60534 (673790), страница 2
Текст из файла (страница 2)
В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя захады, скiраваныя на караненне рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад «буржуазным парламентам». І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю право працонага i эксплуатуемага народа» і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то бальшавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.
Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.
4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда
Узброенае паўстанне Петраградзе выклікала непакой беларускіх дзеячаў за лёс Беларусі. У прыватнасці, пасля абвешчанага Дэкрэтам аб міры выхаду Расіі з вайны яе заходнія губерні маглі застацца пад германскай акупацыяй. 27 кастрычніка ў «Грамаце да Беларускага Народу» і звароце «Да сяго Народа Беларускага» выканкомы ВБР, ЦВБР i вайскоца-беларуса Заходняга фронту выступiлi з заклiкам «узяць у свае рукi упраленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы». З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снежня 1917 г. Усебеларускага з’езда для абвяшчэння Беларускай дэмакратычнай рэспублiкi, «спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi», і абрання ўласнага органа ўлады – Краёвай Рады.
Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыся ў Петраградзе, дзе група беларускіх прадстаўнікоў, прыехаўшых на ІІ Ўсерасійскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, аб’ядналася Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад старшынствам Я. Канчара. 17 лiстапада сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатонасцi узяць на сябе арганiзацыю руху «ў мэтах стварэння гарантыi захавання i цэласнасцi атаномнай Беларусi». Кіраўніцтва камітэта запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джугашвілі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на патрэбы Ўсебеларускага з’езда 50 000 руб.
У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі з’язджацца ў Мінск. 14 снежня на з’ездзе сабралася самае вялiкае з часу Лютаскай рэвалюцыi прадстанiцтва ад арганiзацый i устано Беларусi – усяго 1 872 чал., з якiх 1 167 мелi права рашаючага голасу. Асноная маса дэлегата складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў I. Серада).
Выказаная арганізатарамі з’езда патрэба ў нацыянальным самавызначэнні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб наданні Беларусі палітычнай аўтаноміі (з уласным органам улады – Краёвай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутата) належала склiкаць Беларускi Устаночы сход i паслаць дэлегата на мiрную канферэнцыю.
Няўдалыя спробы бальшавікоў і іх памагатых раскалоць з’езд і сарваць планы па ўсталяванні нацыянальнай улады на савецкай аснове прымусіла СНК Заходняй вобласці і фронта ў ноч з 17 на 18 снежня пайсці на гвалтоўны разгон з’езда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзеячы патлумачылі гэтую акцыю «жаданнем беларускага з’езда стварыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ладу i непадпарадкаваннем iснуючай уладзе Савета«.
Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права народа на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi усё магчымае для таго, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Ўсебеларускім з’ездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi з’ялялася прынцыповае палажэнне РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пралетарыяту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая актынасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі выключна негатына. У гэтай сувязі разгон Усебеларускага з’езда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мінскімі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс аб’яднання беларусаў і рускіх у адзінай дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афармлення нацыянальнай дзяржаўнасці, але былі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай – нацыянальна-дэмакратычнай аснове
5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.
Органы Савецкай улады на Беларусі сутыкнуліся з непадпарадкаваннем ім польскай грамадскасці. Так, польскiя землеладальнiкi не прызнавалi законнай сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй маёмасці звярталіся за дапамогай да суайчыннікаў з І Польскага корпуса на чале з генералам І. Доўбар-Мусніцкім. Гэтая вайсковая адзінка складалася з 25 тыс. конніцы і пяхоты і бачыла сваё прызначэнне ў абароне інтарэсаў Польшчы і яе грамадзян. З гэтай нагоды паветах легiянеры праганялi прадстаўнікоў Савецкай улады, якія прыходзілі канфіскоўваць маёнткі памешчыкаў-палякаў.
Са свайго боку савецкае ваеннае камандаванне аддало загад штабу І Польскага корпуса сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск, а з 27 лістапада правесці ў іх дэмакратызацыю – выбары салдацкіх камітэтаў. Генерал І. Доўбар-Мусніцкі праігнараваў апошні загад, спасылаючыся на прынцып неўмяшальніцтва Расіі ў польскія справы.
Маючы на ўвазе магчымасць узброенага сутыкнення з легіянерамі, камандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў і камісар па польскіх справах С. Гельтман прадпрынялі шэраг папярэдніх захадаў. Па-першае, імі пачалося фарміраванне лаяльных Савецкай уладзе «Польскіх рэвалюцыйных батальёнаў». Па-другое, часці І Польскага корпуса пазбаўляліся харчовага забеспячэння. Па-трэцяе, 4 студзеня 1918 г. у Мiнску былi арыштаваны асобныя кіраўнікі Начполя – кіруючага цэнтра польскіх вайскоўцаў. Па-чацвертае, бальшавiцкія газеты разгарнулі кампанiю па дыскрэдытацыі корпуса як «панскай польскай армiі, якая стала на бок буржуазii».
12 студзеня генерал І. Добар-Муснiцкi накiрава А. Мяснiкову тэлеграму з паведамленнем аб пачатку баявых дзеянняў. 13 студзеня легіянеры захапілі Рагачоў, а 23 – Бабруйск. Імкнучыся пазбегнуць кравапраліцця, 20 студзеня савецкае камандаванне аддала загад аб расфарміраванні корпуса, а ўсе звольненыя запрашаліся на службу ў «сацыялістычную Чырвоную Армію». Сам жа Доўбар-Мусніцкі абвяшчаўся па-за законам. У вынiку прадпрынятых захадаў часцi корпуса зменшыліся з 27 да 12 тысяч. Аднак нават пасля колькаснага змяншэння яго баяздольнасць заставалася даволі высокай, таму савецкім кіраўнікам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць сялян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рагачоўскага, Слуцкага паветаў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні латышскіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова. Але прадпрынятая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэшткаў корпуса скончылася паражэннем іх часцей пад Асіповічамі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена парушэннем перамір’я германскімі войскамі і іх наступленнем на Савецкую Расію. Далейшая дзейнасць корпуса ўзгаднялася з германскім камандаваннем.
Такім чынам, М. Крыленка, А. Мяснікоў і інш. не здолелі вырашыць канфлікт на беларускіх землях, які перарос у ачаг грамадзянскай вайны з людскімі ахвярамі і велізарнымі матэрыяльнымі стратамі.
Распачашы ваенныя дзеяннi супраць Польскага корпуса, кiранiкi Стакi i Заходняга фронту не баялiся страцiць у яго асобе стратэгiчнага саюзнiка барацьбе супраць Германii, паколькi спадзявалiся на заканчэнне вайны, на сусветную рэвалюцыю і г.д. Гэтая палітыка мела яшчэ больш катастрафічныя наступствы і не толькі для Беларусі, а для ўсёй Расійскай рэспублікі. Як вядома, адным з першых крока новай улады асобе II з’езда Савета стала прыняцце дэкрэта аб міры. У адпаведнасцi з ім, ленінскі СНК прапанова усiм ваявашым краiнам, i у першую чаргу – Англii, Францыi i Германii, пачаць перагаворы аб заключэннi дэмакратычнага мiру. 7 лістапада СНК запатрабаваў ад ваеннага камандавання расійскіх узброеных сіл прыступiцца да мiрных перагавора з працiнiкам. Але выконваўшы абавязкi вярхонага галонакамандуючага генерал М. Духонiн адмовiся выканаць гэтае патрабаванне і таму быў адхілены ад пасады. Новым вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. Крыленка. Але Стаўка па-ранейшаму выказвала непадпарадкаванне ленінскаму СНК. Невыпадкова таму 13 лістапада М. Крыленка сваiм загадзе па армii i флоту абвясці М. Духонiна «ворагам народа» і 19 лістапада з атрадамі рэвалюцыйных салдат і матросаў заняў Магілёў. 20 лістапада ў Брэст-Лiтоску пачалiся мiрныя перагаворы, але падпісанае 2 снежня перамiр’е памiж Расiяй i краiнамi астра-германскага блоку было стрымана сустрэта «рэвалюцыйнай дэмакратыяй». На думку эсэраўскага лідэра В. Чарнова, не «шкурны» сепаратны, а сапраўдны дэмакратычны мір мог прынесці толькі Ўстаноўчы сход.
Між тым на ўсіх франтах праз увядзеннe прынцыпу абрання камандзiра была канчаткова разбурана старая сiстэма кiравання войскамi. Наўмысны развал арміі тлумачыся не толькi адсутнасцю патрэбы ва ўзброеных сiлах у сувязi з мешым адбыцца заключэнем мiру, але i iх небяспекай для бальшавiцкага кiрацтва выпадку, калi б яно не выканала абяцання скончыць вайну. У той самы час перамога Cавецкай улады cтала магчымай, калi частка бальшавiзаваных вайскоца, пакiнушых фронт, зрабiлася яе зброенай апорай у тыле «Зараз наша задача, – казаў М. Крыленка пасля падпісання перамір’я, – справiцца з ворагам мiру нутры сваёй краiны». З гэтай нагоды, адначасова з роспускам старой армii бальшавіцкае кіраўніцтва iмкнулася захаваць асобныя яе часцi або зводныя каманды.
На пачатку студзеня 1918 г. Мiнскi Савет пастанавi сфармiраваць уласную Чырвоную гвардыю выключна з бальшавiко i левых эсэра. Магчымасць стаць чырвонагвардзейцам набывалі тыя рабочыя, хто ме рэкамендацыю ад сацыялiстычных партый i прафсаюза, якiя прызнавалi уладу Савета. У Віцебску фармiраваннем Чырвонай гвардыi займася ВРК. У яе шэрагi запрашалiся партыйныя рабочыя i сяляне. Беспартыйныя маглi запiсацца па рэкамендацыi 2 бальшавікоў. На такіх жа ўмовах адбывалася фарміраванне атрадаў у Полацку, Бабруйску і інш. гарадах. 15 студзеня СНК РСФСР абвясцi аб стварэннi дабраахвотнай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армiі. Крытэрыямi адбору ў яе з’ялялiся сацыяльнае паходжанне (працоныя класы), адданасць Савецкай уладзе і iдэалам сацыялiзму, а таксама гатонасць iх абараняць. Патрэба Савецкай улады новай армii зрабiлася асаблiва вострай у сувязi з пашырэннем i павелiчэннем ачаго узброенага супраціўлення на Ўкраiне, Урале i г. д. На Беларусi пэную небяспеку ёй уяля І Польскi корпус. На гэтым фоне пагроза з боку германскіх войск здавалася неістотнай. Бальшавiкi Беларусi падзялялi пазiцыю Л. Троцкага – «вайны не весці, міру не падпісваць, армію распусціць», занятую iм на перагаворах у Брэст-Літоўску.
Вынiкам недальнабачнай палiтыкi ленінскага ўрада стала адналенне астра-германскiмi войскамi маштабнага наступлення ад Балтыйскага мора да вусця Дуная. 22 лютага бы распасюджаны зварот Л. Троцкага «Сацыялiстычная Айчына небяспецы», якi ме на мэце зняць патрыятычны рух расiйскiх вайскоца i усiх грамадзян супраць захопнiка. Гэты дакумент застаў Аблвыкамзах і iншыя становы Беларусі жо Смаленску. Iх кiранiцтва нават не здзейснiла спробы арганiзаваць абарону Мiнска або эвакуiраваць усе каштонасцi.
У iншых губернскiх i павятовых цэнтрах Беларусi для арганізацыі абароны спатрэбiлася ўтвараць надзвычайныя органы, накшталт Рэвалюцыйнага штаба ў Віцебску. 20 лютага Магiлёве бы створаны Вярхоны ваенны Савет, праз 2 дні рэарганізаваны ў губернскі ВРК. Успрымаючы ладу Савета як уладу бальшавiко, рабочы клас у сваёй большасцi не выказа жадання дзельнiчаць нi у грамадзянскай вайне, нi у абароне «сацыялiстычнай Айчыны». Па сутнасцi, нiдзе на Беларусi (акрамя, бадай, паночнай Вiцебшчыны) працiнiк не сустрэ сур’ёзнага супрацiлення, паколькi у бальшавiцкага кiраніцтва не знайшлося для гэтага нi сiл, нi сродка.
Такім чынам, iмкненне бальшавікоў распалiць сусветную рэвалюцыю справакавалі кайзераўскую Германiю да адналення ваенных дзеяння cупраць Расii. Германскае наступленне завяршыла канчатковае разлажэнне рэгулярнай Расiйскай армii на Заходнiм фронце. Брэсцкi мiр, падпiсаны 3 сакавiка, выратава бальшавiцкую ладу ад понага краху. Цаной таму былi страты Расiяй велiзарнай колькасцi матэрыяльных каштонасця, зброi, прадукта, жорсткі акупацыйны рэжым для беларусаў.
6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі войскамі наступленні выклікалі выклікалі да жыцця беларускія арганізацыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхтаваліся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР была прынята рашэнне «прапанаваць Выканачаму камiтэту Рады I Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда i узяць уладу у свае рукi».
Да 22 гадзiн атрадам БЦВР ужо належала лада горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чырвона-белыя флагi. 21 лютага Выканком Рады Ўсебеларускага з’езда абвясцi Устаную грамату да народа Беларусi, у якой паведамлялася аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту ў мэтах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага бы апублiкаваны спiс урадавага кабiнета (старшыня Я. Варонка) у складзе пяцi грамадоца, шасцi эсэра, аднаго народнага сацыялiста i аднаго паалейцыянiста. Але пасля акупацыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi улада Народнага Сакратарыята скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, канфіскавалі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандуючы 10-й армiі генерал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць Народнага Сакратарыята, але і не стаў яе забараняць.
3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага дагавору з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупанта. Адры края ад Расii аб’ектына ставi у парадак дня патрэбу афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа дакуменце прадугледжвалiся прынцыпы тварэння i iснавання дэмакратычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Ўстаночага Сойму.















