлюстраваны ў наступным:

  • пастаянны роздум над Кур’анам, прытрымліванне Кур’ана і сунны;

  • выкананне 5-ці абавязковых і ўсіх дадатковых малітваў;

  • радзенні – абрад з песнапеннямі і кружэннем;

  • выстойванне пасту;

  • адмова ад матэрыяльнага боку жыцця і зацікаўленасці ў ёй.

  • культ беднасці;

  • эсхаталагічны настрой (неадступнае чаканне Суднага дню);

  • непахіснасць пры цярпенні нястачаў, нягод;

  • увага да перажыванняў;

  • тонкае ўспрыманне рэлігійных матываў;

  • бязмежная любоў да Бога, імкненне зразумець Яго.

Як бачна з прыведзенага спісу, выхаваўча-адукацыйны складнік мае вельмі вялікае значэнне для падрыхтоўкі суфія.

Выхаванне суфія цягнецца доўгія гады. Суфізм звязаны з паняткамі містыцызму і рыцарства. Містыцызм у ісламе – гэта высокая маральнасць веруючых, адданасць, паслядоўнае следаванне прыкладу прарока ва ўсіх жыццёвых справах, удасканальванне ўласных паводзінаў і выканання абавязкаў, устаноўленых ісламам. Вядомы ў ХІVст. шэйх Зайнуддзін-Абубекр Тайбадскі ўручыў Тамерлану пярсцёнак з надпісам “Калі будзеш справядлівы, то ва ўсім зазнаеш поспех”.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5224
Авторов
на СтудИзбе
428
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее