59947 (673444), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Княжанне Трайдзена было часам умацавання ВКЛ. Яно праходзіла ў барацьбе з унутранай i знешняй пагрозай. У часы Трайдзена ВКЛ выступае як унутрана стабільная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку.
Далейшая гісторыя ВКЛ пасля смерці Трайдзена раптоўна апускаецца ў змрок. Мы нават не можам ўпэўнена сказаць, хто змяніў яго на вялікакняжацкай пасадзе. Хутчэй за усё гэта быў дуумвірат братоў Будзікіда i Будзівда. Аднак з-за адсутнасці інфармацыі застаецца незразумелым, чым тлумачыцца такі дуумвірат, да якога роду належалі гэтыя князі, хоць ix імёны сведчаць пра ix славянскае паходжанне.
У 90-ыя гады цемра над гэтым кутом Еўропы пачынае рассоўвацца. Пераадолеўшы самыя цяжкія часы, Літоўская дзяржава паволі, але няўхільна пачынае ўзыходзіць да вяршыны сваей магутнасці. У першую чаргу гэта было звязана з дзейнасцю вялікага князя Віценя (1293—1316). Мы не ведаем, дзе i калі ён нарадзіўся, з якога роду паходзіў, як памёр. Гісторыкі звярнулі ўвагу на славянскае імя Віценя i яго сыноў - Boiнa i Фёдара. Яны ўказваюць на славянскія каранi князя. Правіў Віцень у Наваградку, які пры ім заставаўся сталіцай ВКЛ. Ён змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы. Яму ўдалося дабіцца яе палетычнага адзінства. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яе трон. Віценева княжанне пачалося ў вельмі неспрыяльных умовах. У 1294 г. паднялі паўстанне жамойцкія феадалы, маючы намер пайсці на саюз з крыжакамі Віцень мячом уціхамірыў ix.
I Наваградак, i Полацк разумелі неабходнасць аб'яднання сіл у барацьбе з крыжакамі i мангола-татарамі. Князь літоўскай дынастыі - Taўцівіл, пляменнік Міндоўга, упершыню згадваецца ў Полацку ў 1262-1263 гг. Даследчыкі мяркуюць, што далучэнне Полацкай зямлі да ВКЛ адбылося пры Войшалку, але часам канчатковага аб'яднання звычайна лічаць 1307 год, як запісана ў М. Стрыйкоўскага: "Літва ў 1307 г. авалодала Полацкам." Як адбылося гэта аб'яднанне - пры адсутнасці дакументаў меркаваць цяжка. Відавочна, што не вайсковай сілай, а на падставе "рады"- дагавора, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых законаў i суда, i ca згоды полацкага баярства i багатага купецтва. Аб'яднанне ВКЛ з Полацкай зямлёй хутчэй за ўсё адбылося праз выбранне палачанамі сваім князем Віценева сына Boiнa. Існуе гіпотэза, якую некаторыя гісторыкі лічаць за праўду. Полацкі князь Канстанцін нібыта завяшчаў Полацк рыжскаму бicкyпy. Біскупавы людзі, прыбыўшы ў горад, пачалі ўводзіць каталіцтва, а палачане паўсталі i папрасілi дапамогі ў Віценя, i той са сваёй дружынай расправіўся з немцамі. На полацкі пасад быў выбраны яго сын Воін.
Выгада ад аб'яднання была ўзаемная. Віценева войска было ўзмоцнена вайсковымі сіламі Полацкай зямлі. Полацк захаваў вечавы лад, аўтаномнасць зямлі, маёмасныя правы, непадуладнасць вялікакняжацкаму суду, самастойнасць у пытаннях веры i гандлю. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. У 1315 г., па сведчанню Васкрасенскага летапісу, ён "прибавил земли Литовское много и до Бугу".
Стаўшы князем у Наваградку, Віцень "измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня". Спачатку асабістая эмблема князя, Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ. Сучаснымі даследчыкамі выказваецца думка, што Пагоня мае больш старажытнае па-ходжанне i бярэ свой пачатак ад папярэднікаў Віценя. Увядзенне княжацкага герба i агульнадзяржаўнай пячаткі, толькі будучы замацаванымі якой набывалі юрыдычную сілу дакументы, было важным цэнтралізатарскім крокам.
Віценева княжанне прайшло ў войнах з жамойцкімі феадаламі, пpycкімі i лівонскімі крыжакамі, з палякамі. Паводле падлікаў, за 24 гады ён здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 — у Лівонію, 9 — у Польшчу. 3 1284 г., пасля канчатковага пакарэння тэўтонамі прускіх аўтахтонаў, тэрыторыя ВКЛ становіцца аб'ектам aгрэcii Прускага ордэна. Ён прыступіў да рэалізацыі важнейшай стратэгічнай задачы (якую яму так i не ўдалося вырашыць) - злучэння па сушы праз Жамойць cваix прускай i Лівонскай філій. На працягу 1300—1315 гг. ордэнскае войска правяло 20 рэйдаў з тэрыторыі Пpycii на Жамойць i Літву, у першую чаргу на Гародню. У 1284, 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314 гг. крыжакі нападалі на землі Гарадзеншчыны. Biцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні i папаўнення яе гарнізона. Старастам у горад ён назначыў Давыда — сына былога нальшчанскага князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд абараняў край ад крыжацкай навалы. У 1311 i 1315 гадах Віцень сам узначаліў паходы баявых дружын у Прусію. Абодва яны былі няўдалымі. Паход 1315 г. стаў апошняй справай вялікага князя. Вяртаючыся назад, ён быў забіты ўдарам маланкі.
Гаспадаранне Віценя можна ахарактарызаваць як паспяховае процідзеянне крыжакам, пры адначасовым павелічэнні ўплыву на суседнія pycкiя землі. Маладая дзяржава пры ім трымалася ўпоравень з наймацнейшымі суседзямі. 1316 год можна ўмоўна прыняць за дату завяршэння стварэння дзяржавы. Пры Гедыміне (1316—1341 гг.) гэты працэс стаў незваротным, жыццястойкасць новага дзяржаўнага ўтварэння стала відавочнай, распачаўся яго бурны рост у геаграфічнай i палітычнай прасторы сярэднявечнай Еўропы.
КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”
Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. У кнізе “Па слядах аднаго міфа” найбольш поўна выкладзена ўмоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
Асноуныя тэзicы новай (беларускай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:
- Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнiгi па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.
- Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва — гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні i тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася палміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.
- Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага i культурна-этнічнага збліжэння i аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтэрэсам беларускіх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч M.I. Па слядах аднаго міфа. С.83 - 84).
У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяржаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя i міждзяржаўныя адносіны.
Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Литвою в лесех", а пад 1162г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Литьвою". 3aпic Іпацьеўскага летапісу пад 1262г. сведчыць аб тым, што князь Войшалк "учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Новым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім - на захадзе i Miнскiм — на ўсходзе княствамі.
На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. У летапісных звестках пра Новагародак 50 - 70-х гадоў XIІІ ст. гаворыцца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад. Так, Іпацьеўскі летапіс пад 1253г. пацвердзіў, як галіцка-валынскія князі ідучы праз Miнск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху Jliтвy, якая вopaгaў "гнаше через болото до реки Щарье" ( левы прыток Нёмана Шчара). Нарэшце, сyпpaціўленне Літвы было зломлена, зямля Новагародская заваявана. Нa поўначы летапісная Літва межавала з Полнцкім княствам па Бярэзіне (прыток Нёмана).
На думку некаторых навукоўцаў XIX ст., старажытная Літва знаходзілася ў міжрэччы Віліі i Нёмана, дзесьці ў раёне Вільні, Трокаў, Ліды, Гродна. Іншыя даследчыкі лічылі, што Літва займала значна большую тэрыторыю ад Браслава да Мінска, ад Брэста да Жэмайціі, уключаючы ўсю Аўкштайцію. Pycкія даследчыкі, якія вывучалі Паўночна-Заходні край, лічылі, што Літва XI - XIII стст. знаходзілася на захадзе ад Мінска; жыхароў гэтай гістарычнай вобласці сучаснай Беларусі называлі ліцвінамі. М.Ермаловіч не з'яўляецца першым гісторыкам, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга Ермаловіча ў тым, што ён на аснове першакрыніц удакладніў межы старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя i Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч i Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой i Полацкім княствам.
Што датычыць усходняй часткі сучаснай Літвы, то ў XI-XIII стст. яна называлася Аукштайціяй. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню назва "Літва" з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучаснай Літвы i замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала захоўвацца i на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. М.Ермаловіч у сваёй кнізе (с.28 - 29) прыводзіць доказы гэтага. У Магілёўскай хроніцы пад 1695г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска i Слуцка. Дзекабрыст А.Бястужаў, які жыў у 1821г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, пецярбургскім знаёмым паведаміў такі свой адрас: "Литва, д.Выганичи, в 40 верстах от Минска". А.Міцкевіч (1798 - 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой. Беларускі пісьменнік В.Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Ураджэнец Гродзеншчыны К.Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. i які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове называў родны край Літвой.
Прыкладна з XVI ст. тэрмінам "Літва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Літвы (былыя Аўкштайція i Жэмайція), упершыню сустракаюцца ўпамінанні аб літоўскай мове, літоўскім праве ў сённняшнім разуменні належнасці да Літвы. Магнаты Гедройцы гаварылі аб тым, што яны літоўцы, а не pyciны. Польскі гісторык Я.Длугаш адзначаў, што літовец - гэта жэмайцец. I толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва "Беларусь" замацавалася за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву "Літва", якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы. Гісторыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, удакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы i іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы i факты для абароны распрацаванай iмi канцэпцыі.
Па-першае, прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII - пачатку ХШ ст. не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы i іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII ст. крыжакам удалося захапіць Ніжняе Падзвінне — Кукенойс i Герцыке — i тым самым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл cyпрацьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі iм наўгародцы i пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).
Па-другое, Літва, перш чым прыступіць да заваявання зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай i савецкай гістарыяграфіі,таму, што літоўцы быццам мелі больш дасканалую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы; яны апошніх заваёўвалі, i ні ў якім разе не наадварот.
Па-трэцяе, М.Ермаловіч лічыць, што галоўным пытаннем, было атаясамленне сучаснай Літвы са старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі "аўтографы" ў выглядзе назваў вёсак "Літва" ў Слонімскім (Гродненская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздвенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім "Jliтва") супадаюць з летапіснымі.