60713 (673924), страница 3
Текст из файла (страница 3)
У сярэдзіне XIX ст. пачалі з'яўляцца на тэрыторыі Беларусі крэдытныя кааператывы, аб'яднанні дробных гандляроў, рамеснікаў, сялян і г. д. У 1870 г. у Гомелі, а затым у 1874 г. — у Полацку, 1882 — у Віцебску былі адкрыты гарадскія грамадскія банкі, якія належалі органам гарадскога самакіравання. У 1873 г. быў створаны першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі — Мінскі камерцыйны. Ён займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, лесам. Аддзяленні банка дзейнічалі ў Гомелі, Магілёве, а таксама за межамі Беларусі — у Лібаве, Навазыбкаве. У 1881—1884 гг. у Мінску, Віцебску, Магілеве, Гродне пачалі дзейнічаць аддзяленні Дзяржаўнага банка Расіі, якія крэдытавалі багатых кліентаў. Ва ўсіх беларускіх губернях дзейнічалі аддзяленні Дваранскага зямельнага банка, які быў створаны для ільготнага крэдытавання памешчыкаў пад заклад зямлі і будынкаў. У Віцебску, Мінску, Віцебску і Магілёве былі адчынены аддзяленні Сялянскага зямельнага банка, куды як і ў Дваранскі зямельны доступ мелі асобы праваслаўнага веравызнання. У 1874 г. з'явіліся Мінскае і Магілёўскае таварыствы ўзаемнага крэдыту, да канца XIX ст. іх колькасць павялічылася да 9. Асобныя з іх мелі не меньшы аб'ём аперацый, чым філіялы буйных агульнарасійкіх банкаў.
Па крэдытных аперацыях у сярэдзіне XIX ст. Беларусь залежыла ад Германіі і яе пасрэдніцы Польшчы. У апошняй чвэрці XIX ст. асноўны накірунак уплыву ў крэдытнай сферы перамясціўся з захаду на ўсход. У гэты час ужо склалася агульнарасійская крэдытная сістэма. У 90-х гадах XIX ст. у гарадах Беларусі пачалі працаваць аддзяленні Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Віцебск, Брэст), Пецярбургска-Азоўскага (Мінск), Арлоўскага (Гомель, Орша, Бабруйск), Паўднева-Рускага (Магілеў), Віленскага (Бабруйск), Паўднёвага (Гродна) камерцыйных банкаў. Усе беларускія губерніі былі ўключаны ў раён дзейнасці Віленскага зямельнага банка. Акрамя таго, Віцебская, Магілеўская і Мінская губерніі уваходзілі ў сферу ўплыву Маскоўскага, а Віленская і Гродзенская — у сферу Пецярбургска-Тульскага зямельных банкаў.
Спіс крыніц і літаратуры
-
Цяплова В.А. Гісторыя Беларусі XIX ст. – Мн., 2007.
-
Шибеко З.В. Минск в конце XIX – начале XX в.: Очерк соц.-эконом. развития. Мн., 1985.
-
Шыбека З.В. Гарады Беларусi (60-я гады XIX – пачатак XX ст.). Мн., 1997.
-
Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – XIX в. Мн., 1987.















