26477 (568994), страница 3
Текст из файла (страница 3)
1928 г. вызначыўся ўздымам забастовачнай барацьбы, якую камуністы і сацыялісты арганізоўвалі пераважна праз так званыя класавыя прафсаюзы.
На выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. у Заходняй Беларусі за кандыдатаў ад рабочых і сялян было пададзена 328,8 тыс., або 26 %, галасоў. Абраныя па гэтых спісах дэпутаты Я. Гаўрылік, I. Дварчанін, Ф. Валынец, I. Грэцкі, П. Крынчык утварылі ў сейме радыкальную фракцыю — Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне». У хуткім часе клуб аб'яднаў вакол сябе некалькі соцень чалавек з былога а'ктыву Грамады. У 1929 г. былі створаны 16 павятовых сакратарыятаў клуба. Клуб «Змаганне» ператварыўся ў рэвалюцыйна-дэмакратычную і нацыянальна-вызваленчую арганізацыю, але ўлады не дазволілі ёй стаць масавай. Як і Грамада, клуб «Змаганне» патрабаваў канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу сярод беззямельных і малазямельных сялян, 8-гадзіннага рабочага дня і паляпшэння ўмоў працы рабочых, пераходу ў іх рукі прамысловых прадпрыемстваў, перакладання падаткаў на маёмасныя класы, стварэння рабоча-сялянскага ўрада, дэма-кратычных свабод, нацыяналь-ных правоў, школ на роднай мове, выступаў за самавызначэн-не Заходняй Беларусі і ўз'яднан-не з БССР.
Аднак пад уплывам КПЗБ клуб «Змаганне» ў 1929 г. пачаў займаць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да дробнабуржуазных партый і іх прыхільнікаў, празмерна завастраць патрабаванні і лозунгі барацьбы, што не магло спрыяць пашырэнню яго ўплываў.
Такім чынам, вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі пасля ўздыму 1926 — пачатку 1927 гг. перажыла спад, а затым некаторае ажыўленне. Польскаму буржуазна-памешчыцкаму ўраду не ўдалося падавіць беларускі нацыянальна-вызваленчы рух і цалкам зліквідаваць яго дэмакратычныя арганізацыі.
Заключэнне.
Такім чынам, можна падвесці некаторыя вынікі.
Новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін дабіцца аднаўлення прамысловай вытворчасці, стабілізаваць эканоміку і фінансы, палітычнае становішча, палепшыць матэрыяльнае жыццё працоўных.
Гэта ў першую чаргу было звязана з многаўкладнай эканомікай, свабоднай дзейнасцю прыватнага капіталу, асабліва ў дробнай вытворчасці і гандлі. Менавіта дробная вытворчасць была тым паскаральнікам, які ў кароткі час дазволіў павялічыць выраб прадукцыі шырокага ўжытку, наладзіць таваразварот з вёскай. Былі створаны рэальныя ўмовы для далейшага развіцця прамысловасці і ажыццяўлення індустрыялізацыі рэспублікі. Але ўжо ў тыя гады пачалося нарастанне негатыўных тэндэнцыи, звязаных з развіццём адміністрацыйна-каманднай сістэмы, носьбітам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура. У другой палове 20-ых гг. узмацнілася цэнтралізацыя, нарасталі камандныя метады кіраўніцтва эканомікай, пачаўся актыўны адыход ад нэпа.
Што датычыцца актывізаванню беларускіх сіл, то гэта ў першую чаргу звязана з палітыкай “ваеннага камунізма”, што прывело да нездавальненя насельніцтва. Калі закрануць Заходнюю Беларусь, то трэба адзначыць, што актывізаванне беларускіх сіл там звязана з паздзелам тэрыторыі Беларусі і барацьбой за яе вызваленне.
Такім чынам, у сваей кантрольнай рабоце я разгледзіла такую тэму, як актывізаванне беларускіх сіл у перыяд НЭПа.
Спіс літаратуры.
-
Астаповский В.Е. История белорусской государственности. Мн., 2002
-
Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005
-
Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995
-
Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Мн., 1999. – Ч.2
-
Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989
-
Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2.
-
Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992
1 Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2, ст. 44
2 Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989, ст. 37
3 Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995, ст. 216
4 Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2., ст. 61
5 Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005, ст. 208














