74451 (Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора)

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74451"

Текст из документа "74451"

Размещено на http://www.allbest.ru/

Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора

1. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора

1.1 «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця

твор мастацкі сюжэт стыль

Сучаснае літаратуразнаўства ўсё больш і больш аперыруе паняццем «свет мастацкага твора» (альбо «мастацкі свет твора», «унутраны свет твора», «паэтычны свет твора»).

«Свет літаратурнага твора – гэта ўзноўленая ў ім з дапамогай мовы і пры ўдзеле вымыслу прадметнасць. Яна ўключае ў сябе не толькі матэрыяльныя данасці, але і псіхіку, свядомасць чалавека, галоўнае ж – яго самога як душэўна-цялеснае адзінства. Свет твора складае рэальнасць як «рэчыўную», так і «асабовую». ... Свет твора складае неад’емную грань яго формы (заўсёды змястоўнай). Ён знаходзіцца як бы паміж уласна зместам і слоўнай тканінай (тэкстам)».

Свет мастацкага твора даволі разнастайны і шматпланавы.

Найбольш значнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўляюцца персанажы (як правіла, пададзеныя ў пэўнай сістэме) і падзеі, з якіх складваюцца сюжэты.

Наступныя, менш буйныя кампаненты свету мастацкага твора – гэта акты паводзін персанажаў, рысы іх знешнасці (партрэты), з’явы псіхікі, а таксама акаляючыя персанажаў рэчы, карціны прыроды (пейзажы). Сюды неабходна таксама аднесці і акты выказванняў персанажаў (іх маналогі і дыялогі).

І, нарэшце, самымі малымі, але таксама вельмі важнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўляюцца падрабязнасці (дэталі) таго, што адлюстроўваецца. Часам яны спецыяльна выдзяляюцца і падкрэсліваюцца пісьменнікамі, набываючы ў выніку асаблівую важкасць і значнасць.

1.2 Рэч у мастацкім творы

Рэчы, прычым самыя розныя, нават такія, якім часам няма аналагаў у рэальным жыцці, з’яўляюцца неад’емным кампанентам мастацкага свету літаратурных твораў.

Літаратура пачала адлюстроўваць рэчы з самых першых крокаў свайго развіцця. Ужо ў ранніх паэтычных жанрах рэч паўстае як вельмі важны аб’ект мастацкага адлюстравання, які часам надзвычай шмат гаворыць як аб персанажах, так і аб акаляючай рэчаіснасці. Асабліва дакладна, усебакова і з вялікай доляй паэтычнасці апісваліся рэчы ў творах літаратурна-фальклорнага характару (казках, былінах, гераічных паэмах).

З пачаткам узрастання ў літаратуры цікавасці да бытавой канкрэтыкі дзеля перадачы «мясцовага каларыту» (паэтыка рамантыкаў) рэчыўны свет стала «прыпісваецца» ў прыгожым пісьменстве. Нярэдка рэчы распавядаюць аб сваіх уладальніках-героях тое, што ці вельмі цяжка, ці наогул немагчыма перадаць без іх «пасрэдніцтва».

«Умоўна можна вылучыць важнейшыя функцыі рэчаў у літаратуры, такія, як культуралагічная, характаралагічная, сюжэтна-кампазіцыйная».

Рэч можа выступаць у якасці знаку эпохі і асяроддзя, што адлюстроўваюцца ў творы. Менавіта ў гэтым праяўляецца яе культуралагічная функцыя. Найбольш моцна культуралагічны аспект рэчыўнага свету літаратурных твораў увасабляецца ў раманах-падарожжах і гістарычных раманах, дзе вельмі часта малююцца малавядомыя краіны са своеасаблівым побытавым укладам насельніцтва, архітэктурай і шэрагам іншых атрыбутаў матэрыяльнага і духоўнага жыцця.

Характаралагічная функцыя рэчаў кажа сама за сябе: рэч часам вельмі шмат можа сказаць аб сваім гаспадару, таму што паміж імі існуе, як правіла, своеасаблівая «інтымная сувязь».

Вакол некаторых рэчаў, якія часам набываюць сімвалічны сэнс і звычайна выносяцца ў загаловак твора («Шагрэневая скура» А. Бальзака, «Гранатавы бранзалет» А. Купрына і інш.) будуецца сюжэт. У дадзеным выпадку можна весці гаворку аб сюжэтна-кампазіцыйнай функцыі рэчы.

Валодаючы даволі шырокім дыяпазонам змястоўных функцый, «рэчы «ўваходзяць» у мастацкія тэксты па-рознаму. Часцей за ўсё яны эпізадычныя, прысутнічаюць у не надта шматлікіх эпізодах тэксту, нярэдка даюцца мімаходзь, як бы паміж іншым. Але часам вобразы рэчаў вылучаюцца на авансцэну і становяцца цэнтральным звяном слоўнай тканіны».

Акрамя таго, «рэчы могуць «падавацца» пісьменнікамі альбо ў выглядзе нейкай «аб’ектыўнай» данасці, што малюецца бясстрасна (успомнім пакой Абломава ў першых раздзелах рамана А.І. Ганчарова; апісанне крам у рамане Э. Заля «Дамскае шчасце»), альбо як чыісьці ўражанні ад убачанага, якое не столькі малюецца, колькі перадаецца адзінкавымі штрыхамі, суб’ектыўна афарбаванымі. Першая манера ўспрымаецца як больш традыцыйная, другая – як блізкая да сучаснага мастацтва».

1.3 Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж

Адлюстраванне прыроды і пейзажу (а дадзеныя рэчы ў літаратуразнаўчым ужытку трэба ўсё-такі размяжоўваць: паняцце пейзажу больш шырокае і падразумявае пад сабой апісанне «любой незамкнёнай прасторы знешняга свету») займае значнае месца ў многіх творах мастацкай літаратуры.

Калі браць уласна прыроду, дык формы яе прысутнасці ў літаратуры даволі шматстайныя. Гэта і перадача міфалагічна ўвасобленых сіл прыроды, і апісанне расліннага свету, жывёл, і, урэшце, узнаўленне непасрэдных прыродных пейзажаў.

Як сцвярджае В. Халізеў, «у фальклоры і на ранніх этапах існавання літаратуры пераважалі пазапейзажныя вобразы прыроды: яе сілы міфалагізаваліся, увасабляліся, персаніфікаваліся і ў гэтай якасці нярэдка ўдзельнічалі ў жыцці людзей. Яркі прыклад таму – «Слова пра паход Ігаравы». Шырока бытавалі параўнанні чалавечага свету з прадметамі і з’явамі прыроды: героя – з арлом, сокалам, ільвом; войска – з навальнічнай хмарай; бляску зброі – з маланкай і г. д., а таксама назвы-найменні ў спалучэнні з эпітэтамі, як правіла, устойлівымі».

Пейзажы ж з прыродай у цэнтры (умоўна іх можна імянаваць класічнымі альбо традыцыйнымі пейзажамі), якія ў ранніх формах прыгожага пісьменства таксама сустракаліся, але надзвычай рэдка, пачалі па-сапраўднаму ўваходзіць у літаратуру толькі к сярэдзіне ХVІІІ ст. Гэта ў першую чаргу звязана з зараджэннем сентыменталісцкай плыні ў літаратуры Асветніцтва. У гэты ж час у слоўнае мастацтва «ўвайшла рэфлексія як суправаджэнне сузіранняў прыроды».

Стала пейзаж «прыпісаўся» ў літаратуры толькі ў ХІХ ст. Практычна ў кожнага буйнога пісьменніка-рэаліста гэтага часу прысутнічаюць у творах пейзажныя карціны, якія выконваюць тую альбо іншую мастацкую функцыю, а часам і некалькі адразу. У дадзеным выпадку можна весці гаворку аб поліфункцыянальнасці пейзажу.

Першая функцыя пейзажу – гэта абазначэнне месца і часу дзеяння. «Менавіта з дапамогай пейзажу чытач наглядна можа ўявіць сабе, дзе адбываюцца падзеі (на борце цеплахода, на вуліцах горада, у лесе і г. д.) і калі яны адбываюцца (г. зн. у якую пару года і час сутак)».

Другой функцыяй пейзажу з’яўляецца сюжэтная матывіроўка дзеяння. «Прыродныя і, асабліва, метэаралагічныя працэсы (змена надвор’я: дождж, навальніца, мяцеліца, шторм на моры і інш.) могуць накіраваць плынь падзей у той альбо іншы бок. ... Дынаміка пейзажу адыгрывае вельмі істотную ролю ў пераважна хранікальных сюжэтах, дзе на першы план вылучаюцца падзеі, што не залежаць ад волі персанажаў («Адысея» Гамера, «Лузіяды» Камоэнса). Пейзаж традыцыйна выступае атрыбутам жанру «падарожжаў» («Фрэгат Палада» А.І. Ганчарова, «Мобі Дзік» Г. Мелвіла), а таксама твораў, дзе аснову сюжэта складае барацьба чалавека з перашкодамі, якія чыніць яму прырода, з рознымі яе стыхіямі («Працаўнікі мора» В. Гюго, «Жыццё ў лесе» Г. Тора)».

Наступная функцыя пейзажу звязана з перадачай душэўнага стану персанажаў. Яе імянуюць псіхалагічнай. «Гэтая функцыя найбольш частая. Менавіта пейзаж стварае псіхалагічны настрой успрымання тэксту, дапамагае раскрыць унутраны стан герояў, падрыхтоўвае чытача да змен у іх жыцці».

У якасці формы прысутнасці аўтара пейзаж выконвае яшчэ адну сваю важную функцыю ў творах мастацкай літаратуры. «Пісьменнік, калі не імкнецца навязваць свой пункт гледжання чытачу, але пры гэтым хоча, каб яго правільна пачулі і зразумелі, часта менавіта пейзажу давярае стаць выразнікам сваіх поглядаў». У якасці прыкладу расійская даследчыца прыводзіць радкі з рамана «Бацькі і дзеці» І. Тургенева, у якіх пісьменнік, не будучы згодным з меркаваннямі Базарава наконт месца прыроды ў жыцці чалавека, менавіта праз «гаворку кветак» перадае свой пункт гледжання на дадзеную праблему.

Літаратурны пейзаж мае даволі разгалінаваную тыпалогію. У залежнасці ад прадмета, фактуры апісання, а таксама некат. інш. якасцей і рысаў, вылучаюць пейзажы дзікі і культурны (альбо ачалавечаны), вясковы і гарадскі (альбо урбаністычны), лясны, стэпавы, марскі, паўночны, паўднёвы, экзатычны і г. д.

У сусветнай літаратуры ёсць шэраг жанраў (ідылія, буколікі, пастараль, эклога), у якіх пейзаж выконвае галоўную сюжэтабудаўнічую функцыю.

Пры ўсёй актыўнасці выкарыстання апісанняў прыроды пісьменнікамі зазначым, што не на ўсіх этапах развіцця літаратуры гэта адназначна віталася. І нават тады, калі прыродны пейзаж заняў сваё сталае месца ў творах. Так, пэўную адчужанасць у адносінах да прыроды выявіла мадэрнісцкая і постмадэрнісцкая эстэтыка з яе культам тэксту. Як лічыць В. Халізеў, «аслабленне сувязей літаратуры ХХ ст. з «жывой прыродай», на наш погляд, правамоцна растлумачыць не столькі «культам мовы» ў пісьменніцкім асяроддзі, колькі ізаляванасцю сённяшняй літаратурнай свядомасці ад вялікага чалавечага свету, яго замкнёнасцю ў вузкім прафесіянальным коле, карпаратыўна-гуртковым, поўнасцю гарадскім». Разам з тым «дадзенае адгалінаванне літаратурнага жыцця нашага часу далёка не вычэрпвае таго, што зроблена і робіцца пісьменнікамі і паэтамі другой паловы ХХ стагоддзя: вобразы прыроды – неадхільная, вечна надзённая грань літаратуры і мастацтва, напоўненая найглыбейшым сэнсам».

1.4 Час і прастора ў мастацкім творы

У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку.

Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і пакаленняў, значныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб вечнасці і ўсяленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, святаў і будняў), сутачнага (дзень і ноч, раніца і вечар), а таксама ўяўленнямі аб руху і нерухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. Прычым гэта аперыраванне даволі свабоднае ў сэнсе пераходу з аднаго часу (альбо яго разнавіднасці) у іншы.

Калі ж браць прастору ў дачыненні да літаратуры, то гэта вобразы прасторы замкнёнай і адкрытай, зямной і касмічнай, рэальна бачнай і ўяўляемай, блізкай і аддаленай. Пры гэтым «літаратурныя творы валодаюць магчымасцю збліжаць, як бы зліваць у адно цэлае прасторы самага рознага кшталту».

Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бахціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos – час і topos – месца, прастора). М. Бахцін вылучыў хранатопы ідылічныя, містэрыяльныя, карнавальныя, а таксама хранатопы дарогі (шляху), парога (сфера крызісаў, рэзкіх і нечаканых змен), замка, гасцінай, салона, правінцыйнага гарадка з яго непаспешным і аднастайным укладам жыцця. Вядома, гэта не ўсе ўстойлівыя часава-прасторавыя спалучэнні-сімвалы, якія знайшлі выяўленне ў творах сусветнай літаратуры.

Хранатопы, як правіла, надаюць твору філасафічны характар, бо скіроўваюць на ўспрыманне таго, што адлюстроўваецца, у кантэксце цэласнай быційнай карціны свету.

1.5 Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт

Сюжэт (ад франц. sujet – прадмет, змест) – гэта сістэма ўзноўленых у літаратурным творы падзей.

Пры аналізе літаратурна-мастацкіх твораў побач з тэрмінам «сюжэт» прымяняецца даволі часта тэрмін «фабула», асноўнае сэнсавае напаўненне якога, заўважым, неаднолькава трактуецца сучаснымі літаратуразнаўцамі і ў выніку ўплывае на разуменне паняцця «сюжэт». Так, аднымі вучонымі яно зводзіцца да расповеду аб падзеях, прычым расповеду не тым, хто аналізуе альбо пераказвае твор, а менавіта самім аўтарам: «Фабула можа адрознівацца ад сюжэта: па-першае, парадкам апавядання, г. зн. падзеі (сюжэт) могуць быць расказаны не ў храналагічнай паслядоўнасці, а з перастаноўкамі, пропускамі. ... Па-другое, розніца можа вызначацца «матывіроўкай апавядання» (расповед аб падзеях можа быць дадзены ў форме пісьма, дзённіка ці ў форме ўспамінаў). Нарэшце, адрозненне звязана з «суб’ектам апавядання» – апавяданне можа весціся ад імя героя ці ад імя аўтара». Іншыя ж тэарэтыкі літаратуры (іх, дарэчы, болей), наадварот, разумеюць пад фабулай «сціслы пераказ падзей, увасобленых у сюжэце твора, у іх часава-прычыннай паслядоўнасці. Сюжэт твора можа пачынацца не з экспазіцыі або завязкі, а з кульмінацыі, нават развязкі. Апавяданне ў творы можа весціся не толькі ад імя аўтара, але і ад імя нейкага апавядальніка або персанажа, яно можа быць пададзена ў форме ўспамінаў, дзённікавых запісаў, ліставання і г. д. Усе гэтыя сюжэтныя хады і кампазіцыйныя прыёмы засноўваюцца на фабуле, якую заўсёды можна разгарнуць у ланцуг паслядоўных і лагічных падзей».

Сукупнасць узаемазвязаных падзей, вакол якіх грунтуюцца пэўныя персанажы, называецца сюжэтнай лініяй.

Адным з першых сярод усходнеславянскіх тэарэтыкаў літаратуры да грунтоўнага тэарэтычнага асэнсавання катэгорыі сюжэта звярнуўся А-р Весялоўскі. Гэта было зроблена вучоным у працы «Паэтыка сюжэтаў». У ёй А-р Весялоўскі вылучыў і дэталёва распрацаваў паняцце «матыву», пад якім ён падразумяваў прасцейшую сэнсава-апавядальную адзінку сюжэта. Несумненна, што ад тэорыі і метадалогіі славутага расійскага вучонага, найбольш распаўсюджанай ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве рубяжа ХІХ–ХХ стст., адштурхоўваўся М. Гарэцкі, калі вызначаў паняцце «сюжэта» ў сваім «Назваслоўі» – практычна першым беларускім літаратуразнаўчым слоўніку: «Сюжэт.– Аснова, прадмет справы. Сувязь усіх матываў, што ўваходзяць у склад твора. У «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча матывы: каханне, фальшывы гонар, нікчэмнасць расійскіх чыноўнікаў на Беларусі і інш., а сюжэт: дзеці любяцца, а бацькі сварацца, справу развязвае хабарніцтва ўрадоўцаў».

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5137
Авторов
на СтудИзбе
440
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее