60348 (673673), страница 2

Файл №673673 60348 (Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў) 2 страница60348 (673673) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Самы тыповы адказ на пытанне “Што ты ведаеш аб Вялікай Айчыннай вайне?”:

“Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 г. Распачала вайну Германія, нечакана напаўшы на СССР. Скончылася вайна перамогай СССР 9 мая 1945 года.”

Самы незвычайны адказ мы атрымалі ад вучаніцы 10 класа СШ №210:

“Кожную гадзіну на палях вайны гінула 14104 чалавека, кожную хвіліну -- 10 чалавек, 6 секунд забіралі жыццё аднаго чалавека. Мова лічбаў скупая, але вы толькі ўявіце, што калі б мы захацелі ўшанаваць памяць кожнага з загінуўшых у вайне хвілінай маўчання, то чалавецтву прыйшлося б анямець на 20 мільёнаў хвілін, на 38 з лішнім гадоў.”

Самым цікавым, на наш погляд, адказам аб подзвігах беларусаў, які сустрэўся ў анкетах толькі аднойчы, быў адказ аб подзвігу А.Р.Мазанік, Н.В.Траян, М.Б.Восіпава, якія былі удзельніцамі аперацыі па знішчэнню генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ 22 верасня 1943г.

У анкетах сустракаліся адказы, якія сведчаць аб тым, што вучні блытаюць падзеі і герояў розных гістарычных эпох. Напрыклад:

“Мяне найбольш уразіў подзвіг І.Сусаніна, які завёў вялікую нямецкую армію ў лес, якія больш адтуль не выйшлі, і сам па-геройску загінуў.”

Тыповымі фармуліроўкамі ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне былі наступныя:

“Самы вялікі подзвіг, які быў здзейснены ў час вайны – гэта подзвіг народа. Беларускі народ вылучыўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны стойкасцю і сілай духа. Мы сталі першымі на шляху фашыстаў. Дзякуючы барацьбе беларускага народа быў сарваны план “маланкавай вайны” фашыстаў і з'явіўся час для

падрыхтоўкі абароны Масквы.”

“На тэрыторыі Беларусі дзейнічала вялікая колькасць партызанскіх атрадаў, была разгорнута актыўная падпольная дзейнасць. Адной з найбуйнейшых аперацый партызан стала “рэйкавая вайна”, пад час якой былі знішчаны многія чыгуначныя камунікацыі ворага.”

Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны былі самыя разнастайныя:

“Гэта вайна паўплывала на наша жыццё і нашу культуру. У Беларусі створана шмат кінастужак на ваенную тэматыку, беларускія пісьменнікі і паэты, такія як І.Шамякін, В.Быкаў, А.Куляшоў, П.Панчанка, М.Танк, звяртаюцца да падзей Вялікай Айчыннай вайны ў сваіх творах. Шмат музеяў выстаўляюць экспазіцыі па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія вяртаюць нас у тыя цяжкія гады нашых дзядоў і бабуль.”

“Калі б не было Вялікай Айчыннай вайны, мабыць, чалавек не задумваўся б аб тым, што сваю Радзіму трэба шанаваць, любіць, абараняць яе і захоўваць сваю гістарычную спадчыну, бо ў любы момант мы можам страціць яе.”

“На мой погляд, на імідж нашай краіны Вялікая Айчынная вайна ніяк не паўплывала. Па-першае, мала хто ведае ў свеце, што ўвогуле існуе такая краіна, як Беларусь. А па-другое, тыя краіны, што ўваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю, прызнаюць перамогу сваёй заслугай. Але гора і нянавісць да ворагаў застануцца назаўсёды ў душах беларусаў.”

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы сабраную інфармацыю, мы прыйшлі да агульных вывадаў: веды сучасных школьнікаў аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны фарміруюцца школай, а не сямейным выхаваннем ці СМІ і з’яўляюцца дастаткова павярхоўнымі. На вывучэнне тэмы вайны у школьнай праграме адведзена недастаткова часу. Нельга абмяжоўваць вывучэнне гісторыі сваёй краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны некалькімі гадзінамі, за якія нават фактычны матэрыял немагчыма засвоіць ў поўнай ступені.

Вельмі добра, што ў гэтым годзе быў уведзены новы абавязковы курс – ён папоўніць веды школьнікаў, дасць ім магчымасць па-новаму асэнсаваць вайну. Аднак, на наш погляд, такі курс павінен уводзіцца не ў 11 класе, калі ў вучняў ужо ў значнай ступені сфарміравана ўяўленне аб асноўных падзеях вайны, а значна раней, каб з маленства дзеці ўсвядомілі сябе нашчадкамі народа, які здолеў перамагчы фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнай матывацыяй пры вывучэнні Вялікай Айчыннай вайны, як і любой іншай тэмы, для вучняў з’яўляецца сацыяльная: жаданне атрымаць высокую адзнаку. Таму набытыя веды нетрывалыя, бо наша памяць захоўвае толькі тое, што асэнсавана намі на эмацыянальным і духоўным узроўні, што “прапушчана праз сябе”. Таму адсутнасць у падручніках матэрыялу, які даваў бы магчымасць “ажывіць” герояў, дапамагчы зразумець матывы іх учынкаў, асэнсаваць усе жахі вайны негатыўна ўплывае на фарміраванне вобразу вайны ў падлеткаў. Аналіз гістарычных падзей мінулага дапамагае знаходзіць выйсце з сучасных канфліктных сітуацый.

Мы лічым, што ўсім нам трэба задумацца аб будучыні нашай краіны. Што будзе з краінай, калі яе маладое пакаленне забываецца на яе гістарычную спадчыну, калі маладыя людзі перастаюць цікавіцца не толькі гісторыяй сваёй краіны, але і асабістай гісторыяй сваёй сям’і? Мы рызыкуем паўтарыць памылкі нашых продкаў, калі не будзем лічыцца з тымі ўрокамі, якім навучыла нас гісторыя. Мы павінны рабіць усе магчымае, каб вялікая Перамога засталася з намі, стала сучаснасцю, легла ў падмурак нашай ідэалогіі, а не ўспрымалася як частка гісторыі.

Многія з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны яшчэ жывуць сярод нас, і мы маем не шмат часу для таго, каб дазволіць ім сказаць свае словы гісторыі, якую яны некалі стваралі. А праўда аб вайне, памылках мінулага нам вельмі патрэбна, асабліва цяпер. Менавіта ў гэты час, калі перад нашай краінай стаіць пытанне аб фарміраванні нацыянальнай ідэалогіі, праблема пошуку асабістага шляху, тых каштоўнасцей, якія будуць пакладзены ў падмурак новай дзяржавы, мы павіны звярнуцца да нашага гістарычнага мінулага. Трэба ўсвядоміць, што нельга пабудаваць новае дэмакратычнае грамадства, калі замест мінулай хлусні ці ўпрыгожвання гісторыі будуць пладзіцца новыя фальсіфікацыі. Да якога больш справядлівага жыцця можна прыйсці на парожнім месцы, без сапраўднага і моцнага падмурку?

Наша Перамога вартая таго, каб ёй ганарыліся не толькі мы, але і нашы нашчадкі, людзі на ўсей планеце, таму што гэта агульная Перамога ўсіх народаў над фашызмам. Памяць аб ёй не павінна служыць сродкам канфрантацыі ні ў нашай краіне, ні за мяжой. Наадварот, яна прызначана яднаць людзей на шляху да лепшай будучыні. На тое вельмі спадзяваліся ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

9 Мая адзначаеца нашымі людзьмі як свята і асабістае, і сямейнае, і дзяржаўнае, і інтэрнацыянальнае. Зноў і зноў углядаемся ў падзеі Вялікай Айчыннай вайны, імкнемся глыбей зразумець значэнне бітваў, якія адбыліся на беларускай зямлі і адыгралі важную ролю на шляху да поўнай перамогі над фашысцкай Германіяй. Цяжкім быў гэты шлях. Памяць аб ўсіх, хто не вярнуўся з фронту, хто загінуў, абараняючы зямлю сваіх бацькоў, свяшчэнна. Яна—галоўны фактар дзяржавы. Не будзе такой памяці - не будзе і дзяржавы.

Але вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны накіраваны не толькі ў мінулае. Калі глядзіш на сучаснае палітычнае становішча ў свеце, разумееш, што не ўсведамляюць нашы сучаснікі ўсіх жахаў вайны, не жадаюць вучыцца на памылках мінулых пакаленняў. Гэта знаходзіць свой адбітак у развязванні лакальных войнаў, патуранні міжнароднаму тэрарызму, экспансіі “бархатных” рэвалюцый, прапагандзе культу насілля і нажывы. Людзі забываюцца на тыя жудасныя падзеі, якія ўскалыхнулі ўсю Еўропу 60 гадоў назад: забываюцца на Асвенцім і тыя 1,5 млн чалавек, якіх знішчылі там гітлераўцы, на ўрокі Халакоста – мэтанакіраванага і жудаснага знішчэння яўрэйскага насельніцтва фашыстамі, на кожнага трэцяга беларуса, забітага пад час Вялікай Айчыннай вайны. Але на гэта нельга забыцца, бо ёсць магчымасць паўтарыць жудасную памылку Еўропы 40-ых гадоў XX стагоддзя. Менавіта таму сёння неабходна зрабіць усе намаганні, для абуджэння цікавасці да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, асабіста сярод маладога пакалення, якому належыць будучыня, за якім стаіць лёс чалавецтва. Ад таго, наколькі добра ў маленстве яны ўсвядомяць, што такое вайна, залежыць іх грамадзянская пазіцыя ў будучыні, а значыць – і сама будучыня.

Літаратура

  1. Алёхіна Н. Вайна праз лёс простага чалавека.// Настаўніцкая газета. - 2005г. - 3 лютага

  2. Каваленя А.А.і Сташкевіч М.С. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). - Вучэбны дапаможнік для 11 класа /Мн. – Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 2004г. – 231с.

  3. Кадзет М.Ф., Саламаха Ул.П. Наша Перамога. Хроніка Вялікай Айчыннай вайны. - Мн., Літаратура і Мастацтва, 2004г. – 319с.

  4. Коваль А.В. Книгу памяти пишет народ. - К.: Общество “Знание” Украинской ССР,1991 г. – 48с.

  5. Кузнецов И.Н. Возвращение памяти. - Мн. АРТИФЕКС, 1997 г. – 278с.

  6. Лемяшонак У.І. Вызваленне – без грыфа "Сакрэтна!". - Мн. Веды - 1996г. – 150 с.

  7. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў двух частках. Частка 2. - Мн.: Універсітэцкае - 1998 г. – 464 с.

  8. Рэспубліка. (спецыяльны выпуск)// 2004 г. - 4 ліпеня

  9. Цепляев В."Фабрика смерти" не даёт покоя живым// Аргументы и Факты.-2005г.-№5, февраль

  10. Шутова О.М. Психоистория: школа и методы. - Мн., Веды 1997 г. –160 с.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
136,15 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6635
Авторов
на СтудИзбе
294
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее