38582 (607329), страница 3

Файл №607329 38582 (Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка") 3 страница38582 (607329) страница 32016-07-30СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 3)

“Теперь “Студэнцкая Думка” запрещена,” - с такими словами 15 ноября в модных магазинах и бутиках Минска сотрудники милиции изымали бесплатный (free) молодежный журнал. С сотрудников магазинов, в которых распространялся CD, была взята расписка о том, что они больше не будут распространять этот журнал. Никто не может толком сказать, что произошло”. Такое поўнае трагізму паведамленьне даслалі на электронны адрас CD / “Студэнцкай Думкі” ананімныя зычліўцы...

… Як паведамляюць відавочцы, фанатычна адданыя сваёй справе людзі ў форме і безь яе нават рызыкавалі здароўем, абы сканфіскаваць часопіс, надрукаваны, як яны казалі, “вельмі шкоднай фарбай”.

Сваім жа чытачам і прыхільнікам нагадваем: для вас CD была і ёсьць free. У інтэрнэт-фармаце, у фармаце оф-лайну – гэта няважна. Тут і так усё зразумела: STAY FREE – і будзе нам шчасьце!” [27; articles/index.php?t=3id=531&id=294 ]

Вось так і скончылася гісторыя папяровага часопісу “Студэнцкая думка”. Часопіс 1998 года – выданне з даволі традыцыйным стылем, якое прапагандавала, аднак, еўропейскія каштоўнасці. Часопіс 2005 мае экперэментальны для Беларусі дызайн, вельмі альтэрнатыўную моладзевую мову.

3.3. Multimedia СМІ CDMAG.

З 2006 года выданне трансфармуецца ў унікальны для Беларусі фармат мультымедыя і выходзіць на CD (на 1 альбо на 2). Распаўсюджваецца бясплатна, праз пошту, праз пэўныя крамы альбо праз моладзевыя вечарыны. (Мяркую, пры падрымцы еўрапейскіх грантаў для развіцця нацыянальнай культуры) Мультымедыя – гэта флэш-анімацыя, традыцыйны тэкст, відэа-сюжэты, аўдыё-запісы. Журналісты выдання, як сапраўдная моладзь, ідуць наперадзе. Стыль мовы – такі ж моладзевы і альтэрнатыўны, як быў часопісе. Кожны CD мае дызайн, не падобны да папярэдняга, няма нумарацыі, журналісты захоўваюць сваю ананімнасць, каб пазбавіцца лішніх праблемаў.

Безумоўна, з такім фарматам чытач-глядач прывязаны да камп’ютара. Але ж аўдыторыя – гэта моладзь, студэнцтва, сярод якога пераважная большасць – карыстальнікі камп’ютара.

Кожны нумар выдання – гэта пэўная тэматыка. “CDMAG. 34. Music up” прысвечаны беларускай музыцы, “Eco/ a side” – экалагічнаму ладу жыцця, “Celluloid” – моладзеваму DIY-кіно, ролікам і мульцікам. На вокладцы “Celluloid”а чытаем : “Калі твой тата здымаў аматарскія кіношкі на васьмімілімэтровую стужку, яго, напэўна, лічылі самым прасунутым на раёне. … У эпоху new media тое, што ты паўсюль ходзіш з лічбавай камерай і здымаеш кіношку, ма(дэ)люеш у 2D і 3D, можа зьдзівіць хіба што 82-гадовую Сьцяпанаўну зь вёскі Малыя Драчкі. “Маладыя, канцэптуальныя і прыкольныя” кіношнікі і аніматары, калі верыць рэкляме лічбавай тэхнікі, літаральна валяюцца пад нагамі” [22; Celluloid]. З гэтай прадмовы да “Celluloid”а можна зрабіць шэраг высноваў.

CDMAG не толькі прагрэсіўны ў дызайне, але ж і закранае з’явы ў беларускім грамадстве самыя найноўшыя. З гэтага тэксту можна зразумець, на якую аўдыторыю разлічана СМІ. Гэта тая моладзь, якая не баіцца новага, творчая альбо з інтарэсам да найсучаснейшай творчасці. Акрамя гэтага, згодна з прыведзеным вышэй тэкстам, можна вызначыць, што ўяўляе пэўны, магчыма, найбольш прагрэсіўны ў некатоых аспектах моладзевы асяродак Беларусі. Маючы доступ да Інтэрнэта і тэхнікі – камп’ютара, лічбавага фотапарата, камеры – яны пішуць графаманскія опусы, а падчас і сапраўдныя літаратурныя творы ў LiveJournal, шмат фатаграфуюць і робяць калажы ў FotoShop’е.

Такім чынам, CDMAG працягвае традыцыі часопіса “Студэнцкая думка”: закранае тыя ж моладзевыя альтэрнатыўныя тэмы, з тым жа слэнгам і англіцызмамі, але ў новым фармаце мультымедыя.

Заключэнне

“Студэнцкая думка” – адно з самых старэйшых моладзевых выданняў Беларусі. У Заходняй Беларусі, а затым падчас Перабудовы часопіс прытрымліваўся выразных нацыянальных пазіцыяў, што было характэрна для таго часу. У перыяд канца 90-х – 2000-х СМІ адыходзіць ад строгай беларускай нацыянальнай накіраванасці. Ён пазіцыяную Беларусь як частку Еўропы, пачынае эксперыментаваць з мовай, вылучаецца альтэрнатыўнымі і неардынарнымі тэмамі. З 2006 года выходзіць у прагрэсіўным фармаце мультымедыя.

“Студэнцкая думка”, уводзячы ў беларускую мову шмат слэнгу і англіцызмаў, робіць мову больш сучаснай і цікавай для моладзі, на думку адных. На думку іншых, засмечвае лексікон.

На дадзены момант CDMAG - самае незвычайнае, але ж немасавае моладзевае выданне Беларусі.

Дадатак 1.

У сацыялагічным даследаванні “Стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ” прынялі ўдзел 88 беларускіх студэнтаў. Большасць рэспандэнтаў (62,2%) на пытанне аб рэгулярным чытанні СМІ не здолелі прыгадаць ніякіх СМІ ці прызналіся ў тым, што нічога рэгулярна не чытаюць. Пад рэгулярнасцю разумелася чытанне прэсы мінімум раз на месяц. Цікава, што сярод адказаў можна ўбачыць толькі адно папяровае дзяржаўнае выданне, якое лічыцца моладзевым і менавіта як на моладзевае выданне з бюджэту краіны ідуць грошы на яго развіццё. Гэта газета "Переходный возраст", якую па выніках аптыння чытае 4,1 %. У спіс таксама трапіла 1 газета, якую згодна з аўдыторыяй можна лічыць моладзевым выданнем. Гэта “Виртуальныя радости", якія чытаюцца 2,4 % рэспандэнтаў. Такім чынам, толькі 6,9 % аўдыторыі рэгулярна чытае папяровыя моладзевыя выданні. Гэта жахлівы адсотак кажа аб адсутнасці ў нашай краіне якога больш-менш уплывовага моладзевага СМІ.

Таксама рэспандэнты мелі магчымасць назваць інтэрнэт СМІ, якімі яны рэгульрна карыстаюцца. Іх агульны працэнт большы, чым у друкаваных СМІ (27.4 % супраць 10,4 %). Але інтэрнэт-СМІ, якія пазыцыянуюць сябе як моладзевыя, усё роўна чытаюць мала (6,9 %). Пераможца тут партал generation.by, які чытаюць столькі ж, колькі і "Переходный возраст" (4,1 %.).

Цікавым з’яўляецца факт наяўнасці ў адказах выданняў, якія маюць шырэйшую, чым проста моладзь, аўдыторыю. Некаторыі з іх абсалютна не разлічваюць на студэнцтва, што адлюстроўваецца і на іх рэкламнай палітыке. І дарэмна. Бо 14.9 % мінскіх студэнтаў лічыць навінны партал Tut.by моладзевымі. Да таго ж, гэта самы папулярны беларускі інтэрнэт рэсурс.

Дадатак 2.

Некаторыя выбітныя журналісты “Студэнцкай думкі”

1924 – 1935 гг.

Шкілёнак Мікалай

Дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Юрыст, публіцыст Заходняй Беларусі, намеснік старшыні БЦР.

У 1946 годзе быў схоплены "смершам" у Польшчы і расстраляны.

Станкевіч Станіслаў

Беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец.Актыўна дзейнічаў у заходнебеларускім руху. У 1926 годзе адкрыў уласную беларускую кнігарню ў Вільні, якая дзейнічала да вайны. Удзельнічаў у выданні беларускага адрыўнога календара, беларускіх кніг. Восенню 1945 году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлагер у Пермскую вобласць. На радзіму вярнуўся ў 1954 годзе. Выйшлі зборнікі ягоных вершаў “Сьмех ня грэх” (Вільня, 1926) і “З майго ваконца” (Вільня, 1928). Пра яго жыццёвы лёс выйшла ў 2000 годзе ў Вільні кніжка ягонай дачкі Мар'яны Русак “Лявонава доля”.

Шутовіч Янка

Рэдагаваў пэрыёдыкі “Студэнцкая думка” і “Шлях моладзі”, выдаваў часопіс “Калосьсе”. Займаў пасаду дырэктара Віленскага беларускага музею. Калі, у 1941 годзе, над найкаштоўнейшымі экспанатамі навісла пагроза вывазу ў Нямеччыну, яму ўдалося перахаваць іх у сутарэнні касцёлу святога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча.

Перабудова

“Гуркоў Алесь (11.08.1965 Менск), адзін з актыўных удзельнікаў незалежнага выдавецкага і моладзевага рухаў у другой палове 1980-х.

Арганізатар і кіраўнік нефармальнае моладзевае суполкі «Сьвітанак» Беларускага тэхналягічнага інстытуту, выдавец і рэдактар газэты «Студэнцкая думка» (1988-1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага моладзевага руху, арганізацыі «Мартыралёг Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Сябра БНФ ад 1988. Падчас вучобы быў пад спагнаньнямі з боку адміністрацыі інстытуту, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседваньня». Пасьля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасьці”. [31;153671.html]

“ Трусаў Алег (07.08.1954, Мсьціслаў), гісторык, археоляг, палітычны дзеяч Беларусі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту (1989) і адроджанай Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады (1991, 1998). У 1989 Т. быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы (з чэрвеня 1997 - першы намесьнік старшыні Рэспубліканскай рады ТБМ). Т. - аўтар больш 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў.

Акрамя палітычнай і навуковай дзейнасьці, Т. актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці Беларусі: узначальвае таварыства «Беларусь-Гішпанія», з 1999 - старшыня Рэспубліканскай рады ТБМ, доўгі час быў сябрам Рады Згуртаваньня Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына». Уваходзіць у склад рэдкалегіяў газэты «Наша Слова» і часопісу «Беларуская Мінуўшчына» ”. [31;153715.html]

“Вітушка Сяргей (Сяржук Дзінь-Дзілевіч; 1965, мяст. Чысьць Маладэчанскага р-ну Менскай вобл.), адзін зь лідараў беларускага дэмакратычнага руху моладзі напрыканцы 1980-х.

З 1986 - актывіст клюбу «Талака», з 1987 - нязьменны старшыня клюбу «Талака», каардынатар Канфэдэрацыі беларускіх суполак. З 1988 - у БНФ. Стала займаўся каардынацыяй і арганізацыяй моладзевага руху, кіраваў правядзеньнем шматлікіх акцыяў, у прыватнасьці - мітынгам на Верхнім горадзе ў Менску зімою 1987 супраць будаўніцтва мэтрапалітэна пад гістарычным цэнтрам гораду, Вальным Соймам беларускіх суполак зімою 1988, экалягічных маршаў па Прыпяці і Дзьвіне. Як кіраўнік клюбу «Талака», рэгулярна ладзіў масавыя мерапрыемствы, найперш - фальклёрныя моладзевыя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне Вясны), талокі наТраецкім прадмесьці, Верхнім горадзе ў Менску. Уваходзіў у ініцыятыўную групу Аргкамітэту БНФ, браў удзел у Першым зьездзе БНФ у Вільні.

Актор самадзейнага тэатру «Золак»; найбольш значная роля - Васіль Вецер («Маці ўрагану» паводле п'есы Ў.Караткевіча). Аўтар шэрагу публікацыяў па праблемах моладзевага руху, аховы помнікаў краязнаўства («Мастацтва Беларусі», «ЛіМ», «Голас Радзімы», «Чырвоная Змена», «Навіны БНФ», «Брук»).

Знаходзіўся пад адміністратыўнымі пакараньнямі, тэндэнцыйна крытыкаваўся ў камуністычным друку («Политический собеседник», «Вечерний Минск», «Советская Белоруссия», «Звязда») за палітычную й культурніцкую дзейнасьць.

З 1991 стала жыве ў Вільні, працуе настаўнікам у беларускай гімназіі (СШ № 64)”. [ 31;153666.html ]

З 1998 па нашы дні

Марыйка Мартысевіч

Перакладчыца, журналістка, пісьменніца. Аўтарка мастацкай кніжкі “Цмокі лятуць на нераст”

Вітаўт Мартыненка

Музычны крытык, аўтар ( разам з Анатолем Мельгуём) кнігі музычных рэцэнзій “222 альбомы беларускага року”.

Спіс літаратуры

Перыядычныя выданні

1.Студэнцкая думка. №1 – 1924

2.Студэнцкая думка. №1(2) – 5 (6) – 1925

3.Студэнцкая думка. №1(7) – 1926

4.Студэнцкая думка. №1(8) – 3(10) – 1928

5.Студэнцкая думка. №1(11) – 1929

6.Студэнцкая думка. №1(12) – 1930

7.Студэнцкая думка. №3(14) – 1930

8.Студэнцкая думка. №1(15) – 1935

9.Студэнцкая думка. №1 – 1988

10.Студэнцкая думка. №2 -10 – 1989

11.Студэнцкая думка. №2-6 – 1990

12.Студэнцкая думка. №1 – 1992

13.Студэнцкая думка. №1 - 3 – 1998

14.Студэнцкая думка. № 2 – 1999

15.Студэнцкая думка. №1 -4 – 2000

16.Студэнцкая думка. №5 – 2001

17.Студэнцкая думка. №6 - 2002

18.Студэнцкая думка. №1 - 2003

19. Студэнцкая думка. №4 – 2004

20.Студэнцкая думка №3 - 2005

21.CDMAG. 34. Music up

22.CDMAG. Celluloid

23.CDMAG. Eco/ a side

Навуковая літаратура

24. Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы. / Пад рэдакцыяй А.Г. Каханоўскага, Ю.Л. Казакова, У.А. Сосны, П.А. Лойкі, В.І. Менькоўскага. Мн.: НКФЭкаперспектыва”, 1995

24. Найдзюк, Я. , Касяк, І. Беларусь учора і сяньня. Мн.: “Навука і тэхніка”,1993

Публіцыстыка

25. Севярынец, П. Пакаленьне маладога фронту. Мн., 2004

Інтэрнэт-рэсурсы

26. www. bel.ehu.lt

27. www.dzedzich.org

28.www.library.cjes.ru

29.www.mi.by

30.www.nn.by

31.www.slounik.org

32. www.pakutniki.narod.ru

1 Вынікі сацыялагічнага даслядавання гл. у дадатку 1

2 Амаль усе нумары “Студэнцкай Думкі” гэтага перыяду друкаваліся на машынцы, таму замест “і” выкарыстоўвалася лічба “1” альбо “І”

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
320,29 Kb
Тип материала
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов курсовой работы

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
7029
Авторов
на СтудИзбе
260
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее