58187 (672427), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Пры гэтым трэба падкрэсліць, вдто яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыял-дэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх — партыя сацыялістаў-рэвалюцыяне-раў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыял-дэмакратычным крыле найболып значным быў Бунд, а таксама Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і За-ходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйна-дэмакратычнае.
Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўста-наўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі па-рознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі -муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) — перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам "сацыялізацыі" зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі).
Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.
Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
-
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
-
Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
-
Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
-
Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
-
Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
-
Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
-
История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
-
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
-
Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
-
Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.















