56658 (572600), страница 3
Текст из файла (страница 3)
Паколькі канфедэратыўны рух непасрэдна пагражаў Расіі, то яе ўрад прыняў усе меры, каб яго задушыць, для чаго і былі кінуты новыя войскі, што і дало першыя вынікі. Пад Новагародкам быў разбіты атрад Касакоўскага. Асабліва вызначыўся ў задушэнні Барскай канфедэрацыі славуты А. Сувораў, які ў гэты час са сваім войскам знаходзіўся ў Польшчы. Менавіта ім быў разбіты трохтысячны атрад вялікага гетмана ВКЛ М. Агінскага пад Сталовічамі ў верасні 1771 г.
Расправа з Барскай канфедэрацыяй як у ВКЛ, так і ў Польшчы канчаткова наблізіла Рэч Паспалітую да яе падзелу. Праўда, ініцыятыва гэта ішла не ад Расіі, бо яе цалкам задавальняла існаванне гэтай слабой і таму бяспечнай для яе дзяржавы, якая да таго ж знаходзілася пад непасрэдным яе ўплывам. Ініцыятыва падзелу зыходзіла ад Пруссіі, якая не магла, далей мірыцца з тым, што Польшча адгароджвала яе ад Усходняй Прусіі. Менавіта ад прускага караля Фрыдрыха ІІ паступіла прапанова да Расіі, без удзелу якой не мог адбыцца падзел Рэчы Паспалітай. На гэта Кацярына ІІ і дала згоду. У перамовы аб падзеле некалькі пазней далучылася і Аўстрыя. І вось 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу паміж гэтымі трыма дзяржавамі і была падпісана дамова аб падзеле Рэчы Паспалітай. У выніку гэтага Прусія атрымала заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя – паўднёвую яе частку і Гальцыю са Львовам, да Расіі адышлі Інфляндскае ваяводства, усход Полацкага ваяводства (па правым беразе Зах. Дзвіны), Віцебскае ваяводства (за выключэннем яго крайняй заходняй часткі), усё Мсціслаўскае ваяводства, а таксама ўсходняя частка Менскага ваяводства (з Гомелем, Рагачовам, Прапойскам і Чавусамі).
Лес гэтых адрэзаных ад Рэчы Паспалітай частак склаўся па-рознаму. Відаць, удалым быў для Галіцыі. Менавіта знаходзячыся ў складзе Аўстрыйскай імперыі, гэта частка Украіны мела пэўныя умовы для свайго нацыянальнага развіцця.
Прусія са сваей моцна цэнтралізаванай уладай далека не была падобнай на Аўстрыю, у якой дапускаўся пэўны федэралізм. З забраных Расіяй усходніх беларускіх тэрыторый былі утвораны Пскоўская губерня і Магілеўская.
Адразу на землях Беларусі афіцыйнай мовай замест польскай была ўведзена расійская. Пачалі ўводзіца характэрныя для Расіі ўстановы: губернскія і правіцыйныя суды, устанаўлівацца падаткі, якія павінны былі плаціць сяляне, а таксама купцы і яўрэі. Але асаблівая увага была ўдзелена царкоўным справам. Былі ўтвораны Пскоўская і Магілеўская праваслаўныя епархіі. Рэарганізацыі падверглася і ўніяцкая царква. Уніяты не толькі заахвочваліся да пераходу ў праваслаўе, але і гвалтоўна заганяліся ў яго.
Патрыятычныя колы Рэчы Паспалітай перш за ўсе бачылі неабходнасць умацавання дзяржаўнай улады. І вось на чатырохгадовым сойме (1788-1792) у гэтым кірунку былі прыняты некаторыя рэформы. У прыватнасці, былі ўнесены некаторыя змены ў адміністрацыйны падзел дзяржавы, у выніку чаго колькасць паветаў у Беларусі ўзрасла да дваццаці. Але найважнейшым вынікам яго дзейнасці было прыняцце ім 3 мая 1791 г. Канстытуцыі, якая для таго часу ўтрымлівала ў сабе важныя прагрэсіўныя моманты. Дзеля ўмацавання дзяржавы ў ей адмянялася выбарнасць караля. Таксама адмянялася ліберум вета і забаранялася канфедэрацыя. Выканаўчая ўлада ў дзяржаве належала каралю і радзе, якая складалася з прымаса і пяці міністраў. Захоўваліся ранейшыя прывілеі шляхты, але адначасова адзначалася неабходнасць яе збліжэння з ніжэйшымі класамі, у прыватнасці з мяшчанствам, дзеля чаго ей дазвалялася займацца гандлем. Разам з гэтым і мяшчанам дазвалялася набываць зямлю і займаць дзяржаўныя і вайсковыя пасады.
Але, маючы ў сабе прагрэсіўныя моманты, Канстытуцыя 3 мая ў той час абмяжоўвала правы падсобных пластоў грамадства. Так, хоць і ўлічваліся змякчэнні ў прыгонным праве, аднак па-ранейшаму яно захоўвалася, гэта значыць галоўнае, на чым трымалася эксплуатацыя сялян – гэта большай у той час часткі народа.
Але найбольшую пагрозу Канстытуцыя 3 мая несла далейшаму існаванню ВКЛ, а разам з тым і існаванню беларусай, украінцаў і літоўцаў. Прагрэсіўныя моманты Канстытуцыі выклікалі супраціўленне з боку магнатаў. Добра разумеючы пагрозу, магнацкая верхавіна найперш і звярнулася да Кацярыны ІІ па дапамогу і атрымала яе. Быў складзены ў Пецярбургу акт канфедэрацыі. Які ўпершыню абвешчаны ў мястэчку Тарговічы 14 мая 1792 г. у гэтым дакуменце яўна прызнавалася, што канфедэрацыя накіравана супраць Канстытуцыі 3 мая ў імя захавання ранейшых парадкаў.
Была адменена Канстытуцыя 3 мая. Калі расійскімі войскамі была захоплена Вільня, адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Расіяй была захоплена цэнтральная частка Беларусі і Правабярэжная Україна. Прусія ж захапіла Торунь і Гданьск з іх акругамі. Як пасля першага, так і пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай расійскі ўрад ва ўноў захопленых землях Беларусі пачаў заводзіць свае адміністрацыйныя парадкі. Так адразу была ўтворана Менская губерня. Гэтак жа надаецца вялікая ўвага царкоўным справам.
Узнікненне падпольных груповак у Польшчы, якія ставілі сваей мэтай не толькі бараніць Рэч Паспалітую ад далейшага развалу, але і вярнуць пад яе ўладу раней страчаныя тэрыторыі, аднавіць Канстытуцыю 3 мая і рэформы, праведзеныя чатырохгадовым соймам, выспела рашэнне аб неабходнасці паўстання. Кіраўніком яго быў прызначаны Тадэвуш Касцюшка, які дзеля гэтага прыбыў у Кракаў з Саксоніі, дзе ен быў у эміграцыі. Ен адразу ў сваіх універсалах, разасланых па краіне, заклікаў да ўсенароднага паўстання, у якім бы прынялі чынны ўдзел усе саслоўі грамадства і ратавалі сваю бацькаўшчыну.
І паўстанне выбухнула спачатку ў Кракаве, а пасля ў Варшаве, дзе яно было асабліва паспяховым. Тут 6 кастрычніка 1794 г. паўстанцы амаль поўнасцю вынішчылі дзесяцітысячнае расійсае войска. З Варшавы паўстанне перакінулась на Літву і Беларусь, дзе яно атрымала таксама даволі шырокі размах. Але ў Літве і Беларусі паўстанне ўзначальваў паляк палкоўнік Якуб Ясінскі. У пачатку красавіка паўстанцы накіравалі свой удар супроць расійскага войска, якое знаходзілася ў Вільні.
23 красавіка ў вільні быў аб’яўлены акт паўстання, а таксама утвораны рэвалюцыйны ўрад – Найвышэйшая Літоўская рада. Я. Ясінскі ў ліку іншых рэвалюцыйных змен аб’яўляў і аб поўнай адмене прыгоннага права. Царскія ўлады са свайго боку, каб адцягнуць сялян ад паўстання, пачалі цешыць іх абяцанямі, што ім будуць перададзены землі, адабраныя ад паноў-паўстанцаў.
Я. Ясінскім не былі задаволены ў Варшаве, найперш яго паслядоўныя рэвалюцыйныя погляды і дзеянні. Адмена прыгоннага права пагражала магнатам. 4 чэрвеня 1794 г. Ясінскі быў адкліканы з Вільні. Была адначасова распушчана і Найвышэйшая Літоўская рада, і замест яе ўтворана Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ.
Была спроба пашырыць паўстанне і на ўсходзе Беларусі. Міхаіл Клеафас Агінскі з гэтай мэтай са сваім паўстанцкім атрадам у сярэдзіне мая 1794 г. прайшоў праз Валожын і Івянец, але быў разбіты. Вялікі прастор Беларусі ахопліваў у другой палове жніўня трохтысячны паўстанцкі атрад С. Грабоўскага. Аднак у раене Любані ен быў разбіты.
Захапіўшы зноў тэрыторыю Беларусі і Літвы, расійскія войскі рушылі на тэрыторыю Польшчы, дзе былі сканцэнтраваны галоўныя сілы паўстанцаў. У разгроме іх адыграў галоўную ролю знакаміты А. Сувораў. У бітве пад в. Мацяевічы войска Касцюшкі было разбіта, сам ен быў узяты ў палон. У 1796 г. ен быў выпушчаны і далейшае жыцце пражыў у эміграцыі.
23 кастрычніка 1794 г. Варшава была захоплена, што азначала канчаткова разгром паўстання, а разам з гэтым і канец існавання Рэчы Паспалітай. Паўстанне і прадвырашыла трэці і канчатковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі пераходзілі Гарадзенскае, Віленскае і Ковенскае ваяводствы, да Прусіі – уся цэнтральная Польшча з Варшавай, да Аўстрыі – Кракаў з яго акругай. Галоўнай прычынай такога развалу былі магнацкая анархія і палітыка рэлігійнай нецярпімасці. Буйныя магнацкія роды, прагнучы большай улады і ўзбагачэння, уцягвалі ў сваю ўзаемную барацьбу вялікую колькасць насельніцтва, а таксама і суседнія дзяржавы, што непазбежна вяло да ўнутранага аслаблення і знешняга ўмяшання.
Так закончылася існаванне нашай беларускай дзяржавы, гісторыя якой доўжылася звыш паўтысячагоддзя.
Прычын падзелаў Рэчы Пасплітай было шмат. Найбольш значныя з іх: жаданне Прусіі атрымаць прамы сухапутны выхад да Усходняй Прусіі; імкненне ўрадаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапусціць распаўсюджання ідэй Французскай рэвалюцыі, якія знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.; нездавальненне ўрадаў гэтых краін памкненнямі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узмацніць дзяржаву; прэтэнзіі Расіі на “спадчыну маскоўскіх князеў” – Беларусь і Украіну; існаванне так званага “дэсідэнцкага пытання” – непасрэднай зачэпкі для ўмяшательства ва ўнутраныя справы Польшчы і ВКЛ.
Заключэнне
Аднак страшэнны нацыянальны і сацыяльны уціск не змог змярцвіць беларусаў як народ. Што ж, калі яны змаглі скласціся і вырасці на зямлі, дзе амаль бесперастанку лютавалі знішчальныя войны, то ўжо гэта характарызуе іх як выключна жыццяздольную нацыю. І таму яна змагла пераадолець найцяжэйшыя выпрабаванні на сваім шляху, захаваўшы сваю адметнасць як народа і адрадзіўшы сваю дзяржаўнасць.
У вынніку антыфеадальнай вайны былі зруйнаваны гарады і мястэчкі, спалены вескі, узмацнілась прыгонніцтва, акрамя загубленных жыццяў у час вайны, беларусы перажылі страшны голад, эпідэміі, хваробы. Таксама казацка-сялянская вайна – гэта пачатак разбуральнага ў Беларусі.
Вайна паміж Рэчу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай прывяла к памяншэню насельніцтва у два разы, масаваму вывазу беларусаў-рамеснікаў у Маскву, голад, эпідэміі, хваробы, спаленым вёскам, разбураным гарадам і мястэчкам, значнаму скарачэню колькасці ворыўных зямель.
3 мая 1791 г. – была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, асновай якой было вывядзенне Рэчы Паспалітай з палітычнага крызісу і станаўленне яе на шлях буржуазнага развіцця. Гэта была першая дэмакратычная Канстытуцыя ва ўсей Еўропе, але час рэформаў даўно быў упушчаны Рэчу Паспалітай, замежныя магнаты ўжо дзялілі паміж сабой гэты край.
Выннікі паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі: паўстанне пацярпела паражэнне; Тадэвуш Касцюшка не змог падняць вышэй абмежаваную шляхецкую праграму і абаперціся на народ; галоўны дакумент паўстання “Паланецкі універс” не скасаваў прыгоніцкага права; асноўная маса насельніцтва – сяляне і мяшчане спакойна і абыякава аднеслісь да распаду Рэчы Паспалітай.
Аб’яднанне беларускіх зямель з Расіяй, якое ж да таго насіла прымусовы характар для насельнікаў ВКЛ, не толькі пазбавіла, але яшчэ больш абвастрыла ў аб’яднанай дзяржаве ўнутраныя супярэчнасці паміж рознымі грамадскімі пластамі. Тэрыторыя Рэчы Паспалітай па-ранейшаму заставалася арэнай даволі жорсткіх і працяглых войнаў, накіраваных як супроць яе самой, так і супроць суседніх дзяржаў. Таму непазбаўленая ад ранейшых унутраных і знешніх цяжкасцей Рэч Паспалітая праз два стагоддзі і аказалася расцягнутай па кавалках паміж сваімі сквапнымі на чужыя тэрыторыі суседнімі дзяржавамі.
Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіена як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю спрыяў павелічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлевыя сувязі, развівалася мануфактурная прамысловасць. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгоніцтва, паскорылася эканамічнае развіцце, і палітычнае і культурнае жыцце пераарыентавалася ва ўсходнім накірунку.
Такім чынам, Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршаецца аднаўленне рашаючай галіны эканомікі – сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастане яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіцце набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.
Спіс выкарыстанай літаратуры
-
Сагановіч Г.М. Невядомая вайна 1654–1667. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995.
-
Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989.
-
Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава. ВКЛ. – Мінск: Беллітфонд, 2003.
-
Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007.














