60601 (673844), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Вельмі важнай праблемай, якая паўстала як перад французскімі, так і мясцовымі прафранцузскімі ўладамі было фарміраванне ўзброеных сіл. Часовы ўрад ВКЛ 25 ліпеня загадаў сабраць 10000 рэкрутаў. 1 жніўня было вырашана стварыць 4 кавалерыйскія палкі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва і сфарміраваць гвардзейскі палк (1000 чал.) з ліку шляхцічаў-дабраахвотнікаў. Справа ў гэтым накірунку шла вельмі марудна. Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска, яны засталіся. пераважна, абыякавымі да заклікаў з боку ўлад. Большую актыўнасць праявіла шляхта. аднак і сярод іх дабраахвотнікаў аказалася значна менш, чым можна было чакаць. Частка шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання і не жадала ісці ў ствараемае войска. Некаторыя з іх прама казалі: "А навошта мы пойдзем? Чым нам дрэнна пад панаваннем расійскага імператара ? Падаткаў не плацім, цяжару ніякога. сядзім як у пана Бога за пазухай, а хто з нас захацеў на вайсковую службу, то прымаюць нас як і панічаў юнкерамі, а не так як у палякаў. якія ўжываюць нас за радавых". Увогуле можна казаць аб тым, што калі Напалеон паглядаў на "палякаў" як на гарматнае мяса, так і шмат якія жыхары былой Рэчы Паспалітай лічылі. што галоўнай мэтай Напалеона павінна быць аднаўленне іх краіны - Рэчы Паспалпай. Матэрыяльныя выдаткі са свайго боку яны лічылі справай патрыятызму, дабраахвотнымі ахвяраванняі, падзякай за вызваленне. Разам з тым. мясцовая шляхта не была падрыхтавана да таго, што вайна патрабуе самаахвярнасці, гатоўнасці ўсе пакласці на алтар перамогі. 3 вонкавага боку адносіны паміж напалеонаўскімі ўладамі і мясцовым прывільяваным насельніцтвам да апошняга моманту заставаліся лагоднымі і прыяцельскім,. але ў сапраўднасці адбывалася ахалоджванне11.
Сітуацыя надзвычай ускладнялася тым, што ў напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна. вынікам чаго стала эпідэмія марадзерства. ад якога пакутвалі як гарадскія, так і сельскія жыхары: мяшчане, сяляне, шляхціцы, памешчыкі. Напалеон і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалі прыпыніць ці абмежаваць яе маштабы, не спыняючыся перад самымі жорсткімі карамі. 28 ліпеня па загаду маршала Даву было растраляна 13 кірасір, якія былі захоплены на месцы злачынства: рабаўніцтве яўрэйскай крамкі ў Мінску. Не абмінуў сваей увагай гэтую праблему і Напалеон, які 20 ліпеня ў Глыбокім выдаў жорсткі загад накіраваны супраць марадзераў. Былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамі і дэзерцірамі. Аднак кардынальнага паляпшэння не назіралася: самавольныя рабункі. несанкцыянаваныя рэквізіцыі, экзекуцыі працягваліся, у першую чаргу у сельскан мясцовасці12.
Відавочна, што ў найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства, на якое нязносным цяжарам ціснуў увесь прас ванны. Становішча сялянства ніколі не было легкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў сітуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў сяляне кідалі свае вескі і шукалі паратунку ў лесе і іншых патаемных месцах. Пасля заканчэння баеў многія з іх не спяшаліся вяртацца дамоў, што выклікала заклапочанасць іх гаспадароў і французскай і зноўстворанай адміністрацый. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае працівадзеяння.
Ва ўмовах вайны адміністрацыя (расійская. французская і калабаранцская) ужо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. У ліпені 1812 г. бабінавічскі земскі спраунік даносіў начальству: "...казенныя сяляне Бабінавецкага староства адмовіліся ад паслушэнства і робяць пагрозы рэзаць чыноунікаў і памешчыкаў. калі будуць іх прымушаць даваць фурманкі ці нешта іншае для арміі."
3 надыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі палігыку чакання. тым больш, што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны (рабункі. рэквізіцыі, здзекі і г.д.) штуршалі сялян на супраціўленне. Яны актывізуюцца і пачынаюць даваць адпор малалікім групам марадзераў. нападаюць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расійскай арміі.
Даволі распаўсюджана думка аб існаванні на тэрыторыі Беларусі моцнага антыфранцузскага партызанскага руху. На наш погляд, у 1812 г. на Беларусі не існавала партызанскага руху як формы барацьбы шырокіх слаеў мірнага насельніцтва супраць акупантаў; відаць нельга параўноўваць сітуацыю на Беларусі з іспанскай герыльяй, ці антыфранцузскім народным рухам на тэрыторыі ўласнарускіх акупіраваных тэрыторый. Слушным выглядае меркаванне некаторых гісторыкаў аб тым, што на ўсей тэрыторыі французскай акупацыі антыфранцузскія выступленні колькасна саступаюць антыпрыгонным выступленням13.
У той жа час будзе памылковым сцвярджэнне. што на тэрыторыі Беларусі ўвогуле не было партызанскага руху. Неабходна ведаць і памятаць аб дзейнасці рускіх армейскіх партызанскіх атрадаў, якія ўзначальвалі Д.В. Давыдаў, А.Н. Сяславін і інш. Сваімі антіфранцузскімі дзеяннямі вядомы жыхары вескі Жарцы беларускія сяляне Максім Маркаў, Тарас-кіраўнікі партызанскіх атрадаў з мясцовых жыхароў. Удзел ці не ўдзел у партызанскім руху мясцовага насельніцтва, часам, залежыў і ад збега акалічнасцей. Напрыклад, адпаведнай актыўнай антынапалеонаўскай прапагандай, якая вялася напярэданні вайны праваслаўным духавенствам (Напалеон - антыхрыст, усесусветны біч), прынесла пэўны плен, вялікае значэнне мела наяўнасць завадатара і г.д.
Разам з тым, можна ўзгадаць, што на пачатку вайны былі адзначаны выпадкі сабатажа беларускіх жыхароў распараджэнням расійскай улады, дагісімогі французам, што таксама можна атаясамляць з партызанскім рухам, але накіраваным супраць расійскай арміі.
Напалеон мог прыцягнуць сімпатыі прыгоннага сялянства адменай прыгоннага права, але гэтага не было зроблена. У сувязі з гэтым. паўстае пытанне: чаму Напалеон не паспрабаваў прыцягнуць сімпатыі расійскага прыгоннага сялянства заявай аб скасаванні прыгоннага права? Аб тым, што такія, калі не планы, то намеры існавалі есць шэраг сведчанняў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог бы ўзняць супраць яе (Расіі - В.К.) болыпую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў. Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад гэтай меры, якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты”. Верагодней за ўсе, Напалеон не столькі клапаціўся за жыцце і маемасць рускага дваранства, колькі баяўся народнага сацыяльнага выбуху, які б мог прывесці да неспадзяваных для яго вынікаў пазбавіць усядлякай магчымасці паспяхова скончыць вайну і заключыць пераможны мір з Аляксандрам I.
Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла беларускаму народу і Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на ўсход. Як вядома. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка і ў хуткім часе рэшткі "Вялікай арміі" апынуліся на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі - 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). 23 лістападла (5 снежня) Напалеон у Смаргоні пакідае свае войска і імчыць у Францыю. каб рыхтаваць новую армію. 28 лістапада (10 снежня) французы рэтыруюцца з Вільны. а 2 (14) снежня рэшткі "Вялікай арміі" пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Ваенныя падзеі 1812 г. прунеслі Беларусі. яе жыхарам незлічоныя страты: дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і весак. страту амаль палову жывелы і г.д. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць нейкіх кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налоговыў прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці, захавала свае правы і прывілеі (Маніфесты Аляксандра 1 ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г.). Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў14.
Лiтаратура
-
Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.: Рэкам. бiблiягр. спiс // Новыя кнiгi Беларусi. 1992. №5.
-
Белянчиков Н.Н. Судьба сокровищ, похищенных Наполеоном в Москве // Вопросы истории. 1965. №4.
-
Блiнец А. Апошняя армiя Вялiкага княства (1812 – 1814 гг.) // Беларускi гiстарычны часопiс. 1996. №2. С.123-127.
-
Бычков Л.Н. Крестьянское партизанское движение в Отечественной войне 1812 г. М., 1954.
-
Ерашэвiч А. Палiтычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалiтай i Вялiкага Княства Лiтоўскага ў палiтыцы расейскага царызму напярэдаднi вайны 1812 г. // Гiстарычны альманах. 2002. Т.6 С.84-96.
-
История дореволюционной России в дневнках и воспоминаниях. Аннотированный указатель книг и публикаций в журналах. М. 1977. Т.2. Ч.1.
-
Корнейчык Е.И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.
-
Лiс Я. Палiтыка Напалеона на Беларусi // Спадчына. 1996. №5. С.117-122.
-
Мазiн Г., Ерусалiмчык Л. Бярэзiна, год 1812. Мн., 2001.
-
Низовский А.Ю.Зачарованные клады России. М., 2001.
-
Ружанец А. Лiтоўска-беларускае войска Цесара Напалеона // Беларуская мiнуўшчына. 1995. №1. С.29-30.
-
Тарле Е.В. Нашествие Наполеона на Россию. М.,1932; 1992.
-
Троицкий Н.А. 1812. Великий год России. М.,1988.
-
Швед В.В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. №3. С.9-15.
1 Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.: Рэкам. бiблiягр. спiс // Новыя кнiгi Беларусi. 1992. №5.
2 Белянчиков Н.Н. Судьба сокровищ, похищенных Наполеоном в Москве // Вопросы истории. 1965. №4.
3 Ружанец А. Лiтоўска-беларускае войска Цесара Напалеона // Беларуская мiнуўшчына. 1995. №1. С.29-30.
4 Блiнец А. Апошняя армiя Вялiкага княства (1812 – 1814 гг.) // Беларускi гiстарычны часопiс. 1996. №2. С.123-127.
5 Тарле Е.В. Нашествие Наполеона на Россию. М.,1932; 1992.
6 Бычков Л.Н. Крестьянское партизанское движение в Отечественной войне 1812 г. М., 1954.
7 Ерашэвiч А. Палiтычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалiтай i Вялiкага Княства Лiтоўскага ў палiтыцы расейскага царызму напярэдаднi вайны 1812 г. // Гiстарычны альманах. 2002. Т.6 С.84-96.
8 История дореволюционной России в дневнках и воспоминаниях. Аннотированный указатель книг и публикаций в журналах. М. 1977. Т.2. Ч.1.
9 Корнейчык Е.И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.
10 Троицкий Н.А. 1812. Великий год России. М.,1988.
11 Швед В.В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. №3. С.9-15.
12 Лiс Я. Палiтыка Напалеона на Беларусi // Спадчына. 1996. №5. С.117-122.
13 Мазiн Г., Ерусалiмчык Л. Бярэзiна, год 1812. Мн., 2001.
14 Низовский А.Ю.Зачарованные клады России. М., 2001.















