58033 (672274), страница 2

Файл №672274 58033 (Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы) 2 страница58033 (672274) страница 22016-07-31СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Зараз большасць даследчыкаў схіляецца да трактоўкі аўтара, прапанаванай польскім гісторыкам Е. Охманьскім: аўтарам «Трактата...» мог быць толькі Вінцэслаў (Вацлаў) Мікалаевіч, які жыў каля 1490 – 1560 гг., літовец па нацыянальнасці, католік па веравызнанні, лацінскі сакратар велікакняжацкай канцылярыі. У яго былі прычыны хаваць сваё імя, паколькі ў творы не толькі жорстка крытыкуюцца існуючыя парадкі ў княстве, але і названы прозвішчы многіх магнатаў і святароў. Сумуючы па «хоробрай Літве» часоў Вітаўта, ён звяртаецца да вопыту суседзяў княства.

Аналізуючы твор як гістарычную крыніцу, трэба мець на ўвазе, што публіцыстычны твор Міхалона часам набывае рысы памфлета, дзе прысутнічае пэўная гіпербалізацыя, перабольшванне. Наўрад ці сапраўды ў гарадах літоўскіх пілі больш, чым у маскоўскіх, а жанчыны вялі сябе больш распутна і кіравалі сваімі мужамі і г. д. Палемічная гіпербалізацыя тут спалучаецца з ідэалізацыяй дзяржаўнага ладу Крымскага ханства і Маскоўскай дзяржавы. Уплыў тэорыі аб рымскім паходжанні літоўцаў (Міхалон адкідвае, аднак, легенду аб Палемоне) дазваляе нам зразумець рэзка адмоўныя адносіны Міхалона да «рутэнскай» мовы, што пераважала ў справаводстве. Ён праслаўляе латынь. У творы заўважаецца характэрны для тагачаснай свядомасці перанос антычнай доблесці на стэпавікоў-качэўнікаў. Вядома, што польская шляхта выводзіла сябе ад легендарных сарматаў (іранамоўнае насельніцтва стэпаў ад Табола да Дуная ІІІ ст. да н. э. – IV ст. н. э.). Перамогі качэўнікаў у гістарычным мінулым выклікалі не толькі страх, але і захапленне. Апошняе пераносілася на войскі маскоўскія і татарскія. Твор Міхалона дае магчымасць пазнаёміцца з уяўленнямі (магчыма, шырока распаўсюджанымі) пэўнай часткі мужчын княства аб жанчынах, сямі, каханні і іх месцы ў жыцці чалавека і грамадства.

Патрыятычнымі пачуццямі, перажываннямі за сваю радзіму былі выкліканы і «Отпісы» аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Асноўная iх тэма – пагранічнае жыццё і сакрэтныя дадзеныя аб ваенных справах і намерах маскоўскага цара Івана Грознага. Аднак пэўныя з іх маюць выключна публіцыстычны характар. Так, у «Отпісах», адрасаваных кашталяну трокскаму, падканцлеру Вялікага княства Яўстафію Валовічу відавочныя імкненні апраўдаць свае дзеянні (сакрэтная перапіска з Масквою), ідэалізацыя маскоўскага цара, пэўны патрыятычны пафас: «Дитя еще невеста ходит, и с того дитяти мает быти внук – дай тому именье, еспектативу (прывілей на тую ці іншую вакансію. – Аўт.) дай. Сыну дай, брату дай, слузе дай – а на абход Рэчы Посполитое што?..»

Царкоўна-палемічная публіцыстыка гэтага часу звязана найперш з барацьбой дзвюх хрысціянскіх канфесій у Вялікім княстве Літоўскім, са стварэннем і дзейнасцю уніяцкай царквы. Адным з пачынальнікаў палемікі стаў Пётр Скарга, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, які ў 1574 г. на польскай мове выдаў кнігу «Пра еднасць боскага касцёла пад адзіным пастырам». Ідэю Пятра Скаргі падтрымалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і ўладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей, які пазней стаў уніяцкім мітрапалітам і заснавальнікам беларускай уніяцкай літаратуры. Яго пяру належаць тэарэтычныя трактаты «Унія грэкаў з касцёлам рымскім» і «Гармонія царквы з касцёлам рымскім», у якіх ён абгрунтоўваў унію, крытыкаваў лютэранства, кальвінізм і іншыя напрамкі рэфармісцкага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.

Супраць контррэфармацыі і уніі выступілі Андрэй Волан, Лявонцій Карповіч, браты Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі. Мялецій Сматрыцкі праславіўся такім творам, як «Фрынас» («Плач адзінай святой агульнай апостальскай заходняй царквы...»). Напісаны вельмі таленавіта, з выкарыстаннем прац заходнееўрапейскіх пісьменнікаў і філосафаў, гэты твор меў велізарнае ўздзеянне на чытача, і таму выклікаў рэзкую ацэнку з боку не толькі каталіцкай царквы, але і каралеўскай улады. Лявонцій Карповіч, рэктар праваслаўнай брацкай школы, архiмандрыт віленскага Свята-Духаўскага манастыра па дэкрэту караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы быў зняволены на два гады турмы. Мялецій Сматрыцкі ж адышоў ад палемікі і заняўся педагагічнай, асветніцкай дзейнасцю.

Увогуле, для разумення азначаных твораў і іх вывучэння трэба мець на ўвазе канкрэтныя сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы, у якіх разгортвалася палеміка. У другой палове XVI ст. паступова на змену рэфармацыйным ідэям, плыням вяртаюцца старыя догмы пра захаванне феадальнага ладу і ўплыву каталіцызму. Узнікае новы рух рэакцыйных феадальных сіл у Заходняй Еўропе – контррэфармацыя, якая набірае ў княстве сілу пасля смерці вядомага прыхільніка кальвінізму канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага. Унія і каталіцтва атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Менавіта таму творы праваслаўных дзеячаў выглядаюць пратэстам супраць прыгнёту. Між іншым, асобныя з іх былі такімі ж рэлігійнымі фанатыкамі, як Іязафат Кунцэвіч, вядомы прыхільнік уніі. Апошняе можна яскрава заўважыць на прыкладзе «Дыярыуша» Афанасiя Філіповіча. Улічваючы назву, многія даследчыкі адносяць гэты твор да гісторыка-мемуарнай літаратуры. Аднак можна заўважыць, што «Дыярыуш» мае складаную структуру і форма ўспамінаў была выбрана, па-першае, для паведамлення звестак аб сабе (у яго не было «сведачных» картак і Філіповіч складае «Гісторыю падарожжа»); па-другое, каб на прыкладзе свайго жыцця паказаць прыгнёт праваслаўнай царквы і акрэсліць крытыку уніі («навіны»). Наступная частка – «Фундамент непарадку касцёла рымскага» была дадзена ў мэтах крытыкi дзеянняў каталіцкага духавенства, а «Порада» – пэўны план дзеянняў, прапанаваны каралю. Такім чынам, «Дыярыуш» адпавядае ўсім канонам публіцыстычнага жанру: гістарычны матэрыял тут прысутнічае для доказу іх поглядаў.

4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.

У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi павялiчваецца колькасна, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi (выдатным прыкладам гэтага з’ўляецца «Мужыцкая праўда» К. Калiноўскага.), узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаў.

У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны напрамкi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з формаў партыйнай прапаганды; публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый.

У ХХ ст. атрымліваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры, як пракламацыi, лiстоўкi (апошнiя асаблiва былi распаўсюджаны ў перыяд другой сусветнай вайны). Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi суправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў.

ЛIТАРАТУРА

Многiя лiтаратуразнаўцы выкарыстоўваюць гэты тэрмiн менавiта ў апошнiм сэнсе. Гл., напр.: Кiсялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвiча. Мн., 1994.

Кнiга жыцiй i хаджэнняў / Уклад., прадм. i каментарыi А.Мельнiкава. Мн., 1994.

Блок М. Апология истории, или ремесло историка. М., 1980. С.38.

Рыбаков Б.А. Петр Бориславович: Поиск автора «Слова о полку Игореве». М., 1991.

Любавский М.К. Кто был Михайло Литвин, написавший в первой половине XVI в. трактат «О нравах татар, литвинов и московитян»// Российская ассоциация научно-исследовательских институтов общественных наук: Уч. зап. Ин-та истории. М., 1929. Т. IV. С. 49 – 54; Ср.: Он же. Литовско-русский сейм. М., 1901. С. 426, 436. Прим. 24,746. Приложения. С. 88, 97, 263.

Охманьский Е. Михалон Литвин и его трактат «О нравах татар, литовцев и московитян» середины XVI в. // Россия, Польша и Причерноморье в XV – XVIII вв. М., 1979. С. 87 – 117; Дмитриева М.В., Старостина И.П., Хорошкевич А.Л. Михалон Литвин и его трактат // Михалон Литвин. О нравах татар, литовцев и московитян. М., 1994 г. С. 6 – 55.

Падрабязна гл.: Коршунов А. Афанасий Филиппович. Жизнь и творчество. Мн., 1965.

У параграфе акрэслены толькi падыходы да пытання, паколькi гiсторыя i змест найбольш вядомых публiцыстычных твораў разглядаюцца ў агульным курсе гiсторыi.

Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
142,81 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов реферата

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7031
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее