38841 (Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы)

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "журналистика" из 2 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "журналистика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "38841"

Текст из документа "38841"

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры

РЭФЕРАТ

на тэму:

«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ПОЛЬШЧЫ »

МИНСК, 2008

Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў, якія пазней спарадзілі трансфармацыю інфармацыйнай прасторы, прынята датаваць 1978–1979 гадамі, калі ўпершыню ў гісторыі каталіцкай царквы папай рымскім быў абраны паляк Караль Войтыла, які прыняў імя Яна-Паўла Другога. Яго абранне і яго візіт паслужылі не толькі падставай для рэзкага ўздыму пачуцця нацыянальнага гонару, але і моцным штуршком антыкамуністычным настроям. З таго ж часу Ватыкан узмацніў фінансавую падтрымку не толькі клерыкальнага друку, які меў у Польшчы глыбокія карані ў параўнанні з іншымі краінамі рэгіёна, але і друку прафсаюзнага руху «Салідарнасць».

Вынікам такой палітыкі стаў рост тыражоў клерыкальных выданняў. Напрыклад, кракаўская штотыднёвая газета «Штогоднік прыхаджаніна», якая выдавалася каталіцкім таварыствам «Знак», дзякуючы рэзкай палеміцы з органам ЦК Аб'яднанай рабочай партыі Польшчы «Народная трыбуна» толькі за 1980 г. павялічыла свой тыраж з 50 да 100 тыс. экз. Клерыкальны друк Польшчы, звыш 40 газет і часопісаў, вітаў падпісанне ў 1985 г. Дамовы аб завярэнні ва ўзаемаразуменні ўрада Польскай Народнай Рэспублікі і Епіскапата Польскага Касцёла і адначасова расцаніў гэтае пагадненне як прызнанне камуністамі перавагі царквы ва ўплыве на грамадства.

Аднак з 1980–1981 гг. значна большы ўплыў на грамадскую свядомасць аказваў не касцёл, а прафсаюзны рух «Салідарнасць», вакол якога гуртаваліся 9 млн працоўных. Менавіта нелегальныя СМІ «Салідарнасці» фарміравалі грамадскую думку ў сярэдзіне 1980-х гг., падрыхтоўвалі бескровапралітны варыянт палітычных пераўтварэнняў. Трэба зазначыць, аднак, што шырокая знешнепалітычная вядомасць «Салідарнасці» была дасягнута не столькі дзякуючы ўласнаму прафсаюзнаму друку, колькі плённаму супрацоўніцтву з 14 амерыканскімі і заходнееўрапейскімі тэлеканаламі. Наладжванню гэтых стасункаў прэс-службе «Салідарнасці» пад кіраўніцтвам Ежы Урбана дапамагалі амерыканскія кансультанты, якія, як прызнаў праз пяць гадоў сам Урбан, былі супрацоўнікамі ЦРУ.

Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў краіне ў 1981 г., надзвычайнай папулярнасцю карысталася падпольнае радыё забароненага руху «Салідарнасць». Яго перадачы доўжыліся 10 хв. у тыдзень і ўяўлялі не столькі інфармацыйныя выпускі, колькі антыкамуністычныя агітацыйныя звароты да насельніцтва. З 1982 г. ў краіне нелегальна распаўсюджваўся бюлетэнь апазіцыі «Штогоднік Салідарнасці» (галоўны рэдактар – будучы прэм'ер-міністр «пастярузэльскай» Польшчы Тадэвуш Мазавецкі). Змест матэрыялаў выдання таксама вызначаўся характэрным прапагандысцкім накірункам. Наогул фарміраванне «прэсы пратэсту» ў 1980-я гг. адбывалася па законах канспірацыі часоў другой сусветнай вайны – мелі месца падпольныя явачныя кватэры, замаскіраваныя тыпаграфіі, тайныя каналы перапраўкі з-за мяжы грошай, паперы і абсталявання.

Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. працягваў актыўную агітацыйную дзейнасць, накіраваную на выхавання грамадзян у духу камуністычных ідэалаў. Друкаваныя і электронныя СМІ ПНР засяроджвалі ўвагу на дасягненнях гаспадаркі дзякуючы дапамозе ў межах Савета эканамічнай узаемадапамогі, пашыралі прапаганду ідэй пралетарскага інтэрнацыяналізму.

У перыяд з 1980 па 1989 г. колькасць газет павялічылася з 88 да 96 назваў. Адначасова назіралася падзенне цікавасці палякаў да афіцыйнага друку – згодна статыстыцы, гадавы тыраж на аднаго чалавека знізіўся з 73,8 экз. да 57,1 экз. Масавую аўдыторыю не здавальняла якасць афіцыйнага друку, які падкрэсліваў выключна станоўчыя бакі ў дзейнасці ўрада Ярузэльскага. Здаралася, акрэдытаваныя пры Сейме карэспандэнты цэнтральных выданняў горача ўхвалялі працу дэпутатаў над законапраектамі задоўга да пачатку самой гэтай працы. Шмат увагі надавалася падзеям у краінах сацыялістычнага блоку. Безумоўна, ім спадарожнічалі крытычныя матэрыялы, якія тычыліся падзей у капіталістычных краінах. Аднак, нягледзячы на ідэалагічную заангажаванасць, артыкулы на гэтыя тэмы ў газетах «Палітыка» або «Народная трыбуна» вызначаліся глыбінёй аналітычнага асэнсавання падзей. Наогул жа ў польскіх журналістаў назіралася куды менш варожае стаўленне да капіталістычнага ладу жыцця, чым у іх савецкіх калег.

У параўнанні з беларускім савецкім друкам таго перыяду у друку ПНР мелася значна больш крытычных артыкулаў, якія тычыліся ўнутранай сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Аднак у лепшых традыцыях сацыялістычнай прэсы асуджалася пераважна мясцовае кіраўніцтва, цэнтральная ўлада не закраналася. Напрыклад, вядомы журналіст «Народная трыбуна» Ян Падоскі ў артыкуле «Яшчэ шмат марнатраўства» сцвярджаў, што галоўнай прычынай інфляцыі з'яўлялася не заганная эканамічная палітыка ўраду, а марнатраўства рэгіянальных чыноўнікаў. Аднак, сустракаліся і матэрыялы, якія наводзілі чытача на сур'ёзны роздум. Напрыклад, у артыкуле карэспандэнта газеты «Штандар моладзі» Зоф'і Кшыжаноўскай «Вучыцца, каб шукаць» узгадваліся тыя часы, калі прафесія інжынера лічылася прэстыжнай і высока аплачвалася, чаго, маўляў, нельга сказаць пра бягучы час. Выснова напрошвалася сама сабой – дзяржава не заахвочвае атрымання маладымі людзьмі вышэйшай адукацыі, а нізкі заробак зніжае кваліфікацыйны ўзровень спецыялістаў. Адпаведна, маўляў, такія спецыялісты будуць спрыяць з'яўленню спецыялістаў з яшчэ больш нізкім прафесійным узроўнем.

У датрансфармацыйны перыяд ні цэнтральны, ні рэгіянальны польскі друк не ўзгадвалі апазіцыю, нібыта яе наогул не існавала. Аднак нават у галоўным органе ЦК ПАРП газеце «Народная трыбуна» ўжо з'яўляліся артыкулы, у якіх усведамлялася непапулярнасць камуністычных ідэй сярод палякаў, напрыклад, «Новыя сярод нас» Тадэвушы Струмфа, «Думкі пра інтэлігенцыю» Вітальда Наўроцкага.

Шмат увагі надавалася дасягненням у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры. Ім прысвячаліся адпаведныя рубрыкі ў газетах «Гаспадарчае жыццё», «Культура», «Літаратурнае жыццё», «Культурны штогоднік» і г. д. Досыць часта змест гэтых матэрыялаў падаваў спрошчаную карціну рэальнасці, паказваў толькі станоўчы бок падзей.

Самым папулярным спартыўным выданнем ПНР была спецыялізаваная газета «Спорт». Якасны ўзровень матэрыялаў яе журналістаў зрабіў гэтае выданне агульнанацыянальным.

Як сведчылі даследаванні Кракаўскага цэнтра вывучэння сродкаў камунікацыі, толькі кожны сёмы журналіст трапляў пад катэгорыю «маладога спецыяліста» (г. зн. да 50 гадоў). 60 % журналістаў былі жанчыны. 80 % – беспартыйныя. Даследаванні сведчылі пра нізкі прэстыж прафесіі журналіста ў грамадстве з-за празмернай падпарадкавання ідэалогіі, слабых умоў для творчай рэалізацыі, нізкай матэрыяльнай і сацыяльнай забяспечанасці. Такім чынам, аснову журналісцкага корпуса складалі энтузіясты, для якіх служэнне грамадскасці было вышэйшым за матэрыяльную ўзнагароду.

Тым не менш, напрыканцы 1980-х гг. нават журналісцкі энтузіязм не мог спыніць падзенне грамадскага даверу да дзяржаўнага друку і росту даверу «прэсе пратэсту» — выданням «Салідарнасці» і каталіцкіх згуртаванняў, якія, прынамсі, па змесце матэрыялаў досыць нязначна адрозніваліся.

Асобна трэба адзначыць і такую сферу друку ПНР, як рускамоўныя выданні. Часцей за ўсё гэта былі галіновыя часопісы, якія рыхтаваліся на базе польскіх міністэрстваў і ведамстваў: «Вестник польской экономики», «Журнал польской Академии наук», «Польские новые книги», «Польский экономический обзор», «Польский экспорт-импорт», «Современное польское право», «Обзор польской техники», «Современная польская школа», а таксама агульнатэматычныя часопісы «Польское обозрение», «Современная Польша». Праз гэтыя выданні ўлады ПНР, зацікаўленыя ў эканамічным супрацоўніцтве з СССР, імкнуліся падтрымліваць добрыя інфармацыйныя стасункі з ЦК КПСС. Адначасова вышэйзгаданыя рускамоўныя выданні выконвалі рэкламныя функцыі, маючы мэтай зацікавіць савецкіх спецыялістаў распрацоўкамі польскіх навукоўцаў і, як вынік, працягнуць эканамічнае супрацоўніцтва на новым узроўні.

Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета «Ніва» (аналаг беларускай газеце «Голас Радзімы»).

Такім чынам, у ПНР у датрансфармацыйны перыяд выдавалася 87 штодзённых газет агульным тыражом 10 млн экз. і 2850 штотыдёвікаў, штомесячнікаў, бюлетэняў ды іншых перыядычных выданняў агульным тыражом 30 млн экз. Важнейшыя газеты выдаваліся ў Варшаве. Да іх належалі: орган ЦК ПАРП «Народная трыбуна» (тыраж — 633 тыс. экз.), орган Цэнтральнага савета прафсаюзаў «Голас працоўных» (165 тыс. экз.), орган Галоўнага камітэта Аб'яднанай сялянскай партыі «Дзённік народны» (180 тыс. экз.), орган Міністэрства нацыянальнай абароны «Жаўнер вольнасці» (100 тыс. экз.), «Спартыўны агляд» (205 тыс. экз.), орган польскіх харцэраў (піянераў) «Свет моладзі» (420 тыс. экз.), орган Федэрацыі сацыялістычных саюзаў польскай моладзі «Штандар маладых» (207 тыс. экз.). Буйнейшыя штотыднёвікі з'яўляліся пераважна органамі тых ці іншых дзяржаўных устаноў. Да іх належылі: "Палітыка" (245 тыс. экз.), "Культура" (110 тыс. экз.), орган Галоўнага палітычнага упраўлення Войска Польскага «Жаўнер польскі» (114 тыс. экз.), орган Таварыства польска-савецкага сяброўства «Узаемнасць» (120 тыс. экз.). Буйнейшым штомесячным часопісамі лічыўся тэарэтычны орган ЦК ПАРП «Новыя дарогі» (80 тыс. экз.). Галоўнай крыніцай унутранай і міжнароднай інфармацыі было Польскае агенцтва друку, заснаванае ў 1944 г. Інфармацыю пра палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны перадавала за мяжу Польскае агенцтва Інтэрпрэс, заснаванае ў 1967 г.

Што ж тычыцца аўдыёвізуальных СМІ ПНР, дык іх структуру нельга назваць занадта складанай. Функцыянаваннем радыё і тэлебачання кіраваў Дзяржаўны камітэт па справах польскага радыё і тэлебачання, які з 1986 г. быў пераведзены на самафінансаванне. Прынамсі, развіццё тэле- і радыёіндустрыі з'яўлялася падставай для гонару польскага ўрада, бо па колькасці тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў на душу насельніцтва ПНР абганяла астатнія сацыялістычныя краіны, за выключэннем СССР. Польскае тэлебачанне мела 2 праграмы і 19 тэлестанцый, радыёвяшчанне — 3 праграмы і 36 радыёстанцый.

На пачатку 1990 г. краіна ўвайшла ў перыяд трансфармацыі, які стаў заканамерным вынікам палітычных рашэнняў «Круглага стала» паміж прадстаўнікамі «Салідарнасці» і ўрадам ПНР (гэтыя паседжанні палітолагі называлі польскай «аксамітнай рэвалюцыяй»). У галіне СМІ першым вынікам дамоўленасці паміж апазіцыяй і ўрадам стала рашэнне аб роспуску буйнейшага выдавецкага кааператыва «Праца-Кніга-Рух», які друкаваў 90 % перыядычных выданняў. Кааператыў (прынамсі, аналагічны па сваіх магутнасцях беларускаму Дому друку) валодаў 19 тыпаграфіямі і 18 прадпрыемствамі распаўсюджвання прэсы. Па сутнасці, кааператыў з'яўляўся адным з істотных каналаў палітычнай улады ў краіне. Дык не дзіва, што апазіцыя, якая рвалася да ўлады, найперш наносіла ўдар па «Праца-Кніга-Рух».

Наступны ўдар быў нанесены па цэнзуры, якая ў часы ПНР была выключна дзейсным і непасрэдным рэгулятарам прэсы. Так, згодна дэкрэта 1946 г., цэнзура мела прызначэнне не толькі перашкаджаць навінам і меркаванням, якія пагражалі б грамадзянскім інтарэсам, але і знішчаць фальшывую інфармацыю. Вызначэнне, што адпавядае грамадскім інтарэсам, а што — не, дый якая інфармацыя праўдзівая, а якая — паклёп, было прэрагатывай партыйных органаў. Дзяржаўным актам 11 красавіка 1990 г. ліквідаваліся органы цэнзуры. З мэтай дэпалітызацыі друкаваных СМІ пры Сейме была ўтворана Ліквідацыйная камісія. Польскае тэлебачанне перайшло на сістэму "РАL", якая значна пашырала магчымасці тэлевяшчання ў адрозненне ад прынятай у краінах Варшаўскай Дамовы сістэму «SЕКАМ».

У той перыяд прэзідэнт Асацыяцыі польскіх журналістаў (аналаг недзяржаўнай Беларускай асацыяцыі журналістаў) Стэфан Браткоўскі, выступаючы на пасяджэнні Сусветнага камітэта свабоды слова, звярнуўся за дапамогай да замежных інвестараў: «Мы заваявалі свабоду слова. Цяпер для Польшчы патрэбны інтэлектуальны план Маршала настолькі ж старанна распрацаваны, як і план высадкі на Месяц. Патрэбны выкладчыкі, кансультанты, падручнікі, бібліятэкі, друкарскае абсталяванне...»

Рашэнні «Круглага стала» не толькі паспрыялі скасаванню ранейшай назвы дзяржавы — Польская Народная Рэспубліка і прыняццю новай — Рэспубліка Польшча. Яны знаменавалі і фактычны сыход з палітычнай арэны кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі. Разам з ПАРП спыніў сваё існаванне і партыйны друк — каля 100 выданняў, якія складалі палавіну агульнаганацыянальнага тыражу. Захаваліся толькі тыя газеты, якія заўсёды арыентаваліся ў сваіх матэрыялах на шырокія колы насельніцтва – «Рабочая трыбуна» (Катовіцы), «Газета Кракаўская» (Кракаў) і «Газета Познаньская» (Познань). Цяпер, праўда, яны выходзяць без сімвала партыйнай прыналежнасці на першай паласе — «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!».

Цэнтральны орган ПАРП газета «Народная трыбуна», якая лічылася найбольш інфармацыйным і аналітычным выданнем у краіне, зачынілася з-за спынення крыніц фінансавання. У яе апошнім нумары на першай паласе быў змешчаны выразны слоган "Без грошай няма прэсы". Амаль адразу з'явілася газета, якую прынята лічыць яе пераемніцай, – «Трыбуна», рэдакцыя якой таксама дакляравала сваю палітычную прыхільнасць сацыялістычным ідэалам. Аднак якасны ўзровень матэрыялаў «Трыбуны» значна саступаў яе папярэдніцы.

Пасля закрыцця Галоўнага ўпраўлення па кантролю за друкам, публікацыямі і відовішчамі, пасля ліквідацыі цэнзурнага нагляду ў краіне пачаўся сапраўдны інфармацыйны «бум». Толькі зімой 1989–1990 гг. з'явілася больш за 600 выданняў, пераважна камерцыйнага характару. Першапачаткова камерцыйная прэса прыносіла вялікія прыбыткі пры мізэрных высілках выдаўцоў на яе стварэнне. Стомлены за гады «сацыялістычнага будаўніцтва» аднастайнай прэсай, польскі чытач ахвотна набываў порнавыданні і «жоўтыя» газеты. Сярод тэхнічнай інтэлігенцыі значным попытам карыстаўся спецыялізаваны друк, найперш выданні, прысвечаныя камп'ютэрным сістэмам. Менавіта тое, што спецыялізаваны друк заняў сваю нішу і займеў трывалую аўдыторыю, дапамагло яму перажыць крызіс 1992–1993 гг., спароджаны скарачэннем паставак расійскай паперы ў выдавецтвы і адпаведна ростам яе кошту.

Наогул, як адзначаў у сваіх артыкулах вядомы журналіст-аналітык газеты «Рэха Кракава» Рафал Скапскі, пасля абвяшчэння свабоды слова падача навін у польскім друку набыла адценне празмернай камерцыйнасці, пагоні за сенсацыяй. Рэдакцыйная палітыка засяроджваецца на дасягненні любымі сродкамі дзвюх задачах – пашырэнне чытацкай аўдыторыі і павелічэнне рэкламных паступленняў. І хоць сцвярджалася, што такім чынам польскі друк набліжаецца да амерыканскай і заходнееўрапейскай мадэлі, яе адцуранне ў шырокіх колах грамадства фіксавалася сацыялагічнымі апытаннямі. Нездарма карэспандэнт газеты «Трыбуна» Марэк Крупа ў артыкуле «Тут ляжыць пахаваны цэнзар» даказваў, што праявы свабоды слова накладваюць на журналіста дадатковыя этычныя абавязкі.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5193
Авторов
на СтудИзбе
434
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее