60601 (Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі)

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "история" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "история" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "60601"

Текст из документа "60601"

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi

Рэферат па тэма

Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі

Мiнск, 2007



Айчынная вайна 1812 г. на Беларусі



На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя. якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.

У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір'е якое прапанаваў яму Напалеон1.

25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі) адбылася сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі2.

Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Зразумела. што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце,. Да таго ж. яна была моцна незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.

У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасці намераў імператара французаў3.

Сярод шляхты (пераважна моладзі) у гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Гтга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім. асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй. якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Узгадаю адно выказванне, якое абгрунтоўвае пазіцыю гэтай часткі шляхты: "3 пэўнага пункту гледжання нам жывецца лепш, чым у часы рэспублікі; мы ў значнай ступені захавалі тое, што дала нам радзіма. Нам цяпер не патрэбна баяцца ўманскай разні; хаця Польшчы няма, мы жывем у Польшчы, і мы палякі"4.

Частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, А.Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. Такія планы распрацоўваў, у дачыненні да ўсей Рэчы Паспалітай. А. Чартарыйскі Частка магнатаў, жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага. лічыла магчымым пайсці на стварэнне Вялікага княства Літоўскага - аўтаномнай адзінкі ў складзе Расіі. Актыўна і мэтанакіравана гэтую праблему распрацоўваў Міхал Клеафас Агінскі, які з 1810 г. знаходзіўся ў прыязных адносінах з расійскім імператарам. быў прызначаны сенатарам, атрымаў чын тайнага саветніка быў узнагароджаны расійскімі ардэнамі. Згодна яго плана (1811) меркавалася стварэнне з Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілеўскай, Мінскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг асобнай правінцыі пад назвай Вялікага княства Літоўскага на чале з імператарскім намеснікам. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў па кіраванню гэтым утварэннем. заканадаўчым кодексам павінен быў стаць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. польская мова станавілася афіцыйнай, пасады ў правінцыі павінны былі займацца выключна мясцовымі ўраджэнцамі і г.д. План аказаўся нерэалізаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні расійскай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперы5і.

Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі. прымусіць Аляксандра 1 пайсці на перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі. прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі. вымотванне яе у ар'ергардных баях. адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і дасягнення парытэту сіл.

У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). рзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мазыра6.

10 (22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну. а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "'Вялікая армія" пачала ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.

Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна.

К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:

• 10 (22) чэрвеня Францыя абвясціла Расіі вайну.

• 12 (24) чэрвеня войскі Напалеона пачалі ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана.

• 14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпісаў Маніфест аб вайне,

• 16 (28) чэрвеня французская армія ўвайшла ў Вільну,

• 26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву ўрачыста ўступіў у Мінск, шлях 2-й рускай арміі на ўсход быў перарэзаны. аднак прамаруджанне Жэрома Банапарга дазволіла Баграціену пазбегнуць акружэння,

• 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) сражэнне пад Мірам,

• 2(14) ліпеня рускія арміі пакінулі ўмацаваны лагер каля Дрысы і працягнулі адступленне на ўсход,

• 6-8 (18-20) ліпеня - 30 верасня (12 кастрычніка) абарона Бабруйскай цытадэлі,

• 11 (23) ліпеня бітва каля вескі Салтанаўка.

• 13-14 (25-26) ліпеня - сражэння каля мяст. Астроўна.

• 15 (27) ліпеня пад Кобрынам адбыўся бой паміж 2-й рус. дывізіей і французскай брыгадай ген.Кленгеля, французы былі вымушаны капітуліраваць, падзея была адзначана як першая перамога расійскай арміі над напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г.

• 16 (28) ліпеня - рускія пакінулі Віцебск.

• 16 (28) ліпеня - Напалеон у Віцебску сабраў Ваенны Савет.было вырашана перапыніць наступленне. замацавацца на дасягнутых рубяжах і прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мірныя перагаворы,

• 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) Клясціцкія баі,

• 30 ліпеня (12 жніўня) - Напалеон выступіў з Віцебска на Смаленск.

У гістарычнай літаратуры вынікі сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць. што рускія арміі адступалі, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.

У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца. кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон 1(13) ліпеня ў Вільні стварыў урад - Камісію часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан. К. Прозар. Ю. Серакоўскі, А. Сапега. Ф. Ельскі. А. Патоцкі. Я. Снядзецкі - у большасці прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, з'явіліся дэпартаменты. падпрэфектуры і г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную сілу. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належыла напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньену. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз.ван Гогендорпа, які ў жніўні стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ7.

Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай. Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду.

Адсюль вынікае, што Напалеон не зрабіў тых крокаў, якіх ад яго с праі насцю чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэы Паспалітай, і нават, не пажадаў галосна і перакаўнаўча запэўніць у тым, што гэта магчыма ў бліжэйшай будучыні. бо гэта не адпавядала яго стратэгічным разлікам. Напалеон наўрад ці жадаў узнікненне ў Еўропе буйной дзяржавы, ураджэнцы якой зарэкамендавалі сябе мужнымі і здатнымі воінамі, на карысць гэтага сведчыць і папярэдняя практыка Напалеона па дзяржаўнаму ўладкаванню ў падпарадкаванай ямў Еўропе. Імператар французаў з'яўляўся зяцем аўстрыйскага імператара, які прэтэндаваў на значную частку тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне аб стварэнне Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла Напалеону ўсялякую магчымасць нейкім чынам дамовіцца з Аляксандрам I. Цікава будзе азнаеміцца з меркаваннямі сведкаў і ўдзельнікаў падзей. Граф Нарбон зазначыў, што яшчэ напярэданні фарсіравання Немана ен чуў ад Напалеона наступнае: "Я люблю палякаў на поле бітвы. гэта мужны народ. но што тычыцца іх заканадаўчых сходаў іх "ліберум вета", іх сеймаў, калі яны засядалі конна і з шаблей у руках. то гэтага я не жадаю". На думку сучасніка падзей Матушэвіча Напалеон у 1812 г. не жадаў узнаўлення Рэчы Паспалітай: "Ен карыстаўся намі пастолькі, пасколькі мы маглі быць яму карысны для ажыццяўлення яго праектаў."8

Слушнай выглядае думка літоўскага гісторыка Б. Дундуліса, які вельмі грунтоўна вывучаў падзеі 1812 г.: " Дэмагагічнымі заявамі па польскаму пытанню ен (Напалеон) імкнуўся замаскіраваць сапраўдную мэту - перамагсці Расію і дасягнуць поўнай гегемоніі ў сусвеце. Напалеонаўская Францыя мела сваю ўласную палітыку і стратэгію.. Дэвіз гэтай палітыкі - "Францыя вышэй за ўсе". Напалеон не збіраўся ахвяраваць інтарэсамі сваей імперыі дзеля інтарэсаў Польшчы і Літвы. Калі б нават Напалеон перамог у вайне, ен бы не ўзнавіў польскага каралеўства, у лепшым ныпадку ён стварыў бы адну ці некалькі новых палітычных адзінак. г.зн. так сама, як ен да гэтага перакройваў карту Еўропы, не ўлічваючы нічые нацыянальныя інтарэсы. У зняволенай ім Еўропе не засталося б месца ні для вольнай Полынчы, ні для Літвы."

Перад створанымі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена адна кардынальная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэннс напалеонаўскага войска. Французскія ўлады патрабавалі столькі, што гэта адразу паставіла мясцовае насельніцтва ў экстрымальныя ўмовы: выканаць аб'емы паставак было немагчыма, а не выкананне непазбежна вяло да рэквізіцый, канфіскацый і санкцый. Сітуацыя абцяжарвалася і тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміноваыя ваенныя дзеянні і своечасова адпаведным чынам не падрыхтаваў запасаў. Камунікацыі "Вялікай арміі" аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з рэгіенаў на захад ад Польшчы было практычна не магчымым9.

У якасці прыкладу ўзгадаю некалькі патрабаванняў напалеонаўскіх улад. 28 ліпеня было загадана сабраць з Барысаўскага павета 2000 бочак мукі. 450 валоў. 10000 гарнцаў водкі.17 кастрычніка да Мінскага дэпартамента было выстаўлена патрабаванне аб пастаўцы 200000 цэнтнераў жыта, 55000 бочак аўсу. 10000 валоў, 20000 цэнтнераў сена і 20000 цэнтераў саломы10.

Патрабаванні напалеонаўскіх чыноўнікаў гучалі безапеляцыйна. Прамаруджванне не дапушчалася пад пагрозай прымянення карных санкцый, у гэтым сэнсе тыповым з'яўляецца загад Віцебскаму магістрату: "Калі цераз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на разніцу належачая з горада жывела, то месца будзе пакарана вайсковай экзекуцыей".

Характэрна і тое, што новыя ўлады не задавальняліся толькі зборам бягучых падаткаў, а настойліва дабіваліся, каб насельніцтва ўносіла нядоімкі, якія ўтварыліся ў часы панавання расійскіх улад, напрыклад, такі загад быў выдадзены адміністрацыей мінскага дэпартамента 3 жніўня.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее