42458 (Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "42458"

Текст 2 страницы из документа "42458"

Нюхаць зямлю – падць, прыціснуўшыся да зямлі;

Зямлю грызці – 1. Прыкладаць усе намаганні, каб ажыццявіць што-небудзь; 2. Клятвенна абяцаць што-небудзь; 3. Затаіўшы злосць, ледзьве стрымліваць свае пачуцці;

Зямля (глеба) выплывае (уцякае) з-пад ног - у каго-небудзь траціцца ўпэўненасць у сваіх сілах, чыё-небудзь становішча аказваецца хісткім, нетрывалым;

Мераць зямлю – хадзіць пехатой на вялікія адлегласці;

Зямля пухам – у адносінах да нябожчыка як выказванне добрай памяці пра яго;

Абяцаная зямля – месца, куды хто-небудзь вельмі імкнецца трапіць;

Зямля папляла з-пад ног – хто-небудзь пачынае траціць упэўненасць у сваіх сілах, у трываласці свайго службовага становішча;

Каб зямля не насіла – выказванне абурэння і пажаданне смерці каму-небудзь;

Гнаць у зямлю – даводзіць да смерці;

Схаваць у сырой зямлі- быць мёртвым, пахаваным;

Як з-пад зямлі вырас – зусім нечакана раптоўна з’явіўся;

Лажыцца ў зямельку – паміраць;

Сціраць з твару зямлі – 1. Жорстка рапраўляцца з кім-небудзь, знішчаць каго-небудзь; 2. Поўнасцю знішчаць, разбураць дашчэнту; 3. Рашуча выкараняць тое, што перашкаджае;

Парыць зямлю (зямельку) – быць мёртвым, пахаваным;

Парыць у зямлі (зямельцы) косці – быць мёртвым, пахаваным;

Змяшаць з зямлёй – забіваць, знішчаць;

Мяшаць з зямлёй – поўнасцю разбураць, знішчаць дашчэнту, ператвараць у руіны;

Зямлёй пахнуць –дажываць сваё жыццё, быць блізкім да смерці. Звычайна пра хворага ці старого чалавека.

Зраўняць з зямлёй – поўнасцю разбурыць, знішчыць дашчэнту;

Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы;

Бачыць на тры сажні пад зямлёй – вызначацца вялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю;

Ажаніцца з сырой зямлёй – памерці, загінуць;

Пуп зямлі – самы важны, самы галоўны, лепшы за ўсіх;

На край зямлі- вельмі далёка;

Ляжаць у сырой зямлі – быць мёрвым, пахаваным;

Зямлі не чуць пад сабой – 1. Вельмі хутка бегчы; 2. Вельмі стаміцца ад хады, бегу, працы; 3. Моцна радавацца, быць у захапленні;.

Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць – прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, пывычнага і не прымкнуўшы да чужога;

Аддаць зямлі – (кніжн., узнёсл.) – пахаваць;

Зямны рай – незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць;

Як зямля п’яны – вельмі моцна, празмерна;

Як неба і зямля – “адрозніваюцца” – вельмі моцна, рэзка адрозніваецца хто-небудзь, што-небудзь ад чаго-небудзь; 2. Поўная процілегласць;

Хадзіць як пад зямлёй – моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю;

Пад зямлёй знайсці – у любым выпадку, усюды, дзе б ні аказаўся хто-небудзь, што-небудзь;

Ад зямлі не адрос – вельмі нізкага росту, малы.

Адносна невялікай па колькасці з’яўляцца група фразеалагізмаў, якія зафіксаваны выключна ў рускай мове. Так, у нашай картатэцы знайшлі адлюстраванне наступныя прыклады фразем названай групы:

От земли – тот, кто занимается сельским хозяйством;

Большая земля – в осажденном Ленинграде так называли всю советскую землю, расположенную за Ладожским озером;

Под землей – где угодно;

Упасть с неба на землю – освободиться от иллюзий, приходить к правильному восприятию;

Земля держится – о сильном достойном человеке;

Твердая земля – суша;

Обетованная земля – предмет страстных желаний, устремлений, надежд;

Итальянская земля – материал для рисования, применяемый графиками.

Характэрнай толькі для польскай мовы з’яўляецца невялікая група фразеалагізмаў:

- miec grunt pod nogami

- badac grunt pod nogami

Такім чынам, у нашай картатэцы зафіксаваны адносна невялікія па колькасці групы фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля” агульнаславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх па сваім паходжанні. Абедзве гэты ягрупы складаюць 8,8% ад агульнай колькасці сабраных фразеалагічных адзінак.

Нязначнай таксама з’яўляецца група фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”, якая характэрна выключна для польскай мовы.

Каля 11% складае група фразеалагізмаў, што ўжываюцца толькі ў рускай мове (8 адзінак).

Найбольшай з’яўляецца група фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”, сабраных на базе слоўнікаў беларускай мовы.

2.2 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”

У залежнасці ад лексічных значэнняў, усе сабраныя намі фразеалагізмы можна сгрупаваць у розныя тэматычныя групы. Найбольш прадстаўленай з’яўляецца група фразеалагізмаў, якая мае абагуленае лексічнае значэнне “Жыццё і смерць чалавека”. Трэба таксама звярнуць увагу на такі факт, што дадзеная група фразеалагізмаў, дзе паняцце зямлі непасрэдна і лагічна звязваецца з пахаваннем, смерцю чалавека. Дадзеную групу прадстаўляюць 13 фразеалагічных адзінак, што складае 19,1% ад агульнай колькасці зафіксаваных фразем.

Так, названую групу прадстаўляюць наступныя фраземы з рускай, беларускай і польскай моў:

Сысці ў зямлю;

Lezec w ziemi;

Spac pod ziemia;

Спаць у сырой зямлі;

Лажыцца ў зямельку;

Парыць зямельку;

Парыць у зямлі косці;

Ажаніцца з сырой зямлёй;

Аддаць зямлі;

Ляжаць у сырой зямлі.

Да адзначанай тэматычнай групы фразеалагізмаў можна аднесці і фраземы, што таксама маюць агульнае лексічнае значэнне “памерці, быць мёртвым”, але адрозніваюцца адценнямі значэнняў. Так, вылучаецца падгрупа, якая абагулена прадстаўляе рознага рода выказванні пра нябожчыка, а таксама праклёны чалавеку, ворагу:

Зямля пухам (земля пухом);

Калом зямля;

Каб зямля не насіла;

З трох зафіксаваных прыкладаў толькі першы мае станоўчую характарыстыку, а два астатнія – нясуць адмоўную інфармацыю пра чалавека, пажаденне смерці ці няшчасця яму.

У дадзеную групу варта таксама аднесці фразеалагізмы (адзінкавыя), што маюць адносіны да смерці: гнаць у зямлю – даводзіць да смерці; зямлёй пахнуць – дажываць сваё жыццё, быць блізкім да смерці (гавораць звычайна пра хворага ці вельмі старога чалавека; chylic sie ku ziemi ).

Дастаткова вялікай у колькасным плане можна назваць групу фразем лексічнае значэнне якіх акрэсліваецца ў межах “Стан чалавека”. Дадзеная група мае ў сабе дыференцыяцыю на падгрупы. Так, у межах адзначанай колькасці фразем можна вызначыць тыя, што абазначаюць: А) Няўпэўненасць:

Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы;

Зямля паплыла з-пад ног – хто-небудзь пачынае траціць упэўненасць у сваіх сілах, у трываласці свайго службовага становішча;

Зямля (глеба) выплывае (уцякае) з-пад ног – у каго-небудзь траціцца ўпэўненасць у сваіх сілах, чыё-небудзь становішча аказваецца хісткім, нетрывалым;

Tracic grunt pod nogami

Трэба сказаць, што дадзеныя фразеалагізмы маюць дастаткова празрыстую матывацыю. Калі ўявіць стан чалавека, які не мае трывалай глебы пад нагамі, то дамініраваць у яго адчуваннях будуць як раз эмоцыі няўпэўненасці, нестабільнасці, трывожнасці. Тое ж самае можна сказаць пра сітуацыю, калі чалавек знаходзіцца (у прамым сэнсе ў тым ліку, фізічна) паміж небам і зямлёй.

Антанімічным у адносінах да папярэдняй групы выступае фразеалагізм польскага паходжання miec grunt pod nogami, які абазначае “адчуваць сябе ўпэўнена”

Да гэтай жа групы можна аднесці некаторую колькасць зафіксаваных намі лексем, якія маюць абагуленае значэнне: Б) Небяспека:

Хадзіць як пад зямлёй – моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю;

Хоць жывы ў зямлю лезь – выказванне безнадзейнасці, немагчымасці што-небудзь зрабіць, каб выйсці з крайне цяжкага становішча;

Зямля гарыць пад нагамі – хто-небудзь знаходзіцца ў небяспечным, пагрозлівым становішчы.

Тут варта зазначыць такі факт, што апошні фразеалагізм (Зямля гарыць пад нагамі) адносіцца да названай групы толькі ў беларускім варыянце. Рускі варыянт гэтага ж фразеалагізму сярод сваіх значэнняў не мае такога, які б указваў на перажыванне пэўнага негатыўнага пачуцця.

Групу фразеалагізмаў: В) “Сорам”, прадстаўляюць такія адзінкі:

Хоць скрозь зямлю праваліся – вельмі сорамна, няёмка;

Праваліцца скрозь зямлю – хутчэй схавацца, знікнуць з-за сораму, няёмкасці.

By (jak) w zimie zapadl

Адзіны фразеалагізм, што варта аднесці ў акрэсленую вышэй групу, мае ўказанне (у адным са значэнняў) на станоўчае перажыванне: зямлі не чуць пад сабой - моцна радавацца, быць у захапленні.

Адносна невялікай колькасцю фразеалагізмаў (4 адзінкі, што складае 5,9% ад агульнай колькасці) прадстаўлена група, якая мае абагуленае лексічнае значэнне Г) Рух, дзеянне:

Сціраць з твару зямлі – 1. Жорстка распраўляцца з кім-небудзь, знішчацб каго-небудзь; 2. Поўнасцю знішчаць, разбураць дашчэнту; 3. Рашуча выкараняць тое, што перашкаджае;

Змяшаць з зямлёй – забіваць, знішчаць;

Мяшаць з зямлёй – поўнасцю разбураць, знішчаць дашчэнту, ператвараць у руіны;

Зраўняць з зямлёй – поўнасцю разбурыць, знішчыць дашчэнту.

Яшчэ адной групай фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзіць кампанент “зямля”, можна назваць такую, абагуленае лексічнае значэнне якой: Д) Характарыстыка асобы, чалавека. Так, дадзеную групу прадстаўляюць наступныя фраземы:

Пуп зямлі (pepek swiata);

Соль зямлі;

Земля держится;

Цікава, што адзін з зафіксаваных фразеалагізмаў (соль зямлі) запазычаны, мае біблейскае паходжанне.

Існуюць выпадкі, калі фразеалагізм з кампанентам “зямля” мае значэнне Е) “Месца, прастора” . У нашай картатэцы тры прыклады ілюструюць дадзеную групу:

З-пад зямлі;

Пад зямлёй знайсці;

Под землёй.

У групу з агульным лексічным значэннем “вельмі далёка” можна уключыць такія фразеалагізмы:

- За трыдзевяць зямель (за тридевять земель) – вельми далёка быць, жыць, знаходзіцца;

- На край зямлі – вельмі далёка.

Натуральна, што, калі фразеалагізм зафік саваны і ў рускай, і ў беларускай мовах, яго значэнне супадае у абодвух выпадках.

У асобную групу можна вылучыць фраземы, што абазначаюць раптоўнае, нечаканае паяўленне, альбо наадварот, знікненне каго ці чаго-небудзь. Так, дадзеную групу прадстаўляюць наступныя прыклады:

- Як з-пад зямлі вырас – зусім нечакана раптоўна з’явіўся;

- Як скрозь зямлю праваліўся – нечакана прапаў, знік, так, што не знойдзеш.

Таксама паасобку стаіць група фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”, калі гэты лексічны кампанент указвае на месца, куды чалавек імкнецца трапіць:

Зямны рай – незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць;

Абяцаная зямля – месца, куды хто-небудзь моцна імкнецца папасці.

Можна вылучыць у асобную тэматычную групу Ё) “Паводзіны чалавека” фразеалагізмы:

- Упасть с неба на землю – освободиться от иллюзий, приходить к правильному восприятию;

- Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць – прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, прывычнага і не прымкнуўшы да чужога;

Акрамя фразеалагізмаў, якія аб’ядноўваюцца ў пэўныя групы, намі зафіксавана вялікая колькасць фразем з лексічным кампанентам “зямля”, якія нельга аб’яднаць. Такім чынам, можна гаварыць пра шэраг фразем з адзінкавым, непаўторным, унікальным значэннем. Характэрныя такія фразеалагізмы як для рускай, так і для беларускай моў:

- Твердая земля – суша;

- Обетованная земля –предмет страстных желаний, устремлений, надежд;

- От земли – тот, кто занимается сельским хозяйством;

- Закопваць талент у зямлю (закапывать талант в землю) – губіць свае здольнасці, не даваць ім развівацца;

- Як зямля носіць (как еще земля держит) – як магчыма чыё-небудзь існаванне, жыццё;

- Зямля ненаежная – вельмі прагны і скупы чалавек;

- Зямлю грызці – 1. Прыкладаць усе намаганні, каб ажыццявіць што-небудзь; 2. Клятвенна абяцаць што-небудзь; 3. Затаіўшы злосць, ледзьве стрымліваць свае пачуцці;

- Мераць зямлю – хадзіць пехатой на вялікія адлегласці;

- Бачыць на тры сажні пад зямлёй – вызначацца вялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю;

- Як зямля п’яны – вельмі моцна, празмерна.

У рускай і беларускай мовах зафіксавана пэўная група фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць антанімічныя паняцці: неба – зямля. Акрэсленыя фраземы немагчыма аб’яднаць у адну тэматычную групу, бо лексічныя значэнні такіх адзінак значна разыходзяцца:

- Як неба і зямля – вельмі моцна, рэзка адрознівацца;

- Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць – прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, прывычнага і не прымкнуўшы да чужога;

- Упасть с неба на землю – освободиться от иллюзий, приходить к правильному восприятию;

- Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы.

2.3 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”

Фразеалагізмы рускай, беларускай і польскай моў можна падзяліць на групы ў залежнасці ад таго, па якой схеме (спалучэння слоў, сказа) і яго тыпу пабудавана тая ці іншая фразема.

Так, найбольшай групай (сюды ўваходзяць 23 карткі, што складае 67% ад агульнай колькасці сабраных фразем), у залежнасці ад лексічных асаблівасцяў, з’яўляюцца фразеалагізмы, пабудаваныя як словазлучэнні. Тут варта выдзеліць такія фраземы, дзе лексема “зямля” з’яўляецца залежным словам у словазлучэнні:

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5183
Авторов
на СтудИзбе
435
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее