57334 (671862), страница 2
Текст из файла (страница 2)
3. «Збор узаканенняў i распараджэнняў урада…» (СУ и РП) уключае заканадаўчыя дакументы i тыя распараджэннi цэнтральных устаноў, якiя мелi агульнае значэнне за перыяд з 1863 г. да звяржэння самадзяржаўя (ён выходзiў i пры Часовым урадзе). Дакументы размешчаны ў храналагiчнай паслядоўнасцi i забяспечаны тымi ж дапаможнымi элементамi, што i ПСЗ (храналагiчны i алфавiтна-прадметны паказальнiкi). Усе зацверджаныя заканадаўчыя даку-менты, якiя прызначалiся для публiкацыi, змяшчалiся на старонках «Збора ўзаканенняў…». Да таго ж, паколькi ПСЗ змяшчае законы па 1914 г., менавiта перыядычнае выданне змяшчае звесткi аб пераўтварэннях у сiстэме вышэйшага цэнтральнага ўпраўлення, а апошнiя былi вельмi iстотныя. У храналогii гэтага выдання была асаблiвасць: законы публiкавалiся не ў парадку iх зацвярджэння царом, а па меры паступлення у Сенат. «Збор узаканенняў…» – выданне перыядычнае, выходзiла невялiкiмi зборнiкамi. Тэрмiны выдання не былi дакладна пазначаны. Першапачаткова выданне выходзiла два разы ў тыдзень, а пасля – часцей. З 1902 г. «Збор узаканенняў…» пачаў выдавацца па двух аддзелах. У другiм змяшчалiся заканадаўчыя дакументы прыватнага характару. Пераважную частку складалi ўставы акцыянерных кампанiй, якiя (што ўжо адзначалася) зацвярджалiся царом. Дарэчы, уставы, зацверджаныя да 1826 г., друкавалiся ў «Сенатских ведомостях», 1826 – 1836 гг. увайшлi ў адпаведныя iх храналогii першыя 11 тамоў другога выдання ПСЗ.
Такiм чынам, апублiкавана велiзарная колькасць заканадаўчых дакументаў, арыентавацца ў якой вельмi складана. Толькi «Поўны збор законаў…» склада-ецца са 133 тамоў. Асаблiвыя цяжкасцi сустракае даследчык, якi займаецца пытаннямi гiсторыi Беларусi. У пэўнай ступенi спрасцiць гэтую праблему дапамагае неафiцыйнае выданне «Хронологический указатель указов и прави-тельственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892» (склад. С. Ф. Рубiнштэйн, Вiльна, 1894). Яно змяшчае ў храналагiчным парадку дакументы, якiя датычацца заходняй часткi Расiйскай iмперыi з указаннем размяшчэння iх у ПСЗ. Трэба мець на ўвазе, што ў выданнi адсутнiчаюць дакументы дыпламатычнага характару, узаканеннi па ваенным ведамстве, законы аб яўрэях (выдадзеныя ўжо Бершадскiм) i г. д. У паказальнiках пераважна прыведзены толькi загалоўкi i кароткiя каментарыi да дакументаў. Толькi важнейшыя з законаў (на погляд складальнiка) прыведзены поўнасцю цi часткова. Таму выкарыстанне адзна-чанага выдання не вызваляе даследчыка ад пошуку цi ўдакладнення дакумента ў ПСЗ (а пры магчымасцi i неабходнасцi – у рукапiсе i дапаможных матэрыялах да яго).
З выданняў навейшага часу трэба назваць публiкацыю «Российское законодательство X – XX вв.», якое таксама змяшчае толькi важнейшыя (на погляд складальнiкаў) дакументы. Апошнi, дзевяты, том уключае заканадаўства Расii эпохi буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый (1905 – 1917 гг.).
ЛIТАРАТУРА
-
Лажечников И.И. Походные записки русского офицера. М., 1820 (перавыдадзена ў 1836 г.).
-
Гл.: Жданов М.П. Путевые записки по России в двадцати двух губернях. Спб., 1843; Щукин Н.С. Заметки о Белоруссии // Журнал министерства внутренних дел. 1846. № 4; Шишкина О.П. Заметки к воспоминаниям русской путешественницы по России в 1845 году. Спб., 1848; Захаров И.Д. Путевые записки русского художника... Спб., 1854; Мацкевич Д. Путевые заметки. Киев, 1856 i iнш. Падрабязней гл.: Дорошкевич В. Как открывали Белоруссию // Неман. 20066. № 10.
-
Падрабязней гл.: Швед В. З дзекабрыстамi праз Беларусь // Беларусь. 2005. № 2.
-
Напрыклад, успаміны А.Я.Розена былі выдадзены толькi ў 1907 г. Гл.: Розен А. Е. Записки декабриста. Спб., 1907, а таксама фундаментальнае выданне: Восстание декабристов (Материалы и документы). Т.1 – 12. М.; Л., 1925 – 1969.
-
Гл.: Жиркевич И.С. Записки генерала Ивана Степановича Жиркевича // Русская старина. 1890. Т.67. Август. С. 234 – 235; Чебодько А. Из воспоминаний об унии в Белоруссии в начале XIX века // Русский архив. 1903. Ч.3. № 12. С. 537 – 544;















