60586 (673830), страница 4
Текст из файла (страница 4)
З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўнаму забруджванню падверглася 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя соцень тысяч людзей.
Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непрыгоднымі для выкарыстання сотні тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абароту амаль 265 тыс. км кв (29 % усіх зямель і ўгоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд дол., або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.
Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР не ў ста-не справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было вырашана скласці комплексную Дзяржаўную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У сувязі з крахам перабудовы ажыццяўленне праграмы пачалося толькі пасля ўтварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.
2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў дакументах i матэрыялах. – Мн., 1998
3. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. – Мн., 1994.
4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.















