60628 (673869), страница 2

Файл №673869 60628 (Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в.) 2 страница60628 (673869) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

З.Жылуновіч nanpaciў дазволу яму самому весці перагаворы з ЦК РКП(б) i І.Сталіным. Аднак гэтага яму не дазволілі. На пасяджэнні ЦБ КП(б)Б было прынята рашэнне: "Ад імя Цэнтральнага бюро Даручыць весці перагаворы з ЦК Мяснікову". Так закончылася гэта спрэчка. З.Жылуновічу не удалося ажыццявіць сваю прапанову.

1 студзеня 1919 г. Часовы урад Беларусі абнародавау маніфест у сувязі з утварэннем БССР. "3 сённяшняга дня Беларусь, - гаварылася ў iм, - Савецкая рэспубліка, становіцца рэспублікай працоунага народа, рабочых, сялянскай беднаты i чырвонаармейцау". 3 гэтага дня уся улада на Беларусі адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым i мёртвым інвентаром, лясы, воды i нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі i заводы, банкі становяцца уласнасцю народа. Маніфест абвясціу раўнапраўе працоуных ycix нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады i распараджэнні акупацыйных улад, аб'явіу па-за законам Беларускую раду.

У сувязі з абвяшчэннем БССР вышэйшая улада на тэрыторыі рэспублікі перайшла да Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада. Абласны выканаучы камітэт Заходняй вобласці склаў свае паунамоцтвы. Толькі губвыканком Віцебскай i Магілёускай губерняў, якія у перыяд утварэння БССР знаходзіліся ў складзе РСФСР, па-раней-шаму кіравалі народнай гаспадаркай гэтых губерняу. Заходняя воб-ласць была скасавана.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Трэба адзначыць, што Часовы рэвалюцыйны урад БССР пачынаў сваю дзейнасць у надзвычай цяжкіх палітычных i эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецюх акупантау беларускай зямлі панавалі разруха i голад. Агрэсіуныя урадавыя колы Польшчы, дзе ўладу пасля абвяшчэння савецкім урадам незалежнасці Польскай дзяржавы захапілі буржуазія i памешчыкі, пагражалі Рэспубліцы Саветау вайной. У сувязі з гэтым 21 студзеня 1919 г. быу створаны Ваенна-рэвалюцыйны савет рэспублікі на чале са старшынёй ЦБ КП(б)Б А.Мясніковым, У гэты ж дзень урад Беларусі прыняу дэкрэт аб усеагульным ваенным навучанні працоуных.

У снежні 1918 г. - студзені 1919 г. на Беларуси адбыліся валасныя, павятовыя i губернскія з'езды Саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за класавую чысціню Саветаў. ЦБ КП(б)Б дало установку строга прытрымлівацца класавага адбору дэпутатаў пры выбарах у Саветы. У выніку ў Саветы былі выбраны у асноуным камуністы. Так, з'езд Саветаў Віцебскай губерні (20-21 студзеня 1919 г.) выбраў у склад губвыканкома 128 дэпутатау, сярод якіх было 98 камуністау, а астатнія спачувалі iм. 25 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Miнскi гарадскі Савет рабочых i чырвонаармейскіх дэпутатаў. 3 385 яго дэпутатаў 286 былі камуністы.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыуся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. З'езд абмеркаваў наступныя пытанні: аб бягучым моманце, справаздачу Часовага урада Беларусі аб адносінах да савецкіх рэспублік, аб Канстытуцыі БССР, выбары ЦВК БССР. Старшыня УЦВК Я.Свярдлоу, які прысутнічау на з'ездзе, абвясціу пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі'. У адказ з'езд прыняу "Дэкларацыю аб устанауленні федэратыунай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялктычнай Рэспублшай i РСФСР".

I Усебеларусш з'езд Саветау прыняу Канстытуцыю БССР - Асноуны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з'езду Саветау. У перыяд паміж з'ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаучы камітэт. У склад выбранага на з'ездзе ЦВК БССР увайшло 50 чалавек — 45 камуністаў, 2 бундауцы, 2 члены партыі "Паалей-Цыён", адзш меншавік.

Першая сесія ЦВК БССР (5 лютага 1919 г.) выбрала Малы i Вялікі прэзідыумы ЦВК для агульнага кіраўніцтва i для кіраўніцтва асобнымі галінамі народнай гаспадаркі БССР. Малы прэзідіыум ЦВК складауся са старшыні (А.Мяснікоу), двух членау (камісары па замежных i унутраных справах) i сакратара ЦВК. У Вялікі прэзідыум увайшлі 15 народных камісарау рэспублікі. Ён быу выканаучым органам улады рэспублікі, г. зн. здзяйсняў, па сутнасці, функцьп Савета Народных Kaмicapay.

I з'езд Саветау вызначыу тэрыторыю Савецкай Беларусі у складзе Мінскай i Гродзенскай губерняу. Тэрыторыя Віцебскай i Магілёускай губерняу у склад БССР не увайшла. Як гэта здарылася? Савецкі урад, ЦК РКП(б) добра ведалі палітыку кіруючых колау Польшчы, якія мелі на мэце аднауленне Польшчы у межах 1772 г. А гэта азначала далучэнне да Польшчы усёй тэрыторьи Беларусі. Тактыка ЦК РКП(б) у беларускім пытанш будавалася з улікам дадзенага фактару. Планавалася, што уключаныя ў склад РСФСР Магілёўская i Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторьи Беларусі захопіць Польшча, у будучым могуць стаць асновай для аднаулення беларускай дзяржаунасці.

Гэта ідэя узнікла, мабыць, яшчэ да абвяшчэння БССР. 25 снежня 1918 г. І.Сталін тэлеграфаваў А.Мяснікову аб тым, што Ковенская i Віленская губерні адойдуць да Літвы, Мінская, Смаленская i Гродзенская — да Беларусі А.Мяснікоу тут жа задау пытанне: "Куды дзенуцца Магілёуская i Віцебская губерні, аб якіх Вы нічога не сказалі, гэта таксама беларускія губерні?" І.Сталін адказау: "Аб гэтых губернях i аб многім іншым пагаворым, калі прыедзеце". 3anic гутаркі А.Мяснікова з І.Сталіным у час ix сустрэчы, якая адбылася 27 снежня 1918 г., пакуль не знойдзены. Аднак іншыя дакументы тых дзён сведчаць, што у гутарцы абмяркоувалася пытанне аб тэрыторыі Беларусь. У рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. запісана: "Правесці праз мясцовыя Саветы, а затым праз з'езд Саветау Беларусі рашэнне аб выдзяленні з Беларускай Рэспублікі Віцебскай, Смаленскай, а у далейшым i Магшёускай губерняу; пакінуць у складзе Беларусі дзве губерні Мінскую i Гродзенскую" (Неман. 1992. № 10. С. 152).

3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР

Як бачна, тэрытарыяльнае пытанне БССР было вырашана ў Маскве ЦК РКП(б). Аднак з гэтым рашэннем не былі згодны нi ЦБ КП(б)Б, ні урад рэспублікі Кіраўніцтва Беларусі выступала за цэласнасць pэcпyблiкi, супраць яе тэрытарыяльнага падзелу. Пазіцыя урада Бeлapyci па гэтым пытанні адлюстравана у пісьмe на імя прадстауніцтва ЦК РКП(б) Алофе (копи: Леніну, Свярдлову, Сталіну), якое было напісана адразу ж пасля таго, як стала вядома аб рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. У iм гаварылася, што пастанова ЦК РКП(б) аб аддзяленні ад Беларусі Віцебскай, Смаленскай i Магілёускай губерняу карэнным чынам змяняе усю палітычную сітуацыю. Тэта пастанова парушае абвешчаныя сацыялістычнай рэвалюцыяй прынцыпы самавызначэння народаў i вельмі цяжка адаб'ецца на жыццёвых інтарэсах беларускага пралетарыяту i сялянства. Аутары пісьма З.Жылуновіч, А.Квачанюк, З.Чарнушэвіч, Я.Дыла, Ф.Шантыр, А.Чарвякоу, І.Пузыроу прасілі ЦК перагледзець прынятае iм рашэнне. Але гэта просьба засталася без увагі.

I Усебеларускі. з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР i Літоускай ССР у адну дзяржаву — «Літоуска-Беларус-кую ССР (Літбел). Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле указания ЦК РКП(б). 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) патрабавау прыняць на з'ездзе Саветау Беларусі пастанову аб аб'яднанні Беларусі з Літвой. «Літоуцам таксама прапанавалася як мага хутчэй склікаць свой з'езд i прыняць такое ж рашэнне. Тлумачыцца гэта вельмі складанымі адносінамі з Польшчай. Яны яшчэ больш пагоршыліся пасля таго, як у студзені 1919 г. камандуючы аб’яднанымі Boйскамi краін Антанты маршал Фош аддаў загад, у якім ад германскага камандавання патрабавалася забяспечыць свабодны пропуск польскіх войск у Гродна i далей на усход. Гэта не магло не хваляваць урад Беларусі. ЦБК БССР прапанаваў ураду Ю.Пілсудскага правесці мірныя перагаворы. Але польскі урад прапанову не прыняу. Такую ж пазіцыю польскі урад заняу i у адносінах да «Літвы. Урад Пілсудскага прэтэндавау на добрую палову тэрыторьп Лiтвы i Беларусі, уключаючы Вільню i Miнск. У складаных умовах ЦК РКП(б) лічыў неабходным захаваць Mip, а калі не удасца, то трэба весці барацьбу з ворагам. Таму i патрабаваліся аб'яднаныя сілы дзвюх дзяржау.

Рашэнне ЦК РКП(б) аб утварэнш Літбела з першых дзён стала жорстка праводзіцца у жыццё. У Miнск накіроўваецца прадстаўнік ЦК РКП(б) А.Іофе, якому было даручана ажыццявіць гэта рашэнне. Але адносіны паміж iм i кірауніцтвам рэспублікі адразу ж ускладніліся. Справа ў тым, што ідэя аб'яднання дзвюх рэспублік не была прынята нi групай А.Мяснікова, г. зн. ЦБ КП(б)Б, ні групай З.Жылуновіча — урадам Беларусі. Абедзве групы лічілі, што дадзеная ідэя "несумяшчальная з щэалопяй i палітыкай napтыі", што яна "супярэчыць разумнаму сэнсу". Кірауніцтва Беларусі выступіла супраць падзелу тэрыторыі рэспублікі. Аб гэтым i ўвогуле аб становішчы у Мінску паведаміў А.Іофе ў сваім пісьмe ад 28 студзеня 1919 г. старшыні УЦВК Я.Свярдлову. Ён пicay, што абедзве группы нікуды не вартыя. Беларусы (мелася на ўвазе група З.Жылуновіча) — нацыяналісты, а таму насаджаюць сепаратызм, а нашы (г. зн. група А.Мяснікова), хоць і нe нацыяналісты, але сепаратысты яшчэ горшай маркі. Рашэнне ЦК, піша далей Іофе, натыкаецца на неверагоднае супраціўленне i не толькі адкрытае, але i скрыты сабатаж. Неабходна, лічыу ён, адхіліць усе спробы справакаваць ЦК на перагляд гэтага рашэння. Іофе прапанавау разагнаць абедзве групы, i перш-наперш ЦБ КП(б)Б, нашраваць некаторых членау ЦБ i урада у іншыя гарады (Магілёу, Віцебск, Смаленск i інш,), а А.Мяснікова зволіць з пасады i паслаць у іншае месца, i як мага далей. "Беларусь павінна зліцца з Літвой, — катэгарычна сцвярджау Іофе, - i у падрыхтоўцы да гэтага трэба яшчэ больш старацца для таго, каб не пакідаць тут тых, хто здольны толькі шкодзіць". Іофе быу вельмі заклапочаны тым, хто будзе выбраны у склад новага кірауніцтва рэспублікі на з'ездзе Саветау. Ён npaciў Я.Свярдлова паведаміць яму, "каго плануецца прыслаць сюды i на якія пасады i каго з мясцовых куды накіраваць". Прычым, зауважыў ён, тэта трэба зрабщь як мага хут-чэй, да адкрыцця з'езда.

Як бачым, А.Іофе вельмі спрошчана разумеў становішча на Беларусі. Дыктатарскія дзеянні не далі магчымасці прадстаўніку ЦК РКП(б) аб'ектыуна зразумець палітыку кіраўнікоу ЦБ КП(б)Б i урада рэспублікі.

Трэба, аднак, зазначыць, што у кіраўніцтве РСФСР былі i дзяржауныя дзеячы, якія выступілі супраць утварэння Літбела. Так, нарком замежных спрау РСФСР Г.Чычэрын у сваей запісцы на імя старшыні УЦВК аб становішчы у Беларусі выказауся супраць аддзя-лення ад Беларусі Віцебскай i Магілёускай губерняу i аб'яднання БССР з Літоускай рэспублікай. Будучы прыхільшкам прынцыпу свабоды выбару як абавязковага права кожнага народа, Г.Чычэрын абараняу самастойнасць Беларускай Рэспублікі.

Для перагаворау па тэрытарыяльным пытанні у Маскву выехалі члены ЦБ КП(б)Б Р.Шкель i і.Рэйнгольд. Вярнуушыся з Масквы, 31 студзеня 1919 г. на пасяджэнні ЦБ яны паведамілі аб выніках перагаворау: "Свярдлоу сказау нам, што ЦК прыняў рашэнне аднагалосна, i іншае рашэнне немагчыма" (маецца на увазе рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР з .Літоускай ССР).

Такім чынам, усе спробы захаваць тэрыторыю Беларусі не удаліся. Заставалася правесці рашэнне ЦК РКП(б) у жыццё, што i было зроблена. 2 лютага 1919 г. ЦБ КП(б)Б з удзелам старшыш УЦВК Я.Свярдлова, старшыні літоускага урада В.Міцкявічуса-Капсукаса, прадстаунікоу партыйных i савецкіх органау Беларусі i Літвы вырашыла ажыццявіць аб'яднанне Літвы i Беларусі у адзіную -Літоуска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел). Гэта пытанне было вынесена на абмеркаванне I Усебеларускага з'езда Саветау. З'езд прызнау неабходным аб'яднаць Беларускую Савецкую Рэспублшу з Штоускай ССР. Такое ж рашэнне прыняу i I з'езд Саветаў Літвы, які праходзіў 17-21 лютага 1919 г. Галоунымі матывамі аб'яднання былі названы наступныя: пагроза новай вайны з боку бур-жуазна-памешчыцкай Польшчы, а таксама неабходнасць, як аб гэтым сказау Я.Свярдлоу на пасяджэнні ЦБ КП(б)Б 2 лютага 1919 г., "засцерагчы гэтыя рэсцублікі ад магчымага праяулення у ix нацыянальна-шавіністычных імкненняу" (Борьба за Советскую власть в Белоруссии. Т. 1. С. 503).

27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦБК Літоўска-Беларускай ССР i яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі — Савет Народных Kaмicapaў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. Для кірауніцтва народнай гаспадаркай быу створаны Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі. У склад Літбела увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай i частка Сувалкаускай губерняу з болып як 4-мільённым насельніцтвам. У сувязі з утварэннем Літоуска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць i камуністычныя партыі Літвы i Беларусі. На аб'яднальным з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быу абраны ЦК Кампартыі Літвы i Беларусі (ЦК КП(б) ЛІБ). 6 сакавіка 1919 г. Пленум ЦК КП(б) ЛІБ стварыу прэзідыум ЦК КП(б) ЛіБ. Старшынёй прэзідыума быу выбраны В.Міцкявічус-Капсукас, сакратаром В.Кнорын. Сталіцай аб'яднанай дзяржавы стау г. Вільня.

Так Беларуская Савецкая Рэспублжа праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці i ўтварэння сваей дзяржаунасці стала часткай аб'яднанай дзяржавы — Літбела.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
336,71 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7029
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее