142661 (691440), страница 3

Файл №691440 142661 (Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі) 3 страница142661 (691440) страница 32016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

У выпадку парушэння змовы справа паступала ў свецкі суд, які мог вызваляць ад абавязкаў, што вынікалі са змовы, або прысуджаць заруку35. Суд мог прымусіць выканаць дамову толькі ў частцы выплаты зарукі пацярпеламу боку і пакрыцця стратаў, панесеных на падрыхтоўку да вяселля. У астатнім прымусіць выканаці. дамову было немагчыма, бо гэта было б парушэннем асноўнага прынцыпу шлюбу — свабоды волевыяўлення абодвух бакоў. Пацярпелы бок мог звяртацца проста да вялікага князя, які выдаваў "напамінальны ліст" з указаннем выканаць дамову або выплаціць заруку. Паводле матэрыялаў судоў можна зрабіць выснову, што вялікакняскія лісты не мелі характару абавязковага ўздзеяння, бо такія спрэчкі часта канчаліся замірэннем і згодай бакоў, якія ўступалі ў шлюб кожны па сваім выбары. Статут 1566 г. вызначыў аднолькавы шлюбны ўзрост для мужчын і жанчын — 15 гадоў36.

Аналіз шлюбных дачыненняў, якія рэгуляваліся Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566 г., сведчыць, што да сярэдзіны XVI ст. пашырыліся правы суб'екта ва ўсіх цывільных узаемадачыненнях, у тым ліку і ў шлюбных. Свабоднае волевыяўленне асобаў, якія злучаюцца ў шлюб, — галоўны прынцып яго законнасці — захоўвалася даволі паслядоўна, што адлюстроўвала свецкае заканадаўства.

Статут Вялікага Княства 1588 г. яшчэ паўней рэгуляваў шлюбныя дачыненні. Упершыню свецкім заканадаўствам былі вызначаны галоўныя ўмовы сапраўднага шлюбу: адсутнасць кроўнай роднасці да чацвертага пакалення ўлучна і сваяцтва да трэцяга пакалення ўлучна37. Пры незахаванні гэтых умоваў закону муж і жонка павінны быць неадкладна "разлучоны". Далейшыя санкцыі залежалі ад вінаватасці бакоў, якія ўзялі шлюб. Калі шлюб быў узяты ў роднасці, але бакі пра гэта не ведалі, то пасля яго скасавання да іх не ўжываліся маёмасныя ці іншыя санкцыі, а дзеці прызнаваліся законнымі і мелі права на спадчыну. Былыя муж і жонка маглі ажаніцца (выйсці замуж) з дазволу духоўнага суда.

Калі ж бакі ведалі пра сваю роднасць пры ўступленні ў шлюб, дык пасля яго анулявання кожны бок пазбаўляўся паловы сваёй уласнасці на карысць дзяржавы, дзеці ад шлюбу прызнаваліся бенкартамі (незаконнанароджанымі) і не атрымлівалі спадчыны. Другая палова маёмасці паступала ў пажыццёвае карыстанне кожнага з бакоў у выпадку, калі не было дзяцей ад першага законнага шлюбу.

Калі такія дзеці былі, ім пераходзілі правы на распараджэнне маёмасцю, а бакі мелі права толькі на ўтрыманне і распараджэнне маёмасцю адпаведна іх грамадскаму становішчу. Пры гэтым мужчыны пазбаўляліся права займаць важныя дзяржаўныя пасады.

Акрамя названых асноўных палажэнняў трэці Статут замацаваў яшчэ адну ўмову сапраўднасці шлюбу — свабоду ад пэўнага становішча. Такім становішчам, якое не дапускае ўступлення ў шлюб, ёсць ужо існы шлюб38. Строга ахоўваючы манагамнасць шлюбу, закон прадугледзеў, што за ўступленне ў другі шлюб пры вядомым існаванні першага караюцца смерцю абодва сужэнцы-парушальнікі39. Тым сама дзяржава імкнулася замацаваць асноўныя прынцыпы шлюбна-сямейнага права, пазычаючы палажэнні кананічнага права ды іншых сістэм.

Статутам 1588 г. часткова ўрэгуляваныя таксама іншыя шлюбныя дачыненні, у тым ліку і свабоднае волевыяўленне бакоў на шлюб. 3 аналізу нормаў вынікае, што згода бацькоў або апекуноў была патрабаваннем, што ахоўвала інтарэсы нявесты, але не рэгулявала шлюбныя дачыненні. Гэты прынцып пацвярджаецца прававой трактоўкай вынікаў уступлення ў шлюб без згоды бацькоў, дзе прадугледжваліся маёмасныя санкцыі да нявесты, але такі шлюб прызнаваўся сапраўдным і заставаўся ў моцы40. Права бацькоў або апекуноў даваць згоду на шлюб не магло тлумачыцца як права на прымус: у выпадку адмовы апекуноў (бацькоў) даць згоду нявеста, калі яна мела неабходны шлюбны ўзрост, магла звярнуцца па дазвол у дзяржаўныя органы. Права нявесты на зварот да дзяржавы дзеля абароны сваіх інтарэсаў замацавана ў законе ў сувязі з тым, што забарона апекуноў на шлюб часта выкарыстоўвалася імі з карыслівымі мэтамі працягу апекі ды інш.41. Такім чынам, інстытут бацькоўскай улады (або той, што замяняў яе) разглядаўся ў праве як інстытут, што ахоўваў інтарэсы дзяцей.

Неабходна падкрэсліць, што Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. змяшчалі толькі асноўныя прынцыпы, нормы шлюбнага права, у астатнім адсылаючы да рэгулявання кананічным (царкоўным) заканадаўствам. У сувязі з тым што ў дачыненні да шлюбу дзеяздольнасць вызначалася шлюбным узростам, Статуты замацавалі гэты важны момант наступным чынам: Статут 1529 г.вызначыў 15 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака42, Статут 1566 г. — 15 гадоў для асобаў абодвух полаў43, Статут 1588 г. — 13 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака44.

3 выкладзенага вынікае, што свецкае заканадаўства трымалася царкоўнага падыходу да шлюбу, пазычаючы нормы кананічнага права і перадаючы рэгуляванне шлюбных дачыненняў царкоўнаму суду45. Але багаты матэрыял судовай практыкі не дазваляе зрабіць адназначную выснову па гэтым пытанні.

Паводле кананічнага права абрад царкоўнага вянчання лічыўся асноўным і сімвалізаваў падзею шлюбу. Практыка сведчыць, што царкоўнае вянчанне праводзілася задоўга да вяселля, адначасова са змовінамі і заручынамі46. Тым сама яно прыраўноўвалася да дамовы, забяспечанай грашовай зарукай. Змовіны мелі вырашальнае значэнне для шлюбу і фармавання матэрыяльнай асновы сям'і. На практыцы юрыдычна значнымі прызнаваліся дзве падзеі: змовіны і вяселле, якія ў сапраўднасці мелі функцыі падрыхтоўкі і злучэння ў шлюб, надання яму публічнасці, рэлігійнага асвячэння шлюбу праз розныя рытуалы з "скокамі, гудзеннем, плясканнем" ды іншымі паганскімі дзеяннямі.. 3 судовых матэрыялаў вынікае, што пры злучэнні ў шлюб не заўсёды высвятлялася наяўнасць адной з галоўных перашкод да шлюбу паводле кананічнага права — духоўнай роднасці47.

Такім чынам, заканадаўству, якое замацоўвала царкоўны падыход да шлюбу, пярэчыла практыка, што расцэньвалася дзяржавай як правамерная. Як адзначыў А. Лявіцкі, "несумнеўны абавязак народных абрадаў і іх юрыдычная сіла прызнаваліся ўсімі класамі тагачаснага грамадства, і з гэтым фактам вымушана было да вядомай ступені лічыцца і дзяржаўнае права, якое ўвогуле падзяляла царкоўны погляд на шлюб"48. Гэтым тлумачыцца прызнанне нявенчанага шлюбу сапраўдным насуперак закону, які лічыў такі шлюб незаконным, а дзяцей ад яго бенкартамі з усімі адпаведнымі вынікамі.. Гэтакія нормы змяшчалі Статут 1529 г.49 і Статут 1588 г. 50Тым часам норма пра даказванне шляхоцтва не патрабавала наяўнасці пасведчання царкоўнага шлюбу бацькоў51. У сярэдзіне XVI ст. каталіцкая царква на Трыдэнцкім саборы 1561—1563 гг. пастанавіла ўвесці метрыкі рэгістрацыі нараджэння. Гэтая акалічнасць павінна была ўсталяваць залежнасць паміж вянчаннем у царкве, законнасцю шлюбу і законным паходжаннем дзяцей, каб нормы кананічнага шлюбнага права дзейнічалі ў грамадстве без выняткаў. Як вынікае з актаў, існавала супярэчнасць паміж імкненнем свецкай (і царкоўнай) улады ўвесці выкананне кананічных правіл у шлюбе і відавочным ігнараваннем з боку грамадства царкоўных законаў

4. Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўствею

Спыненне шлюбу рэгулявалася як кананічным, так і свецкім правам. Паводле кананічнага права шлюб спыняўся з наступных прычын:1) фізічнай смерці аднаго ці абодвух сужэнцаў, 2) прызнання шлюбу несапраўдным, 3) скасавання шлюбу.

Шлюб прызнаваўся несапраўдным пры раскрыцці факта, што ў момант уступлення ў шлюб існавалі вызначаныя законам перашкоды. Гэтыя акалічнасці падрабязна разгледжаны вышэй пры апісанні ўмоваў уступлення ў шлюб.

Скасаванне шлюбу праваслаўнай царквой дапускалася толькі ў сувязі са строга вызначанымі прычынамі.. Каталіцкая царква наагул не прымала самой ідэі скасавання шлюбу, але павялічвала колькасць перашкод да яго, незахаванне якіх вяло да прызнання шлюбу несапраўдным.

У практыцы царквы існаваў звычай, згодна з якім кожны святар мог даць мужу або жонцы "разводны" ліст. Падставамі скасавання шлюбу былі: 1) пералюб, 2) няздольнасць да сужэнцкага жыцця, 3) адсутнасць без вестак мужа (жонкі), 4) судовы прыгавор, паводле якога асоба абвяшчалася дзяржаўным злачынцам, або вываланцам, 5) выбранне епіскапам, 6) двухбаковае жаданне мужа і жонкі ўступіць у манаства, 7) удзел у сакраменце хрышчэння (і на гэтай падставе ўстанаўленне духоўнай роднасці), 8) нежаданне мужа ці жонкі — нехрысціян жыць у шлюбе з асобай, якая прыняла хрысціянства, і наадварот.

3 палажэнняў Евангелля ад Мацвея вынікае магчымасць скасавання шлюбу пры жыцці мужа і жонкі ў сэнсе разлучэння (сепарацыі), гэта значыць "адлучэння ад стала і ложа", без права ўступлення ў новы шлюб. Разлучэнне дапускалася з наступных прычын: пералюб, замах на жыццё сужэнца, інфекцыйная хвароба, згода бакоў на ўступленне ў манаства, нежаданне сужэнца жыць з асобай нехрысціянскага веравызнання, аднабаковае жаданне яго ўступіць у манаства з прычыны папскага дыспенза52. Сепарацыя атрымала развіццё ў праве заходняй царквы, якая прызнавала непарыўнасць шлюбу.

Інстытут скасавання шлюбу шырока ўжываўся ў праве ўсходняй царквы, у сувязі з чым быў дастаткова развіты.

Асноўнай падставай да скасавання шлюбу паводле Кормчай і канона ўсёй усходняй царквы прызнаваўся пералюб53. Царкоўная практыка па-рознаму вызначала пералюб мужа і жонкі.. Муж лічыўся пералюбнікам толькі тады, калі меў інтымную сувязь з замужняй жанчынай ці ўступаў у новы шлюб, не скасаваўшы папярэдняга. Жонка прызнавалася пералюбніцай у кожным выпадку ўступлення ў сувязь з мужчынам незалежна ад таго, жанаты ён ці не. Такім чынам, права патрабаваць вернасці ў шлюбе належала ў асноўным мужчыне. Муж юрыдычна быў вінаваты не перад сваёй жонкай, а перад іншым мужам. Сувязь жанатага мужчыны з незамужняй жанчынай магла асуджацца толькі з гледзішча маралі.. Пры пералюбстве жонкі муж не толькі меў права, але і павінны быў скасаваць шлюб, бо пералюб лічыўся публічным злачынствам, права на пераслед і пакаранне за якое належала публічнай уладзе.

Каб скасаваць шлюб з прычыны пералюбу аднаго з сужэнцаў, неабходна была наяўнасць некалькіх умоваў: даказанасць факта пералюбства, свядомае ўчыненне яго, знаходжанне пералюбніка ў шлюбе. Акрамя таго, пералюб не мог быць падставай для скасавання шлюбу, калі: 1) спазывальнік сам вінаваты ў пералюбстве, 2) спазывальнік прабачыў вінаватаму боку, 3) прапушчаны працэсуальныя тэрміны (шэсць месяцаў). Гэтыя ўмовы не перайшлі ў Кормчую, але выкарыстоўваліся ў Беларусі царквой54.

Прыналежнасць да розных веравызнанняў была адной з падставаў для скасавання шлюбу. Але гэтая падстава, відаць, часта ігнаравалася. Пра гэта сведчыць акруговая вялікакняская грамата за 7 снежня 1548 г. аб забароне ўступаць у шлюб і сужыцце з іншаверцамі..

Падставай да скасавання шлюбу, але не прычынай гэтага, была дзяржаўная здрада. У Беларусі гэтая падстава, верагодна, была дзейнай, бо ўсе тры Статуты гавораць пра жонку здрадніка і вываланца як пра ўдаву, а пра дзяцей — як пра сіротаў55.

Пры няздольнасці да сужэнцкага жыцця, як адзначана ў Кормчай, "скасоўваецца шлюб з прычыны неабходнай і разумнай"56. Права на скасаванне шлюбу ў дадзеным выпадку давалася жонкам, калі з моманту жаніцьбы прайшло не менш за тры гады. Пра тое, што гэтая падстава ўлічвалася ў гарадах Беларусі, сведчаць судовыя кнігі магістратаў57.

Адсутнасць без вестак аднаго з сужэнцаў — падстава да скасавання шлюбу пры верагоднасці дапушчэння пра яго смерць58. Ёю шырока карысталіся ў княстве59. Блізкая да названай яшчэ адна падстава — узяцце ў палон60.

Хвароба сужэнца была падставай для скасавання шлюбу ў асаблівых выпадках. Яна прызнавалася як усходняй, так і заходняй царквой і хоць не ўвайшла ў Кормчую, але прадугледжвалася Статутам Яраслава. А. Загароўскі меркаваў, што скасаванне шлюбу з прычыны хваробы магчыма было толькі пры ўзаемнай згодзе бакоў.

Шматслоўная рэдакцыя Статута Яраслава змяшчала "кодэкс скасаванняў шлюбу"61. Асобны раздзел прысвечаны прычынам, якія не маглі быць падставай для скасавання шлюбу, што звязана не толькі з умацаваннем інстытута шлюбу, але і з маральным вучэннем царквы.

Царкоўная мараль у XVI ст. па-ранейшаму ў асобных момантах разыходзілася з традыцыямі і звычаямі грамадства. Пра гэта дастаткова пераканаўча сведчаць практыка, акты земскіх, гродскіх і магістрацкіх судоў.

У свецкім заканадаўстве дачыненні аб скасаванні шлюбу рэгуляваліся Статутамі Вялікага Княства. Статут 1588 г. упершыню рэгуляваў шлюбна-сямейныя дачыненні пры скасаванні шлюбу мужам і жонкай, тым часам як папярэдні Статут толькі згадваў пра скасаванне шлюбу як форму яго спынення. У артыкуле 22 раздзела V трэцяга Статута змяшчалася не адна, а мноства нормаў аб скасаванні шлюбу. Гэты артыкул, заснаваны на нормах кананічнага (царкоўнага) права, па сутнасці паўтарае іх у частцы гіпотэзы і дыспазіцыі, але дапаўняе ў частцы санкцыі.. Пры гэтым асноўная ідэя царквы пра тое, што шлюб непарыўны, святы і вечны, пацвярджалася прычынамі скасавання шлюбу — толькі ў тым выпадку, калі шлюб узяты з парушэннем божых і царкоўных законаў, узнаўленне справядлівасці патрабуе скасавання яго як незаконнага. Таму паводле свецкага заканадаўства скасаванне шлюбу як несапраўднага прадугледжвалася найперш у тым разе, калі бралі шлюб асобы, што знаходзіліся ў блізкіх ступенях роднасці, гэта значыць былі кроўнымі.. Калі сужэнцы ведалі пра гэтую роднасць, то дзеці ад такога шлюбу лічыліся бенкартамі.. Акрамя таго, ужываліся суровыя маёмасныя санкцыі.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
431,58 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7073
Авторов
на СтудИзбе
257
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее