60551 (673803), страница 4
Текст из файла (страница 4)
Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), бу-дынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 ларкоў.
Рамесным і саматужным майстэрням было прапанавана аб’яднац-ца ў кааператывы. Адбывалася рэканструкцыя існуючых прадпрыем-стваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроў-валіся спецыялісты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У выніку ў канцы 1940 г. аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці заход-ніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.
Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай нагоды восен-ню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел паме-шчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазя-мельным сялянствам. Абмежаванне ўплыву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабо-чай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія перабольшвалі 20 га.
У мэтах ліквідацыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзейнічаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстано-вы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.
Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьмен-насці і малапісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лі-дзе – настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры.
Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі адкрытых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых служачых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, экспрапрыіраваных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэн-ні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-быліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» агульнай колькасцю 117 418 чал.
Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. Па загаду І. Сталіна 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 – замучаны ў турмах. Пад час палітычных за-чыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загі-нулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. История Беларуси в документах и материалах. – Минск: Амалфея, 2000. – 672 с.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 1993-2003.
3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.
4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. – Мн., 1992.
5. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. – Минск, 2005. – 235 с.















