38505 (607265), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Асаблівасцю тэматыкі такіх газет стала тое, што на іх старонках можна было знайсці рэкламу тавараў, якіх па-першае, не было ў Саюзе, а калі б і былі, то рэкламу іх на старонкі газет ніхто б дазволіў. А зараз гэта стала магчымым: знік татальны ідэалагічны кантроль.
Гэта, напрыклад, сродкі для павелічэння памеру грудзі, павышэння сэксуальнай атыўнасці і г.д. Рэклама гэтых тавараў распаўсюдзілася на старонкі камерцыйных выданняў.
Яшчэ адна асаблівасць інфармацыйна-рэкамных выданняў, у якіх прысутнічаюць журналісцкія тэксты, – інтэрв'ю з бізнесоўцамі. З тымі, хто ў савецкія часы лічыўся “спекулянтам”.
У дадатак, на 1994-1995 гады прыйшоўся пік па колькасці ўтварэння інфармацыйна-рэкламнай прэсы. З'ява стала адказам на імклівае развіццё рынку.
Перыяд сучасных камерцыйных выданняў (1998-2008)
За гэтыя гады ў нашай краіне было заснавана каля паловы ўсіх камерцыйных выданняў ( 99 газет). Заснавальнікамі выступалі як камерцыйныя аб’яднанні, так і грамадзяне. Напрыклад, мінская газета бясплатных аб’яў “Рекламный экспресс” была заснавана ў 2000 Ю.С. Бандарэнка, а заснавальнікам газеты “Требуются” выступіла ТДА “Профигрупп”.
Зараз на беларускім рынку прысутнічае 136 выданняў інфармацыйна-рэкламнай тэматыкі.
У рэспубліцы па колькасці інфармацыйна-рэкламных газет на канец 2008 года лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы – Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На апошнім месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.
Найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці (10 газет), другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму (6 газет) і будоўлі (5 выданняў). Выданні па найму на працу (3 газеты) займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш.
Асноўнай асаблівасцю гэтага перыяду ў гісторыі інфармацыйна-рэкламнай прэсы стала тое, што выданні пачалі спецыялізавацца і знаходзіць больш вузкія колы чытачоў. З’явіліся выданні, цалкам запоўненыя б’явамі аб пошуку працы, ці продажы аўтамабіляў. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).
Паступова журналістыка саступае месца маркетынгу, і выданні арыентуюцца толькі на тыя матэрыялы, якія будуць стоадсоткава купляцца: здароўе, сацыяльныя гарантыі і г.д. Гэта абумоўлена спажывецкай задачай – атрыманне як мага большага прыбытку. Такімі выданнямі, напрыклад, сталі газета “Приглашаем на работу”, “Ва-банкъ”.
На цяперашні час колькасць газет у сувязі з крызісам скарачаецца, праўда, наколькі, сказаць цяжка: сайт Міністэрства інфармацыі такой статыстыкі не дае. Але гэты працэс ідзе, ёсць і вынікі. Ацэньваць іх можна будзе толькі праз некалькі год.
Такім чынам інфармацыйна-рэкламныя выданні за паскораны тэрмін прайшлі шлях развіцця, які еўрапейская прэса здзяйсняла ў разы два павольней. Першыя інфармацыйна-рэкламныя газеты паступова прыстасаваліся да новых умоў рынку і пачалі актыўна заваёўваць чытацкую аўдыторыю.
ГЛАВА 2
Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей Беларусі
Для аналізу я выбрала газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”. Для параўнання ўзяла выданні за 1995 (газеты нядаўна ўтварыліся) і 2008 (бліжэй да сучасных рэалій) гады. Мэта аналізу - прасачыць тэндэнцыі адлюстравання інфармацыйнымі выданнямі гістарычных падзей. Адразу патрэбна зрабіць невялікае ўдакладненне. Інфармацыйна-рэкламная прэса не ставіць за мэту аналіз усіх значных сацыяльных і палітычных падзей на сваіх старонках. Мэта яе – зарабіць грошы, аднак для таго, каб заставацца цікавымі чытачам, некаторыя рэдакцыі змяшчаюць журналісцкія тэксты, каб “разбавіць” сухую атмасферу рэкламных аб’яў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць чытачоў. Менавіта тыя інфармацыйа-рэкламныя выданні, якія “разбаўляюць” атмасферу на сваіх старонках, я і выбрала для аналізу.
§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне
Выданне“Ва-банкъ” першапачаткова было створана як бясплатны інфармацыйна-рэкламны дадатак да газеты “Комсомольская правда”. Заснавальнікамі ў нумары за 1.01.1995 значацца ЗАТ “Комсомольская правда” і ТОО “Группа “Сегодня”.
“Мы будем стараться быть аполитичным изданием хотя бы потому, что наша жизнь – это отнюдь не борьба за власть и не выяснение отношений между той или иной партией. Мы уверены, что жизнь – это вера в Добро, надежда на Счастье и Любовь к человеку”, - менавіта такім зваротам пачынае новы 1995-ты год галоўны рэдактар выдання С. Барысенка. У чым прычына такога выказвання, чаму рэдактар не выступае з пафасам ці са сцёбам? А таму што яго чытачы адчуваюць разгубленасць і апатыю да пераваротаў, пераломаў, незразумеласці і няўпэўненасці. (“Даже праздники стали тусклее, улыбки грустнее, взгляды растеряннее”) Некалькі год таму адны верылі ў ідэю камунізма, якая лопнула нібы мыльная бурбалка, другія верылі ў тое, што пасля развалу СССР будзе нешта іншае, будзе Свабода. А тут усё апынулася тым жа, брудным, ілжывым і здрадніцкім. Зарплаты не плацяць, партыйныя лідары з грашыма па замежжах параз’язджалі, жыць далей невядома як, а тут яшчэ і палітыкі між сабой за ўладу грызуцца, Прэзідэнт пакуль нейкі незразумелы. Ці зможа? Ці наладзіцца ўсё? З прыходам новага людзі не сталі больш чэснымі і добрымі, свет у сваёй агульнай масе не перамяніўся.
І рэдакцыя ўлавіла тое, чым можна схіліць і прыцягнуць чытача да сябе. Паказаць яму, што мы – такія ж. “Ты не адзін, давай разам”, - асноўны лейтматыў выступлення Барысенка.
“Что принёс нам очередной год времяисчисления? Пока нет ответа на этот вопрос. И до тех пор не будет, пока у политиков наших не поснёться разум и осознание, что они - для народа, а не народ для них. Не будет ответа, пока у нас с вами не проснётся чувство собственного достоинства, уважения к себе, терпимости к другому, любви к людям, миру, к своей земле”.
Гэтым газета паказвае, што ёй можна давяраць. Далей яна клапоціцца пра чытача, даючы яму парады па тым, як выбраць сваю палову для шлюбу (“О браке”), анансуе кінафільмы, выставы і культурныя мерапрыемствы (рыхтуюць журналісты Ігар Аўдзееў і Уладзімір Самусенка), а таксама друкуе праграму тэлеперадач. Не забывае і на рэкламу, якая паступова займае ўсё больш і больш месца.
Газета сцвярджае, што яна апалітычная, аднак цалкам адарвацца ад палітыкі, відаць, рэдакцыйны калектыў не можа. Таму і надараецца ўбачыць на старонках такія матэрыялы, як наступны.
У № 2 за 1995 год быў надрукаваны артыкул “Беларусь вопреки очевидности” – вытрымкі з часопіса “Культурная политика”, падрыхтаваныя Наталляй Цімашонак.
“Существование белорусов в истории дискретно, то они существуют, то нет”.
“Платон придумал Атлантиду, Томас Мор – утопию, Шелягович – Палісьсе, Бисмарк придумал Германию, Сталин – Советский Союз ”
Всякое бывает в этом мире. И Беларусь – член ООН с 1945 года.
Всякое может быть в этом мире.
Может быть Черноморско-Балтийская Федерация, о которой мечтает Белоруский народный фронт «Адраджэнне», может быть Славянский Соборный Союз белорусских-русских, великорусских-русских, украинских-русских и русинских-русских по чаяниям Славянского Собора «Белая Русь».
Беларусь была? Беларусь есть? Беларусь будет?
Нужно думать Беларусь, что она есть. Думать, как она есть, как и какой ей быть (артыкул цалкам гл. у Дадатку 3).
Аўтарка артыкула ставіць перад чытачамі глабальныя пытанні, пытанні да ўсёй нацыі. Гэта крытыка і заўвагі да тых, хто пры ўладзе. Папрокі выбраным “дэмакратычнымі” выбарамі. Аўтарка са свайго пункту гледжання адрэагавала на праблему самавызначанасці (а дакладней, саманевызначанасці) беларусаў і, галоўнае (!) прапанавала свой шлях вырашэння гэтай праблемы – “думаць Беларусь”.
І разам з такімі артыкуламі на старонках выдання з’яўляюцца адукацыйныя матэрыялы для тых чытачоў, хто хоча больш даведацца пра новыя рынкавыя ўмовы (“Немного о рекламе для её читателей и рекламодателей” № 20 1995, “Пролетарияям нечего терять, кроме своих огородов” пра чэкi “Имущество”, нумар за 24 кастрычніка 1995), матэрыялы пра клопат аб сваім здароўі (“10 полезных привычек” № 35 1995 і інш.), псіхалагічныя тэсты, ці шчаслівы ваш шлюб, ці ўмееце вы сябраваць; гараскопы і г.д., а таксама рэкламныя артыкулы (“Как похудеть не голодая?” № 7 1995), якія не пазначаліся такімі.
У газеце час ад часу друкуюцца інтэрв’ю з бізнесоўцамі (“Я уверен, что беларусы – это нация святых”, інтэрв’ю з Андрэем Клімавым, старшынёй праўлення АТ “Андрэй Клімаў і К” № 6 1995). А таксама артыкулы з “Комсомольской правды” (“Окно в природу” В. Пескова № 10 1995 год). Рэдакцыя рэагуе на падзеі, што ўскалыхнулі ўсё грамадства. Напрыклад, смерць Уладзіслава Лісцьева (нумар за 8 сакавіка 1995 года).
15 жніўня 1995 года газеце спаўняецца год. Яна патанела ўдвая, у ёй амаль не змяшчаюцца журналісцкія тэксты: усё запоўнена рэкламай.
“Мы лишь временно вынуждены (под неимоверным прессом финансовой политики государства) сократить себя вдвое”, - просіць прабачэння ў сваіх чытачоў “Ва-банкъ”.
З нумара 36 на старонках выдання зноў з’яўляюцца журналісцкія матэрыялы. Гэта рубрыка “ТетиВА”. “Обещаем только ласковые новости”, - папярэджвае рэдакцыя. І да канца 1995 года пераважна з гэтай рубрыкі можна даведацца пра падзеі ў краіне:
“Пенсионеры, милиционеры и военные обижены на президентские указы об отмене льгот” (№ 36);
“В Овальном зале Дома правительства продолжает работать очередная сессия Верховного Совета Республики Беларусь 12-го созыва”. (№ 37).
“Лукашенко обещал повысить зарплату педагогам, врачам и научным сотрудникам ”. (№ 38).
“На предприятиях введены старые добрые политдни. Долготерпения нам”. (№ 39).
“Не забудьте до первого ноября избавиться от “белок”, “зайчиков”, “бобров”, “рысей” и “лосей” в своём кошельке". (№ 39).
“Близятся повторные выборы в Верховный и местные советы”. (№ 44 1995).
“Новый Верховный Совет. “Забудет – не забудет?” – гадаем мы”. (№ 44 1995).
У гэты ж час выходзіць артыкул Вадзіма Доўнара “Ляпсус – оружие депутата”. Праз тры нумары “ТетиВА” паведамляе, што “Наконец-то годовые усилия политиков и властей завершились избранием 198 парламентёров в Верховный Совет Беларуси, а вот выборы в местные советы првалились”.
Пісала газета і пра забастоўку ў Мінскім метро (“Люди андеграунда” Татьяна Докучаева), а таксама пра ўстаноўку лічыльнікаў на газ (“А у нас в квартире газ? А у вас?” Вольга Бацяноўская).
У розныя часы ў выданні працавалі Таццяна Дакучаева, Валянціна Шапавалава, Вольга Бацяноўская, Ігар Лазараў, Уладзімір Самусенка, Марыя Жэўлюк, Марына Ульянава і Аксана Пекарт, а таксама В. Пяскоў і інш.
Такім чынам газета ў 1995 годзе спрабавала сумясціць рэкламу і якасныя арыкулы, на гэты час яна змагла заваяваць давер чытачоў. Тыя артыкулы, якія змяшчаюцца на старонках "Ва-банка", робяць гонар газеце. Тым больш рэкламнай, што заўжды імкнецца забаўляць і цешыць сваіх чытачоў. Тут жа рэдакцыя паспрабавала сумясціць дзве задачы – рэкламны заробак і пры гэтым прыцягненне ўвагі чытачоў да грамадска значных праблем. У гэтым і іх адметнасць.
1995 – стаў годам сапраўднай свабоды слова для журналістаў “Ва-банка”. Яны маглі не баючыся выказваць сваё меркаванне па дзейнасці ўладаў, крытыкаваць, папярэджваць, даваць свае аргументаваныя і не вельмі ацэнкі, выказвацца “на злобу дня”. Выданне стала ўсё больш і больш папулярным.
“Ва-банкъ” узора 2008 года – гэта цалкам іншае выданне. Па-першае, газета перастала быць дадаткам да “Комсомольской правды” па-другое, змяніла фармат на А4. Зараз выданне мае аб’ём у 60-80 палос, выходзіць 2 разы на тыдзень тыражом 211 231 экземпляраў. Журналісцкія тэксты займаюць 1-2 паласы агульнага аб’ёму. І ў асноўным, гэта інфармацыйныя матэрыялы, якія не перавышаюць па аб’ёму 1000 радкоў (гл. Дадатак 4):
Аквапарк зимой и летом
Градостроительный коммитет прорабатывает вопрос о строительстве в районе пр. Победителей аквапарка европейского уровня. Проектное предложение крупнейшей английской фирмы, являющейся одной из законодательниц мод в индустрии отдыха, предусматривает для парка современное оформление (около 15 тыс. квадратных метров под стеклянной крышей) и разнообразное наполнение (открытый бассейн, возможные горки и многое другое). Пользоваться аквапарком можно будет круглый год.
Людмила Асташкевич















