60548 (573152), страница 2

Файл №573152 60548 (Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)) 2 страница60548 (573152) страница 22016-07-29СтудИзба
Просмтор этого файла доступен только зарегистрированным пользователям. Но у нас супер быстрая регистрация: достаточно только электронной почты!

Текст из файла (страница 2)

Для вядзення навуковай працы і аб'яднання дзеячаў навукі і культуры ў Менску быў арганізаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Інстытутам кіраваў прафесар Усевалад Ігнатоўскі. За параўнальна кароткі тэрмін гэты інстытут падрыхтаваў усе ўмовы для арганізацыі Акадэміі навук. У 1928 г. Інбелкульт быў урачыста перайменаваны ў Беларускую Акадэмію навук. На гэты час у Акадэміі навук з'явіліся першыя аспіранты з першых выпускаў універсітэта. Прафесар Ігнатоўскі пакінуў Наркамасветы і стаў прэзідэнтам Акадэміі навук.

Апрача ўніверсітэта ў Беларусі функцыянаваў вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Спачатку ён знаходзіўся ў Менску, потым быў перайменаваны ў сельскагаспадарчую акадэмію і пераведзены ў горад Горы-Горкі Аршанскай акругі, дзе мелася зямля для практычных заняткаў і адпаведныя лабараторыі. Да рэвалюцыі там месцілася сярэдняя сельскагаспадарчая агранамічная школа, а да паўстання 1863 г. вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Сельскагаспадарчая акадэмія і ветэрынарны інстытут былі падначаленыя Народнаму камісарыяту земляробства БССР.

На пачатак 1928 г. народны камісар асветы БССР Антон Баліцкі распрацаваў сістэму народнай адукацыі, прыстасаваную да ўмоваў Беларусі. Праект гэтай сістэмы ў нечым адрозніваўся ад сістэмы народнай адукацыі ў РСФСР. Там за аснову бралася агульнаадукацыйная сярэдняя школа з дзесяцігадовым курсам навучання. Паводле праекта наркама асветы Беларусі за аснову бралася агульнаадукацыйная сямігадовая школа, якая падзялялася на два канцэнтры. Першы канцэнтр складаў першыя чатыры гады навучання і другі - тры гады навучання. Згодна з планам наркама асветы меркавалася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання на аснове першага канцэнтра сямігадовай школы да 1928 г. У гарадах навучанне вялося ў аб'ёме поўнай сямігадовай школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна сістэмай прадугледжвалася адкрыццё прафесійных школ і тэхнікумаў з трох- або чатырохгадовым курсам навучання. Прафесійныя школы і тэхнікумы ішлі пасля агульнаадукацыйнай сямігадовай школы і завяршалі курс сярэдняй адукацыі. Наступным этапам былі вышэйшыя навучальныя ўстановы - універсітэт і вышэйшыя спецыяльныя інстытуты. Да сістэмы народнай адукацыі была дастасаваная і сістэма вячэрніх школ для дарослых. У 1930 г. гэтая сістэма была пахаваная пасля арышту яе аўтара.

Рознабаковая культурная праца, якая ў пэўнай ступені насіла толькі форму нацыянальную, а паводле зместу была ў значнай ступені па неабходнасці камуністычнай, тым не менш дала магутны штуршок далучэнню да працы вялікай колькасці людзей, асабліва моладзі. Моладзь была захопленая ідэяй адраджэння культуры свайго народа. Значна вырасла колькасць паэтаў, празаікаў, крытыкаў, навукоўцаў па гісторыі і геаграфіі, па даследаванні прыродных багаццяў, па вывучэнні разнастайных праблемаў у Беларусі. Беларуская Акадэмія навук, універсітэт, сельскагаспадарчая акадэмія выклікалі і падтрымлівалі смелую ініцыятыву маладых у літаратуры, мастацтве і ў даследчай працы. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі не адмаўляла ў друкаванні прац маладых паэтаў і вучоных, якія падавалі надзеі. Уважлівае стаўленне да маладых кадраў з боку нацыянальных дзеячаў натхняла моладзь на працу і адцягвала яе ўвагу ад даволі складаных побытавых умоваў.

У Менску выходзілі газеты «Звязда» і «Савецкая Беларусь». «Звязда» лічылася партыйным органам, «Савецкая Беларусь» - органам савецкай улады. У акруговых гарадах выдаваліся яшчэ і акруговыя газеты, а пазней сваю газету меў кожны раён. Самай уплывовай лічылася «Звязда». Праўда, уплывовасць яе вымяралася пэўным страхам не апынуцца аб'ектам апрацоўкі на старонках газеты. Як партыйны орган «Звязда» прэтэндавала на непагрэшнасць і безапеляцыйнасць таго, што там друкавалася. Гэтая газета капіявала кірунак маскоўскай «Правды» і намагалася пераймаць яе. Выдаваліся яшчэ газеты на жыдоўскай і польскай мовах. Сярод літаратурна-грамадскіх часопісаў папулярнымі былі «Полымя», «Маладняк» і «Узвышша». На фармаванне нацыянальнай свядомасці ўплываў часопіс «Полымя», на моладзь арыентавалася «Узвышша». Выдаваліся і ведамасныя часопісы. Быў вядомы орган Наркамасветы БССР «Асьвета».

3. Беларуская літаратура, і матацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю

Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах, час узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і груповак, абумоўленай сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннем супярэчнасцей паміж сіламі новага і старога свету.Асаблівасцю з’яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі, прыхільнікаў сацыялістычнай рэвалюцыі.У 20-я гады дзейнічалі некалькі літаратурных аб’яднанняў, сярод іх “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і інш. У 1921–1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Чалавек працы, змагар, будаўнік заставаўся галоўным героем літаратурна-мастацкіх твораў. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы “Спадчына”, а ў 1925 г. – паэма “Безназоўнае”. У 1923–1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”. Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб’яднанне “Полымя”. У ім працавалі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і інш. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з’езд “Маладняку” вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). З гэтага часу “Маладняк” спыніў сваё існаванне.2030-я гады з’явіліся перыядам далейшага ўмацавання сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў нашай краіны, усталявання больш цесных кантактаў пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі братніх рэспублік. Беларускія пісьменнікі часта наведвалі культурныя цэнтры Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі. У сваю чаргу прадстаўнікі братніх народаў былі жаданымі гасцямі на беларускай зямлі. Летам 1940 г. праходзіла першая дэкада беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве, якая знаёміла з дасягненнямі беларускага народа ў самых разнастайных галінах творчасці.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі. У сувязі з ростам колькасці пісьменнікаў, а таксама для ўзмацнення партыйнага ўплыву на літаратурны працэс ЦК ВКП(б) вырашыў ліквідаваць шматлікія пісьменніцкія арганізацыі і аб’яднаць усіх пісьменнікаў, якія падтрымліваюць платформу савецкай улады, у адзіны саюз савецкіх пісьменнікаў. 23 красавіка 1932 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) “Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый”. Аналагічную пастанову неўзабаве прыняў ЦК КП(б) Беларусі.У чэрвені 1934 г. у Мінску адбыўся І з’езд пісьменнікаў Беларусі, на якім прысутнічала больш за 100 дэлегатаў. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР.У змрочную пару рэпрэсій 30-х гадоў, паводле няпоўных звестак, было арыштавана каля 90 пісьменнікаў. Большасць з іх загінула ў лагерах. Сярод іх М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. У верасні 1920 г. быў адкрыты Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), у 1926 г. – БДТ-2 і Беларускі вандроўны тэатр, які ў 1932 г. быў рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр (з базай у Гомелі). У 30-я гады былі створаны Рускі драматычны і Тэатр юнага гледача, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Гомелі і Віцебску, калгасна-саўгасныя тэатры ў Мінску, Барысаве, Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Рэчыцы і Дзяржынску. Усяго ў рэспубліцы працавала 14 тэатраў. На іх сцэнах ішлі такія п’есы, як “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Сон на кургане” Я.Купалы, “На дне” М. Горкага, “Партызаны” К. Крапівы і інш. У 1923 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр дэманстраваў сваё майстэрства ў Маскве ў Крамлі і быў узнагароджаны ЦВК СССР Ганаровай граматай.

Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы творчых работнікаў аказваў Беларусі рускі народ. Паездкі ў Маскву, вучоба ў лепшых майстроў сцэны садзейнічалі хуткаму творчаму росту калектываў тэатраў. Беларускаму гледачу былі добра вядомы такія славутыя дзеячы сцэны, як І. Буйніцкі, Е. Міровіч, У. Галубок, Г. Глебаў, Б. Платонаў, П. Малчанаў і інш.

У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. У пачатку 20-х гадоў у Мінску, Віцебску, Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, якія сталі цэнтрамі музычнага жыцця. У 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёве былі арганізаваны невялікія сімфанічныя аркестры.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады. У 1932 г. адкрылася Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. – Беларускі тэатр оперы і балета, а ў 1937 г. – Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад увайшлі сімфанічны аркестр і аркестр народных інструментаў, ансамбль народнай песні і танца, харавая капэла. У гэты час сталі добра вядомы імёны такіх кампазітараў, як М. Аладава, А. Багатырова, В. Залатарова, І. Любана, А. Туранкова, М. Чуркіна і інш.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка. Сярод іх “Залатыя агні” У. Корш-Сабліна, “Балтыйцы” А. Файнцымера. Да ліку лепшых належалі таксама фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны” (1935) і “Канцэрт Бетховена” (1937).Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура. У Мінску былі адкрыты мастацка-вытворчыя майстэрні “Выяўленчае мастацтва”. У гістарычным музеі ў Мінску існавалі аддзелы старажытнага і сучаснага мастацтва. У 1925 г. пры Інбелкульце дзейнічала мастацкая секцыя, якая мела тры падсекцыі: тэатра, выяўленчага мастацтва, музыкі. Важную ролю ў кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі адыгрывалі мастацкія выстаўкі. Першая з іх адбылася пасля вайны ў Мінску ў верасні 1921 г. Асобую старонку ў гісторыю станаўлення і развіцця жывапісу Савецкай Беларусі ўнесла дзейнасць Віцебскага мастацкага тэхнікума, які з’яўляўся галоўным цэнтрам падрыхтоўкі мастацкіх кадраў і галоўным асяродкам кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі. Тут працавалі такія таленавітыя мастакі, як Ю. Пэн, М. Дабужынскі, М. Шагал, К. Малевіч і інш.

Акрамя традыцыйных майстэрняў (аддзяленняў) жывапісу і графікі, у вучылішчы існавалі майстэрні прыкладных мастацтваў – рукадзелля, цацак, пераплётная. Пры іх жа працавалі “Другая свабодная майстэрня” і “Першая раённая школа”, у якіх бясплатна вучыліся малюнку і жывапісу ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і характару заняткаў.Па сутнасці пачынаўся новы якасна адрозны ад дарэвалюцыйнага этап развіцця нацыянальнага беларускага мастацтва. Героем твораў стаў савецкі чалавек з яго справамі, марамі. Дамінуючае месца ў жывапісу 20-х гадоў займалі ў асноўным дзве тэмы – рэвалюцыі і грамадзянскай вайны і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.Пачынальнікам беларускага гістарычнага жывапісу стаў В.В. Волкаў (1881–1964). Рэвалюцыйная тэматыка знайшла выяўленне ў яго карціне “Барыкады” (1923). Наступнае шматфігурнае палатно “Партызаны” (1928), прысвечанае партызанскай барацьбе на Беларусі ў гады грамадзянскай вайны.Новыя з’явы ў жыцці беларускай вёскі выразна адлюстраваў у карціне “Старое і новае” (1927) Г.С. Віер (1890–1964). Добра вядомыя яго карціны “Суботнік” (1932), “Уборка бульбы” (1935) і інш.Надзвычай прадукцыйнай ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва была творчасць М.М. Філіповіча (1896–1947). У 20-я гады ён стварыў шэраг работ, прысвечаных гісторыі дарэвалюцыйнага мінулага беларускага народа – палотны “Бітва на Нямізе” (1922), “Ад веку мы спалі”, “З часоў прыгнёту”, “Барыкада” (1928–1929) і інш.Творы М.П. Станюты (1881–1974) 20-х гадоў прысвечаны працоўнаму жыццю рабочага класа г. Мінска. Ён не здраджваў гэтай тэме ўсё сваё жыццё. “Шклозавод” (1924), “Бетоншчыкі” (1927), “Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка” (1928), “Ліцейны цэх” (1931) – творы, народжаныя ў выніку непасрэднага назірання мастаком жыцця і працы мінчан.Крыху слабей развіваўся жанр пейзажу. У ім вылучаліся работы У.М. Кудрэвіча (1884–1957). Вобраз роднай прыроды адлюстраваны ім у работах “Раніца вясны”, “Вечар”, “Акорд”. Цікавыя рэалістычныя пейзажы экспанаваў В. Волкаў у карцінах “Від Віцебска” (1920), “Дзвіна” (1925) і інш.Такім чынам, 20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі. Героіка грамадзянскай вайны, сацыялістычныя пераўтварэнні ў краіне, духоўнае ўзвышэнне новага чалавека, услаўленне стваральнай працы – вось кола тэм, якое вызначала далейшае развіццё мастацтва. У гэтыя гады закладваліся трывалыя асновы станковага жывапісу.У 1932 г. праходзіла 5-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. На ёй былі прадстаўлены карціны І.В. Ахрэмчыка, А.М. Шаўчэнкі, Ф.А. Фогта, М.І. Гусева, М.І. Манасзона, Х.М. Ліўшыца і інш.І.В. Ахрэмчык (1903–1971) – пастаянны ўдзельнік беларускіх выставак. Яко карціны “Падпісанне маніфеста аб утварэнні БССР” (1929), “Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск” (1935) і іншыя былі добра вядомы жыхарам рэспублікі.А.М. Шаўчэнка (1902–1980) у творах праяўляў цікавасць да працоўнага жыцця людзей свайго краю. Гэта асабліва ўласціва карціне “Уборка сена”.Ф.А. Фогт (1889–1939) як мастак звяртаўся да самых разнастайных сфер жыццядзейнасці чалавека, важнейшых падзей у палітычным і мастацкім жыцці замежных краін. Аб гэтым сведчаць яго карціны “Галоўны паход”, “Інквізіцыя” і інш.Карціна “Сустрэча савецкіх танкістаў Заходняй Беларусі. 1939 год” (1939) зрабіла папулярным імя яе аўтара – М.І. Манасзона (1907–1980).Пачуццём гістарызму вылучаецца творчасць Х.М. Ліўшыца (нар. 23.10.1912).Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску. На з’ездзе абмяркоўваліся праблемы мастацкага жыцця рэспублікі, росту прафесійнага майстэрства. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза мастакоў БССР, прыняў статут саюза і намеціў шляхі развіцця гэтай творчай арганізацыі.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка. Толькі пры савецкай уладзе графіка стала мастацтвам па-сапраўднаму масавым, перадавым, даступным самай шырокай аўдыторыі. У грамадзянскую вайну найбольшае распаўсюджванне атрымалі публіцыстычныя віды графікі: плакат і карыкатура. У многіх гарадах Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск і інш.) існавалі мясцовыя бюро РОСТА.Як і ў іншых відах мастацтва, у беларускай графіцы 20-х гадоў адбываўся працэс станаўлення нацыянальнай мастацкай школы. Вялікае месца заняла станковая графіка на 1-й (1925), 2-й (1927), 3-й (1929) і наступных усебеларускіх мастацкіх выстаўках.Важнейшай падзеяй у гісторыі беларускай графікі 30-х гадоў з’явілася арганізацыя графічнага аддзялення ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.Беларуская графіка 30-х гадоў эвалюцыяніравала па шляху большай змястоўнасці ў адлюстраванні савецкай рэчаіснасці. Важным быў удзел беларускіх мастакоў у “Выстаўцы новых твораў савецкай графікі” у 1941 г. у Маскве.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары. Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубэ, А. Бразер, З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, А. Арлоў.Адным з першых мастакоў, чыя творчасць была накіравана на вырашэнне новых задач беларускага мастацтва, быў А. Грубэ. Ён імкнуўся даць сканцэнтраваны вобраз новага героя – чалавека працы, паказаць рамантыку працоўных будняў, героіку Кастрычніка. Гэтаму прысвечаны яго работы “Пяцігодку за чатыры гады” (1931), “Будаўніцтва” і інш.У другой палове 20-х гадоў пачаў творчы шлях З. Азгур. Раннія яго работы – “Галава рабочага”, “Галава шляхціца”, “Галава ліцейшчыка” (усе 1927 г.).Афармленне Дома ўрада ў Мінску (выканана ў 1933–1937 гг.), у якім прынялі ўдзел амаль усе беларускія скульптары (М. Керзін, А. Бембель, З. Азгур, А. Глебаў, І. Ізмайлаў пад кіраўніцтвам М. Манізера), з’явілася значным творчым дасягненнем, якое справядліва называюць “экзаменам на сталасць” усёй беларускай скульптуры. Адсюль пачыналася яе новая старонка.Да значных твораў гэтых гадоў належыць помнік У.І. Леніну ў Мінску (1933, М. Манізер), помнік Ф.Э. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску (1933, А. Грубэ).З. Азгур стварыў серыю бюстаў выдатных рэвалюцыянераў, а таксама вобразы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі 30-х гадоў (настаўнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, урачоў).Неад’емнай часткай нацыянальнай беларускай культуры з’яўляецца архітэктура – своеасаблівы “мураваны летапіс” гісторыі і культуры нашай краіны. Сярод іншых відаў мастацтваў яна вызначаецца тым, што арганічна спалучае эстэтычныя ідэалы і дасягненні тэхнічнага прагрэсу ў будаўнічай справе канкрэтнай эпохі.Першымі ўзорамі прамысловай архітэктуры былі карпусы папяровай фабрыкі “Папірус” і хрусталёвага завода ў Барысаве, металаапрацоўчага завода “Энергія” у Мінску і іншых прадпрыемстваў.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Фасады будынкаў не ўпрыгожвалі дэкаратыўнай муроўкай, пілястрамі, складанымі карнізамі. Уладкаванне металічных пераплётаў у светлавых праёмах і ліхтарах дало магчымасць значна павялічыць асветленасць вытворчых памяшканняў. Архітэктурнае аблічча прамысловых будынкаў з кожным годам станавілася ўсё больш выразным і лаканічным.З сярэдзіны 20-х гадоў у рэспубліцы прыняты меры да рэгулявання забудовы гарадоў. У 1925 г. па даручэнні ўрада БССР вядомы савецкі горадабудаўнік У. Сямёнаў прапанаваў праект развіцця Мінска і Оршы. Сярод невялікіх па плошчы ансамбляў забудовы гарадоў (1,5–2 га) прадугледжваліся зялёныя ўчасткі, скверы ці бульвары.Для архітэктурна-мастацкага аблічча жылых дамоў таго часу характэрна лаканічнасць вырашэння аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. У пластыцы фасадаў пераважалі спрошчаныя формы з перавагай гарызантальных чляненняў.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Адной з першачарговых задач было пашырэнне школьнай сеткі, будаўніцтва школ. Узводзіліся ў асноўным невялікія па аб’ёму, разлічаныя на 240–280 вучняў двухпавярховыя будынкі, прамавугольныя ў плане, з размяшчэннем па абодва бакі калідора вучэбных памяшканняў.Развіццё навукі і вышэйшай адукацыі прадвызначыла будаўніцтва ў рэспубліцы шэрага ВНУ і комплексаў навуковых устаноў. У аснову кампазіцыі Універсітэцкага гарадка ў Мінску лягла распаўсюджаная ў тыя гады павільённая сістэма, пры якой асобныя карпусы прызначаліся для падрыхтоўкі спецыялістаў па адпаведных прафесіях.У другой палове 20-х гадоў рэканструяваліся і расшыраліся гарадскія бальніцы ў Гомелі, Віцебску, Оршы. У гады першай пяцігодкі ў буйных гарадах Беларусі разгарнулася будаўніцтва бальнічных комплексаў на 600–1000 ложкаў. Сярод іх найбольш значнай была 1-я клінічная бальніца ў Мінску (1928–1931, архітэктар Г. Лаўроў).У першыя гады савецкай улады значнае пашырэнне атрымала арганізацыя культурна-асветных устаноў, рабочых клубаў, дамоў культуры, хат-чытальняў, чырвоных куткоў, бібліятэк. З сярэдзіны 20-х гадоў пачалося будаўніцтва клубаў пры буйных прамысловых прадпрыемствах, прафесійных саюзах, а ў малых гарадах і раённых цэнтрах яны прызначаліся для абслугоўвання ўсіх жыхароў. У большасці сваёй гэта былі невялікія па ўмяшчальнасці будынкі, дзе галоўнае месца адводзілася відовішчнай групе памяшканняў.Значнай падзеяй у жыцці рэспублікі было стварэнне ў 1934 г. Саюза архітэктараў БССР. На з’ездах саюза (1935, 1937, 1941) абмяркоўваліся пытанні накіраванасці архітэктурнай творчасці, рэканструкцыі і развіцця гарадоў.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў, абумоўленыя шэрагам аб’ектыўных прычын. Па-першае, гарады ў існуючым тады стане стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі і культуры. Па-другое, эканамічна ўзмацнелая дзяржава атрымала з пачатку 30-х гадоў магчымасць прыступіць да пераўладкавання гарадоў, карэннага паляпшэння камунальнай гаспадаркі.У сувязі з вырашэннем гэтых задач пачалася распрацоўка генеральных планаў беларускіх гарадоў. Генеральны план г. Мінска распрацоўваўся ў Ленінградзе архітэктарам Ю. Кілеватавым пад кіраўніцтвам прафесара У. Вітмана.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў у краіне былі праведзены конкурсы і распачата будаўніцтва шэрага буйных адміністрацыйных будынкаў. Сярод іх – Дом урада ў Мінску (1929–1933, архітэктар І. Лангбард). Гэта і на сённяшні дзень буйнейшае грамадскае збудаванне ў рэспубліцы, па сваіх мастацкіх і горадабудаўнічых якасцях адзін з лепшых узораў савецкай архітэктуры, адзін з першых вопытаў стварэння адміністрацыйнага збудавання.Будаўніцтва дзіцячых садкоў і ясляў ішло па двух напрамках. Яны размяшчаліся на першых паверхах жылых дамоў або ў асобных будынках, узведзеных па тыпавых праектах. У Мінску ў 1936 г. на базе незавершанага на той час клуба будаўнікоў быў створаны рэспубліканскі Палац піянераў (архітэктары А. Воінаў, У. Вараксін).Развіццё вышэйшай адукацыі і навукі абумовіла ўзвядзенне значнай колькасці разнастайных будынкаў навучальных і навуковых устаноў. Створаны галоўны корпус АН БССР (1934–1939, архітэктар І. Лангбард), будынак партыйных курсаў (1933–1938, архітэктар А. Воінаў).У даваенныя гады былі пабудаваны дамы Чырвонай Арміі ў гарадах Мінску, Бабруйску, Слуцку, Полацку.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці. Многія з помнікаў архітэктуры Беларусі 20–30-х гадоў цалкам адпавядаюць гэтым прынцыпам.

Характеристики

Тип файла
Документ
Размер
289,19 Kb
Предмет
Учебное заведение
Неизвестно

Список файлов ответов (шпаргалок)

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
6568
Авторов
на СтудИзбе
298
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее