60087 (573086), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займала царкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі - зборы царкоўных гімнаў, ірмалоі XVI - XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).
Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватпныя капэлы.
Ідэі Адраджэння, а затым эстэтыка барока праніклі ў майстэрні мастакоў.
У XVIII ст. у іканапіс пранікае стыль барока, для якога характэрны афармленне абкладам, вянцом, дэкарыраванне тканінай, ляпным арнаментам і г. д. На Беларусі існавала некалькі іканапісных школ: магілёўская, полацка-віцебская, па-леская, гродзенская, слуцка-мінская. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.
У XVI - першай палове XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стылі барока.
Да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з імкненнем праваслаўных, католікаў і уніятаў засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам пабудовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў.
У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, што размяшчаліся на.старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяперашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальыай і праспектам Незалежнасці).
Працягвалася культавае будаўніцтва. У другой палове XVI - пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Новы Свержань і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), фарны касцёл у Гродне, фарны касцёл у Нясвіжы, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёл у в. Галыпаны (Ашмянскі раён), кальвінскія зборы ў Смаргоні, в. Асташына (Навагрудскі раён) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі раён).
Такія асноуныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях у XV – XVIII стст. Гэта яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, пашырэнні культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.
Літаратура
-
Саракавік I.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый. Пад. рэд. В. I. Галубовiча и Ю.М. Бохана. – Мн.: 2009.
-
Гісторыя Беларусі ў 2 ч. – Мн.: 2006.
-
Новік Я.К. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 2008 г. – Мн.: 2009.
-
Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешней палітыкi Беларусі. –Мн.: 2003.
-
Котов А.И. История Белоруси и мировая цивилизация. – Мн.:, БГУ, 2004.
-
Ермаловіч М.І. Беларуская джяржава Вялікае княства Літоускае.– Мн.: 2004














