72885 (701788), страница 2

Файл №701788 72885 (Віталь Вольскі) 2 страница72885 (701788) страница 22016-08-01СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Будзем шчырымі, пра мінулае можна было расказаць куды больш падрабязней, але не забудзем: першае выданне кнігі з’явілася ў 1968 г. Ці трэба напамінаць, як на той час да нацыянальнай гісторыі ставілася афіцыйная ідэялогія? В. Вольскі зрабіў тое, што мог зрабіць.

Есць у В. Вольскага і краязнаўчыя кнігі больш экзатычныя – “Афрыканскае падарожжа” (1963) і “Эль Махрыб” (1965). У аснове іх назіранні, што ўзніклі ў выніку паездкі аўтара на гарачы кантынент. Сенегал, Бераг Слановай Косці, Гвінея, Туніс, Марока... На жаль, пра гэтыя краіны беларускі чытач і сення ведае няшмат. Калі ж з’явіліся падарожныя нататкі В. Вольскага, дык яны, па сутнасці, сталі першаадкрыццем. Найперш прыцягвалі ўвагу апісанні рэдкіх жывел, раслін, дрэў. Праўда, пісьменнік не прамінаў выпадку сказаць і пра побыт афрыканскіх народаў, іх звычаі, традыцыі. А за ўсім гэтым паўставала душа самаго падарожніка, які ў думках быў там, дзе “лясы з беластвольнымі бярозамі, сакавітыя лугі, спакойныя задумлівыя рэкі”.

Пражыўшы доўгае жыцце, В. Вольскі не растраціў прагі да пазнання свету, захаваў бадзерасць, аптымізм. І жаданне творча працаваць. Пацвярджэннем таму стала кніга “Лес Дункана”, выпушчаная ў 1978 г. Юныя чытачы атрымалі яшчэ адну магчымасць зрабіць з любімым аўтарам падарожжа ў свет прыроды, даведацца пра паводзіны звяроў і птушак, адчуць, наколькі чалавек, становіцца больш духоўна багатым, калі ўмее па-сапраўднаму любіць яе. З любові ж да прыроды пачынаецца любоў да Радзімы. Пра гэта ніколі не забываў В. Вольскі.

Я ведаю, што прырода маей краіны зусім

не такая звычайная, як гэта некаторым

даецца толькі таму, што яны тут выраслі,

што яна ім знаема з маленнства...

Рабіць нечаканыя адкрыцці, перажываць

незвычайныя прыгоды, наглядаць цікавыя з’явы можна ўсюды. Трэба толькі вандраваць з адкрытым сэрцам і адкрытымі вачыма і ўмець бачыць...

Гаспадар пушчы

Трашчыць галле.

З шумам і фырканнем прадзіраецца з непраходнага гушчару нешта вялікае і дужае.

Хістаюцца маладыя бярозы. Пад напорам цяжкага цела нікне да зямлі густы падлесак.

Гэта – зубр.

Вось ен выходзіць на лясную паляну, схіліўшы магутную галаву, і спыняецца, асветлены сонцам.

Прагна ўглядваюся я ў ляснога волата. Не часта прыходзіцца бачыць такое відовішча.

Увесь ен аброс густой кучаравай шэрсцю цемна-каштанавага колеру. Яго вялікая, нізка пасаджаная галава з чорнай бародкай і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваей веліччу і магутнасцю. Высокі карак гарбом узвышаецца над спіною.

Шыя, грудзі і добрая палова спіны густа пакрыты цемнай калматай грывай. Шматкамі ўскудлачанага лямцу звісае гэтая грыва над шырока пастаўленымі, тоўстымі і кароткімі нагамі.

Пярэдняя частка яго моцнага тулава, цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітай у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі. Заднія ногі выглядаюць вышэйшымі і танчэйшымі за пярэднія. Хвост – як у звычайнага быка, але кароткі і тоўсты.

У ясным і ціхім лясным паветры выразна чуецца роўнае і глыбокае дыханне вялікай жывелы.

Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задумленні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня.

Следам за ім выходзіць на паляну ўвесь статак. Тут і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят.

Мінуўшы лясную паляну, зубр выходзіць на дарогу, спыняецца зноў і, пастаяўшы крыху, нібы разважаючы, ідзе на дарогу. За ім паслухмяна цягнуцца астатнія. Яшчэ хвіліна – і ўсе зубры: малыя і дарослыя – знікаюць за высокімі дрэвамі на павароце, узнімаючы клубы пылу і нагадваючы здалеку невялікі статак звычайных кароў.

Спатканне з аленем

У пушчы мне давялося ўбачыць з невялікай адлегласці жывога аленя...

Стаміўшыся пасля доўгіх блуканняў, я сядзеў пад старым і высокім грабам...

Вакол панавала цішыня.

Раптам недалека ад мяне хруснула галле. Я ўзняў галаву. Перад маімі вачыма мільгнула на фоне зяленаге лісця нешта вялікае, жывое, чырванавата-бурага колеру.

Гэта быў алень.

Я і не заўважыў, як ен з’явіўся, нібы вырас з-пад зямлі на невялікай лугавінцы недалека ад мяне. Ен стаяў нерухома. Дужае і стройнае цела на тонкіх нагах нібы скамянела. Гордая галава, упрыгожаная раскідзістымі рагамі, была крыху прыўзнята, вушы насцярожаны. Толькі ноздры злегку варушыліся, уцягваючы паветра.

Я не вытрымаў і паварушыўся. Легкім, невыказным рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік, нібы здань, у зяленым гушчары.

Пераскочыў? Не, гэта было б сказана занадта не дакладна! Не пераскочыў, а пераляцеў! Нібы птушка, адарваўся ад зямлі, узняўся ў паветраі плаўна перанесся цераз ствол на сваіх нябачных крылах.

Усе адбылося на працягу, можа, адной дзесятай хвіліны, але зрок здолеў зафіксаваць гэты момант і ўтрымаць яго ў памяці.

Доўга глядзеў я на тое месца, дзе стаяў алень, і думаў, ці бачыў я яго сапраўды, ці гэта мне здалося, такім мімалетным было яго з’яўленне.

Свежыя адбіткі вострых капытоў на тым месцы сведчылі, што гэта было не здань, а жывы, рэальны алень.

Перад гэтым я неаднойчы знаходзіў у лесе яго сляды, але дзікі алень ніколі яшчэ не траполяў мне на вочы. Цяпер я ўпершыню ўбачыў яго, жывога, на волі, і нават тады, калі зусім гэтага не чакаў...

Нашто сому вусы? (З кнігі “Палессе”)

Стары рыбак прывязаў сома вяроўкай да кармы і пусціў у воду.

Сом хацеў адразу нырнуць, але вяроўка не пускала.

Сом заварушыў сваімі вусамі нібы шчупальцамі. Ен вывучае абстаноўку, дзе апынуўся. Асабліва дбайна абмацвае вяроўку, якая не дае яму адплысці далека ад лодкі.

  • Вось нашто патрэбны сому яго вусы,– тлумачыць стары рыбак.– Бачытэ?

  • Вусы служаць яму як органы дотыку,– дадае Прохар Іванавіч.– Ен абмацвае імі усе, да чаго можа дакрануцца.

  • Ці многа ў Гарыне самоў? – пытаюся я.

  • Есць у нас самы. Есць. Пакуль што хапае. Яшчэ не звяліся,– адказвае рыбак.– Нават у горадзе, пад вялікім мастом, на сярэдзіне ракі, жыве стары сом у глыбокай яміне. Па ўсім відаць, вялікі. Кожным ранкам, на світанні, сом усплывае на паверхню, а потым зноў апускаецца на глыбіню, на самае дно ў сваю яміну.

  • Нічога дзіўнага,– сказаў Прохар Іванавіч.– Сом любіць трымацца аднаго сталага месца, рухаецца ен мала. Ляжыць у сваей яміне і чакае, калі здабыча сама прыплыве да яго.

  • А чым ен корміцца?

  • Есць усякую жыўнасць – і рыб, і жаб, і качанят, і наогул усе мясное, што апынецца ў вадзе каля ямы. Жыцце ў яго самотнае, любіць ен быць на адзіноце. Толькі ў час нерасту збіраюцца самы сутак на трое, ці каля гэтага, у невялікія чароды. Зімою ляжыць сом у сваей яме на дне і нічога не есць.

  • Спрабавалі мы яго злавіць не адзін раз, але не ўдавалася,– дадаў рыбак.– Хітры, асцярожны стары гультай! Ен жыў у яме пад мостам, яшчэ як я быў малады. Няхай і надалей жыве, калі так! Няхай!

Рака робіцца усе шырэйшая. Шумяць маторы нашых лодак, шуміць успененая імі вада. Пакуль мы плывем, стары рыбак расказвае цікавую гісторыю, якую я потым запісаў з яго слоў па-свойму.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
110,77 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6549
Авторов
на СтудИзбе
300
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее