60590 (673833), страница 2
Текст из файла (страница 2)
– ўтрыманне пажарнай аховы, паліцыі і казармаў.
Таксама як і земствы, думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.
Судовая рэформа 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.)
Прынцыпы:
– Ліквідаваліся саслоўныя суды.
– Утвараліся акружныя суды і судовыя палаты:
– судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў;
– акруговыя суды існавалі у кожнай губерні;
– міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні.
– Сенат стаяў на чале ўсіх судовых устаноў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй.
– Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду.
–Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыуса.
Асаблівасць рэформы на Беларусі – пазней праводзілася, міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся. Акруговыя суды, пракуратура і інстытут прысяжных засядацеляў былі ўтвораны толькі ў 1882 г.
У 1900 г. у трох губернях — Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без вердыкту міравых судоў.
Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.
Ваенная рэформа 1862 г.
Мэты:
– стварэнне арміі буржуазнага тыпу, якая мела б навучаны асабісты састаў;
– забеспячэнне сучаснай зброяй;
– забеспячэнне добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі.
Мерапрыемствы:
– Падзел дзяржавы на 15 ваенных акруг (Віленская ахоплівала ўсю Беларусь).
– Распрацаваны новы статут страявой службы.
– Утвораны ваенныя гімназіі, вучылішчы і акадэміі з мэтай палепшыць ваенную падрыхтоўку афіцэраў.
– Было паскорана ўзбраенне арміі новымі тэхнічнымі сродкамі — артылерыяй і вінтоўкамі.
– Быў створаны ваенны паравы флот.
– Былі створаны рэзервы.
1874 г. – закон аб усесаслоўнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.
Цэнзурная рэформа 1865 г.
Мэта: пашырэнне магчымасцяў друку.
Мерапрыемствы:
– Адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў аб’емам больш 20 друкаваных аркушаў.
– Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для твораў меншага аб’ему.
– Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку.
У 1873 г. спыняць перыядычныя выданні мог міністар унутраных спраў, а ў 1879 г. такія ж паўнамоцтвы атрымалі і генерал-губернатары.
На Беларусі да 80-х гг. не было ніводнага перыядычнага выдання, незалежнага ад ураду або праваслаўнай царквы, бо атрымаць дазвол на выданне перыядычнага выдання было амаль немагчыма.
Рэформа адукацыі, 60-я гг.
Мерапрыемствы:
– Уводзіўся новы універсітэцкі статут.
– Новы статут гімназіі уводзіўся з 1864 г. Вучыцца маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Установы былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя гімназіі. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва універсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі.
– "Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах" зацверджана ў 1864 г. Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. На Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.
Рэформы не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. История Беларуси в документах и материалах. Минск: Амалфея, 2000
2. Шымуковіч С. Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч, Мн., 2001 г.
3. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996