35543 (Дзяржава у палітычнай сістэме грамадства), страница 2
Описание файла
Документ из архива "Дзяржава у палітычнай сістэме грамадства", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "государство и право" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "государство и право" в общих файлах.
Онлайн просмотр документа "35543"
Текст 2 страницы из документа "35543"
У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены рэгістрацыйны парадак стварэння рэлігійных арганізацый. Яны маюц статус юрыдычнай асобы. Дзяржава не ўскладае на рэлігійныя арганізацыі выкананне дзяржаўных функцый і не ўмешваецца ў іх дзейнасць, за выключэннем выпадкаў, калі гэта дзейнасць супярэчыць закону.
Рэлігійныя арганізацыі маюць права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Аднак ім забараняецца ўдзельнічаць у дзейнасці палітычных партый, аказваць ім фінансавую і іншую падтрымку. Пры парушэнні законаў Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлігійных арганізацый можа быць спынена па рашэнню суда.
Сусветная практыка сведчыць аб тым, што дзяржава, нягледзячы на аддзяленне царквы ад дзяржавы, роўнасць усіх рэлігій і канфесій, імкнецца падтрымліваць цесныя сувязі з рэлігіямі, трыдыцыйна дамінуючымі на іх тэрыторыі. Паралельнае існаванне дзяжавы і царквы можа грунтавацца як на законе, так і на дагаворы. Усе моманты ўзаемаадносін нельга ўрэгуляваць з дапамогай закону, таму прымяняецца дагавор. Такія дагаворы маглі б рэгуляваць адносіны з царквой пры ажыццяўленні дзейнасці ў сферы адукацыі, выхавання насельнцтва, падаткаабкладання.
5.Дзяржава і іншыя грамацкія аб’яднанні
Грамадскімі аб’яднаннямі з’яўляюцца добраахвотныя фармаванні грамадзян, якія ўтвораны на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі эканамічных, сацыяльных, грамадзянскіх і культурных правоў. Грамадскія аб’яднанні бываюць вельмі рознымі. Такімі з’яўляюцца палітычныя партыі, прафесійныя саюзы, розныя маладзежныя і дзіцячыя арганізацыі, арганізацыі ветэранаў, інвалідаў, жанчын і інш. Аднак палітычныя партыі адрозніваюцца ад усіх астатніх грамадскіх аб’яднанняў сваімі палітычнымі мэтамі і некаторымі асаблівымі прынцыпамі адносін з дзяржавай. Усе грамадскія аб’яднанні так ці інакш могуць удзельнічаць у палітычным жыцці, але для партый палітычная дзейнасць, барацьба за ўладу з’яўляецца асноўнай, цэнтральнай дзейнасцю.
Удзел грамадскіх аб’яднанняў у палітычным працэсе павінен дэдалёва рэгламентавацца заканадаўствам. Асабліва падрабязна павінны азначацца ўзаемаадносіны грамадскіх аб’яднанняў з дзяржавай. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць спецыяльныя законы, якія рэгулююць дадзеныя пытанні: “Аб прафесійных саюзах”, “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і інш.
Да формаў уздзеяння грамадскіх аб’яднанняў на органы дзяржавы адносяць удзел у выбарах, прадстаўленне і абарона інтарэсаў сваіх членаў у дзяжаўных органах. Яны могуць прымаць удзел у рабоце дзяржаўных органаў і ўстаноў, напрыклад, у парламенцкіх камісіях.
Узаемадзеянне дзяржавы і грамадскіх аб’яднанняў будуецца на прынцыпе ўзаемнага неўмяшання ва ўнутраныя справы. Формы ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадскіх аб’яднанняў могуць быць наступныя:
-
аказанне дзяржавай дапамогі ў ажыццяўленні статутнай дзейнасці;
-
кантроль з боку дзяржавы за захаваннем заканадаўства;
-
прыняцце дзяржавай нарматыўных актаў, якія рэгулююць дзейнасць аб’яднанняў;
-
утварэнне дзяржавай некаторых грамадскіх аб’яднанняў;
-
удзел грамадскіх аб’яднанняў у фармаванні дзяржаўных органаў і інш.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
-
Адпаведныя раздзелы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па тэорыі дзяржавы і права.
-
Агапов А.Б. Церковь и исполнительная власть // Государство и право. 1998. №4. С.19-25.
-
Андреев С.С. Политическая структура и политический строй общества // Советское государство и право. 1991. №10.
-
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі). Мн.: Беларусь, 1997.
-
Кашеваров А.Н. Государство и церковь. СПб., 1995.
-
Конституция Республики Беларусь: Научно-правовой комментарий. Мн.: Беларусь, 1996.
-
Манов Г.Н. Государство и политическая организация общества. М., 1974.
-
Морозова Л.А. Государство и церковь: особенности взаимоотношений // Государство и право. 1995. №3.
-
Палітычныя партыі Беларусі. Мінск, 1994.
-
Политические партии и партийные системы. М., 1990.
-
Основы теории политической системы / Под ред. Ю.А.Тихомирова, В.Е.Чиркина. М., 1985.
-
Тихомиров Ю.А. Публичное право. М., 1995.
-
Матусевич А.В. Политическая система: Состояние и развитие / Под ред. В.И.Семенкова. Минск, 1992.
-
Гимпельзон Е.Г. Формирование советской политической системы (1917-1923). М., 1995