56781 (610486), страница 3

Файл №610486 56781 (Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.) 3 страница56781 (610486) страница 32016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

З ВКЛ пачаўся масавы вываз стратэгічных запасаў прадуктаў, зброі, усяго каштоўнага. Паводле дакументаў, з Полацка, Віцебска, Дынабурга, Люцына, Рэжыцы, Марыенгаўза, гарадоў цэнтральнай і заходняй Беларусі, Коўна і інш. "церковные апараты, образы и книги и иные речи, а также прибытки, дела и амуницея и все оружья, и пеняжный скарб и хлебные запасы"33 вывозіліся. Адным са зборных пунктаў быў Барысаў. На Беларусі ад голаду пачалося людаедства, што было зафіксавана царскімі чыноўнікамі ў шмат якіх месцах. Гэтаму спрыялі і дзеянні казакоў Нячая, якія рабавалі вёскі і маёнткі, гвалтоўна запісвалі сялян у сваё войска, адбіраючы ў непакорных зямлю і ўчыняючы такім чынам нечуваны голад. Хмяльніцкаму на дзеянні яго казакоў у Беларусі даносілі, што не без іх удзелу ўзнік сярод тутэйшых жыхароў такі голад, "какова перед тем давно не слыхано: не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят... "34.

У найцяжэйшую сітуацыю пастаяннага рабавання i наездаў ва ўмовах вайны трапіла беларускае сялянства. За права валодаць ім змагаліся розныя шляхецкія групоўкі, якія то прысягалі цару, то здраджвалі пасля першых паражэнняў рускай арміі; свае правы прад'яўляла ва ўсходніх і паўднева-ўсходніх паветах украінская казацкая старшына; мяшчане гарадоў, якія прысягнулі цару, асабліва заможная іх частка, прыбірала да сваіх рук бліжэйшыя да гарадоў сёлы. Частка весак аддавалася служылай шляхце i казакам часова "на пракармленне", гэтыя паселішчы рабаваліся асабліва жорстка.

На тэрыторыі Магілёўшчыны, Гомельшчыны і часткова Віцебшчыны паміж рускай акупацыйнай адміністрацыяй і адміністрацыяй укрінскай казацкай старшыны пачаліся сутыкненні за права валодаць гарадамі, мястэчкамі і вёскамі. Казакі Хмяльніцкага лічылі, што занятыя імі раёны адносяцца да Украіны. У казацкае войска масава уступала сялянства і частка беларускіх мяшчан, якія хацелі пажывіцца за кошт шляхецкай маёмасці і зямельных надзелаў. Радавое цяглае сялянства трапіла ў пастку складанай і заблытанай палітыкі ваюючых бакоў і супярэчнасцей беларускай шляхты і мяшчанства, усяго "паспольства", якое да таго ж знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны. Да ўсяго гэтага дадалася эпідэмія маравой пошасці, якая спустошыла значныя рэгіёны Беларусь У выніку на велізарных абшарах цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ўтварыліся зоны татальных спусташэнняў і абязлюджання: вёскі і палі зарасталі лесам, гінулі гарады і мястэчкі з усім комплексам эканомікі, духоўнай і матэрыяльнай культуры. Вайна падзяліла гараджан на прыхільнікаў цара і тых, хто застаўся верным сваёй дзяржаве, каралю і гарадскому магдэбургскаму праву.

Мяшчанства было таксама ўцягнута ў падзеі грамадзянскай вайны і несла велізарныя людскія страты. Прыйшоў у заняпад унутраны і знешні гандаль, які ўзяла пад жорсткі кантроль руская адміністрацыя, унутраны рынак запаланілі абясцэненыя рускія медныя грошы, насельніцтва не хацела прымаць і ўводзіць іх у абарачэнне.

Гандаль быў абкладзены царскай пошлінай, аднак традыцыі магдэбургскага самакіравання ў гарадах Беларусі царская адміністрацыя вымушана была захаваць, а таксама пацвердзіць правы гарадоў на навакольныя вёскі, набытыя ў ранейшыя часы за ратушныя грошы. Працяглая вайна, каласальныя разбурэнні і матэрыяльныя страты падарвалі казну ВКЛ і Польшчы. Войскам перасталі плаціць грошы. У ліпіні 1661 г. утварылася канфедэрацыя часткі польскіх войск, якая адмовілася падпарадкоўвацца каралю. Другую групоўку ўзначаліў С. Чарнецкі. У верасні 1661 г. сканфедэравалася войска ВКЛ на чале з Жаромскім і Катоўскім, з 22 тыс. чал. у яго ўвайшло 12 310 салдат, у асноўным наёмнікаў з еўрапейскіх краін, а таксама татарская харугва. Створанае войска адмовілася ваяваць, пакуль не атрымае заробленых грошай. У час армейскага бунту Жаромскі і Гансеўскі былі забіты салдатамі (замест Гансеўскага польным гетманам стаў М. Пац). Пасля выплаты доўгу (19 млн. злотых) канфедэрацыя 21.7 1663 г. спыніла сваю дзейнасць35.

Ваенныя дзеянні на Беларугі ўвосень 1661 г. перапыніліся, бо паявілася надзея правесці мірныя перагаворы, якія адбыліся ў 1662 г., але закончыліся безвынікова (акрамя абмену ваеннапалоннымі). На Падзвінні войскі Рэчы Паспалітай вялі баі пад Віцебскам і Полацкам.9.7.1662 г. пасля 2 гадоў аблогі здаўся рускі гарнізон у Барысаўскім замку, а ў сярэдзіне снежня 1662 г. - Усвят. У 1663-64 гг. на Беларусі адбываліся баі мясцовага значэння, якія абвастрыліся летам 1664 г. Атрады рускіх войск дзейнічалі пад Магілёвам, Віцебскам і Полацкам, каля напаўразбураных Шклова і Копысі. Войска Хаванскага зноў пацярпела паражэнне пад Віцебскам, які быў акружаны атрадамі Рэчы Паспалітай.1.6 1664 г. у Дубровічах на Смаленшчыне (паміж Красным і Звяровічамі) пачаліся мірныя перагаворы. Прадстаўнікі Рэчы Паспалітай настойвалі на заключэнні вечнага міру накшталт Паляноўскага міру 1634 г., аднак Расія не прыняла такіх умоў. Перагаворы перапыніліся, аднавіліся ў жніўні, а ў верасні 1664 г. былі адкладзены да 1665 г36.

У красавіку 1666 г. у в. Ануфрыева каля Мсціслава мірныя перагаворы аднавіліся. Яны адбываліся ў час паўстання Е. юбамірскага супраць каралеўскай улады, што ўмела выкарыстаў рускі бок. Летам 1666 г. група войск пад камандаваннем Я.К. Чаркаскага, І.С. Празароўскага і І.А. Варатынскага заняла Шклоў і Копысь, зрабіла спробу ўзяць Магілеў, але беспаспяхова. Пасля гэтага мірныя перагаворы працягваліся і завяршыліся падпісаннем Андросаўскага перамір’я 1667 г. на 13 гадоў (да чэрвеня 1680 г).



Заключэнне

Можна зрабіць выснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 - 1667 гг. мела выразны захопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрад імкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым.

Аднак у вайне 1654 - 1667 гг. рускі урад не дасягнуў сваіх галоўных мэт: ен не змог далучыць да Расіі Беларусь і Правабярэжную Украіну, пацярпела крах ідэя набыць новыя землі для баяр і дваран Расіі, а галоўнае - цар Аляксей Міхайлавіч не змог заняць трон Рэчы Паспалітай, далучыць яе да Расіі.

Поўную няўдачу пацярпела імкненне украінскай казацкай старшыны - далучыць да Украіны землі Беларускага Падняпроў’я і Пасожжа.

Для Беларусі вайна 1654 - 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн.900 тыс., дык у 1667 - 1 млн.350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады - абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74% зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70%. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.

Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.

Краіну разрабавалі. Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікія каштоўнасці. Беларусь згубіла шмат майстроў рамеснай працы еўрапейскага ўзроўню.

Таксама можна казаць, што Рэч Паспалітая прышла ў заняпад і гэту вайну можна лічыць першым штуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.



Літаратура

  1. Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов. Т.34. Вильно, 1909.

  2. Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С середины XVII по XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн., 1960.

  3. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Пад. рэд. А.Ф. Вішнеўскага. Мн., 1998.

  4. История Беларуси в документах и материалах / Авт. - Сост.: И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн., 2000.

  5. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / Сост.: А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Мн., 1977.

  6. Абецедарский А.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978.

  7. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000.

  8. Галактионов И.В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.

  9. Гісторыя Беларусі. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд.І.П. Крэнь і інш. Мн., 2000.

  10. Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993.

  11. Грыцкевіч А. Гісторыя геапалітыкі Беларусі. // Спадчына. 1994. № 1.

  12. Грыцкевіч А.П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі". Т.2. Мн. 1994.

  13. Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Ч.2. Магілеў, 1997.

  14. Заборовский Л.В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981.

  15. История Швеции. М., 1974.

  16. Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.

  17. Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.

  18. Мунчаев Ш.М., Устинов В.В. История России. М., 2000.

  19. Нарысы гісторыі Беларусі.Ч.I. Мн., 1994.

  20. Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.

  21. Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”.Т. II. Мн., 1994.

1 Акты, издаваемые виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909.

2 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.

3 Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.

4 Галактионов И. В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.

5 Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994.

6 Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993. С. 107.

7 Там жа. С. 107.

8 Там жа. С. 108.

9 Галактионов И. В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960. С. 13.

10 Там жа. С. 13.

11 Там жа. С. 36.

12 Там жа. С. 36.

13 Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 189.

14 Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974. С. 22.

15 Там жа. С. 22.

16 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 17.

17 Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000. С. 510.

18 Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000. С. 512.

19 Грыцкевіч А. П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі». Т. 2. Мн. 1994. С. 396.

20 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 36.

21 Акты, издаваемые виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909. С. 134.

22 Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000. С. 78.

23 Абецедарский А. С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978. С. 38.

24 История Швеции. М., 1974. С. 253.

25 Заборовский Л. В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981. С. 49.

26 Заборовский Л. В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981. С. 64.

27 Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994., С. 198.

28 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 59.

29 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. I. Мн., 1994. С. 219.

30 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 68.

31 Мунчаев Ш. М., Устинов В. В. История России. М., 2000. С. 178.

32 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 87.

33 Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 199.

34 Там жа. С. 199.

35 Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 98.

36 Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 199-200.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
282,19 Kb
Тип материала
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6926
Авторов
на СтудИзбе
266
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее