56466 (671304), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Ваенная кампанія пачалася ўвесну 1507 г. Яна была цесна звязана з феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім 1508 г., якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі і прыхільнікамі ён прысягнуў Васілію III. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў авалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі разам з атрадам Глінскага дзейнічалі на Беларусі, даходзілі да Вільні. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася «адвечным мірам», што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войнаў канца XV – пачатку XVI ст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыю пяці смаленскіх валасцей.
Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска, буйнога эканамічнага і стратэгічнага цэнтра каля заходніх межаў сваёй дзяржавы, і рыхтаваўся да новай вайны. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія пачалася ўлетку 1513 г. і таксама была безвыніковая. Спустошыўшы наваколле, Васілій III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., і пасля працяглага іптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капітуляваў. Васілій III рушыў на захад да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бітва, дзе маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку штурхнулі Вялікае княства Літоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеянні працягваліся 4 гады. Літоўскае княства вярнула толькі Гомель і не-каторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.
Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV–XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV–XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б даламог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул «гасудара ўсяе Русі» за вялікім князем масіоўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ім і міжнародныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да болып цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.
Спіс літаратуры
-
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка – Вільня: «Наша будучыня», 2002;
-
Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня: «Наша будучыня», 1999;
-
Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11 (16), 2003;
-
Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. – Мінск: «Універсітэцкае», 2000;
-
Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: «Беларусь», 1992;
-
Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: «БелЭн», 1998;
-
История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: «Амалфея», 2000;
-
Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў – Мінск: «Беларускі кнігазбор», 1999;
-
К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. – Минск: «Беларусь», 1988;
-
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. – Martin: «Neografia», 2003;
-
Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: «Беларусь», 1994;
-
Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7 – «Вешальнік» // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;
-
Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.: ил.
-
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1–6/ч. 1/. – Мінск «БелЭн», 1993–2001;















