60490 (673764), страница 2

Файл №673764 60490 (Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст) 2 страница60490 (673764) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Народніцтва распаўсюдзілася перш за ўсё як ідэалогія і грамадскі рух сярод беларускай моладзі. Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звяэаны з рускім народніцтвам. Ідэі А. Герцэна і М. Чарнышэўскага былі знаёмы К. Каліноўскаму, В. Урублеўскаму, 3. Серакоўскаму і іншым кіраўнікам і ўдзельнікам пастання 1863—1864 гг. Так, у канцы 1862 г. у склад "Зямлі і волі" поўнасцю ўвайшоў "Камітэт рускіх афіцэраў" у Польшчы, 40% членаў якога складалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. Сярод вядомых прапагандыстаў і ўдзельнікаў "хаджэння ў народ" у пачатку 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі С. Кавалік, М. Судзілоўскі, К. Брэшка-Брэшкоўская і інш. У 1874—1884 гг. земляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых на навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народацкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Звычайна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадукацыяй, вывучалі забароненую літаратуру, спрабавалі весці агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Яны дзейнічалі цалкам у рэчышчы агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху — выхадцы з Беларусі, як Г. Ісаеў, А. Зундзілевіч, С. Гаховіч, М. Янчэўскі, I. Гецаў і іншыя не змаглі ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцей Беларусі5.

3 узнікненнем у Пецярбурзе аргантзацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным ўплывем. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў створаны ў1877 г. гурток М. Велера6.

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самадзяржаўем. У 1879 г. адбыўся раскол Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і " Народную волю". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнаю мэтаю ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самадзяржаўя і стаяла эа індывідуальны тэрор. Гэты раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнткаў пайшла за чорнаперадзельцамі; на гэта паўплывалі прыезды Г. Пляханава ў Мінск дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі членаў гэтага гуртка, болыпая частка з якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Яе аўтарытэт асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні I. Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд на Беларусь маскоўскіх народавольцаў Р. Апельберга, I. Лампе, М. Грачаўскага, М. Аўчыннікава і інш. Задача іх заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы.

У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючым цэнтрам была Цэнтральная група, якая знаходзілася ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Дзейнаець гэтай арганізацыі была накіравана на стварэнне новых груп, на збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні. Народавольцы Беларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" ў гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш, мясцовыя гурткі так і не былі раскрыты. Яны працягвалі дзейнічать у Гродне, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках, вялі працу сярод навучэнцаў, рамеснікаў, рабочых.

У пачатку 80-х г. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае земляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народаіцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія лібэральна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграваных "Лістах аб Беларусі". У адказ з'явілпся таксама ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэннія самадзяржаўя у саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі7.

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Яны ўпершыню адкрыта заявілі пра існаванне беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расіі яны ўяўлялі як федэрацыю самакіруючыхся абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная прупа", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыяімі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, таксама як і расійскае, перажывала крызіс і зыходзіла з гістарычный сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 1884—1890-х гг. пануючьм накірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тьм самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адкрыццё аддялення Сялянскага папазямельнага банка. Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсу інтэлігенцыі да нацыяльнай гісторыі і культуры Беларусі8.

1.3. Рабочы рух, прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў

Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання значных кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя умовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту беларускіх рабочых. Так, у 1864—1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск —заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895), рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 -- пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання ў краіне было рабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Кантроль за ажыццяуленнем законау аказауся вельми слабым, у дадатак яны не распаусюджвалiся на дробную и ремеснi цкую вытворчасць9.

У той жа час рабочы рух 70 — першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапагнда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і 1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я — пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітьгчнага жыцця, распаўсюджваншо сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гуртках разам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Марксісцкую літаратуру прысылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і, асабліва, група "Вызваленне працы” (1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С. Ляўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К. Маркса і Ф. Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”), а таксама членаў сваіх груп. Студэнты Берлінскага універсітэта І. Самсонаў і Х. Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г. Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 — пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С. Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам10.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л. Лепяшынскі, М. Левашкевіч, Т. Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў верасні 1895 г. у Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў гарадах Літвы і Беларусі. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцый-ную літаратуру. Дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных гурткоў вялася дзеля падрыхтоўкі з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Цыкл вучобы працягваўся не менш як тры гады. Гэта былі агульнаадукацыйныя заняткі, мэтай якіх з’яўлялася засваенне матэрыялістычнага светапогляду на гістарычнае развіццё прыроды і чалавецтва, вывучалася тэорыя Маркса. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых.

Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %11.

Такім чынам, у другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва усёй Расіі былі за кладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

    1. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё

У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'яўляюцца і свае спецыфічныя рысы: імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, "яўрэйскае заканадаўства" 80 — 90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб,яднання некальких рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеуства Польскага (з1900 г.-Сацыял-дэмакратыя Каралеуства Польскага I Лiтвы – СДКПiЛ). Ў верасні 1897 г. у Вільні адбыўся 3'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана сгварэнне "Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы" (Бунда). Яго лідарам стаў А. Крэмер. Упэўненасць Бунда ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы, прывяла сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Так, Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Пакінутыя гродзенскія сацыял-дэмакраты, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую сацыялістычную партыю (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе члены (Я. Гальперын, А. Бонч-Асмалоускi, К. Брэшка-Брэшкоуская I iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Мiнская група была разгромлена палiцыяй, тыя ж яе члены, якi я пазбеглi арышту, працягвалi сваю дзейнасць. Арганизацыи «Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii» увайшлi у склад партыi сацыялiстау- рэвалюцыянерау.

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпа-радкаваць свайму ўплыву рабочы рух — усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся 1 з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго удзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П. Струве. На з’езде быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С. Радчанкі, Б. Эйдэльмана і А. Крэмера. З,езд прызнаў “Рабочую газету афіцыйным органам РСДРП. Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП12.





Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
176,52 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7029
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее