73625 (612231), страница 2

Файл №612231 73625 (Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча) 2 страница73625 (612231) страница 22016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

А. Адамовіч у артыкуле “Паэтычнае вярхоўе беларускай прозы” пісаў, што “беларуская проза рабіла свае крокі, абапіраючыся на вопыт паэзіі, яе формы, шырока выкарыстоўваючы паэтычную стылістыку, паэтычную трансфармацыю фальклору” [2, c. 59].

На першым этапе свайго развiцця ў пошуках лiрычных сродкаў проза звярталася да арсенала народнай паэзii, народнай песеннай творчасцi, дзе лiрызм быў ужо ў гатовых запевах, паралелiзмах, багатым паэтычным сiнтаксiсе, высокай метафарычнасцi, а пераноснае аўтарскае i фiласофскае мысленне мела форму паэтычных вобразаў – алегорый.

“У структуры псiхiкi беларусаў прысутнiчае спецыфiчная лiрычная субстанцыя, што дыктуе свае законы непасрэдна маўленню, якое ў сваю чаргу ўздзейнiчае на саму псiхiку. Мова – адлюстраванне мыслення нацыі, а ў беларусаў мысленне надзвычай лірычнае. У структуры псіхікі беларусаў прысутнічае спецыфічная лірычная субстанцыя, што і дыктуе свае законы непасрэдна маўлення” [2, c. 22].

Пачатковы этап развіцця беларускай прозы характарызаваўся багаццем малых жанравых форм: замалёўка, абразок, імпрэсія, прытча, навела, апавяданне. Сталасць літаратуры – з’яўленне буйных жанравых форм – прыйшло ў беларускую літаратуру ўжо на пачатку 20-х гадоў (раман “Сокі цаліны” Ц. Гартнага, “Золата” Ядвігіна Ш. і інш.). Асаблівасцю развіцця тагачаснай беларускай прозы было тое, што яна адначасова абапіралася на фальклор і кніжна-літаратурныя традыцыі.

На пачатку развіцця беларускай прозы лірызм праяўляўся ў розных формах. Паколькі проза адштурхоўвалася ад фальклору, выкарыстоўвала мастацкі вопыт паэзіі і паэтыку фальклору, то лірычны пачатак быў моцны ва ўсіх празаікаў, але згодна з асаблівасцямі мастацтва і таленту атрымаў розны узровень рэалізацыі.

У другой палове ХХ стагоддзя лірычная проза стала адной з прыкметных з’яў часоў адраджэння надзей, хрушчоўскай адлігі як вынік распрыгоньвання і адкрытасці душы мастакоў, звернутых да чалавека, прыроды, усяго навакольнага свету. Пісьменнікам хацелася нераўнадушна, зацікаўлена расказаць пра падзеі, удзельнікамі якіх яны былі самі, адкрыць чытачам патаемныя мары. Яны захапляліся і захаплялі кожнай драбніцай жыцця, укладваючы ў расповед пра яе часцінку сэрца. Суб’ектыўная ацэнка стала дамінавальнай, аўтарскае “Я” – усюдыісным, вышэйшым за “Мы”. З’явілася “проза паэтаў”. Проза пачала ўпрыгожвацца яскравымі дэталямі, тропамі, рытмізавацца. Сюжэт (падзейны) “размываўся”, паслабляўся. На эпічную апавядальнасць наслойвалася лірычная спавядальнасць, што адчувальнае і ў сучаснай прозе. Падобныя тэндэнцыі адбываліся ў рускай, украінскай, прыбалтыйскіх і іншых літаратурах.

Такім чынам, зыходзячы з вышэйсказанага, да лірычнай прозы Ул. Караткевіча можна аднесці яго эсэ (“Дыяментавы горад”, “І будуць людзі на зямлі”, “Песня з паўночных Афін” і інш.), нарысы (“Вiльнюс–часцiнка майго сэрца”, “Вязынка”, “Казкi Янтарнай краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”.

2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча

Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай:

  1. Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце.

  2. Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і тропы).

  3. Наяўнасць гістарызмаў, дыялектызмаў, аказіяналізмаў і спецыяльнай лексікі.

  4. Асаблівасці структуры тэксту.

2.1 Эсэ

Для аналізу мы возьмем эсэ “Абраная”, “Твой зорны шлях”, “Балады камяня”.

Эсэ “Абраная” – аўтарская пераасэнсоўка асабістага жыцця. Эсэ прасякнута любоўю да “цёткі” Украіны, якая на пэўны час замяніла Ул. Караткевічу, маці Беларусь.

Аўтар паўстае перад намі праз займеннік “я” і яго склонавыя формы “мой”, “майго” і г.д., а таксама праз дзеяслоў першай асобы адзіночнага ліку ( Каб мяне занесла туды (а хацеў!) – усё гэта таксама было б наканаванне, лёс, прароцтва аб будучым, памятаю, ведаю і г.д1.); праз займеннік “ты” і дзеясловы другой асобы цяперашняга часу адзіночнага ліку (Чытаеш цяпер кнігі, бачыш: "укладальнік такі", "прадмова такога", "пераклад з іспанскай і каментарый таго і таго", а сам успамінаеш, як жылі ў адным калідоры, па суседству, як здабывалі на хлеб, як разам спявалі, як вырашалі сусветныя праблемы, як зацята спрачаліся аб паэзіі, праўдзе, любові да радзімы і проста любові, і зноў, і зноў аб паэзіі). У тэксце адчуваецца накіраванасць на удзел чытача, яго як быццам запрашаюць да дыскусіі, гэта выражаецца праз пытальныя сказы (...А можа, і сапраўды лёс?; ...Фаталізм?). Ужыванне займенніка “наш”, “мы” дазваляе чытачам адчуць сваю прыналежнасць да сомага аўтара (бераг майго і твайго Дняпра), яго аўдыторыі, а таксама да ўсяго народа. Прычым аўтар стараецца аб’яднаць не толькі беларусаў, а і тры славянскія народы (…былі ля Дняпра. Агульнага – рускага, беларускага і ўкраінскага. Нашага).

Аўтар выражае сваё “я”, сваё стаўленне да таго, што навокал, таксама і праз клічныя сказы, звароткі (А каб вас бог любіў! І тут была Гісторыя. Ды яшчэ якая, Малюся за цябе, Укріїна).

Звяртанне аўтара да фальклору дапамагае стварыць дадатковыя вобразы, цяпер ужо нацыянальнага характару. Выкарыстанне прыказак, народных выслоўяў (Смерць і жона ад бога суджона, суджанай ды каханай і на крывых аглоблях не аб'едзеш, бач ты, меўся ўтапіцца, а трапіў на шыбеніцу, і ўсё ж яго да Мар'і вяло, а тут крутанулася жыццё–і ён з Наталяй. Лёс.) стварае ілюзію далучэння да скарбонкі народнай мудрасці.

Вобразныя сродкі аўтара адрозніваюцца разнастайнасцю. Гэта і эпітэты (яблычна-аранжавы, барвяна-індзейскія галіны, бунтарская чырвань, любоўная, п’яная асалода, сінія прывіды мора, пляміста-чорны, знявечанае, абвугленае, прастрэленае, узарванае сэрца і інш), і метафары (келіх з разліўнога мора ідэй і тэорыі, мора крыві і роспачы, карыта паміж узгоркамі, добрай цётцы маёй Украіне і інш.), і метаніміі (горад прачнуўся ад страшнага сну, ён адкрываў сваё, асэнсаванне нашага ўчора, народ прыдумаў, жылі ў адным калідоры, скажы народу, як сказаў тое Шаўчэнка і Талстой). Ул. Караткевіч выкарыстоўвае спецыфічныя ўвасабленні, то ў яго памяць “падсоўвае здарэнняў”, тыя “бяруць вас за руку і ўладна вядуць”, ручнік яго дзядулі “перажыў і дзеда і вайну”, “конная статуя кліча” і г.д.

Па словах В. І. Іўчанкава, “адным з самых распаўсюджаных тропаў у творчасці Ул. Караткевіча з’яўляецца параўнанне” [3]. Аўтарскія параўнанні адрозніваюцца разнастайнасцю, навізной як канструкцыйна, так і сэнсава-эстэтычна. Суб’ект і аб’ект параўнання прымаюць досыць нечаканыя формы: у адным выпадку гэта просты суб’ект і разгорнутае выказванне-аб’ект (ненармальнае, як нявеста ў глыбокай жалобе), у другім – складаныя абедзве часткі (звісаючы адным колам над стромай нібы на апошніх ударах сэрца), у трэцім – разгорнуты суб’ект і просты аб’ект (стары зялёны тэатр падобны ўначы на марсіянскі цырк і інш.), маюцца таксама параўнанні з аднаслоўным суб’ектам і аб’ектам (адзіны як перст).

Часта аўтар выбірае кантэкстныя параўнанні (Вонкава цэлы, ён [горад] толькі пры набліжэнні да Крашчаціка адкрываў воку сваё знявечанае, абвугленае, узарванае, прастрэленае сэрца. Чалавек з прастрэленым сэрцам памірае…). Параўнанне горада з жывым арганізмам, які таксама напакутаваўся за вайну, стварае спецыфічны лірычны настрой. А таксама параўнанні сябе (мне суджана было пазнаць апошнюю любоў да самай жалю вартай былінкі), што больш дакладна перадае адценні аўтарскіх пачуццяў.

Пастаяннае параўнанне Украіны з Беларуссю (І, паверце мне, пірамідальная таполя, якая аджывае ад агню, выпусціўшы першы зялёны парастак, такі слабенькі, выклікае ў сэрцы пачуццё такога самага жалю і смутку і палёгкі, як першы парастак, які выгнаў для жыцця абсмалены беларускі дуб. Каб не беленькія хаткі і не перавага лістоўных дрэў, то дужа лёгка і проста было ўявіць сябе недзе на старой дарозе паміж Навагрудкам і Любчай. А каб гэтыя лістоўныя дрэвы нам, то гэта былі б проста нейкія там лясістыя грывы пад Лагойскам ці Оршай) наводзіць чытача на думку аб прыгажосці роднай краіны, сведчыць аб патрыятызме аўтара.

Выкарыстоўвае Ул. Караткевіч і супрацьпастаўленне (Чалавек з прастрэленым сэрцам памірае. Горад і краіна не паміраюць, пакуль б'ецца сэрца хоць аднаго іхняга сына і дачкі), а таксама плеаназмы (Звычайныя выпадкі са звычайнага жыцця і інш.), перыфразы (зрабіцца ўкраінскай зямлёй, а мог бы і беларускай, тайнае тайных, марсіянскі шлем, скачуць зайчыкі рознай формы і інш.) для падкрэслівання сваёй думкі, для надання ёй большай выразнасці.

Што тычыцца стылістычных фігур, то тут Ул. Караткевіч карыстаецца разастайнымі прыёмам, такімі як градацыя (наканаванне, лёс, прароцтва), эпіфара (штурхалі мяне якраз туды, на Украіну. На Украіну), анафара (Астатняе – тое, што прыходзіць, той пясок, што наносіць на перакат рака твайго жыцця; Астатняе, у значнай ступені, справа выпадковасці; Другая пасля Маці; Другая пасля Радзімы; І абедзве неабходны; І абедзве прыходзяць праз сустрэчу), недапасаванасць граматычнай форме (гэтыя лапічкі быў дом, свая зямля, трэба – былі домам, сваёй зямлёй).

Ужыванне аднасастаўных сказаў (Памятаю, напрыклад, у дзедавай хаце доўгі вышываны ручнік, Купляў з прынцыпу, нават калі на працягу многіх старонак у кнізе толькі і рабілася, што плакала нейкая небарака Катруся), надае дынамічнасць маўленню, набліжае яго да размоўнага стылю.

Асаблівай рысай для Ул. Караткевіча з’яўляецца ўжыванне гістарызмаў (мушкецёрскае войска, порцік, фасад, эскорт, лорд, земская школа, перст), прычым у творах абсалютна не гістарычных, а таксама – словаў гутарковага стылю мовы (адваліла, прападаю ў бібліятэцы, абрыдла, выкладваюць, падкідвае, валіла, валачы, мяне туды занесла).

Фабула эсэ размытая, дзеянне разгортваецца шматпланава і адначасова. Спачатку аўтар разважае пра фаталізм і лёс, далей успаміны пра дзедаўскі ручнік як сімвал сувязі ў часе (па-першае, таму што ён перажыў і дзеда і вайну, па-другое, ён быў створаны падчас армейскай службы нейкага казака). Пасля мы бачым пасляваенную Украіну, карціны з вучобы ва універсітэце, кіеўскія малюнкі. Але гэта не проста аб’ектыўныя апісанні, гэта ўспаміны, што пераапрацавала свядомасць аўтара, перажыла яго душа.

Што ж тычыццца эсэ “Твой зорны шлях” і “Балады каменя”, яны падобныя да эсэ “Абраная” па выкарыстанні моўна-стылёвых сродкаў. Але ў той час, калі эсэ “Абраная” – аўтабіяграфічны роздум, то “Балада каменя” і “Твой зорны час” – роздум дыдактычны з ясна чытальнай мараллю і спадзяваннямі аўтара на лепшае, якія выяўляюцца ў перадапошніх радках (Дык будзем цаніць тое, што маем (“Балады каменя”), Будзем спадзявацца, што такога не здарыцца (“Твой зорны шлях”)).

Аўтарскае “я” ў гэтых творах таксама праяўляецца праз ужыванне займеннікаў першай асобы адзіночнага ліку, зваротамі да чытача (так, менавіта без цябе, друг! (“Твой зорны шлях”)). У іх ужываецца менш вобразных сродкаў: у асноўным гэта параўнанні (адлівалі ружовым, аранжавым і сінім, як пяро качкі, як вясёлка; танюткімі, як скрылёк, цаглінамі (“Балады каменя”)), метаніміі (Ад чалавека, які апынуўся побач з ім, залежаў лёс зямлі (“Балады каменя”)).

У гэтых двух эсэ аўтар выкарыстоўвае аднасастаўныя сказы (Дык будзем цаніць тое, што маем (“Балады каменя”), Будзем спадзявацца, што такога не здарыцца (“Твой зорны шлях”).

Такім чынам, у прааналізаваных эсэ Ул. Караткевіча можна выдзеліць наступныя рысы:

  1. Выражэнне аўтарскага “я” праз займеннік першай асобы адзіночнага ліку. Калі аўтар хоча звярнуцца да чытача ці нешта параіць яму, то выкарыстоўваюцца займеннікі “ты”, “вы”, “мы”.

  2. Самым распаўсюджаным вобразным сродкам з’яўляецца параўнанне, якое характарызуецца арыгінальнасцю спалучэння аб’екта і суб’екта параўнання.

  3. Выкарыстанне гістарызмаў у негістарычных тэкстах, а таксама выкарыстанне слоў гутарковага стылю.

  4. Аднасастаўныя сказы надаюць дынаміку аповеду.

2.2 Нарысы

Для характарыстыкі возьмем нарысы “Казкі Янтарнай краіны” і “Шляхі ў палях”.

Нарыс “Казкі Янтарнай краіны” – твор пра Латвію, яе гістарычныя каштоўнасці, побыт і людзей.

Аўтарскае “я” прадстаўлена словамі самога Ул. Караткевіча, які піша ад асабістага імя, не выкарыстоўваючы вобраз лірычнага героя (I ўсё ж я люблю стары горад. А паколькі я збіраюся надрукаваць гэтыя нататкі ў ягоным часопісе, трэба быць мудрым, як змій, і слухацца). Аўтар таксама актыўна ўзаемадзейнічае з чытачамі з дапамогай зваротаў, спецыяльных парад і г.д. (Чакайце, гэта яшчэ азначае; Вы пакідаеце надзейную плошчу, каб заглыбіцца ў завулк;. Мая табе парада, чытач: калі хочаш быць шчаслівы–бяры ў сябры латыша, а ў жонкі – латышку; Дай руку, друг! Што ж зробіш, дружа).

Асноўнымі вобразнымі сродкамі з’яўляюцца:

  1. Метафары, разнастайныя і арыгінальныя (на дне сэрца, твар зямны, першы камень у падмурак латышскай літаратуры, гняздзе цемрашальства, вымачыць дурняў і засеяць зямлю разумным насеннем, царыца відрыджскіх ніў, гуляючы ў карты чалавечымі снамі, кавалачкі сонечнага святла, асколкі палаца – янтар, кашчавая рука вайны, каралёў вайны).

  2. Эпітэты. Самы галоўны эпітэт “Казак Янтарнай краіны” – янтарны. Слова-русізм (у беларускай мове – бурштын). Эпітэты таксама адрозніваюцца ад звычайных, агульнаўжывльных (крыштальным купалам заўсёды блакітнага неба, сінія і янтарныя вочы, чалавек з гарадскімі нервамі, чырвона-цагляны, бела-мармуровы, снежныя рэдкія аблокі, святой шчырасцю радка, вычварна-бяздарны, ганебна-эклектычны, ідылічныя хутары, мудрыя калматыя сабакі, белыя, як быццам гэта малюсенькія кавалачкі воблака ўпалі на зямлю, празрыста-дымныя фіранкі далёкіх дажджоў, журліва-салодкім, нячутным галаском, аксамітна-зялёныя канавы).

  3. Параўнанні (сцюардэса, падобная ў сваім венчыку на каралеву, дыхаць на яго, як не дыхаю я, нябесны гарсавет, паэт–узвей-вецер, свістун, вятрак, змеямі звісаюць, гэтых вуліц–як пяску ў Рыжскім заліве, мудры, як змій, страшны, як харал дэманаў, латышскія мужчыны–гэта верныя вочы і верны меч, гэта розум і крыштальная чысціня, латышскія жанчыны–гэта янтарная казка, гэта прыгажосць і верная, вечная любоў, не лясны пажар–гэта цёплы добры агонь, да якога заўсёды будзе імкнуцца тваё сэрца, пішуць вершы, гэта іх нацыянальная хвароба, цукаты будынкаў быццам пашчыкалі дзіцячыя пальцы, адпаліраваны, як у метро, блакітны, як крыло сіваваронкі, сядзяць паважна, як маленькія шчаслівыя прынцы, аж шкада было яе [кузню], як жывога чалавека).

Сустракаецца таксама сінекдаха (колісь жыла, гандлявала, ела, піла, рагатала, як Гарганцюа, кпіла і кахала паўнакроўная старая Рыга), аксюмаран (мордачкі анёлаў), перыфраза (смерць – Касая, світанак жыцця, лёс кожнага сапраўднага паэта – гэта лёс нашага пеўніка, трыццаць восьмая паралель, янтарныя людзі, свая Джульета, стольным горадам Лаймы – Рыгай, пушыстая флатылія, сотні дзядзькоў з фотаапаратамі), увасабленне (спрабаваў зразумець тваю душу, старая Рыга, Рэнесанс памёр), гіпербала ( у Рызе самыя лепшыя ўсмешкі, самыя паважныя рабочыя, што з незапомных часоў носяць знак сваёй цэхавай годнасці – шапкі з нізкім казырком; у Рызе самыя ветлівыя і спакойныя прахожыя і самыя цудоўныя дзеці на зямлі).

Што тычыцца стылістычных фігур, то ў нарысе “Казкі Янтарнай краіны” ўжываецца інверсія (Паміж латгальскімі азёрамі і Балтыйскім морам ляжыць Янтарная краіна. Гэта была Янтарная краіна, раскінулася перад вачыма мора). З дапамогай яе ствараецца своеасабоівы кларыт тэксту – казкі, калі складана адрозніць рэальнасць ад фантазіі.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
359,68 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6549
Авторов
на СтудИзбе
300
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее