59971 (611162), страница 3

Файл №611162 59971 (Феадальныя павіннасці сялян другой паловы XVI-XVII ст.) 3 страница59971 (611162) страница 32016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

Грабежніцтва сялян, галоўным чынам магнацкіх уладанняў, з боку мясцовай шляхты ў XVI—XVII ст. не перапынялася. Шляхціцы-землеўладальнікі неаднойчы практыкавалі адкрыты гвалт супраць сваіх залежных падданых, а часцей супраць прыгонных свайго феадала-суседа. Прыклад таму запіс у кнізе ваўкавыскага земскага суда за 1610 г. аб тым, што "пан Александр Жин, будучи на кгрунте того подданого его милости пана Масалского Андрея Фёдоровича без для ему жадное причины кием збил и нилитостиве зранил" [3, с. 219].

Практыкавалася і адкрытае самадурства землеўладальніка супраць падданага сялянства. Так, у 1628 г., як вынікае са справы суда Слонімскага павета, "пан Крыштов талко… в ден Святого Юря святаруского, выехавши з двора своего новопобудованего, названного Порече в повете Слонимском лежачого. А, едучи через село его милости середнее, заставши Боярку его милости именя Порецкого Татияну Борздиловну Адамовую Голосковую, перед вороты дому её стоячую, и там на том месцу и врочыщу, невинне без дане прычыны, менованую Голосковую шаблей в руку правую шкодливе ранил и обухом секиркою збил" [15, с. 204].

У сваей працы Л.Лойка акцэнтуе увагу, што аб самавольствах і перавышэнні сваёй улады, у першую чаргу адміністратарамі і арандатарамі маёнткаў, сведчаць скаргі сялян. Ім было забаронена пісаць аб парушэннях вызначаных норм павіннасцей ды іншых злоўжываннях на сваіх гаспадароў-уладальнікаў. Але на арандатараў ды адміністрацыю прыгонныя мелі права скардзіцца. Што яны і выкарыстоўвалі, бо цярпелі найбольш за ўсё ад пасрэднікаў паміж землеўласнікамі і землекарыстальнікамі [3, с.224]. Прыкладам таму мноства дакументальных крыніц. Адна з іх чалабітныя. У XVI ст. жонцы віленскага ваяводы Сафіі Гаштольдаўне валожынскія падданыя пісалі: "Жалуем государыни нашой милостивой на вжедника воложинского Дмитра Игнатовича. Государыня, нет ведома за што взял на нас безвинне сорок грошей, а тепер, милостивая государыня, такеж нет ведома за што выдал на вини копу грошей, а мы... ни вчомся не провинили... И на вины на нас узнимает, на толоки гонит с сохою и в сторону ходити кажет, а мы тое службы, но повинновати служити. То пак есть на том воли вашей милости, государыни нашей милостивое" [1, с.215].

Найбольш яскравым дакументам, які адлюстроўвае самавольства прадстаўнікоў адміністрацыі маёнтка, жорсткае іх абыходжанне з прыгоннымі сялянамі, з’яўляецца скарга жыхароў вёскі Стракожы Горацкай воласці (сучасныя Горы-Горкі), што была звернута ў 20-х гг. XVII cт. да сваіх уладальнікаў князёў Сапегаў. Напісана яна каларытнай старабеларускай мовай: "Мы убоже подданные волости Горские з села Сторокожи, ускаржаемося вашим милостям нашим милостивым панам на лавника сторокожского на име Рома Беззубца, который нам великие и незносние кривды чинит от колко лет. А не маючы перед ким кривд нашых переложит, толко пред вашею милостю: без винне на грабит, и грабежи у него чинуть. А коли почнем у него грабежов просит, тогды нас бьёт, мардует нас самих и детей наших. До пана нас удаёт и обмовляет, пахлебует и измовит на нас брать пану, то сам берёт во двое того. Суды несправедливы судит: хто даст болей, то тот прав. Не одного нас, наредив калекою, з маётности зсадивши. А грабежы, которые у него погинули, готовы вашим милостям показат на реестре. Ябедник лихий, присяжник, лихвяр. С пугою железною ходит, што кат, нас самих, детей наших и псов бьёть. Дети, скоро обачывшы его с пугою идучого, то от него утекают, а псы и духу его боятся. А затым кланяемся и домовляемся у ваших милостей наших милостивых панов, абы справедливост тае была учынена з него нам, а его з лавництва зложыли, а нам иного датъ рачыли. А мы за щасливое мешкане и доброе здоровее ваших милостев, наших милостивых панов повини Пана Бога просит и за такую учынность нагородит" [15, с.269].

Як вынікае з тэксту згаданых двух дакументальных сведчанняў, што прадстаўляюць адпаведную шырокую крыніцазнаўчую базу, у скаргах XVI-XVII ст. выяўляецца заўважная рыса тагачаснай сялянскай псіхалогіі: усе спадзяванні на паляпшэнне свайго становішча яны ўскладалі на пана-ўладальніка. На тое былі важкія прычыны, бо абараніць ад самавольстваў адміністрацыі і арандатараў маёнткаў меў магчымасць толькі землеўласнік, што неаднакроць рабіў. Ад яго волі залежала працаздольнасць і заможнасць сялянскай гаспадаркі. А землеўласніку неабходны былі забяспечаныя моцным гаспадарчым патэнцыялам сялянскія дымы. Таму і практыкавалася шляхецкая падтрымка стану працаздольнасці прыгонных падданых.



2.2 Адносіны пана і падданага

Безумоўна, найвышэйшую каштоўнасць ва ўсе эпохі, асабліва ў сярэднявечны час, уяўляла сабой зямельная ўласнасць. У другой палове XVI - XVII ст. зямля належала вышэйшым колам феадальнага грамадства: вялікаму князю, дзяржаве, шляхце, царкве, часткова гарадам. Непасрэдныя земляробы права ўласнасці на зямлю не мелі. Тым не менш у XVI—XVII ст. селянін не быў адасоблены ад свайго надзела. Ён з’яўляўся фактычна яго ўладальнікам, ва ўсялякім выпадку трымальнікам, распарадчыкам. Практычна ў гэты перыяд адсутнічаюць дакументальныя запісы аб падараваннях ці продажы сялян без зямлі, якраз наадварот, рабілася гэта з іх "землямі пашнымі і бортнымі, і з сенажацямі, з лясы і бары" [11, c. 24]. Што характэрна для часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, зямельны надзел падданага прыгоннага замацоўваўся за ім дакументальна (інвентары) і перадаваўся дзецям ці бліжэйшай радні па спадчыне. Акрамя таго, у разглядаемы час сяляне ў шэрагу выпадкаў мелі магчымасць здзейсніць акт яе продажу ці залогу [11, c. 25].

У сваёй падтрымцы сялянскай гаспадаркі землеўладальнікі не абмяжоўваліся толькі сямейнай індывідуалізацыяй зямельнага надзелу. У агульным карыстанні цэлага сяла, ці лепш вызначыць сялянскай грамады, знаходзіліся сенажаці, лугі, выганы, лясныя "ўваходы", рыбныя ловы [12, c. 219]. Прадстаўлялася землеўласнікамі таксама як грашовая, так і прадуктовая пазыка. Напрыклад, у 80-х гг. XVI ст. "Юргкел Юревич Дегтерович, подданый его милости пана Богуша Коптя, подкоморего его кролевской милости Браславского..., взял есми грошей готовых монеты литовское осмдесят грошей, которы пенязя рок отдат на ден Пречистое Богородицы последний, у пана Стефана Петревича и пани Марины Иваноное. Я (Ю. Дзегцярэвіч) маю за тые пенязи им на каждый недели служити по два дни" [1, с.371].

Падкрэслім, што вышэйшая ўлада, безумоўна, выступала супраць канфліктнасці ў асяродку вышэйшага дзяржававызначальнага шляхецкага саслоўя. Пацверджаннем таму вытрымка з ліста караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ насельніцтву і кіраўніцтву Крэўскай воласці ў 1601 г.: "абы стан шляхетский в панствах нашых межы собою покой посполитый заховал" [3, с.51].

Але паміж шляхтай узаемасупрацьстаянне не спынялася, а шырылася не толькі за кошт велічыні землеўладання, але і з-за колькасці высокапрацаздольнай рабочай сілы. Таму за валоданне сялянскім працоўным патэнцыялам ішла напружаная барацьба паміж землеўласнікамі. Гэта дакладна зафіксавана ў дакументальных крыніцах, якія сведчаць аб арганізацыі ўцёкаў дзеля адстойвання сваіх інтарэсаў і недапушчэння гвалтаўніцтва з боку панскіх служачых і арандатараў.

Землеўладальнікі ўсялякімі захадамі імкнуліся ўтрымаць сялян у сваіх маёнтках. Яны выкарыстоўвалі практыку пазанадзельнага землекарыстання, гэта значыць, што падданым перадаваліся для апрацоўкі дадатковыя зямельныя ўгоддзі, за якія яны сплачвалі грашовую рэнту — паменшаны чынш. Земляробы бралі ў так званы "прыём" часам цэлыя валокі. У прынцыпе памер прыёмных зямель не абмяжоўваўся. Гаспадарка селяніна колькі магла апрацаваць зямлі, столькі магла браць [12, с.64]. Дакументальна зафіксаваны сведчанні, калі сяляне пагражалі ўцёкамі сваім уладальнікам, калі яны не спыняць самавольствы. Так, у 20-я гг. XVII ст. сяляне вёскі Крукава Горацкай воласці скардзіліся Сапегам, што "если ласкваное милостивое панове, не будет, и полги (палягчэння) якое, тогды не могчемо вытерпеть так и великих незносных кривд..., то куды може разойдемсе" [1, с.142].

Часамі сяляне звярталіся да больш актыўных форм сацыяльнага пратэсту. А менавіта да адкрытых узброенных выступленняў супраць сваіх прыгнятальнікаў. Прыклад таму ўзбунтаванне падданых вёскі Гарыздычы Берасцейскага павета ў 1589 г. супраць свайго пана Беняша Бухавецкага. Шляхціц сведчыў у гродскім судзе, што "або з намовы людское, чили по своей доброволи, взявши перед себе злый умысл и огурившися послушенства водлуг денное повинности свое мне, пану своему, не чынят, на работу не идуть и росказаня моего николи послушни бытии не хочуть" [3, с.294]. Калі ж уладальнік маёнтка разам з падзельнікамі вырашыў прымусам павыганяць сялян на паншчыну, яны, "зобравшися до купы, пану Буховецкому поведили...: дей ещё собе не посеяли, а кгды собе посием, тогды тобе на работу пойдем... иж тобе дило заслужыли водлуг повинности своее". Іх адказу землеўласнік не сцярпеў і з пагрозай "иж дей не в тот час, коли вы хочете, але коли я кажу, тогды мне служите" загадаў закаваць у ланцугі двух падданых. Тады гарыздычане пачалі заклікаць: "киёв дей на пана киёв". Бухавецкі не ўстрымаўся і нагайкаю ўдарыў мужыка. Сяляне не супакоіліся і, "допадши киёв и колья", пачали дубасіць слуг панскіх і самаго пана. Жорсткі "розрух стал межи" імі. Двух падданых, ініцыятараў пратэсту Юрку і Андрэя, да вязніцы ўзялі, а на Бухавецкім і яго людзях "ран синих" было незлічона. Канфлікт скончыўся безвынікова як для сялян, так і для шляхты [3, с. 297]. Распачаўся ён, безумоўна, з прычыны панскай уседазволенасці і самадурства. Але не бязгрэшнымі былі і сяляне.

Усведамляючы той факт, што ў канфліктных міжмаёмасных справах адказнасць неслі, галоўным чынам землеўладальнікі, прыгонныя дзеля ўмацавання сваіх гаспадарак паглядалі на багацці суседніх уласнікаў і рабілі наезды якраз на іх землі. Прыкладаў таму мноства.

Л. Лойка прыводзиць наступны тыповы прыклад. У 1606 г. Слонімскі земскі суд зафіксаваў скаргу пана Станіслава Рамбескага на падданых вёскі Косценева, якая належала шляхціцу Яну Жырноўскаму, што яны "уехавши в гай мой... Буйновский..., дерево на будоване годного личбою всего семдесят пят..., порубили и до домов своих села Костенева отвозили и отпровадили" [3, с.280]. У тую ж судовую установу г. Слоніма ў 1639 г. была пададзена скарга ад адміністратара маёнтка Шылавічы Станіслава Ілхіна (уладанне належала Казіміру Сапегу) на падданых вёскі Петралевічы, уласнікам якой з’яўляўся Аляксандр Радзівіл. Сяляне "громадне забравшыся злодейским обычаем в час... въехавшы, потаемне вырубали дерева на будоване згожоного двесте самых пнёв переличыв, на жерде порубанного дерева пнёв трыста, на коле дерева порубанного и зличыт трудно, однако трыдцат могло быт, и до домов своих выпровожали и вывезли". Наўздагон ім накіраваліся сапежанскія ляснічыя і нагналі лесарубаў у Петралевічах ды ўбачылі нарабаванае дрэва, адно ўжо скінутае, а другое яшчэ на вазах. Пераследнікі запыталіся ў сялян, навошта яны гэта зрабілі, учыніўшы іх пану найвялікшую шкоду. Але петралеўцы ляснічых у вёску "для шуканя ревидованя не пустивши, и з села выгнали" [1, с.280].

Як вынікае з запісу ў сектавай кнізе Слонімскага земскага суда 1608 г., у папярэднім 1607 г. двое падданых маёнтка Палонка пана Бруханскага "сами зо злого, а свовольного умыслу своего прышедши с огнём до пущы их милости панов Веселинов Деревенское, на урочыщо Добрушино, змову пущу… огнём попалили и немалую шкоду у той пущы пожаром учынили" [8, с.184].

Зыхозячы з вышэйпрыведзеных цытат, неабходна падкрэсліць, што ўсё набытае сялянамі супрацьпраўным шляхам звозілася да "дамоў сваіх" ці здзяйснялася паводле "сваіх умыслаў". Тое азначае, што яны, калі рабілі гэтыя практычна грабежніцкія наезды на чужыя маёнткі, былі ўпэўнены ў беспакаранасці, бо разборкі паміж сабой у судовых установах вялі іх гаспадары-землеўласнікі, а выканаўцы незаконных учынкаў знахозіліся збоку. Гэта, на самой справе, атрымлівалася ў болшасці выпадкаў.

Такім чынам, са згаданых дакументальных крыніц, кола якіх можна значна пашырыць, вынікае, што шляхецка-сялянскія ўзаемаадносіны не былі адназначна канфрантацыйнымі. Яны паўстаюць як шматузроўневыя. Калі прыгонныя з’яўляліся падданымі магнатаў ці заможнага набілітэта, то яны траплялі пераважна пад уладу адміністратараў маёнткаў ці арандатараў, якія за пэўную грашовую суму атрымлівалі ва ўладанне частку зямельнай уласнасці значных землеўладальнікаў. Часовых гаспадароў, сярод якіх у большасці выпадкаў адзначаліся служачыя ці сярэдняй рукі шляхта, зусім не турбавала, што сабой будзе ўяўляць па сваёй працаздольнасці сялянская гаспадарка праз 3—5 гадоў. Таму практычна ўсе гвалтаўніцка-грабежніцкія акты ў адносінах да падданых здзяйсняліся адміністрацыяй і арандатарамі маёнткаў, супраць якіх у першую чаргу накіраваны быў сялянскі пратэст.

З другога боку, тыя ж дакументальныя крыніцы змяшчаюць матэрыял аб супрацьпраўных паводзінах сялян у дачыненні да шляхты. Праўда, да сваіх непасрэдных гаспадароў прыгонныя адносіліся, як правіла, лаяльна, пратэсты супраць іх былі рэдкімі, адзінкавымі выпадкамі. Незаконныя акты парубак, пакосаў, патраваў ды прамога грабежніцтва ўчыняліся галоўным чынам на тэрыторыях суседніх землеўладальнікаў.

Такім чынам, мы бачым, што беларускі селянін таго часу прыстасоўваўвася да аклічнацяў свайго жыцця у розных напрамках. І цяжкія павіннасці, якія неслі сяляне, безумоўна накладвалі свой водціск на поводзіны простага чалавека таго часу.



ЗАКЛЮЧЭННЕ

Аналіз навукова-гістарычных крыніц по даследуемай намі тэме дазваляе зрабіць наступныя вывады.

У другой палове XVI - XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

Вялікая колькасць зямель належала феадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнай моцы і палітычнай ролі у гасударстве. Больш за 42% сялянскіх гаспадарак належала 29 найбольш буйным магнатам, што складалі каля 0,7% землеуладальнікау. Да іх далучаліся група паноу , што мела маенткі не меньш за 500 "дымоу". Гэтыя дзве групы феадалау валодалі 48,4% сялянскіх гаспадарак.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяу у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI-XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем’і замацоуваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеуладальніка.

Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. асноунага закона дзяржавы - Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны - сельскай гаспадаркі.

У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены як пашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнай рэформы. Фальваркі, створаныя на захадзе i у цэнтры, пачалі даваць прыбытак.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
339,51 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7027
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее