43442 (Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы), страница 3

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43442"

Текст 3 страницы из документа "43442"

Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку маюць у родным склоне канчаткі –ы (-і), параўн.: гары, кнігі і інш.; у давальным склоне – канчаткі -ой (-ою), -ей (-ею), -ай (-аю), -яй (–яю), параўн.: гарой (-ою), жняёй (-ёю), кнігай (-аю), лініяй (-яю) і інш.; у месным склоне – канчаткі -е, -ы, -і, -э (параўн.: аб кнізе, на гары, аб жняі, на шчацэ і інш.). Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак -е прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х , якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с: канчатак -э адзначаецца ў назоўнікаў на –к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак -ы маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц , а таксама на -к (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.

Назоўнікі трэцяга скланення ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы (параўн.: гусі, мышы і інш.); канчаткі вінавальнага склону супадаюць с канчаткамі назоўнага склону; у творным склоне для гэтых назоўнікаў характэрны канчаткі –у, -ю (параўн.: гуссю, мышшу і інш.), прычым тут адзначаецца пасля галосных падаўжэнне зычных, апрача губных, р, л, калі аснова заканчваецца збегам зычных (параўн.: радасцю, поўсцю і інш.). Пасля губных і р асновы дадзеных назоўнікаў у творным склоне перад галоснымі пішацца апостраф (параўн.: глыб – глыб’ю, шыр – шыр’ю і інш.).

У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен (скланяюцца як назоўнікі другога скланення за выключэннем творнага склону, дзе яны маюць канчатак першага скланення -ем -- іменем, племенем, стрэменем) і без суфікса (скланяюцца як назоўнікі першага скланення – племя, племю, племем, аб племі). Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па ўзору другога скланення (параўн.: бацькі, старшыні, бацьку, старшыню і інш.). Канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновы і націску падобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам (параўн.: бацькам, мужчынам і інш.), ці націскны -ой (-ею); параўн.: Фамой (-ою), тамадой (-ою) і г.д.; з асновай на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем (параўн.: Васем, дзядулем і інш.), -ею (-ёю), параўн.: суддзёй (-ёю), старшынёй (-ёю) і г.д. Гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў (параўн.: Фаме, аб Фаме – другое скланенне, мужчыну, аб мужчыну – першае скланенне). Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу (параўн.: гарэза, гарэзу, гарэзам , аб гарэзу). Назоўнік сірата скланяецца па ўзору другога скланення незалежна ад полу абазначанай асобы (параўн. сіраты, сіраце, сірату, сіратой (-ою), аб сіраце). Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс –яц і змяняюцца па ўзору трэцяга скланення (параўн.: ягняці, дзіцяці, аб ягняці, дзіцяці і г.д.), а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення (параўн.: ягнём, дзіцём і г.д.).

У множным ліку назоўнікі ўсіх тыпаў скланення маюць аднолькавыя канчаткі , за выключэннем роднага склону : назоўны склон – канчаткі -ы (-і) (параўн.: мужчыны, землі і інш.), а з асновай на –анін -- -е (параўн.: мінчанін – мінчане і інш.); давальны склон – канчаткі -ам (-ям), параўн.: мужчынам, землям і інш.; вінавальны склон – канчаткі неадушаўлёных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, адушаўлёных назоўнікаў – з канчаткамі роднага склону; творны склон – канчаткі -амі (-ямі), параўн.: мужчынамі, землямі і інш.; месны склон – канчаткі -ах (-ях), параўн.: мужчынах, землях і да т.п.

Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення: назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны (параўн.: хат, сцен і інш.), канчаткі -аў (-яў) -- на збег зычных (параўн.: земляў,гульняў і інш.), нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к (параўн.: думак, шапак і інш.) : назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў (-яў), –оў (-ёў), -эй (-ей), параўн.: інжынераў, вучняў, братоў, аваднёў, вачэй, коней і г.д.

Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчаткі -эй (-ей), параўн.: мышэй, абласцей і інш.; не пад націскам – канчаткі -аў (-яў), параўн.: рэчаў, даляў і інш. Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы / -аў (-яў) (параўн.: партызан / партызанаў, вішань / вішняў і інш.; -аў (-яў) / -эй (-ей); (параўн.: печаў / пячэй, можнасцяў / можнасцей і інш.). Свае асаблівасці скланення ў беларускай мове маюць уласныя назоўнікі. Прозвішчы на г, к, х з ненаціскным канчаткам -а , утвораныя ад адпаведных назваў прадметаў жаночага роду (параўн.: кніга, трэска, муха і інш.) набываюць у давальным і месным склонах канчаткі ў залежнасці ад полу асобы : пры абазначэнні асобы жаночага полу дадзеныя прозвішчы скланяюцца як адпаведныя назоўнікі другога скланення (параўн.: Алёне Кнізе, Марыне Трэсцы, Веры Мусе і інш.), а пры абазначэнні асоб мужчынскага полу маюць канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў (параўн.: Івану Кнігу, Пятру Трэску, Васілю Муху і інш.). Астатнія прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на -а (параўн.: суша, луста, гушча і інш.), скланяюцца незалежна ад полу асобы як адпаведныя назоўнікі жаночага роду. Калі ж прозвішчы на -а не суадносяцца з назвамі прадметаў, яны скланяюцца як адпаведныя назоўнікі мужчынскага роду толькі ў дачыненні да асоб мужчынскага полу (параўн.: Карызна, Карызны, Карызне, Карызну, Карызнам, Карызне). Прозвішчы асоб жаночага полу ў гэтым выпадку не скланяюцца, а таксама не скланяюцца калі яны заканчваюцца на зычны (параўн.: Ніны Верас, Таню Кузьмянок, Верай Бародзіч і інш.) і калі паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду (параўн.: Шыла, Калена і інш.). Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага роду на націскны -о (тыпу Жудро, Ралько і інш.), на –ых, -іх (параўн.: Сядых, Мялкіх і інш.). Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, - оў (-ёў), -ін (-ын) і жаночыя на –ав (-а), -ев (-а), -ов (-а). –ін (-а), -ын (-а) змяняюцца па змешанаму тыпу скланення: мужчынскія прозвішчы маюць канчаткі назоўнікаў першага скланення з цвёрдай асновай у родным, давальным, вінавальным склонах (параўн.: Пятрова,Пятрову і г.д.), а ў творным склоне – канчатак -ым, як прыметнікі (параўн.: Пятровым), у месным склоне – канчатак -е (параўн.: аб Пятрове) , або варыянтны канчатак -у (аб Пятрову); жаночыя прозвішчы ў вінавальным склоне маюць канчатак назоўнікаў другога скланення (параўн.: Пятрову), а ў родным, давальным, творным, месным склонах – аднолькавыя канчаткі, як і ў прыметнікаў (параўн.: Пятровай).

Тапонімы ніякага роду змяняюцца пры скланенні па ўзору агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі (параўн.: назоўны, вінавальны, родны -- Жодзіна, давальны – Жодзіну, творны – Жодзінам, месны – аб Жодзіне); тапонімы мужчынскага роду з асновай на зычны скланяюцца як назоўнікі першага скланення (словы тыпу Днепр, Віцебск, Быхаў і інш.); тапонімы жаночага роду на -а (-я) змяняюцца па мадэлі назоўнікаў другога скланення (словы тыпу Рэчыца, Нароўля і да т.п.). Тапонімы ў форме множнага ліку скланяюцца як адпаведныя агульныя назоўнікі (словы тыпу Ляхавічы, Жупраны і да т.п.).

У прыметнікаў, некаторых займеннікаў (прыметнікавых), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалучаюцца. З улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаецца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка (параўн.: новаму -- давальны склон, адзіночны лік, мужчынскі або ніякі род адпаведнага субстантыва). Асабліва выразна марфалагічная катэгорыя склону прыметнікаў праяўляецца пры іх азначэнні нязменных назоўнікаў (параўн.: новаму дэпо, прыгожым метро, цікавага інтэрв’ю і да т.п.).

Склонавыя канчаткі прыметнікаў, ад якіх утвараюцца субстантывы, змяняюцца па так званаму ад’ектыўнаму тыпу скланення і характарызуюцца сваёй адноснай устойлівасцю: у адзіночным ліку мужчынскага роду назоўнага склону – канчаткі -ы (-і), ніякага -- -ое, -ае (-яе); жаночага -- -ая (-яя), роднага склону мужчынскага і ніякага роду -- -ога, -ага (-яга), жаночага -- -ой, -ай, (-яй). –ое, -ае, (-яе); давальнага склону мужчынскага і ніякага роду -- -ому, -аму (-яму), жаночага роду -- -ой, -ай (-яй); вінавальнага склону жаночага роду -- -ую (-юю), ніякага роду як і ў назоўным склоне; мужчынскага роду адушаўлёнага ці неадушаўлёнага як і ў родным ці назоўным склонах; у творным склоне для мужчынскага і ніякага роду – канчаткі –ым (-ім), жаночага роду – канчаткі –ой, -ай, (-яй), -ою, -аю (-яю): у месным склоне для мужчынскага і ніякага роду – канчаткі -ым (-ім), для жаночага роду – канчаткі –ой, -ай (-яй). У множным ліку для ўсіх родаў канчаткі прыметнікаў супадаюць: назоўны склон -- -ыя (-ія), родны -- -ых (-іх), давальны -- -ым (-ім), вінавальны, як і ў назоўным або родным, творны -- -ымі (-імі), месны -- -ых (-іх).

2 Прыметнік

Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Пры гэтым з семантычнага пункту гледжання абазначаная прыметнікам прыкмета не мае аб’ёму, але пры спалучэнні з назоўнікам аўтаматычна набывае яго, рэалізуе толькі з ім,бо ўтварае разам адзіны семантычны комплекс. З улікам гэтых залежных ад назоўнікаў граматычных форм да прыметнікаў далучаюцца парадкавыя лічэбнікі, прыметнікавыя займеннікі, дзеепрыметнікі, якія першасна выступаюць у атрыбутыўнай функцыі, што сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання (параўн.: высокае і прыгожае дрэва і Дрэва было высокім і прыгожым), часцей за ўсё ў творным склоне, прэдыкатыўныя канструкцыі з якімі пачалі актыўна ўжывацца яшчэ ў старабеларускай мове. Па сваіх лексіка-граматычных асаблівасцях прыметнікі падзяляюцца на якасныя, што непасрэдна абазначаюць прыкмету рэаліі (параўн.: зялёная трава, цікавая думка . да т.п.), і адносныя, што выражаюць прыкмету рэаліі праз супастаўленне з іншай рэаліяй (параўн.: птушынае гняздо, нарачанскі край і да т.п.).

Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы (параўн.: бацькава хата, вучнёўскі сшытак і інш.). Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар, залатая душа і інш.), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб, звонкі гук у сэнсе ‘зычны’ і інш.).

Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) тыпу смелы – смялейшы, ціхі – цішэйшы і да т.п., і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны, менш якасны і інш. Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені (параўн.: дабрэйшы – найдабрэйшы і інш.), а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (параўн.: самы добры, менш прыгожы і інш.).

Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме (параўн.: вясёлы – весел, смутны – смуцен і інш.), але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі; яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формамі. Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах (параўн.: Люб і смуцен час прыгоды, Даль імгліста нерухома ў Я.Коласа і інш.), ва ўстойлівых выразах (параўн.: Славен бубен за гарамі, Кожны кулік на сваім балоце вялік і інш.), практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія (параўн.: добры – дрэнны, разумны – дурны і інш.).

Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той, такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторы і інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.). Дадзеныя займеннікавыя прыметнікі спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі, але гэта не тычыцца займеннікаў тыпу які, што выкарыстоўваюцца ў якасці злучнікавых слоў (параўн.: кніга, якую я чытаў; кніга, над якой я задумаўся , і г.д.).

З дэрывацыйнага пункту гледжання ў беларускай мове выдзяляецца даволі вялікі разрад складаных прыметнікаў, якія ўзнікаюць часцей за ўсё праз злучэнне двух (радзей трох) знамянальных слоў тыпу высакародны, аксамітна-чорны, бел-чырвона-белы і інш.

Як і сярод назоўнікаў, сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў, але ў адрозненне ад уласнабеларускіх і засвоеных запазычаных прыметнікаў займаюць у словазлучэнні постпазіцыйнае месца (параўн.: колер хакі, вага нета, гатунак люкс, мова хіндзі і інш.). Арганічна засвоеныя беларускай мовай запазычаныя словы падобнага тыпу могуць набываць поўную форму прыметнікаў і граматычна змяняцца як і яны (параўн.: тканіна колеру бардо і бардовая тканіна, бардовай тканіны, бардовы піджак, бардовыя піджакі і інш.).

Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў (гл. папярэдні параграф), але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак (параўн.: бацькаў, Алесяў і інш.), жаночага роду – канчатак -а (параўн.: сястрына хустка і інш.), ніякага роду не пад націскам -а (параўн.: птушкіна гняздо і інш.), а пад націскам -о (параўн.: даччыно кашнэ і інш.). У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне (параўн.: бацькаў дом, бацькава поле і інш.), а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам -у (параўн.: бацькаву хату, Аленчыну кнігу і інш.). Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам -ы (параўн.: бацькавы гоні, матчыны клопаты і інш.). Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5184
Авторов
на СтудИзбе
436
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее