57957 (572759), страница 2
Текст из файла (страница 2)
Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадальнай арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры – “звярыным стылі”. Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай разьбы па каменю і косці з’яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.
Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігураю Хрыста ў верхняй частцы. Твары і ўсё аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян.
Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгожванняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў ХІ–ХІІІ стст. дасягнула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў: плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.
Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура беларускіх зямель у ІХ–ХІІІ стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры.
Вывад: Да увядзення хрысціянства станоўчай асткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць, але калі пачалі будавацца цэрквы у культуры з’явілась пісменнасць. Пры цэквах адкрывацца цэркоўна-прыходскія школы. Перакладаліся і перапісваліся кнігі, ствараліся бібліятэкі. Вялікі уклад у асвету унеслі Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі: У2 ч Ч.1.-Мн.2000.
2. Энцыклапедыя гісторыі беларусі: У 6 т. Т.1-6.-Мн.,1991-2001.
3. Інфармацыйны партал www.stomatologia.by.
4. Інфармацыйны партал library.by.















