74414 (Літаратура перыяду контррэфармацыi), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Літаратура перыяду контррэфармацыi", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74414"

Текст 2 страницы из документа "74414"

1.2 Паэзія. Творчасць Андрэя Рымшы

Новыя віды творчасці, выкліканыя да жыцця самім характарам развіцця літаратуры таго перыяду, акрамя таго, што ўзбагачалі і пашыралі яе ідэйна-эстэтычныя магчымасці, абумовілі з'яўленне ў ёй новых жанраў. Найперш гэта датычыцца паэзіі.

Прыкметнай з'явай у беларускай літаратуры канца XVI — першай паловы XVII стст. было развіццё віршаў, першыя ўзоры якіх на роднай мове даў Ф. Скарына ў сваіх прадмовах да кніг Бібліі. Развіццё кніжнай паэзіі ішло пераважна ў жанры так званых эпікграм — панегірычных апісанняў магнацкіх гербаў. Нягледзячы на гэта, здавалася б, вельмі вузкае практычнае прызначэнне, некаторыя эпікграмы ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага і рэлігійнага руху часамі набывалі вострае грамадска-палітычнае і патрыятычвае гучанне. Паступова паэзія пашырала сваю тэматыку, жанравыя формы, мастацкія сродкі і вылучалася ў самастойны від літаратурнай творчасці. У XVII ст. побач з паэзіяй на роднай мове ў Беларусі значнае месца займала паэзія на польскай (А. Рымша, Д. Набароўскі) і лацінскай мовах. Беларуская паэзія канца XVI — першай паловы XVII стст. па сваім характары была пераважна панегірычнай і развівалася ў стылі барока.

Яшчэ адной важнай асаблівасцю беларуска- і польскамоўнай паэзіі Беларусі канца XVI — першай паловы XVII стст. (ды і пазнейшага часу) з’яўлялася культываванне сілабікі. Як вядома, першыя ўзоры сілабічнага верша на Беларусі належаць Ф. Скарыне. Вяршыняй жа беларускай сілабічнай паэзіі з’яўляюцца творы С. Полацкага.

У паэзіі аналізуемага перыяду пераважалі два асноўныя тыпы (паводле тэматыкі, а часткова і жанравай прыналежнасці) твораў: панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя).

Узвышаны тон, ідэалізацыя знакамітых асоб у беларускай сілабічнай паэзіі канца XVI — першай паловы XVII ст. выўляюць не столькі абмежаванасць ці дагматызм мыслення, колькі складанасць і супярэчлівасць грамадска-палітычнага жыцця ў перыяд узмацнення польска-каталіцкай экспансіі на землях Беларусі, Літвы і Украіны, трагічнае, часта безвыходнае становішча дзеячаў тагачаснай культуры (яны шукалі сваіх абаронцаў і мецэнатаў). Менавіта такімі ўнутранымі творча-псіхалагічнымі матывамі можна растлумачыць зараджэнне панегірычных жанраў і на больш ранніх гістарычных этапах, у тым ліку і ў эпоху антычвасці.

Больш вузкімі, прагматычнымі прычынамі тлумачыцца з'яўленне рэлігійных кантычак, прызначаных для патрэб чыста канфесіянальных. Мастацкія вартасці гэтых твораў даволі абмежаваныя, яны па сутнасці не дасягнулі ўзроўню літургічнай літаратуры старажытнага перыяду (такіх твораў, напрыклад, як «словы» Кірылы Тураўскага).

Найбольш яркімі і адметнымі фігурамі ў паэзіі канца XVI — першай паловы XVII стст. з’яўляюцца Л. Мамоніч, Л. Зізаній, К. Філалет, Віталій, М. Сматрыцкі, А. Мужылоўскі, Я. Пашкевіч, С. Собаль, І. Труцэвіч, А. Філіповіч.

Лявон Мамоніч з 1601 па 1623 год выдаваў у Вільні кнігі уніяцкага і праваслаўнага накірункаў на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай мовах. Пісаў да іх прадмовы і вершаваныя прысвячэнні. Захаваліся такія яго вершаваныя творы, як «На герб зацного дому его милости пана Лукаша Ивановича Мамонича, старосты Дисненского и скарбного Великого Князтва Литовского и прочая», «На герб его милости пана Симеона Войны», «На герб ясневелможного пана, его милости, пана Лео Сапеги, канцлера найвышшого Великого Князтва Литовского, Пернавского, Могилевского и прочых старосты», «Епикграма». Усе яны маюць, як бачна з назваў, панегірычны характар.

Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) — вядомы педагог (аўтар першага беларускага буквара і першай усходнеславянскай «Граматыкі», 1596), царкоўны дзеяч («Катэхізіс», 1627), перакладчык канца XVI — першай паловы XVII стст. пакінуў пасля сябе такія вершаваныя творы, як «Эпіграма на грамматіку», «Стіхи к младенцам, вводящіи их на дело», «Типограф младенцем».

Беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, праціўнік Брэсцкай уніі, аўтар вядомай працы «Апокрысіс» (1598) Хрыстафор Філалет з’яўляецца аўтарам цікавага верша аб карысці друкаванага слова «Книжка до минаючих мовит».

Паэт Віталій пакінуў пасля сябе такія вершаваныя творы філасофска-тэалагічнага зместу, як «Хрест ся Христов славою верных именует...», «Ниже кто Христу любезный бывает...», «Коль праведно нарицается сей мир...» і інш.

Вершаваная спадчына Мялеція Сматрыцкага ўключае ў сабе ў асноўным панегірычныя творы. Гэта «На старожитныи клейноты их милостей княжат Окгинских и их милостей панов Воловичей», «На старожитный клейнот их милостей княжат Соломирицких», «На старожитный клейнот их милостей панов Ходкевичов», «Лямент у света убогих на жалостное преставленіе святобливого а в обои добродетели богатого мужа, в Бозе велебного господина отца Леонтіа Карповича...».

Яну Казіміру Пашкевічу належыць славуты грамадзянска-патрыятычны верш «Полска квитнет лациною...».

Спірыдон Собаль, Іосіф Палоўка, Іаіль Труцэвіч выступалі ў асноўным як паэты-панегірысты.

Вядомы грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч, праціўнік уніі і абаронца праваслаўя Афанасій Філіповіч пакінуў пасля сябе даволі вялікі па памерах верш на адпаведную тэматыку «Даруй покой церкви своей, Христе Боже...».

Самай жа значнай фігурай у паэзіі канца XVI — першай паловы XVII стст. з’ўляецца Андрэй Рымша.

А. Рымша нарадзіўся каля 1550 г. у маёнтку Пяньчын Навагрудскага ваяв. (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся, паводле некаторых звестак, у Астрожскай школе на Валыні. Там, у мясцовай друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага, 5.5.1581 г. выдаў свой першы вучнёўскі верш «Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, напісаных уласцівым для паэта 12- і 13-складовым сілабічным вершам з цэзурай. Тут сцісла выкладзены пэўныя біблейскія падзеі, што адбыліся ў розныя месяцы года, прычым назвы месяцаў даюцца на трох мовах — беларускай літаратурнай мове 16 ст., старажытнаяўрэйскай і простанароднай, блізкай да мовы канцылярскіх папераў таго часу. Са скупых біяграфічных звестак пра А. Рымшу вядома, што з 1572 г. ён знаходзіўся на прыдворнай службе ў палявога гетмана Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна (1547—1604). Пэўна, у той час і завязаліся сяброўскія адносіны А. Рымшы з польскамоўнымі паэтамі Янам Казаковічам і Янам Радванам. Відаць, пад уплывам іх творчасці ён пачаў пісаць на польскай мове. Разам са сваім мецэнатам А. Рымша прымаў удзел у аблозе Пскова войскам Стэфана Баторыя (1582). У 1583 г., з'яўляючыся ўжо падстаростам маёнтка К. Радзівіла ў Біржах (на тэрыторыі сучаснай Літвы), ён напісаў значную па памерах (2184 рыфмаваныя радкі) паэму на польскай мове, якая ў 1585 г. была выдадзена ў Вільні пад загалоўкам «Dесеtеrоs асrоаmае, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы Крыштофа Радзівіла...». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572–1582 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй, удзельнікам якой быў і сам паэт, цэнтральнай фігурай з'яўляецца К. Радзівіл, панегірычнае праслаўленне якога складае аснову аўтарскай задумы. А. Рымшу ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці вайсковых паходаў, умовы жыцця ў ваенных лагерах, даць дэталёвую выяву асобных батальных сцэн, што сведчыць пра здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных і складаных па кампазіцыі твораў.

Пасля напісання згаданай паэмы А. Рымша стварае тры эмблематычныя вершы-панегірыкі («эпикграммы») на беларускай мове, прысвечаныя выдатным дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага — падканцлеру (з 11.3.1586 г. — канцлеру) Я. Валовічу, былому падканцлеру (з красавІка 1581 г. — канцлеру), укладальніку трэцяй рэдакцыі Статута (1588) Л. Сапегу і навагрудскаму ваяводзе (з 13.3.1590 г.) Ф. Тышкевічу. Гэтыя вершаваныя «эпикграммы» на гербы пералічаных асоб былі выдадзены ў віленскай друкарні Мамонічаў у 1585, 1588 і 1591 гг. У ідэйна-эстэтычным плане асаблівую цікавасць выклікае змест «эпикграммы» на герб Л. Сапегі, дзе паэт услаўляе гэтага магната як патрыёта і абаронцу Вялікага княства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы Паспалітай, зыходзячы з актаў Люблінскай уніі 1569 г., адмаўлялі ў праве на дзяржаўную самастойнасць і адносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў пытанні абароны правоў Вялікага княства Літоўскага ад экспансіўных дамаганняў кіруючых колаў польскай шляхты. Па сваім змесце надзвычай блізка да гэтай «эпікграммы» стаіць і верш, прысвечаны гербу Ф. Скуміна, дзе А. Рымша ўзнёсла апявае патрыятычныя подзвігі роду Скумінаў, якія «веру з мужством отчызне сваёй заховали».

Апошняй дакладнай звесткай з біяграфіі А. Рымшы з'яўляецца тое, што ў 1593 г. ім зроблены, а ў 1595 г. надрукаваны ў Вільні пераклад з лацінскай мовы на польскую твора А. Поляка «Хараграфія, або Тапаграфія... Святой зямлі» (у 17 ст. гэты твор быў перакладзены і на рускую мову ў Маскве).

1.3 Проза: парадыйна-сатырычныя творы

паэзія літаратура творчасць проза

Сярод празаічных помнікаў пісьменства канца ХVI —першай паловы ХVIІ стст. своеасаблівае месца займаюць гумарыстычныя, парадыйна-сатырычныя творы, характэрнай асаблівасцю якіх былі вострая палітычная накіраванасць і каларытная жывая народная мова. Вядомы пакуль што тры помнікі: «Пасланне апосталу Пятру», напісанае езуітамі з выпадку смерці віленскага праваслаўнага купца Залатовіча як хадайніцтва прапусціць яго ў райскія вароты, «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Яны надзвычай насычаны вобразнымі параўнаннямі, яркімі і трапнымі прыказкамі і прымаўкамі, сакавітымі фразеалагізмамі.

Найбольш значным па шырыні пастаўленых сацыяльна-палітычных праблем грамадскага жыцця другой чвэрці XVII ст. з'яўляецца ананімны твор «Прамова Мялешкі». Выключна свецкая па змесце «Прамова Мялешкі» — гэта літаратурная пародыя на сеймавую прамову, нібыта сказаную Мялешкам у 1589 г. у прысутнасці караля, востры палітычны памфлет, сатыра на грамадска-палітычныя парадкі, якія панавалі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай і прывіваліся на Беларусі і Украіне польскімі і нямецкімі прышэльцамі, сатыра на норавы прышэльцаў і іх паслядоўнікаў з ліку найболып заможнай і апалячанай беларускай і ўкраінскай шляхты першай паловы XVII ст.

Робячы рэальную гістарычную асобу — Івана Мялешку — рупарам сваіх грамадскіх і ідэйна-палітычных поглядаў на сучаснае яму жыццё, ананімны аўтар гэтай цікавай па форме і змесце пародыі на сеймавую прамову выступае шчырым патрыётам-дэмакратам, для якога былі дарагія радзіма, народ і яго лёс, за паляпшэнне якога ён змагаўся вострым словам публіцыста-сатырыка. Гэта быў добра адукаваны шляхціц, які дасканала ведаў палітычнае жыццё тагачаснай Рэчы Паспалітай і нават быў у курсе звычаяў каралеўскага двара Сігізмунда ІІІ Вазы. Валодаючы мастацкім талентам забаўнага апавядальніка, пісьменнік вуснамі свайго героя, прозвішча якога ў пэўнай ступені адпавядала фрывольнаму, сатырычнаму характару тэксту выдуманай «Прамовы», стварыў твор вялікага грамадскага гучання. Яго герой добра разумее тое сумнае, цяжкае і па сутнасці бязвыхаднае становішча, якое склалася для жыхароў Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі, калі пачалася карэнная ломка ўсяго бытавога, эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця, падпарадкаванага непажаданаму, а часам і здзіўляючаму па сваёй дзікасці замежнаму ўплыву, які ўносіў дысананс у прывычны, вякамі выпрацаваны парадак. I вось ён, трапіўшы па родзе сваёй службы на дзяржаўны сейм Рэчы Паспалітай, разгублены, таму што раней «на таких зьездах николи не бывал и з королем его милостью николи не заседал», пры ўсёй сваёй уяўнай наіўнасці асмельваецца на выступленне перад каралём і дэпутатамі сейма. Ён праяўляе сябе далёка не прасцяком, а прынцыповым і мужным грамадзянінам, які можа смела, калі трэба, «солею в очи» кінуць. Не баючыся, Іван Мялешка супастаўляе час панавання Сігізмунда III з эпохаю Жыгімонта I і падкрэслівае, што такое супастаўленне не робіць гонару першаму, як і яго папярэдніку Жыгімонту II. Наплыў у Вялікае княства Літоўскае іншаземцаў меў пэўны негатыўны ўплыў на народную культуру, на грамадзянскія паводзіны, мараль, норавы прывілеяваных слаёў мясцовай шляхты. У выніку, гаворыць прамоўца, «много тутако таких ест, што хоть наша костка, аднак собачим мясом обрасла и воняет».

Аўтар «Прамовы Мялешкі» падае свайго героя чалавекам старамодным. Па гэтай прычыне ён часам паўстае перад чытачом у досыць смешным выглядзе. Яго тырада супраць гадзіннікаў (бо пеўні, на яго думку, лепш за ўсялякія гадзіннікі паказваюць час), супраць «непрыстойных» паводзін іншаземных слуг за сталом і ў дачыненні да жанчын выклікае ў чытача камедыйны настрой. Крытыка ў творы ўсіх заганных рыс сямейна-бытавога і грамадскага жыцця ў большасці выпадкаў пададзена тонка і дасціпна. Тое, што аўтар імкнуўся надаць герою некаторыя камічныя рысы, цалкам апраўдала сябе і забяспечыла твору шырокую папулярнасць у свой час, аб чым сведчаць рукапісныя спісы, якія захаваліся да нашых дзён і некаторыя публікацыі іх, зробленыя ў XIX і XX ст. Мова гэтага помніка ўзорная па сваёй лексічнай чысціні і граматычным ладзе. Яна багата ўвабрала ў сябе сінанімію і вобразвыя выяўленчыя сродкі вуснай народнай творчасці ўсходняй і паўднёва-заходняй тэрыторыі тагачасных беларускіх зямель. Пісьменнік імкнуўся пісаць проста і ясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі, прымаўкамі, словамі-вобразамі, параўнаннямі, метафарамі, якія абумоўлівалі больш выразнае эстэтычнае гучанне твора.

Надзвычай блізкім па сваёй ідэйнай накіраванасці і мастацкіх прыёмах да «Прамовы Мялешкі» з'яўляецца «Ліст да Абуховіча», напісаны навагрудскім шляхціцам Цыпрыянам Камунякам 6 ліпеня 1655 г.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5120
Авторов
на СтудИзбе
445
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее