74420 (Гісторыка-мемуарная літаратура)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Гісторыка-мемуарная літаратура", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74420"

Текст из документа "74420"

Гісторыка-мемуарная літаратура

Пры ўсёй сваёй грамадска-палітычнай значнасці і той велізарнай ролі, якую адыграла царкоўна-палемічная публіцыстыка ў нацыянальным і культурным жыцці беларускага і ўкраінскага народаў, яна з прычыны свайго функцыянальнага прызначэння не магла быць у поўнай меры выразніцай свецкіх інтарэсаў і запатрабаванняў грамадства. Вось чаму, калі ў другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне па сутнасці спыніла сваё далейшае развіццё, на змену яму прыйшлі разнастайныя творы ў выглядзе гістарычных аглядаў, хранографаў, мемуараў, сінопсісаў, сямейных дзённікаў, у цэнтры ўвагі якіх былі пытанні гісторыі і яе развіцця на пэўных этапах дзяржаўнага і грамадскага жыцця народа. Істотнай рысай гэтых помнікаў свецкага пісьменства было тое, што ўсе яны ствараліся па свежых слядах падзей і выдзяляліся ўзросшай цікавасцю да асобы чалавека, яго запатрабаванняў, імкненняў і сацыяльнага быту.

У станаўленні гэтага роду літаратурнай творчасці, у фарміраванні яе жанравай структуры і формы выкладання гістарычных падзей пэўную ролю адыграла афіцыйна-дакументальная літаратура і ў прыватнасці пратаколы-дзённікі (дыярыушы) дзяржаўных сеймаў Рэчы Паспалітай, у якіх даволі ярка праявілася характэрная для таго часу тэндэнцыя да "алітаратурвання" дзелавых запісаў. Сеймавыя прамовы некаторых паслоў і сенатараў у гэтых дыярыушах чытаюцца як высокамастацкія творы. Яны вызначаюцца выразнай, сакавітай мовай і з'яўляюцца яркімі ўзорамі аратарскай красамоўнасці.

Наколькі вялікай была цяга да "алітаратурвання" дзелавога пісьменства, сведчыць перапіска аршанскага старасты Філона Сямёнавіча Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) з членамі каралеўскай рады Вялікага княства Літоўскага. "Допісы" яго ўяўляюць сабой сакрзтныя данясенні аб пагранічным жыцці, ваенных справах і намерах рускага цара Івана Грознага. Важная і яшчэ адна акалічнасць. Кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага, скарыстаўшы тое, што Рэч Паспалітая апынулася ў паласе зацяжнога бескаралеўя пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста (1572) і кароткачасовага знаходжання на польскім троне французскага прынца Генрыха Валуа (1574), пачалі весці сакрэтныя перагаворы з Масквою адносна магчымага вылучэння на польскі каралеўскі трон Івана Грознага або яго сына Фёдара. Сам Кміта-Чарнабыльскі непасрэднага ўдзелу ў гэтых перагаворах не прымаў, але пра ўсё добра ведаў і па абавязку дзяржаўнай службы паведамляў аб маскоўскіх справах у Вільню. Перапіска Кміты-Чарнабыльскага мае значную цікавасць і па змесце, і па форме. Аўтар "Допісаў" не проста паведамляў аб тых ці іншых фактах эканамічнага, палітычнага і дзяржаўнага жыцця Маскоўскай дзяржавы або Рэчы Паспалітай, а даваў ім сваю ацэнку. Дзелавую перапіску ён ажыўляў каларытнай бытавой лексікай, яркімі эпітэтамі і трапнымі параўнаннямі, прымаўкамі і прыказкамі, што надавала ёй эмацыянальную афарбоўку, мастацкую выразвасць: "Коли топили, топор давали, а выплывши - ни топорніца"; "Яко доробило лихо, прорежутся и зубы"; "Ожегшися на молоце, велено на воду дуть"; "И каши не хочу, и по воду не иду"; "Просто як овца: где их больш берет волк, там оне дальше за ним идут" і інш. Напісаныя ў апавядальным стылі жывой народнай мовай, некаторыя допісы Кміты-Чарнабыльскага выходзяць за рамкі дзелавых данясенняў і набліжаюцца да літаратурных твораў. Паколькі асобай Грознага цікавілася пэўная група сенатараў Вялікага княства Літоўскага, у "Допісах" яму ўдзелена галоўная ўвага. Аднак ні ў адным з іх Кміта-Чарнабыльскі не праявіў ні сімпатый, ні антыпатый да Грознага. Займаючы аб'ектывісцкую пазіцыю, ён тым не менш ва ўгоду сваім мецэнатам пісаў пра Грознага ў пазітыўным плане, схіляўся перад яго дзяржаўнай мудрасцю. Станоўчая характарыстыка рускага цара, шырока пададзеная ў допісе "Да Астафея Валовіча, кашталяна троцкага" ад 5 жніўня 1574 г., была невыпадковай. Яна несла пэўную сэнсавую нагрузку і мела пэўны палітычны падтэкст. Гэта быў своеасаблівы, удала абраны аўтарам тактычны прыём для палемікі з той часткай сенатараў, якія імкнуліся выбраць каралём Рэчы Паспалітай толькі прадстаўніка іншаземнай, да таго ж яшчэ і магутнай манархіі. Вось чаму Кміта-Чарнабыльскі наўмысна ідэалізуе Грознага, нават называе яго прадбачлівым біблейскім прарокам Авакумам, робіць цара рупарам сваіх ідэй.

Свае адмоўныя адносіны да негатыўных бакоў грамадскага жыцця Рэчы Паспалітай Кміта-Чарнабыльскі выказваў пры дапамозе прыёму быццам бы шырока распаўсюджаных у Маскве "непрыемных чутак" з выпадку ўцёкаў на радзіму з каралеўскага трона Генрыха Валуа.

Пры аналізе падзей і фактаў грамадска-палітычнага жыцця перыяду бескаралеўя Кміта-Чарнабыльскі праяўляе выключную дасведчанасць, цвярозы розум, палітычную празорлівасць і талент апавядальніка і публіцыста. Паказальныя ў гэтых адносінах яго допісы ад 1 чэрвеня і 5 жніўня да канцлера Яўстафія Валовіча. Прасякнутыя пафасам выкрыцця закулісных махінацый кіруючых вярхоў Вялікага княства Літоўскага і яе ганебнай капітуляцыі перад дыктатам высакамернай польскай феадальнай знаці, яны набываюць характар вострапубліцыстычных артыкулаў. У іх з вычарпальнай паўнатой аўтар выклаў свае погляды і разуменне ім дзяржаўных спраў, паказаў грамадска-палітычныя настроі свайго асяроддзя і тым самым праявіў незвычайны талент перакананага палітыка і патрыёта, занепакоенага лёсам роднага краю. Допісы Кміты-Чарнабыльскага да Валовіча, якія ўключаюць у сябе вобразны расказ аб жыцці і быце служылай шляхты, напісаныя жывой вароднай мовай, служаць пераканаўчым доказам таго, як дзякуючы ўзросшаму мастацкаму майстэрству і павышанай увазе да лёсу канкрэтнай асобы дзелавое пісьменства набывала спецыфічныя рысы славеснага мастацтва. Канкрэтны чалавек з яго зямнымі клопатамі і інтарэсамі паступова станавіўся аб'ектам літаратурнай творчасці.

"Допісы" Кміты-Чарнабыльскага былі прыкметнай з'явай у развіцці беларускай літаратуры ад яе сінкрэтызму да самастойнай формы майстэрства мастацкага слова. Як спецыфічная форма праяўлення гэтага віду пісьменства яны трывала ўвайшлі ў літаратурны ўжытак. Сведчаннем гэтага з'яўляецца шэраг твораў царкоўна-палемічнай публіцыстыкі (напрыклад, лісты Клірыка Астрожскага, Іпація Пацея, Івана Вішанскага, прэсвітэра Андрэя са Слуцка і інш.), а таксама помнікаў палітычнай сатыры ("Ліст да Абуховіча", хадайніцтва мітрапаліта Макарыя, адрасаванае ключніку райскіх варот св. Пятру, за віленскага купца Златовіча і інш.). Напісаныя па свежых слядах гістарычных падзей, "Допісы" Кміты-Чарнабыльскага стаялі ля вытокаў гісторыка-мемуарнай літаратуры.

Грамадска-палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай пачатку XVII ст. характарызуецца вострай антыфеадальнай і нацыянальна-рэлігійнай барацьбой. Пастаянныя нелады ўнутры пануючага класа, частыя войны, адкрытая інтэрвенцыя ў Расію - усё гэта прывяло ў рух велізарныя масы народа. Накопленыя ўражанні пра ўбачанае, пачутае і перажытае былі настолькі ноцнымі, што прымушалі відавочцаў, удзельнікаў падзей брацца за пяро, каб замацаваць іх у аналах гісторыі, не даць ім сцерціся ў памяці нашчадкаў. Менавіта ў гэты перыяд у беларускай літаратуры зараджаецца гісторыка-мемуарная проза, стваральнікамі якой у асноўным былі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Тады амаль немагчыма было знайсці такой шляхецкай сям'і, у якой не вяліся б свае сямейныя дыярыушы, куды шляхта ўносіла ўспаміны не толькі аб сваім гаспадарчым і асабістым жыцці, але і аб найбольш важных палітычных падзеях у краіне. Аўтары, як правіла, імкнуліся захаваць верагоднасць паведамлення, як мага больш дакладна ўзнавіць факты і падзеі, якія яны тлумачылі і ацэньвалі пад уплывам асабістых уражанняў. Такое жывое, непасрэднае самавыказванне аўтара апавядання надавала запісам характар каштоўнага дакумента свайго часу.

Паказальнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца мемуары навагрудскага падсудка Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546-1616), працу над якімі ён пачаў у 1603 г., маючы, як відаць, дзённікавыя запісы за папярэднія 40 гадоў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб'ёме: адсутнічае ўступная частка, якая расказвае пра бацькоў мемуарыста. А паколькі апошвія запісы абрываюцца звесткамі за 1604 г., то не выключана, што ў аўтарскім тэксце мог быць і працяг інфармацыі за наступныя гады яшчэ актыўнага грамадскага жыцця Еўлашоўскага. Па часе напісання мемуары Еўлашоўскага, уціснутыя ім у тыповую для летапісаў форму пагадовых запісаў, з'яўляюцца самым раннім помнікам мемуарнага жанру з усіх вядомых нам твораў беларускай літаратуры. Беручыся за напісанне ўспамінаў, Еўлашоўскі імкнуўся выхаваць сваіх дзяцей у духу тых ідэалаў, якімі ён кіраваўся сам у асабістым жыцці. Менавіта гэтым і абумоўлена падрабязнае напісанне ім аўтабіяграфіі, з якой мы даведваемся, што нарадзіўся Еўлашоўскі ў Ляхавічах (цяпер раённы цэнтр Брэсцкай вобласці) у небагатай праваслаўнай шляхецкай сям'і, якая мела маёнтак у Еўлашове. У хатніх умовах ён вывучыў асновы роднай, а таксама польскай і яўрэйскай граматы. Неабходныя веды па матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцьгі ён набыў шляхам самаадукацыі ў працэсе службы пры дварах магнатаў, што дазволіла яму потым з поспехам выступаць у ролі юрыста-адваката па справах знатных паноў у розных судовых інстанцыях. Дзякуючы багатаму практычнаму вопыту адваката Еўлашоўскі набыў аўтарытэт у асяроддзі навагрудскай павятовай шляхты, якая даручыла яму на Варшаўскім вальным сейме 1579 г. прыняць удзел у складанні тэксту важнага дзяржаўна-прававога дакумента - "Трыбунала Вялікага княства Літоўскага". А калі ў земскім навагрудскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, яго абралі ў 1592 г. на гэтую пасаду, якую ён займаў да канца свайго жыцця.

Як тыповы прадстаўнік шляхецкага саслоўя, закліканага несці ў дзяржаве ваенную службу, Еўлашоўскі сваё ўступленне ў самастойнае жыццё пачаў з удзелу ў Лівонскай вайне. Аднак, спалохаўшыся цяжкасцей, ён кінуў ваенную службу і пачаў працаваць пры дварах буйных магнатаў. Гэта прынесла яму грамадскае прызнанне і матэрыяльны дастатак. Менавіта дзякуючы таму, што Еўлашоўскі верна і шчыра служыў сваім мецэнатам на працягу ўсяго жыцця, ён быў добра вядомы каралеўскім дварам Жыгімонта Аўгуста і Стафана Баторыя, быў асабіста знаёмы з іх світай, якая лічыла яго сваім чалавекам.

У 57-гадовым узросце Фёдар Еўлашоўскі ўзяўся за пяро, каб расказаць аб пражытым, аб падзеях асабістага і грамадскага жыцця, якія здаваліся яму вартымі ўвагі нашчадкаў. Мемуарыст з замілаваннем расказвае пра шматлікія эпізоды з жыцця дробнай і сярэднепамеснай шляхты Вялікага княства Літоўскага канца XVI - пачатку XVII ст. Ідучы адзін за адным у храналагічным парадку, яны надаюць яго мемуарам характар своеасаблівага зборніка займальных, часамі разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх заўсёды канкрэтны чалавек. У здольнасці аўтара жыва і маляўніча расказаць аб тым, што яму даводзілася пачуць (напрыклад, аб з'яўленні ў 1595 г. Севярына Налівайкі ў Слуцку, а яго казакоў у Капылі), перажыць (эпізод няўдалай пераправы цераз Нёман, начлег у Дорагаве, забойства яго сыва Яна ў Навагрудку і інш.) або назіраць, заключаецца адна з галоўных вартасцей мемуараў як помніка літаратуры. Пра каго б ці пра што ні пісаў Еўлашоўскі, ён заўсёды імкнуўся надаць свайму паведамленню яркі бытавы каларыт. Адсюль у яго асаблівая схільнасць да дэталі. Трапна заўважаная і ўдала выкарыстаная, яна, як правіла, нясе пэўную сэнсавую нагрузку. У адных выпадках дапамагае адцяніць канкрэтную рысу характару чалавека, у іншых становіцца ядром самога апавядання пра той ці іншы жыццёвы эпізод.

Уваскрашаючы ў памяці хроніку шляхецкага жыцця і паказваючы на гэтым фоне сваіх сучаснікаў, Еўлашоўскі спрабуе пранікнуць у іх псіхалогію і растлумачыць іх учынкі ўмовамі сацыяльнага жыцця таго часу. У яго ўжо выяўляецца імкненне да мастацкага абагульнення сваіх назіранняў пры стварэнні таго ці іншага вобраза. У гзтым плане маюць пэўную цікавасць пададзеныя ў мемуарах вобразы яго жонкі Ганны Балатоўны, княгіні Аляксандры, яе цёткі Таццяны Скумінай і яе мужа Івана Бакі, паноў Глухоўскага, Івана Крачатоўскага, Альбрэхта Бруханскага і інш. Не менш цікавы і вобраз самога мемуарыста, што паўстае перад чытачом перш за ўсё як прыкладны шляхціц, добрапрыстойны сем'янін, які глыбока паважае бацькоў і праяўляе выключны клопат аб сваіх дзецях, братах і сёстрах. Будучы жывым увасабленнем шляхецкай дабрадзейнасці, Еўлашоўскі лёгка сыходзіцца з людзьмі незалежна ад таго, якое становішча яны займаюць у грамадскім жыцці. Далёкі ад палітыкі, ён прымае жыццё такім, якое яно ёсць, бо лічыць яго вынікам праяўлення божай волі. Вось чаму рэлігійнаму па складзе сваіх думак Еўлашоўскаму нават у галаву не прыходзіла паставіць пад сумненне існуючую сістэму грамадскіх адвосін. З гэтай прычыны ён ідэалізаваў феадальную знаць, ганарыўся, што абараняе яе матэрыяльныя інтарэсы. Ён з замілаваннем успамінае пра свае пастаяныя паслугі магнацкаму роду Хадкевічаў і не менш старанную службу на працягу 30 гадоў "у патрэбах" трокскага ваяводы Мікалая Крыштофа Радзівіла, празванага Сіроткам. Еўлашоўскі лічыў, што верная служба сваім гаспадарам - найбольш дзейсны сродак дасягнення высокага становішча ў грамадстве.

Традыцыйны і косны ў грамадскіх поглядах, набожны Еўлашоўскі пры ўсёй сваёй рэлігійнасці не захаваў вернасці праваслаўнаму веравызванню бацькоў. Захапіўшыся ў юнацтве вучэннем пратэстантаў, ён стаў прыхільнікам моднай для таго часу рэлігійнай плыні евангелістаў. Аднак рацыяналізм не пазбавіў яго веры ў рознага роду рэлігійныя забабоны. I ў той жа час, будучы ад прыроды гуманным чалавекам, ён цвёрда прытрымліваўся думкі аб тым, што рознасць веравызнанняў не павінна быць перашкодай ва ўстанаўленні добрых адносін у сямейным, а тым больш у грамадскім жыцці. Вось чаму, будучы сведкам вострай рэлігійнай барацьбы ў канцы XVI ст., Еўлашоўскі з жалем успамінаў пра тыя, паводле яго слоў, залатыя часы, калі рознасць вер не выклікала варожасці "межи свецкими станы".

У сваіх мемуарах Еўлашоўскі не закранаў пытанняў вялікай палітыкі, бо лічыў яе справай кампетэнцыі знатных паноў, абраных Богам. Ён звычайна толькі канстатаваў сам факт, падзею і тут жа падкрэсліваў сваю безуважнасць да яе.

Лічачы сябе патрыётам Вялікага княства Літоўскага, Еўлашоўскі ганарыцца яго дзяржаўнымі дзеячамі. Ён не без злараднасці заўважае, што ў час бескаралеўя польскія паны былі напалоханы магчымасцю адпадзення Вялікага княства Літоўскага ад дзяржаўнага саюза з Польшчай і вельмі баяліся яго збліжэння з рускай дзяржавай. Ён таксама падкрэслівае, што на Варшаўскім вальным сейме 1578 г. маршалкам у пасольскай хаце быў абраны не паляк, а менавіта "наш литвин - Лукаш Болько Свирский". Аднак нягледзячы на свой патрыятызм, Еўлашоўскі не змог устаяць супраць магутнай хвалі паланізацыі, якая ў той час захліснула шляхецкае саслоўе, што адбілася, у прыватнасці, і на мове яго мемуараў, багата перасыпанай паланізмамі.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5136
Авторов
на СтудИзбе
443
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее