38428 (Стиль СМС), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Стиль СМС", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "журналистика" из 2 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "журналистика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "38428"

Текст 2 страницы из документа "38428"

А зараз пяройдзем непасрэдна да стылю СМС. Што ж ён сабой уяўляе? Як сфармаваўся? Можна з упэўненасцю сказаць, што ён з'явіўся ў выніку апрошчвання канспектавання лекцый студэнтамі.

Для павелічэння тэмпаў канспектавання людзі звяртаюцца да розных хітрыкаў. У кожнага ёсць свае метады. Найбольш распаўсюджаныя і агульнапрызнаныя з іх - простае скарачэнне слоў, якому навучаюць яшчэ ў пачатковай школе. Адна з яго разнавіднасцяў - гэта і ёсць стыль СМС-паведамлення. Асноўны прынцып скарачэння пісьма - гэта памяньшэнне часу на канспектаванне інфармацыі. Тут ёсць два шляхі. Першы: хутчэй вадзіць асадкай па паперы (што часта прыводзіць да неакуратнасці нататкаў, хуткаму стамленню і з'яўлення нервовасці). Другі: паменьшыць "шлях" асадкі. Гэты спосаб падзяляецца яшчэ на некалькі.

1. Выкіданне з слоў галосных літар, пакідаючы іх толькі ў канчатках. Гэта патрабуе трэніроўкі, пасля становіцца цяжка адзвычаіцца мінаць літары, іншыя людзі з цяжкасцю чытаюць такі канспект. Прыклады: кнспкт, клвтра, влспд.

2. Ужыванне агульнапрынятых скарачэнняў. Лёгка навучыцца, лёгка чытаць, тэкст зразумелы іншым людзям, хоць і трошкі непрыгожа выглядае. Прыклады: фіз-ра, зам., арг., алг.

3. Замена часта ўжываемых спалучэнняў літар ці слоў спецыяльнымі значкамі. Самая вялікая складанасць – гэта навучыцца вылучаць у патоку інфармацыі такія элементыі не забывацца на свае сімвалы-скарачэнні. Да таго ж такі тэкст не чытаецца іншымі людзьмі. Прыклады: усё (all па-ангельску) - перавёрнутая літара "А", "людзі" - "Л", “перавага - "+" у кружочку і гэтак далей.

4. Выкарыстанне піктаграм і дыяграм. Не заўсёды падыходзіць, акрамя таго цяжка прывучыць сябе не пытацца запісаць кожнае слова, а аналізаваць паток інфармацыі і запісваць толькі канцэпцыю, асноўныя тэрміны, ключавыя словы, назвы блокаў і сувязей. Затое канспект атрымліваецца больш наглядным, канспектаванне вядзецца лягчэй і матэрыял запамінаецца лепш дзякуючы правядзенню яго аналізу.

Канешне, гэтыя спосабы можна і трэба камбінаваць. Напрыклад, людзі, даўно займаючыяся напісаннем паведамленняў СМС, знакамітае Гамлетаўскае выказванне "To be or not to be?" ("Быць ці не быць"?) запісаў бы такім чынам: "2В|!2В?" (не забывайцеся на слоўнік).

Да чаго прыводзяць падобныя скарачэнні, можна мяркаваць па наступнаму прыкладу. На пачатку восені 2003 года ў прэсе з'явіліся артыкулы пра адно цікавае сачыненне.

Выкладчыца адной з шатландскіх школ была вельмі здзіўлена, калі ўзялася правяраць сшыткі сваіх вучняў - сачыненні пра тое, як яны правялі свае летнія вакацыі. Трынаццацігадовая дзяўчынка добрасумленна выканала заданне, але ў вельмі нязвыклай форме. Яе сачыненне пачыналася так: "My smmr hols wr CWOT. B4, we usd 2go2 NY 2C my bro&his GF&thr 3 :-o kds FTF. ILNY, it's a gr8 plc". Калі настаўніца пабачыла такі тэкст, яна вельмі абурылася. Пазней яна заявіла: "Сачыненне было напісана нейкімі неразборлівымі ерогліфамі, шмат з іх я проста не здолела перакласці." Аўтарка незвычайнага сачынення была здзіўлена рэакцыяй настаўніцы. "Такі спосаб напісання значна лягчэй, чым звычайная ангельская мова" - сказала яна ў сваё апраўданне. Дарэчы, расшыфроўваюцца напісаныя дзяўчынкай радкі так: "My summer holidays were a complete waste of time. Before, we used to go to New York to see my brother, his girlfriend and their three screaming kids face to face. I love New York, it's a great place." Гэта даволі банальнае сачыненне пра неабходнасць бачыць у Нью-Ёрку брата з яго сяброўкай, іх дзетак, якія ўвесь час равуць, і як гэта нудна, нягледзячы на тое, што Нью-Ёрк - вельмі прыгожае месца. Ну, а тое, што пабачыла ў сшытку настаініца - зусім не ерогліфы, а тэкст, напісаны СМС-стылем, які можна стрэць у кожнай другой СМС-цы. Гэта вельмі спрошчаная мова, прыдуманая дзеля скарачэння месца і часу напісання. Менавіта таму ён і быў выкарыстаны ў сачыненні.

СТЫЛІСТЫКА І АБ'ЕКТЫ ЯЕ ВЫВУЧЭННЯ.

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МОВЫ

А зараз самы час звярнуцца непасрэдна да стылістыкі СМС-паведамленняў. М.Я.Цікоцкі вызначае стылістыку як "лінгвістычную навуку, што вывучае сродкі моўнай выразнасці і заканамернасці их функцыянавання, абумоўленыя найбольш мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін" (М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995, с.15-16). Прадметам вывучэння стылістыкі як навукі з'яўляюцца у большай ступені тыя якасці, што звязаны не з дакладным і правільным ужываннем думкі, а з як мага больш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў (сінонімаў) выбіраецца адзін. Адсюль і вынікае настойлівае патрабаванне разглядаць усе моўныя з'явы з фнкцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў. Функцыянальна-стылістына афарбоўка розных сродкаў мовы паказвае іх прыналежнасць да пэўнай маўленчай сферы - стылю, формы маўлення або яго тыпу. Звычайна выдзяляюць моўныя адзінкі агульнаўжывальныя (рахунак) і адзінкі мовы, выкарыстанне якіх функцыянальна абмежавана (акаунт). Зразумела, што першыя з іх выкарыстоўваюцца неабмежавана, ва ўсіх стылях, а другіх - пераважна ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі, ды яшчэ час ад часу ў размоўным ("На маім акаунце пуста, таму МТС адключылі зыходзячыя званкі"). У залежнасці ад таго, у якой са сфер маўлення выкарыстоўваюцца моўныя сродкі функцыянальна абмежаванага ўжывання, яны падзяляюцца на розныя групы (афіцыйна-дзелавы, тэхнічны, публіцыстычны, спецыяльны, паэтычны і інш.). Бывае так, што гэтая функцыянальна-стылістычная афарбоўка якога-небудзь моўнага элемента ў звычайным для яго асяроддзі калі-некалі і не адчуваецца. Але трэба сказаць, што яна (афарбоўка) не залежыць ад кантэксту, а ўваходзіць у сэнсавую структуру моўных адзінак і з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, таксама як і іх значэнне. Пагэтаму стылістычная афарбоўка рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі (разм., кніжн., біял., праст.. абл. і інш.). Яны характарызуюць менавіта пастаянныя, трывалыя функцыі моўных адзінак, выкарыстанне якіх па тых ці іншых прычынах абмежавана. Часам бывае не адна, а некалькі памет пры адным слове.

Яшчэ трэба сказаць пра эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Гэта - такія дадатковыя якасці адзінак мовы, якія накладваюцца на іх лагічна-прадметнае значэнне. Разнавіднасцяў такіх афарбовак звычайна вылучаюць тры. Да першай з іх адносяцца словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае ацэначны элемент. Напрыклад, такія шырокаўжывальныя ў СМС-паведамленнях словы як лох, ламер, гуру ўжо ў самой семантыцы нясуць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Звычайна словы гэтай падгрупы адназначныя, і іх ярка выражаная станоўчасць альбо адмоўнасць не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях. Другую групу складаюць словы, якія самі па сабе абазначаюць нейтральную з'яву або прадмет і з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а пры выкарыстанні ў іншым стылі набываюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (тормаз і інш.). І, нарэшце, трэцяя група - гэта словы, ў якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй (як правіла, суфіксамі): чалавек - чалавеча - чалавечык. Калі падсумаваць усё вышэйсказанае, атрымаецца, што функцыянальна-стылістычныя моўныя сродкі супрацьпастаўляюцца агульнаўжывальным, а эмацыянальна-экспрэсіўныя - нейтральным. З-за таго, што размяжоўваюцца паняцці "эмацыянальна-экспрэсіўны" і "функцыянальна-стылістычны", трэба не блытаць і тэрміны "нейтральны" з "агульнаўжывальным" ці "міжстылявым". Але ж гэтыя два паняцці нельга адрываць непасрэдна адно ад другога: чым эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова ярчэй, тым вузей кола яго ўжывання, і наадварот: менш эмацыянальнай экспрэсіі - больш шырокая сфера ўжывання. Найбольш часта ўжываюцца тыя словы, якія складаюць лексічнае ядро мовы. Звычайна з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання гэтыя словы нейтральныя, а з функыянальна-стылістычнага, адпаведна, агульнаўжывальныя. Для некаторай часткі слоў уласцівая або толькі эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, або толькі адпаведнасць пэўнаму тыпу, стылю і форме маўлення (функцыянальна-стылістычная афарбоўка. Так, словы "каханне" і "брыдкі" - гэта эмацыянальна-экспрэсіўныя словы, але ж функцыянальна-стылістычная афарбоўка для іх не характэрна. І, наадварот, усе тэрміны - гэта словы з уласцівымі ім функцыянальна-стылістычнымі асаблівасцямі, але ж яны нейтральныя ў адносінах да эмацыянальнай экспрэсіі).

Вось нарэшце мы і падыйшлі да вывучэння СМС-стылю. Усё ж такі, што гэта за стыль? Усе функцыянальныя стылі мовы вызначаюцца камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі. Гэта змест маўлення, форма зносін, мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Адпаведна, функцыянальны стыль мовы - гэта ўсвядомленая грамадскасцю і ўнутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці і найлепшым чынам абслугоўвае у ёй зносіны.Усе моўныя стылі не адасоблены адзін ад аднаго, а знаходзяцца ў шчыльных узаемаадносінах, узаемадзейнічаючы і ўзаемапранікаючы. Хоць і змяняецца функцыянальная роля моўных сродкаў, яны (нягледзячы на спецыфічную прынадлежнасць да якога-небудзь аднаго стылю) могуць ужывацца і ў іншых. Усе функцыянальныя стылі мовы вылучаюцца на аснове розных прынцыпаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх.

1. Сацыяльны (размяжоўванне правозіцца па тым, хто з'яўляецца носьбітам таго ці іншанга стылю).

2. Жанравы (тут маўленчыя стылі вылучаюцца па разнавіднасцях літаратуры, у якіх яны знаходзілі ўжытак).

3. Эмацыянальна-экспрэсіўны (стылі адрозніваюцца, як можна здагадацца, па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Адзін з яго мінусаў у тым, што ў такім выпадку стыляў атрымліваецца вельмі вялікая колькасць).

4. Функцыянальны прынцып (найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў, згодна з якім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстаня).

Калі суадносіць формы і стылі маўлення, то атрымліваецца такое размежаванне: вуснай форме маўлення адпавядае размоўна-функцыянальны стыль маўлення, а пісьмовай мове - кніжныя функцыянальныя стылі, такія як афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Яно (пісьмовае маўленне) разлічана на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў.

Пісьмовае маўленне - гэта менавіта той стыль маўлення, які знаходзіць усў большую папулярнасць сярод карыстальнікаў СМС-сервісаў. Для гэтага тыпу характэрна адсутнасць агульнай жыццёвай абстаноўкі для ўдзельнікаў зносін "па той бок экрана", адсутнасць жэстаў, мімікі і інтанацыі (хоць і бывае, што яна прысутнічае, напрыклад, у рэмарках накшталт "пагрозліва", "закахана" і інш.); значны слоўнікавы запас (можна сказаць, ён амаль удвая больш за слоўнікавы запас звычайнага чалавека, бо "мабільны" карыстальнік вымушаны ведаць яшчэ і вялікую колькасць скарачэнняў ды абрэвіятур). Яшчэ звычайнаму пісьмоваму маўленню ўласцівы максімальна ўскладнены сінтаксіс, але пра СМС-паведамленні гэта казаць цяжка, бо, як ужо вядома, карыстальнікі сотавых тэлефонаў і, у прыватнасці, СМС-ак цягнуцца да павялічэння хуткасці набора пасланняў і, як следства, спрошчванню сінтаксіса і пунктуацыі. Пісьмовай форме маўлення адпавядаюць такія кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Што датычыцца вуснага маўлення, то яно, як правіла, рэалізуе сябе падчас непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана як на слыхавое, так і на зрокавае ўспрыманне. Менавіта з-за гэтага вялікае значэнне набывае інтанацыя. А пры перадачы вуснага маўлення у графічнай форме патрабуюццаспецыяльныя моўныя і графічныя сродкі. У СМС-паведамленнях для гэтага выкарыстоўваюцца вялікія літары замест малых (так паслане становіцца "гучней"), а таксама выражаючыя інтанацыю і эмоцыі смайлікі ды простыя графічныя малюнкі. Наконт таго, што неабходна слыхавое ўспрыманне інфармацыі, можна сказаць, што з некаторых часоў для ўладальнікаў "сотавых" гэта стала магчымым. Зараз абаненты расійскай кампаніі "Мегафон" могуць напісаць любое сваё паведамленне і адаслаць праз службу аператара да адрасату. Адпраўляльнік СМС-кі можа нават выбраць з пэўнай колькасці мужчынскіх і жаночых галасоў рознага тэмбру. А паведамленне могуць слухаць усе ўладальнікі тэлефонных апаратаў - не абавязкова сотавых. У размоўным стылі пашыраны эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі зніжанага плану (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і да т.п.). вуснае маўленне адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не абдумваецца, а ствараецца экспромтам. З-за гэтага ў ім назіраюцца адхіленні ад літаратурных норм ужывання слоў і граматыкі (часцей за ўсё жарганізмы). У вуснае маўленне цалкам уключаны размоўны (ці размоўна-гутарковы) стыль. Гэтаму стылю, акрамя вышэйпералічанага, уласцівыя простыя, няпоўныя і элептычныя сказы. У размоўным стылі можна назіраць тэндэнцыю да апрошчаных, сціслых сінтаксічных канструкцый, якія здольны ў лапідарнай форме перадаваць нават вельмі аб'ёмістую інфармацыю і адначасова перадаваць адносіны аўтара (а ў нашым выпадку адпраўшчыка СМС-паведамлення) да рэчаіснасці.

ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ РОЗНЫХ СТЫЛЯЎ

ПРЫ НАПІСАННІ СМС

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5209
Авторов
на СтудИзбе
430
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее