60751 (673946), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Вялікае значэнне мела масавае сацыялістычнае спаборніцтва у такіх яго формах, як ударніцтва, рух гаспадарча-разліковых брыгад, сустрэчнае планаванне i інш. 3 восені 1935 г. разгарнуўся стаханаўскі рух за высокую прадукцыйнасць працы, удасканаленне арганізацыі вытворчасці, больш эфектыўнае выкарыстанне тэхнікі.
Услед за ростам прадукцыйнасці працы асобных рабочых адміністрацыяй павышаліся нормы выпрацоўкі, зніжаліся расцэнкі, што выклікала незадаволенасць рабочых. У пачатку 30-х гадоў на шэрагу прадпрыемстваў рэспублікі мелі месца забастоўкі, выкліканыя нізкай аплатай працы, цяжкімі ўмовамі жыцця i быту. Каб спыніць незадаволенасць, кіраўніцтва краіны ў якасці громаадводу выкарыстоўвала "выкрыццё" так званых "злачынных" арганізацый тыпу "Прампартыі", сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў на шахтах Данбаса, асобных буржуазных спецыялістаў.
Высокія тэмпы развіцця былі дасягнуты таксама за кошт пазаэканамічнага прымушэння. Сярод партыйных i савецкіх кіраўнікоў, супрацоўнікаў апарату кіравання ўcix узроўняў былі пашыраны iдэi неабходнасці рэпрэсій супраць незадаволеных. У народнай гаспадарцы выкарыстоўвалася праца дзесяткаў мільёнаў зняволеных. Імі будаваліся Беламорска-Балтыйскі канал (300 тыс. зняволеных), канал Масква-Волга, БАМ (будоўля пачалася ў 1933 г.). Каля 3 млн. зняволеных людзей будавалі Дальстрой, Магнітку, Нарыльск, здабывалі золата i інш.
Перад вайной была прынята цэлая серыя надзвычайных мер, сярод якіх рашэнні 1938 г. аб умацаванні працоўнай дысцыплны, у 1940 г. - аб замацаванні рабочых i служачых за прадпрыемствамі i аб крымінальнай адказнасці за выпуск няякаснай i некамплектнай прадукцыі. Але гэтыя меры не вырашылі ўcix праблем нізкай якасці i эфектыўнасці. Ва ўрадзе былi вымушаны зноў загаварыць пра гаспадарчы разлік, эканамічныя стымулы, матэрыяльнае заахвочванне.
Такія метады далі пэўныя вынікі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны па абсалютных паказчыках важнейшых відаў прамысловай прадукцыі СССР наблізіўся ці перасягнуў валавыя паказчыкі Германіі, Англіі, Францыі. Была створана моцная матэрыяльная база. Але не вырашана галоўная для сацыялізму задача - не была забяспечана вышэйшая ў параунанні з капіталізмам прадукцыйнасць працы.
Спіс крыніц
-
Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А.Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.
-
Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
-
История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.
-
150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.
-
Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.
-
Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.
-
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3
-
Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.
















