58042 (672279), страница 4
Текст из файла (страница 4)
3. За гады вайны бальшавіцкія арганізацыі былі падвергнуты жорсткім рэпрэсіям. Відныя дзеячы бальшавіцкай партыі знаходзіліся ў турмах, ссылках або за мяжой. Меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі дзейнічалі свабодна.
Народ, які пасылаў ў Саветы сваіх прадстаўнікоў, спадзяваўся на тое, што яны выканаюць усе яго патрабаванні. Аднак меншавіцка-эсэраўскае кіраўніцтва Саветамі баялася ўзяць уладу ў свае рукі, пай-шло на змову з буржуазіяй, і ў выніку быў створаны Часовы буржу-азны ўрад.
Гэта адбылося наступным чынам. У той жа дзень, калі быў выбраны Петраградскі Савет (27 лютага), утвораны таксама з дэпутатаў IV Дзяр-жаўнай думы Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябры-стаў М.Радзянкам. Мэта Часовага камітэта — "навесці парадак у краіне", што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта не ўдалося. Пад націскам рэвалюцынных мас Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, паводле якога ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў падпарадкаванне Савета. Тады Часовы камітэт вырашыў дамовіцца з Петраградскім Саветам. У ноч з 1 на 2 сакавіка 1917 г. Часовы камітэт запрасіў на сваё пасяджэнне прадстаўнікоў Петраг-радскага Савета. Эсэра-меншавіцкія лідэры, не абмеркаваўшы гэтага пытання на пасяджэнні Савета, прапанавалі Часоваму камітэту Дзяр-жаўнай думы ўтварыць Часовы ўрад. 2 сакавіка на аснове пагаднення паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў утвораны буржуазны Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П.Мілюкоў, вайсковых спраў — лідэр акцябрыстаў А.Гучкоў.
Іншыя члены ўрада таксама былі вядомымі дзеячамі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А.Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета.
Так утварылася ў краіне двоеўладдзе, перапляценне дзвюх дыкта-тур: з аднаго боку — дыктатура буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога - рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралета-рыяту і сялянства — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл на Беларусі і на Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваеннай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гістарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя. Са Стаўкі і штаба Заходняга фронту рассылаліся загады, у якіх патрабавалася ад усіх начальнікаў вайсковых часцей не дапускаць з Петраграда агітатараў, а пры іх з'яўленні затрымліваць і судзіць палявым судом. Камандуючы фрон-там генерал А.Эверт даводзіў да ведама афіцэраў, што салдаты павінны быць далей ад палітыкі і не іх справа прыслухоўвацца да таго, што робіцца ў Расіі. Распаўсюджваліся чуткі, нібыта цар не звергнуты, а толькі захварэў. Манархісты і іх прыхільнікі ўсімі сіламі чапляліся за ўладу і імкнуліся ператварыць Паўночны і Заходні франты ў сваю апору. Камандуючыя гэтымі франтамі гатовы былі паслаць найбольш надзейныя часці ў Петраград для падаўлення рэвалюцыі. Ворагі рэвалюцыі не спыняліся нават перад нацыянальнай здрадай. Генерал М.Ваейкаў заявіў: "Цяпер застаецца адно: адкрыць Мінскі фронт немцам. Няхай германскія войскі прыйдуць, каб уціхамірыць гэтую сволач".
Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўя рознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты вітдлі перамогу пралетарыяту Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзяваліся, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні. Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з за-гадам № 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі ненавісных афіцэраў. У некаторых палках і дывізіях салдаты дзейнічалі яшчэ болып рашуча. Так, салдаты 709-га і 710-га палкоў і 178-й пяхотнай дывізіі, што дыслацыравалася ў вёсках каля Рага-чова, адмовіліся падпарадкоўвацца афіцэрам, якія рыхтавалі іх да адпраўкі на фронт. Салдаты гэтых палкоў разам з сялянамі мясцовых вёсак канфіскавалі маёмасць у памешчыкаў, размеркавалі паміж сялянамі жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, збожжа, муку, мэблю агульным коштам на 1 млн рублёў. Каб задушыць рэвалюцыйныя выступленні салдат, у Рагачоўскі павет былі накіраваны георгіеўскі батальён і дзве казацкія сотні, а таксама зняты з фронту з-пад Мінска 2-гі лейб-уланскі полк. Удзельнікі паўстання былі пакараны.
Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Дютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917 г. Адразу ж ноччу з 1 на 2 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада, на якой прысутнічалі М.В.Фрунзе, В.Г.Кнорын, К.І.Ландар, С.Р.Магілеўскі і інш. На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі працоўных. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы фронтам, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В.Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.
Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выка-наўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Б.Позернам. Намеснікам яго абралі бальшавіка У.Любімава.
6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб'яднацца вакол Савета. У звароце гаварылася, што Віцебскі Савет створыць рабочыя дружыны і рабочую міліцыю, каб змагацца з контррэвалюцыяй, зоймецца забеспячэннем насельніцтва горада харчаваннем, установіць 8-гадзінны рабочы дзень і г. д. Неўзабаве Савет рабочых і Савет салдацкіх дэпутатаў аб'ядналіся, аформіўся адзіны Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілёве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917 г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся. Аб'яднаны Са-вет складаўся амаль выключна з эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў і яго палітычную лінію. Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны т. зв. Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноў-лена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю.
Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў.Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. На працягу сакавіка - красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 - салдацкіх дэпута-таў, 14 аб'яднаных Саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Саветы асноў-ную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх - у вёсцы. Са-веты на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах. 4 сакавіка 1917 г. на нарадзе прадстаўнікоў Мінскай гарадской управы, Мінскага ваенна-прамысловага камітэта, а таксама прадстаўнікоў згодніцкіх партый быў утвораны т. -вв. "Часовы грамадскі камітэт парадку", у які ўвайшлі пераважна прадстаўнікі буржуазіі і памешчыкаў. Нарада даручыла камітэту ўзяць уладу ў свае рукі і наладзіць сувязь з Часовым урадам.
Падобныя камітэты былі ўтвораны і ў іншых гарадах Беларусі. Яны рабілі ўсё магчымае, каб звузіць размах народнай рэвалюцыі. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу у губернях і паветах сваім камісарам, якія прызначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў і выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.
Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе.
У першыя дні рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння эканамічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г. д. Калі ўласнікі прадпрыемстваў адмаўляліся выконваць гэтыя патрабаванні, рабочыя аб'яўлялі стач-ку, як гэта здарылася на фанернай фабрыцы ў Бабруйску. У выніку стачкі рабочыя дамагліся павышэкня заработнай платы. Разам з тым прафсаюз фабрыкі выступіў супраць самавольнага скарачэння рабочага часу, пагадзіўся з магчымасцю звышурочных работ пры ўмове павы-шэння платы са згоды прафсаюза на 50 %.
Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах ся-лян. Па ініцыятыве балыпавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М.Фрунзе, які павінен быў склікапь сялянскі з'езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях.
20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпута-таў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з'езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену пры-ватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пы-тання з'езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу. Як бачна, з'езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі і сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Поўную перавагу эсэры мелі на Усерасійскім з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся ў маі 1917 г. 3 1115 дэлегатаў 537 з'яўляліся эсэрамі, 103 -меншавікамі і толькі 20 - бальшавікамі. Прапанаваны М.В. Фрунзе праект рэзалюцыі балыпавікоў аб перадачы ўлады Усерасійскаму Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў на з'ездзе быў адвергнуты. За яго галасавалі толькі 17 дэлегатаў, супраць - 800. З'езд абсалютнай большасцю галасоў выказаў давер Часоваму ўраду.
Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам № 1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў з Саветам рабочых дэпу-татаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяслечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у анты-ваенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай болыпасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне.











