112768 (616591), страница 3

Файл №616591 112768 (Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах) 3 страница112768 (616591) страница 32016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

З мэтай развіцця ведаў і ўменняў вучняў у галіне фразеалогіі на ўроках беларускай мовы можна выкарыстоўваць практыкаванні, якія маюць заданні “апісаць малюнкі”. Такім чынам, настаўнік можа прапанаваць вучням пры апісанні карыстацца фразеалагізмамі. Так, напрыклад, у ходзе працы над практыкаваннем № 48 на стар. 28 настаўнік можа прапанаваць вучням выкарыстаць такія ўстойлівыя словазлучэнні: блакітная мара, выбіцца ў людзі, слухае, раскрыўшы рот [1; С.28].

Малюнак на стар. 50, практ. 81 можна прапанаваць апісаць, выкарыстоўваючы такія фразеалагізмы: пабег з усіх ног, ні жывы ні мёртвы, праваліцца скрозь зямлю, заварыць кашу, ні слыху ні дыху.

Неабходна, каб школьнікі вучыліся прымяняць атрыманыя веды на практыцы, актыўна і правільна ўжывалі фразеалагізмы ў сваім маўленні. Дасягнуць гэтага можна, выконваючы творчыя работы, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца складанне сказаў, напісанне пераказаў і сачыненняў.

Прыдумванне сказаў з фразеалагізмамі лічыцца простай формай творчай работы. Але яно патрабуе значнага напружання думкі, самакантролю за тым, каб у сказе не парушаліся логіка-семантычныя і граматычныя сувязі, была вытрымана стылістычная аднароднасць.

Вучням прапануецца (практ. 94, стар. 61) скласці вуснае апавяданне, разгледзеўшы малюнак. Такое заданне можна дапоўніць і фразеалагічнай працай, прапанаваўшы вучням выкарыстаць у сваім апавяданні наступныя фразеалагізмы: гульма гуляе, збіраюцца гады ў рады, душа ў душу, ад шчырага сэрца, гладзіць па галоўцы.

Да творчых можна аднесці працу над практыкаваннем № 128, што змешчана на старонцы 79. Заданне (“складзіце сказы, дзейнікам у якіх будуць назоўнікі”) настаўнік ускладняе, прапанаваўшы ўвесці ў сказы і фразеалагічныя адзінкі. Для такого задання можна прапанаваць шэраг фразеалагічных адзінак з рознай семантыкай і стылістычнай афарбаванасцю, дзеля таго, каб вучні вучыліся самастойна адбіраць адпаведныя моўнай сітуацыі фраземы: праваліцца скрозь зямлю, малоць лухту, на сёмым небе, залатыя рукі, мераць вокам, галава на плячах, носам к носу, і смех і грэх, не паверыць сваім вушам, аж пыл курэў, як перад богам, важная птушка, курам на смех, хоць гвалт крычы.

Сустракаюцца ў падручніку і практыкаванні, заданне якіх непасрэдна накіравана на фразеалагічную працу. Так, на стар. 67, у практыкаванні 106 (верш “Сапраўдны сябра”) сустракаем словы “сябры яны – проста вадой не разліць”. Заданне ж для гэтага практыкавання - растлумачыць выраз “вадой не разліць” [1; С.67].

Дапамагае развіваць веды па пытаннях фразеалогіі праца над практыкаваннямі, мэтай якіх з’яўляецца: дапоўніць сказы аднароднымі членамі. Так, працуючы над дадзеным практыкаваннем, акрамя прапанаваных у канцы практыкавання слоў можна выкарыстаць для дапаўнення сказаў і фразеалагізмы: выбегчы хутка – як Піліп з канапель; калаціцца ад страху – як асінавы ліст.

Па такім жа прынцыпе ідзе і лексічная работа ў практыкаванні № 98, стар. 63. Заданне: да кожнага слова падбярыце слова з супрацьлеглым значэннем. Настаўнік таксама можа прапанаваць замест слоў-антонімаў выкарыстоўваць фразеалагічныя словазлучэнні з адпаведным сэнсам:

  • Працаваць – сядзець, склаўшы рукі;

  • Мала – хоць гаць гаці;

  • Балбатлівы – сядзіць, як вады ў рот набраўшы;

  • Ілгаць – гаварыць як на духу, як перад богам, паклаўшы руку на сэрца [1; С.63].

Падводзячы вынікі нашай працы, трэба адзначыць, што, паколькі работа па вывучэнню фразеалогіі проводзіцца на ўроках неспецыяльных, то настаўніку трэба выкарыстоўваць гэтую магчымасць вельмі акуратна, адчуваючы мяжу і меру падачы фразеалагічнага матэрыялу. Зразумела, кепскім з’яўляецца тое, што вучні рэдка знаёмяцца з новымі ўстойлівымі спалучэннямі і не практыкуюцца ў іх ужыванні, але не прыносіць карысці і празмернае захапленне колькасцю фразеалагічнага матэрыялу. У гэтым выпадку не забяспечваецца глыбіня азнаямлення з фразеалагізмамі, прытупляецца ўвага да іх.

2.1 Знаёмства з фразеалагічным фондам мовы ў межах вывучэння раздзела марфалогіі

Раздзел «Марфалогія», у параўнанні з іншымі раздзеламі школьнага курса мовы, найбольш спрыяльны для ўзбагачэння мовы вучняў фразеалагізмамі. Па-першае, словы і фразеалагізмы на марфалагічным узроўні маюць некаторыя агульныя ўласцівасці, што дазваляе разглядаць іх у супастаўляльным плане. Па-другое, вывучэнне марфалогіі часцін мовы арганічна звязана з фразеалогіяй, бон яма ніводнай часціны мовы, якая б не ўдзельнічала б у стварэнні фразеалагізмаў. У якасці дыдактычнага матэрыялу можна падабраць фразеалагізмы, структурныя кампаненты якіх ілюстравалі б розныя правілы на кожную часціну мовы [11; С.66].

У працэсе вывучэння назоўніка ў настаўніка ёсць магчымасць паказаць, што не толькі словы, але і пэўныя фразеалагізмы маюць граматычнае значэнне прадметнасці. Яны адказваюць на пытанні хто? што?, называюць асобу (вольны казак – ні ад каго не залежны чалавек), канкрэтныя прадметы, рэчы (казіная ножка – самаробная цыгарка), абстрактныя паняцці (першы крок – саамы пачатак), жывёл, птушак, насякомых (травяны мяшок – конь, баранчык божы – бакас, божая кароўка – від жука). Значэнне іх перадаецца сінанімічным назоўнікавым словазлучэннем. Не выпадкова такія словазлучэнні (у беларускай мове іх звыш 550) атрымалі найменне «назоўнікавыя».

Пры вывучэнні назоўніка нельга абысці пытанне аб правапісе фразеалагізмаў з уласным імем. Традыцыйна ўласнае імя ў складзе фразеалагізмаў супрацьпастаўлялі агульнаму імені і пісалі з вялікай літары: за царом Гарохам, як Піліп з канапель. Даследаванні апошніх гадоў дазваляюць па-іншаму глянуць на ўласнае імя як кампанент фразеалагізма. Становячыся часткай фразеалагічнай адзінкі, імя ўласнае траціць сувязь з канкрэтнай асобай ці аб'ектам, яно пачынае абагульняць, а значыць, выконваць функцыю імя агульнага.

Першыя тэарэтычныя звесткі аб прыметнікавых фразеалагізмах вучні атрымаюць на ўроку па тэме «Прыметнік як часціна мовы». Са слоў настаўніка яны даведаюцца, што прыметнікавыя фразеалагізмы, як і прыметнікі, абазначаюць прыметы прадмета, адказваюць на пытанне які, у сказе выконваюць сінтаксічную ролю азначэння ці выказніка. Адзначаныя рысы прыметнікавых фразеалагізмаў ілюструюцца прыкладамі з выразамі: востры на язык (схільны да балбатлівасці, залішне гаваркі), не лыкам шыты (не горшы за іншых, не пазбаўлены здольнасцей, ведаў).

Фразеалагізмы з лічэбнікавым кампанентам – добры матэрыял для займальнай работы. Яе лепш за ўсё праводзіць у такім плане. Паказваецца малюнак, які адлюстроўвае ўнутраны вобраз фразеалагізма. Вучні разглядаюць малюнак і называюць задуманы на ім фразеалагізм.

Паводле праграмы вучні знаёмяцца з разрадамі займеннікаў. А займеннікі ўсіх разрадаў з'яўляюцца кампанентамі многіх фразеалагізмаў. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць такія фразеалагізмы на этапе замацавання. Вучні аналізуюць займеннікі, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, вызначаюць іх граматычныя формы і адначасова ўключаюцца ў работу па засваенні формы і значэнняў саміх фразеалагізмаў.

У беларускай мове дзеяслоўныя фразеалагізмы самыя шматлікія. Знешняй прыметай іх выступае структурны кампанент-дзеяслоў, а семантычнай прыметай – абазначэнне дзеяння. На матэрыяле такіх фразеалагізмаў можна паказаць вучням, як рэалізуюцца марфалагічныя катэгорыі дзеяслова, і, зразумела, пазнаёміць з самімі фразеалагізмамі, іх значэннем і ўжываннем [11; С.66].

Пасля таго, як дзеці засвояць сутнасць дзеяслова як часціны мовы, настаўнік расказвае, што не толькі дзеясловы, але і многія фразеалагізмы абазначаюць дзеянне (таму і называюцца дзеяслоўнымі), напрыклад: пускаць у ход – выкарыстаць, прымяняць; выкінуць з галавы – перастаць думаць, забыцца; звесці са свету – згубіць, знішчыць. У сказе яны выконваюць часцей за ўсё ролю выклічнікаў. У пачатковай форме адказваюць на пытанні інфінітыва – што рабіць? Што зрабіць?

Заняткі па вывучэнні тэмы «Дзеяслоў» з выкарыстаннем сродкаў фразеалагічнага пласта мовы дапамагаюць усвядоміць сутнасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, адзначыць шырокія магчымасці іх формазмянення. Акрамя таго, вучні заўважаюць, што граматычныя прыметы (трывання, часу і інш) належаць усяму фразеалагізму, хоць знешне выражаюцца дзеяслоўным кампанентам. Гэта лішні раз замацоўвае ўяўленне аб цэласнасці, сэнсавай і структурнай непадзельнасці фразеалагізма.

Заключэнне

У выніку аналізу спецыяльнай мовазнаўчай літаратуры, артыкулаў і іншых прац даследчыкаў, а таксама самастойнай практычнай работы над тэмай дадзенай курсавой прадстаўляецца магчымым прыйсці да наступных вынікаў:

Фразеалогія цесна звязана з граматыкай, іншымі раздзеламі лінгвістыкі. У працэсе маўлення фразеалагізмы становяцца структурнымі элементамі сказа, спалучаюцца са словамі, выконваюць пэўную сінтаксічную ролю. Многія марфалагічныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы заснаваны на фразеалагічным матэрыяле, і засвоіць іх нельга без вывучэння фразеалагізмаў.

Вялікае значэнне фразеалагізмы маюць у выхаванні школьнікаў. Яны не толькі развіваюць культуру мовы, але і сваім зместам выражаюць шматвяковы вопыт узаемаадносін, нормы паводзін людзей, даюць крытычную ацэнку розным адмоўным з’явам [3; С.92].

У той жа час неабходнасць работы з фразеалагізмамі не азначае, што яе трэба праводзіць на кожным уроку. Толькі асобныя тэмы даюць магчымасць выкарыстоўваць фразеалагічныя адзінкі ў якасці аб’екта вывучэння

Устойлівыя адзінкі, акрамя таго, што ўзбагачаюць нашу мову, надаюць ёй нечаканую прывабную вобразнасць, самабытнасць, выразнасць. Ячытанне, дасканалае вывучэнне магчымасцяў ужывання прыказак, прымавак і фразеалагізмаў – усё гэта добра фарміруе такія выдатныя якасці розуму, як арфаграфічная зоркасць, назіральнасць, пачуццё гумару.

Народжаныя ў жывой народнай мове, устойлівыя адзінкі трапна характарызуюць усякую падзею, усякі выпадак, сацыяльныя і бытавыя адносіны людзей, розныя рысы характару – праўдзівасць, сумленнасць, сціпласць, ветлівасць, смеласць, беражлівасць. У той жа час гэтыя выразы могуць высмеяць такія заганы як лянота, хлусня, зазнайства, балбатню, хітрасць, самахвальства, непаслухмянасць, задзірлівасць [7; С.84].

Каб асудзіць маральныя заганы, якія, бывае, пачынаюць праяўляцца ў малодшым узросце, пісьменнікі ў творах для дзяцей выкарыстоўваюць афарыстычнае слова з гумарыстычным зместам. Добра, калі дзеці змогуць зразумець і засвоіць скрыты ва ўстойлівых адзінках змест, пераноснае значэнне. Задача настаўніка ў гэтым выпадку – дапамагчы ім.

Фразеалагізмы з’яўляюцца моўнымі адзінкамі самастойнага яруса моўнай структуры - фразеалогіі, таму іх вывучэнне і засваенне стала неад’емнай часткай навучання беларускай мове ў школе. Акрамя таго, неабходнасць авалодвання фразеалагічным багаццем беларускай мовы абумоўлена унікальнасцю для нашай мовы фразеалагізмаў як з боку выяўленчых магчымасцей, так і з боку захаванай у іх інфармацыі, кодавага значэння, адлюстраванага ў іх нацыянальна-спецыфічнага пазнання свету і нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы

Спіс літаратуры

  1. Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рускай мовай навучання. У 2 ч. – Мн., Нац інстытут адукацыі, - 2008.

  2. Гамеза Л. Вывучэнне фразеалогіі беларускай мовы у школе // Роднае слова, - 1997, - №3, - С. 79-81.

  3. Даніловіч М.А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн.: Нар.асвета, - 1991. – 96 с.

  4. Коваль У.І. Чым адгукаецца слова: Фразеалогія ў павер’ях, абрадах і зычаях. – Мн.; Нар.асвета, 1994. – 48 с.

  5. Клышка А. Літаратурные чытанне: падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, - 2008. – 128 с.

  6. Красней В.П. Гранi слова: Факультатыўны курс «Лексiка i фразеалогiя беларускай мовы». – Мн., 1996, - 17 с.

  7. Леванцэвіч Л.В. Развіццё пачуцця гумару фразеалагічнымі сродкамі. – У кн.: Рэформа школы: навучанне і выхаванне малодшых школьнікаў. Зб-нік матэрыялаў рэгіянальнай навуковай канферэнцыі (5 лістапада 1999). – Брэст, - 2000, - С.84-88.

  8. Лукашук М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў: Вучэбны дапаможнік для пед ін-таў. – Мн.: Выш. школа. – 119 с.

  9. Ляшчынская В. Аспект вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларускай мове. – 2009, - №2, С. 91 – 93.

  10. Ляшчынская В.А., Станкевiч А.А. Практыкаваннi па лексiцы i фразеалогii. – Мн., 1964, - 165 с.

  11. Савіцкая І. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыка фразеалагічных адзінак// Роднае слова, - 2008, - №3, - С.65-66.

  12. Садоўская А. Фразеалогія ў кантэксце культуры: практычныя заданні//Роднае слова, - 2008, - №9, с. 70 – 74.

  13. Садоўская А. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова, - 2008, - №2, - С.41 – 43.

  14. Сачанка С. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках беларускай мовы// Роднае слова, - 2007, - №7, - С. 34-35.

  15. Юнаш М.У. Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)// Бел. мова і літаратура, - 2005, - №4, - С. 50-57.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
307,7 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7027
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее