43144 (687294), страница 2
Текст из файла (страница 2)
У рамане ўжываюцца і імёны гістарычных асоб: Мікалай Першы.
2.1 Славянскія і запазычаныя імёны
Выконваючы ў творах разнастайныя мастацка-эстэтычныя фнункцыі і з’яўляючыся вызначальнымі элементамі анамастычнай прасторы, уласныя імёны ўтвараюць самыя шматлікія апазіцыі: уласнабеларускія –запазычаныя; рэальныя – створаныя фантазіяй пісьменніка; традыцыйныя, даўно вядомыя – новыя, створаныя, напрыклад, у савецкі перыяд. Так, у творы Уладзіміра Караткевіча прыкметнымі з’яўляюцца славянскія –запазычаныя апазіцыі:
Славянскія імёны: Алесь, Андрэй, Юры, Міхаіл, Паўлюк, Кандрат, Усяслаў, Мсціслаў,Аляксандр, Віктар, Яраслаў, Валеры, Ягор, Канстанцін, Антон, Іван, Фёдар, Глеб, Раман, Мікалай, Наталя.
Запазычаныя імёны:
Палякі: Юзаф, Ядвіга, Франс, Стэфан, , Юллян, Вацлаў, Эразм, Ільдэфонс, Марта, Эдмунд,Зыгмунт, Апалон, Язэп, Альгерд.
Немцы і прадстўнікі іншых народаў: Людвік, Платон.
Яўрэі: Якаў, Варфаламей.
Уласныя імёны, ужытыя ў рамане, адносяцца таксама і да дзвюх іменаслоўных сістэм візантыйска-грэчаскай і рымска-каталіцкай: Антон – Антось; Іван – Ян, Янка; Іосіф – Язэп; Міхаіл – Міхась; Сцяпан – Стафан; Фёдар – Тодар. Паводле паходжання гэта тыя ж кананічныя праваслаўныя ці каталіцкія імёны, але змененыя па законах беларускай фанетыкі. Менавіта гэты разрад імёнаў у рамане значна шырэйшы. Акрамя канфесійных, у творы сустракаюцца дахрысціянскія імёны: простыя народныя (Шпірка, Шчупак і інш.) і старажытнарускія (Мсціслаў, Усяслаў).
2.2 Як утварыліся імёны
Асабовае імя — афіцыйнае найменне, якое даецца чалавеку пры нараджэнні. Зараз імя дзіцяці выбіраюць бацькі. Але нават у адносна недалёкім мінулым імя давалася ў царкве ці касцёле ў адпаведнасці з іменем святога, якое прыпадала на гэты дзень. Большасць грамадзян нашай краіны маюць адно імя, якое ўжываецца ў дзвюх формах: афіцыйнай (Аляксандр, Кацярына) і ў размоўна-бытавой (Алесь, Саша, Каця). У многіх народаў Поўначы, Далёкага Усходу і Сярэдняя Азіі ў выніку суіснавдння ранейшай сістэмы імён і новай ва ўжытак увайшлі «другія» імёны. Два імені прысвойваюцца дзецям паводле абрадаў каталіцкай царквы: Марыя-Магдалена, Разалія-Эльжбета. У болыпасці народаў Афрыкі, у кітайцаў, японцаў, карэйцаў прынята даваць узроставыя імёны. 'У Карэі хлопчыку пры нараджэнні даецца «дзіцячае імя» (амён), у дарослым узросце —• афіцыйнае імя (кванмён), пры ўступленні ў шлюб дабаўляецца імя чжа. У Кітаі паралельна ўжываюцца дзіцячае імя сяо, школьнае — мін, дарослае — цзы. У беларусаў адзначаны выпадкі, калі ўзроставыя змены перадаваліся рознымі формамі аднаго і таго ж імені. У раннім дзяцінстве хлопчыка ласкава называлі Анцік, Гаўрык, Косцік, падлетка — Антук, Гаўрук, Касцюк, Петрык, дарослага хлопца — Антось, Гаўрусь, Кастусь, Пятрусь. Форма імені жанатага мужчыны падкрэслівае сталасць, паважнасць: Гаўрыла, Міхайла, Пятро, Саўка, Сёмка, Грышка. Да прыняцця хрысціянства славяне карысталіся двума тыпамі старажытнарускіх імён: складанымі (Вітагосць, Дарагабуд, Дамажыр, Любамір, Мсціслаў, Рацібор) і простымі народнымі (Ждан, Няждан, Лобан, Нелюб, Пазняк, Стома, Трацяк). У імені знаходзілі ўвасабленне пажаданні бацькоў бачьшь сына магутным уладаром, смелым, міралюбівым, слаўным, госцем, г. зн. купцом (Уладыка, Воін, Хацімір, Міраслаў, Расціслаў, Уладзімір), вера ў чарадзейную сілу імя (Воўк, Зубр, Тур). У Старажытнай Русі двухсастаўныя імёны, асабліва на -слаў, насілі ўдзельныя князі, прадстаўнікі вышэйшай алігархіі. У народным асяроддзі дзіця звычайна атрымлівала імя не адразу пасля нараджэння, а ў больш познім узросце, калі праяўляліся яго фізічныя і разумовыя якасці, асаблівасці характару і паводзін (Галавач, Дохля, Мацак, Дабрыня, Няпёка, Самахвал,).
У некаторых плямён імёны дзецям давалі з улікам татэмных традыцый. Племя, якое лічыла сваім апекуном-татэмам якую-небудзь жывёліну ці прадмет нежывой прыроды, дабаўляла іх назвы амаль да кожнага імя. Практыкаваліся так званыя «падманныя» імёны, каб завуаліраваць станоўчыя рысы і гэтым самым адпужнуць злых духаў і ворагаў (Гадыш, Нянад, Няміра, Булгак — 'неспакойны').
3 увядзеннем у 10 ст. хрысціянства царква ў абавязковым парадку ўвяла на Русі праваслаўныя, хрысціянскія кананічныя імёны тыпу Анастасій, Антоній, Варфаламей, Васілій, Іерафей, Мяфодзій. Яны прыйшлі з Візантыі, куды ў сваю чаргу трапілі з Рымскай імперыі, а ў яе — з Блізкага Усходу. Для носьбітаў запазычаныя імёны былі чужымі і незразумелымі. Таму многія з іх прайшлі істотную апрацоўку ў вуснай народнай мове. Напрыклад, імя Іаан ператварылася ў Іван, Дзіянісій — у Дзяніс, Лаўрэнцій — у Лаўрэн. Многія з іх у такім выглядзе замацаваліся ў літаратурнай мове. На аснове афіцыйных, каляндарных імён узнікла мноства імён з ацэначным адценнем. Толькі ад аднаго імя Пётр іх звыш дзесяці: Пятрок, Пеця, Пятрусь, Пятрусік, Петрачок, Пятрук, Петрасюк, Пятруха, Пятроша, Пятруша, Пятран, Пятраш, Пяцюль, Пятко і інш. Да 18 ст., нягледзячы на забарону, побач з царкоўнымі імёнамі ўжываліся і нецаркоўныя. Пры жаданні чалавек мог мець два імені — царкоўнае і свецкае (Апанас Мудрэц, Васілій Астравух, Цімох Бяссон, Радзівон Лось).
3 узмацненнем уплыву Польшчы на палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў другой палавіне 16 ст. часцей сталі ўжывацца каталіцкія імёны тыпу Альбін, Баляслаў, Фелікс, Данута, Юзэфа.
Пасля 1917 года царква стала менш уплываць на імёнаслоўную практыку. Праз мастацкую літаратуру, друк, кіно на Беларусь хлынуў паток замежных імён, такіх, як Альберт, Арнольд, Артур, Роберт, Рудольф, Эдуард, Аіда, Жанна, Эльвіра.
У жыцці асабовых імён назіраюцца ўсплёскі моды. У пачатку 17 ст. да першага дзесяцігоддзя 20 ст. самым распаўсюджаным сярод мужчынскіх імён было Іван. У 1930—40-я гады на першае месца сярод жаночых імён выйшла Валянціна, Марыя, а зараз — Кацярына.
У перыяд станаўлення кожнае імя мела канкрэтны сэнс. Зараз выдзеліць зыходныя словы і значэнні можна толькі шляхам навуковага аналізу. Шмат загадак ужо высветлена. Расшыфраваны сэнс шэрагу імён, якія паходзяць з грэчаскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай, арабскай і іншых моў. 3 грэчаскай мовы, напрыклад, да нас прыйшлі імёны: Андрэй 'мужны', Аркадзь 'жыхар Аркадзіі' (жывёлагадоўчая вобласць у Пелапанесе), Васіль 'царскі', Георгій 'земляроб', Дзяніс 'прысвечаны Дзіянісу, богу віна'. Яўген 'высакародны, прыстойны', Кірыл 'уладар, гаспадар', Настасся 'уваскрэслая', Алена 'сонечная', Ірына — імя багіні мірнага жыцця, Ксенія 'гасцінная' і многія іншыя. 3 лацін-скай мовы запазычаны імёны: Віктар 'пераможца', Раман 'рымскі, рымлянін', Валянцін 'дужы, здаровы', Марцін — імя бога вайны ў рымскай міфалогіі, Сяргей — рымскае родавае імя; са старажытнаяўрэйскай — Іосіф 'бог прымножыць, бог прыбавіць', Ева 'жыццё', Лізавета 'бог мой (клятва)'.
2.3 Iмя па бацьку
Iмя па бацьку — элемент поўнага наймення асобы паводле імені бацькі (Фаміч — Фамічна, Пракопавіч — Пракопаўна). Імя па бацьку ўжываецца ў рускіх, украінцаў і бела-русаў. У іншых народаў адносіны да бацькі адлюстроўваюцца ў прозвішчы: у нямецкай, англійскай, скандынаўскіх і іншых германскіх мовах словам son — сын (англ. Джонсан, ням. Вольфсан, дацк. Андэрсен, нарвеж. Ібсен, шведск. Эрыксан), у іранскіх словам задэ — дзіця, патомак (Турсун-задэ), у цюркскіх словамі аглы — хлопчык або кыз — дзяўчын-ка (Ахмед-аглы, Ахмед-кыз).
Імя па бацьку ўзыходзіць да стара-жытнага патранімічнага наймення, якое ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачынальніка роду па лініі бацькі (ці дзеда)/' На беларускай этнамоўнай тэрыторыі імя па бацьку было адным з важнейшых сродкаў у поўных найменнях асобы і заканчвалася пераважна на -іч, -овіч, -евіч (Ігнат Кузьміч, Яцко Уласавіч, Конан Майсеевіч), радзей на -оў, -еў, -ін, -енак, -ёнак, -енка (Герасім Іваноў, Грышко Мікіцін, Сямён Глебянок, Селівон Паўленка). У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзілі беларускія землі, правам насіць патранімічнае найменне на -іч карысталіся ўсе жыхары без абмежавання, у той час як у Маскоўскай дзяржаве на гэта мелі дазвол толькі асабліва паважаныя людзі. Сам цар вызначаў асоб, вартых такой пашаны.
Уласныя імёны людзей складаюць асобную, даволі вялікую катэгорыю слоў, якія бытуюць у грамадстве, пастаянна пераходзячы ад пакалення да пакалення, ад аднаго народа да другога. Галоўная функцыя іх у мове - выдзяляць з ліку аднародных прадметаў ці асобаў канкрэтны аб'ект і супрацьпастаўляць яго іншым аднародным аб'ектам.Сучасныя беларускія імёны ўвайшлі ў лексічны склад нашай мовы праз візантыйскія кнігі, асіміляваліся тут, набылі нацыянальную афарбоўку і ўспрымаюцца кожным як свае ўласныя. Дзякуючы гэтаму побач з традыцыйнай формай імён Аркадзій, Васілій, Грыгорый ужываюцца Аркадзь, Васіль, Рыгор.
З адзначанага відаць, што асабовыя імёны - справа не толькі асабістая, але і грамадская, бо без іх не абыходзіцца ні сям'я як грамадская ячэйка, ні грамадства ў цэлым з яго разнастайнымі сферамі дзейнасці. У сувязі з гэтым, здавалася, і ўвага да ўласных імён з боку навукі павінна быць асаблівай. Аднак, як ні дзіўна, антрапаніміка з'яўляецца найменш распрацаваным раздзелам у мовазнаўстве.Аб гэтым сведчыць той факт, што за мінулае 60-годдзе Ў Беларусі з'явіліся толькі дзве спецыяльныя працы аб уласных імёнах: артыкул М.Я.Грынблата і брашура М.В.Бірылы.
Цяпер у нашай мове ўжываецца абмежаваная колькасць уласна славянскіх імёнаў. У выніку розных гістарычных абставін на Беларусі атрымалі пашырэнне і ўзаемадзеянне дзве сістэмы ўласных імёнаў: візантыйска-грэчаская і рымска-каталіцкая. Пракофій, Сафроній мы зараз маем у афіцыйным звароце ўзаконеныя звычаем народнага іменавання формы Аркадзь, Васіль, Рыгор, Пракоп, Сафрон. Сучасныя беларускія імёны - гэта змененыя, трансфармаваныя паводле законаў беларускай фанетыкі і марфалогіі ў асноўным грэчаскія і рымска-каталіцкія імёны. Лінгвісты адзначаюць наступныя тыповыя фанетычныя змены:
1) спрашчэнне груп галосных ие, иоа, иа, ео: Иоанн - Іван, Даниил - Даніла;
2) спрашчэнне груп зычных у сярэдзіне або ў канцы слоў-імёнаў: Лаврентий - Лаўрэн, Григорий - Грыгор – Рыгор.
Антрапанімія, іменаслоў больш чым другія часткі анамастыкі падпадае пад уплыў грамадска-палітычных фактараў, больш за іншыя часткі мовы адчувае на сабе змены, што перажывае грамадства. Вядома, што яшчэ з часоў Кіеўскай Русі прадстаўнікоў высокіх саслоўяў (князі, баяры, знатныя воіны) з аднаго боку і простыя людзі (сяляне, рамеснікі) з другога мелі ў пераважнай большасці свае асобныя імёны. Імёны сялянскага праваслаўнага і уніяцкага насельніцтва часам адрозніваліся ад імён заможных слаёў і асабліва шляхты, якая карысталася каталіцкім календаром.
3. Прозвішчы
Гісторыя беларускіх прозвішчаў складаная і супярэчлівая. Адна з прычын іх узнікнення - недастатковая колькасць уласных імёнаў, якая не магла задавальняць патрэбы грамадства, бо гэта прыводзіла да іх частага паўтарэння, стварала нязручнасці. Паходжафнне многіх беларускіх прозвішчаў матываванае. Даследчыкі адзначаюць, што шматлікія беларускія прозвішчы ўтварыліся семантычным спосабам - шляхам пераасэнсавання былых назваў-характарыстык асобы па тых ці іншых адзнаках ці ад гутарковых формаў імёнаў. Пазней унутраная форма, матывіроўка (лексічнае значэнне) сцерліся, і найменне стала выконваць чыста назыўную функцыю - функцыю вылучэння чалавека сярод насельнікаў.Трэба заўважыць, што прозвішчы ў беларусаў нярэдка сваім гучаннем блізкія да мянушак.
Прозвішчы на - скі, - цкі ў асноўным маюць тапанімічны характар, г.значыць утвораны шляхам субстантывацыі прыметнікаў ( пераходу іх у назоўнікі) або ўказваюць на мясцовасць і ўладанне, якое належала асобе, або на мясцовасць, адкуль асоба паходзіць: Загорскі.
Прозвішча ў сучасным разуменні – гэта атрыманае ў спадчыну другое імя чалавека ці сям’і –групы блізкіх у роднасных адносінах людзей. Яно з’яўляецца ўстойлівым і нязменным не менш чым у трох пакаленнях.
Не адразу прозвішчы замацаваліся за людзьмі ў цяперашняй функцыі. Першымі іх набылі князі, баяры, буйныя феадалы. На Беларусі і Украіне з 14 стагоддзя вядомы магнацкія роды Радзівілаў, Хадкевічаў, Патоцкіх, Сапегаў; з 15 ст. маюць прозвішчы некаторыя багатыя купцы, шляхціцы. У вядомым “Плачы” Мялеція Сматрыцкага, напісаным у Вільні ў 1610 годзе, праваслаўны святкар смуткуе, што тагачасныя і ранейшыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы Сярэднявечча пачынаюць здраджваць свайму народу, забываючы родную мову, традыцыі свайго народа, рэлігію. Называючы самыя вядомыя на землях Вялікага княства Літоўскага прозвішчы таго часу ён пісаў: “ Дзе дом князёў Астрожскіх, якія ззялі больш за ўсіх іншых святлом сваёй старажытнай веры? Дзе іншыя каштоўныя камяні той кароны: князі Слуцкія, Заслаўскія, Вішнявецкія… Дзе іншыя мае каштоўнасці, дзе старажытныя, знатныя, моцныя ва ўсім свеце, славутыя сваёй мужнасцю і доблесцю: Хадкевічы, Глебавічы... Войны…”
Частка беларускай шляхты мае прозвішчы, утвораныя аб’яднаннем двух імёнаў – прозвішчаў у адно: Дунін-Марцінкевіч, Басак-Яроцкі, Загорскі-Вежа. Шматлікія нашчадкі шляхецкіх родаў падпісваліся двайным прозвішчам хутчэй за ўсё, як лічаць даследчыкі, каб лішні раз падкрэсліць старажытнасць свайго паходжання. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, высвятляючы спрадвечныя карані шляхецкага роду Вікенція Дуніна-Марцінкевіча, устанавіў, што радаводны герб беларускага песняра мінулага стагоддзя называўся “Лебедзь”. Ён меў наступныя выявы: на чырвоным полі – срэбраны лебедзь. І ў кляйноце над шлемам такі ж самы лебедзь. Велічная птушка з узнятымі крыламі, упэўненай постаццю выклікае давер, і замілаванасць. Яна цвёрда стаіць на кароне. Яна гатова ўзляцець з яе ў нязведаныя высі. “Пачцівая птушка,” – разважае далей У.Ліпскі, - як бы ў аснове падмурка герба і на яго вяршыні, на самой кароне. Гэта знак таго, што род Марцінкевічаў даўні, чысты, знакаміты, Гісторыя гэта пацвярджае: герб “Лебедзь” засведчаны яшчэ ў сярэднявечча, з 1257 года…















