38478 (Беларуская журналістыка), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларуская журналістыка", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "журналистика" из 2 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "журналистика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "38478"

Текст 2 страницы из документа "38478"

З гадамі арганізацыя і часопіс «Маладняк» набіраліся вопыту, сталелі грамадска-палітычна і прафесійна. У першым нумары за 1930 г. рэдкалегія часопіса адзначала, што ў краіне ідзе карэнная перабудова народнай гаспадаркі і аднаўленне нацыянальнай культуры. Другі год пяцігодкі ставіць перад рэдакцыяй складаныя задачы выхавання марксісцка-ленінскай свядомасці, умацавання сувязей з чытачамі, выступлення супраць нацыяналізму, імкнення даць такія высокамаштабныя творы, якія будуць дапамагаць працоўным у будаўніцтве сацыялізму. Былі пашыраны аддзелы часопіса: проза і паэзія, крытыка, кнігу - масам, публіцыстыка, хроніка, бібліяграфія, кіно, гумар і г.д. Зразумела, што аддзелы часопіса прываблівалі матэрыяламі, якія там друкаваліся. Аўтарамі «Маладняка» выступалі П. Галавач, У. Гурскі, А. Куляшоў, П. Броўка, М. Чарот, А. Александровіч, Ц. Гартны, ужо тады вядомыя літаратары, пагэтаму часопіс быў цікавы для чытачоў.

Акрамя таго, у «Маладняку» друкаваліся вострыя і спрэчныя артыкулы, якія таксама прыцягвалі ўвагу. Напрыклад,рэцэнзія А. Кучара «Пра адну рэакцыйную аповесць». Лявон Бушмар» К. Чорнага. Аўтар артыкула сцвярджаў: «Лявон Бушмар не толькі не з’яўляецца пралетарскім творам, а выражае погляды процілеглыя пралетарскаму разуменню той рэчаіснасці, якую яна падае і аб’ектыўна служыць на руку класаваму ворагу... Гэта мае глыбокія карэнні ў самой творчасці К. Чорнага...»(1931, № 1).

Такія артыкулы атрымліваліся іншы раз у «братоў па пяру». У той час яны часта былі падставай для арышту і пакарання аж да расстрэлу. Так, у «класавай варожасці» абвінавацілі Кузьму Чорнага, аднаго з найбольш таленавітых пісьменнікаў, удумлівага філосафа і тонкага знаўцу сялянскага жыцця.

У 1928 г. «Маладняк» быў рэарганізаваны ў Беларускую арганізацыю пралетарскіх пісьменнікаў, а часопіс «Маладняк», як яе орган, выходзіў да 1932 г.

Унутраныя супярэчнасці ў «Маладняку», як вядома, прыводзілі да выхаду з яго асобных празаікаў і паэтаў. Да заканчэння 1926 г. перасталі лічыць сябе маладнякоўцамі К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, Я. Пушча і інш., якія заявілі аб стварэнні новай пісьменніцкай арганізацыі «Узвышша».

У статуце арганізацыі было запісана, што «беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» мае на мэце развіццё беларускай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзалюцыі ЦК КП(б)Б ад 1 ліпеня 1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры». «Патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію і якое б арганізавала рытм жыцця на сацыялістычных пачатках. Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыялу, культурным па спосабу апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці. Яго «форма» нацыянальная, «змест» - пралетарскі» , - гаварылася ў праграме аб’яднання .

Узвышанцы лічылі, што погляды маладнякоўцаў і «адраджаністаў» (пісьменнікаў старэйшага пакалення) не адпавядалі такім эстэтычным прынцыпам і не маглі выканаць задач пралетарскага мастацтва. Статут быў надрукаваны ў рэспубліканскай прэсе і ў першым нумары часопіса «Узвышша», які пачаў выходзіць у сакавіку 1927 г. як орган аднаіменнай арганізацыі.

З’яўленне новай пісьменніцкай арганізацыі і літаратурнага выдання можна лічыць далейшым пошукам мастацкага ўвасаблення беларускіх творчых сіл. У асноўным узвышанцы будавалі сваю платформу на крытыцы пазіцый «Маладняка» і спрабавалі сфармуляваць сваю тэорыю «узвышанага мастацтва», што адмяжоўвала іх ад усяго літаратурнага працэсу. Гэту пазіцыю крытыкаваў К. Крапіва: «... атмасфера ва «Узвышшы» не спрыяла творчаму росту. Даваў сябе адчуваць налёт фальшывага акадэмізму, што мне асабліва не спадабалася, адарванасць ад масавага культурнага руху, ад надзённых задач сацыялістычнага будаўніцтва» («Звязда», 1933, 20 снежня).

Аднак гэта ў меншай меры адносіцца да дзейнасці часопіса «Узвышша», дзе друкаваліся творы ўжо вядомых у той час К. Крапівы, К. Чорнага, У. Дубоўкі, У. Жылкі і іншых пісьменнікаў, што, несумненна, стала важнай вехай развіцця беларускай літаратуры.

Патрэбна заўважыць, што «авангардысцкая» філасофія ўзвышанцаў даволі слаба праяўлялася ў змесце часопіса. Тым больш, што ва ўсіх рэспубліканскіх літаратурных часопісах можна было чытаць творы адных і тых жа пісьменнікаў. Напрыклад, К. Чорны, З. Бядуля, Я. Купала, У. Дубоўка і інш. друкаваліся ў «Маладняку», «Полымі», а таксама і ва «Узвышшы». К. Чорны з № 2 «Узвышша» за 1927 г. пачаў друкаваць там свой раман «Сястра». Можна сказаць, што аб’яднанне і часопіс «Узвышша», якія спынілі сваю дзейнасць у 1931 г., былі яшчэ адным крокам насустрач чытачу беларускай літаратуры і наблізілі пісьменнікаў рэспублікі да стварэння адзінай арганізацыі - Саюза пісьменнікаў БССР.

Працэс збірання літаратурных сіл прадоўжыла аб’яднанне «Пробліск» - пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка, створаная ў ліпені 1927 г. Сярод яе заснавальнікаў былі А. Гурло, А. Звонак, М. Хведаровіч. Аднак шырокай дзейнасці новае аб’яднанне разгарнуць не змагло і далучылася да «Маладняка»(Звязда, 1928, 29 студзеня).

У верасні 1927 г. была арганізавана «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (адным з заснавальнікаў быў Я. Скрыган). У наступным годзе камуна была распушчана і члены арганізацыі зноў-такі ўвайшлі ў склад «Маладняка».

Для паўнаты карціны літаратурных пошукаў на Беларусі патрэбна дадаць, што ў той час было створана яўрэйскае пісьменніцкае аб’яднанне «Дэр Юнгер арбэтэр» («Малады рабочы»), якое арганізавала свае групы ў Вілейцы, Полацку, Магілёве, Мазыры, Гомелі, Оршы. Яўрэйскія празаікі і паэты групаваліся вакол літаратурна-мастацкага, палітычна-навуковага часопіса «Штэрн» («Зорка») - органа Саюза пісьменнікаў БССР, які друкаваўся з 1921 па 1941 гг., а таксама змяшчалі свае творы ў мясцовых яўрэйскіх газетах.

Арганізавалася і дзейнічала таксама невялікая групоўка рускіх пісьменнікаў «Звенья» , якая друкавалася ў асноўным у «Звяздзе» і мела свае аб’яднанні ў Віцебску і Бабруйску.

Такое становішча ў пісьменніцкіх шэрагах не задавальняла літаратараў. Пошукі мастацкага «крэда» драбнілі сілы, перашкаджалі вучобе маладых, аслаблялі эстэтычныя і ідэйныя пазіцыі літаратуры ўвогуле, асобных пісьменнікаў і паэтаў. Акрамя таго, авангардысцкія ўхілы членаў маладнякоўскай арганізацыі «засмечвалі» літаратурнае асяроддзе, імкнуліся ўзвысіцца над рэчаіснасцю, а частка зусім адрывалася ад яе, не прыслухоўваючыся да класічных матываў у паэзіі і прозе. ЦК КП(б)Б і ўрад рэспублікі таксама неаднаразова звярталі ўвагу на становішча ў пісьменніцкім асяроддзі і патрабавалі больш мэтанакіраванай працы па адлюстраванню сацыялістычнай рэчаіснасці.

Нарэшце, у снежні 1927 г. было аб’яўлена аб стварэнні літаратурнага аб’яднання «Полымя» , у арганізацыйную групу якога ўваходзілі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Александровіч і інш. Гэта было найбольш прадстаўнічае аб’яднанне літаратараў і па свайму складу, і па абвешчанай праграме. У статуце літаратурнага аб’яднання ставілася задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў беларускай літаратуры пралетарскай ідэалогіі ў арганічным адзінстве з нацыянальнай формай; усталявання супрацоўніцтва з усімі суполкамі, калі гэта не пярэчыць прынцыпам аб’яднання, і абвяшчэння барацьбы са шкоднымі ўхіламі на шляху развіцця беларускай пралетарскай літаратуры. Асноўным друкаваным органам новага аб’яднання быў часопіс «Полымя», які ў 1932 г. стаў выходзіць пад назвай «Полымя рэвалюцыі» .

У той жа час патрэбна падкрэсліць, што кожная літаратурная групоўка выпускала свае часопісы, зборнікі, ажыццяўляла асветную працу сярод моладзі ў школах, прцоўных калектывах. Гэта мела вялікую грамадскую каштоўнасць: з насельніцтвам рэспублікі творчая моладзь вяла высокаінтэлектуальны дыялог на роднай мове.

Прадоўжыла справу згуртавання творчых сіл газета «Літаратура і мастацтва» - орган федэрацыі аб’яднанняў савецкіх пісьменнікаў і Галоўмастацтва БССР, першы нумар якой выйшаў 26 лютага 1932 г. Гэта важная з’ява ў грамадскім жыцці рэспублікі. Факт выдання газеты сведчыў аб высокім узроўні развіцця беларускай культуры: літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва і г.д. Паліграфічная культура друку адбілася і на выглядзе новай газеты. Яна выйшла фарматам А-2 на 4 палосах, звярстана па тагачасных правілах газетнага дызайну, змяшчала ў кожным нумары малюнкі і фотаздымкі.

Галоўнае, у газеты быў цікавы змест. Рэдакцыя, у якую ўваходзілі А. Александровіч, В. Вольскі, І. Гурскі, М. Лынькоў, К. Чорны і інш., у той час ўжо вядомыя пісьменнікі, вопытныя публіцысты і рэдактары, сфармулявала свае задачы ў перадавым артыкуле. У ім гаварылася, што па ўсёй краіне разгарнулася сацыялістычнае будаўніцтва, пачынаецца новы яго этап - другая пяцігодка. У гэтым працэсе вельмі значную ролю адыгрывае савецкае мастацтва, на якое грамадства ўскладвае асаблівую місію: вобразнымі сродкамі паказаць героіку стваральнай працы ўдзельнікаў працэсаў індустрыялізацыі і калектывізацыі.

Газета лічыла, што пісьменнікі павінны сваю творчасць будаваць на фактах і з’явах сацыялістычнай рэчаіснасці. На актыве Мінскай арганізацыі пісьменнікаў М. Лынькоў у сваім дакладзе абгрунтоўваў наступныя тэзісы: ваяўнічай партыйнасці пралетарскай літаратуры; як не трэба пісаць пра камсамол. У другім нумары змешчаны артыкул з характэрным загалоўкам: «Задачы фронту літаратуры і мастацтва ў веснавой пасяўной кампаніі»(1934, 1 сакавіка). Такім чынам, выданне набліжала творчы працэс, мастакоў да сацыялістычнай рэчаіснасці, да стварэння твораў «пралетарскай літаратуры».

У газеце шмат месца адводзілася аналізу літаратурнага жыцця, крытычным артыкулам аб творчасці асобных пісьменнікаў, разгляду новых твораў. Такім чынам развівалася крытыка і самакрытыка. Гэта ўжо быў пачатак 30-х гадоў і наступаў час рэпрэсій. Танальнасць крытыкі іншы раз была залішне эмацыянальная, ужо прадчуваліся ноткі абвінавачанняў у журналісцкім стылі.

Аднак «ЛІМ» друкаваў дыскусійныя матэрыялы, у якіх аналізаваліся розныя бакі мастацкай творчасці. Напрыклад, пад шапкай «На сходзе бальшавіцкай самакрытыкі разгорнем творчую дыскусію» былі змешчаны артыкулы П. Галавача «Слова ў творчай дыскусіі» і К. Чорнага «Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства» (1934, 1 сакавіка). Падобныя матэрыялы газета друкавала пастаянна. Такім чынам, са з’яўленнем «ЛІМа» асвятленне працэсу развіцця культуры набыло сістэмнасць і паслядоўнасць.

У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй была пастаўлена яшчэ адна важная задача - падрыхтаваць і правесці І з’езд пісьменнікаў Беларусі, які і адбыўся ў чэрвені 1934 г.

Літаратурная беларускай перыёдыка 20 – 30-х гадоў – гэта культурная з’ява нацыянальнага значэння. Можа быць, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады быў закладзены моцны падмурак самасвядомасці беларускага народа.

Важнейшыя праблемы нацыянальнага адраджэння: беларуская мова, адукацыя, усе праявы культуры даходзілі да насельніцтва праз мастацкае слова. Гэта літаратурнае слова вельмі хутка замацавалася ў высокамастацкіх вобразах лепшых твораў вядомых і прызнаных беларускіх пісьменнікаў.

Разам з імі вырасла новае пакаленне мастакоў, якое магло б і не нарадзіцца ў іншых умовах. Толькі спрыяльныя абставіны вольнай народнай творчасці вылучылі са сваёй глыбіні маладнякоўскія таленты, што з’яўляецца бясспрэчным фактам рэвалюцыйнага развіцця нашай нацыянальнай культуры.

Літаратурныя газеты і часопісы ў той час былі галоўнай масавай кнігай адлюстравання вобразаў савецкай рэчаіснасці.

Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. «Красная смена» («Чырвоная змена»), «Юный пахарь» («Малады араты»)

Сістэмнасць у арганізацыі маладзёжнага друку наступіла пасля таго, як актывізавалася праца па стварэнню камсамольскіх арганізацый. У Беларусі гэты пачатак ідзе ад першага абласнога з’езда РКСМ Заходняй камуны 25 снежня 1918 г. у Смаленску. Тады было вырашана стварыць часопіс «Факел коммунизма» , які выйшаў у Вільні толькі 2 сакавіка 1919 г. як орган ЦК камсамола Літвы і Беларусі. Нумар быў прысвечаны памяці К. Лібкнехта і Р. Люксембург і змяшчаў матэрыялы аб удзеле моладзі ў грамадзянскай вайне. У звароце рэдакцыі да чытачоў гаварылася: «У эпоху міжнароднай рэвалюцыі, у эпоху страшэннай барацьбы рабочага класа са сваімі прыгнятальнікамі мы выпускаем свой часопіс. Няхай наш орган пакажа юным пралетарыям шлях прадаўжэння барацьбы за канчатковае вызваленне. Наперад, таварышы, да сацыялізму!».

«Факел коммунизма» - гэта асобная веха ў маладзёжным руху. Фактычна ўпершыню ў гісторыі быў створаны часопіс для шырокіх мас працоўнай моладзі Літвы і Беларусі. Часопіс узнік у час барацьбы з белапалякамі, і тэматыка яго была амаль поўнасцю ваеннай: ён заклікаў моладзь да абароны заваёў рэвалюцыі. Калі варожыя войскі падышлі да Вільні, 50% ад усёй колькасці камсамольцаў пайшлі на фронт.

Разам з прызывамі на фронт «Факел коммунизма» тлумачыў: «Каб прыйсці да сацыялізму, патрэбна многа ведаў, як у галіне культуры, так і ў справе духоўнасці. Для гэтага на старонках свайго часопіса мы будзем знаёміць чытачоў з гісторыяй рабочага руху, з жыццём пралетарыяту, з задачамі моладзі ў дадзены момант, з яе імкненнямі. Акрамя таго, мы будзем змяшчаць мастацкія творы, вершы, апавяданні, усё гэта павінна быць працай саміх юных пралетарыяў»(1919, № 1). Аднак гэта была аддаленая перспектыва дзейнасці рэдкалегіі камсамольскага часопіса.

Франты грамадзянскай вайны патрабавалі ўсё новых і новых салдат. Пагэтаму і прапаганда партыйна-савецкага і маладзёжнага друку была настойлівай, несупыннай і нават прымусовай. У газеце таго перыяду можна прачытаць: «Дзяўчына! Спытай у свайго юнага таварыша, чаму ён яшчэ не на фронце?» або зусім катэгарычнае: «Хто не дапамагае фронту, той вораг рэвалюцыі!». Такія заключэнні на старонках газет выклікалі неадназначную рэакцыю ў моладзі. Хто па перакананню ўступіў у камсамол, а значыць, і ўспрыняў ідэі кастрычніцкай рэвалюцыі, лічыў гэта нармальнай з’явай. Такімі былі і журналісты маладзёжных выданняў.

У той жа час частка моладзі неадэкватна адносілася да новай улады і не разумела камсамольскіх законаў жыцця, а таму стрымана і насцярожана ставілася да прызыўных выступленняў у перыядычным друку. Пераадолець такі псіхалагічны настрой - было адной з важнейшых задач журналістаў маладзёжнага друку.

Другі нумар часопіса выйшаў у Мінску 15 чэрвеня 1919 г., а пасля таго, як Мінск быў захоплены белапалякамі, камсамольцы надрукавалі «Подпольный факел коммунизма».

У тым жа 1919 г. 13 красавіка ў Вільні выйшла газета «Красная молодёжь» - орган Цэнтральнага і Віленскага камітэтаў КСМ Літвы і Беларусі. Гэта і быў пачатак маладзёжнага друку ў Беларусі, хаця абодва выданні друкаваліся для моладзі дзвюх братніх рэспублік, часова аб’яднаных у адзіным саюзе.

«Красная молодёжь» – фактычна мабілізацыйнае выданне. Свой кароткі ваенны час газета выходзіла па адным пад адным лозунгам: «Усе ў Чырвоную Армію! Усё для Чырвонай Арміі!». Мы адзначаем рэвалюцыйны пафас матэрыялаў, якія былі больш падобны на адзіны заклік. У першым нумары «Красная молодёжь» звярталася да сваіх чытачоў: «У дні кастрычніцкага штурму крэпасці контррэвалюцыі Зімняга палаца чырвоныя сцягі саюзаў моладзі развіваліся на штыках, нясучых пагібель прыгнятальнікам і свабоду прыгнечаным. Вораг быў пераможаны, але не знішчаны. Пачалася доўгая і ўпартая барацьба. Пытанне пастаўлена аб жыцці і смерці. І на ўсіх этапах гэтай барацьбы шэрагі юных ратнікаў пастаянна наперадзе. Сотні магіл невядомых юных герояў на каледзінскім, красноўскім, дутаўскім і іншых франтах яскрава гавораць аб выключнай адданасці працоўнай моладзі рэвалюцыі».

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5209
Авторов
на СтудИзбе
430
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее